• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ядвігіна Ш. Выбраныя творы Ядвігіна Ш.

    Ядвігіна Ш.

    Выбраныя творы
    Ядвігіна Ш.

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 410с.
    Мінск 1976
    90.21 МБ
    I здзівіўся хлопец.
    Васіль не быў распуснікам. Бацькі трымалі хлапцоў у руках; пасля смерці бацькоў старшыя браты-гаспадары так ціснулі малодшых да работы, што не ў галаве былі гулі, і толькі за тэты кароткі час, што пабыў у горадзе сам сабой, спазнаў крыху свету. Крыкліва маляваныя твары і крыкліва цудацкія строі гарадскіх дзяўчат вабілі неасвойчанае вока маладога хлопца, дык не дзіва, што пасля іх вясковая дзяўчына, як Зося, у цёмнай бруднаватай спадніцы, у такім жа самым каптаніку — для Васіля выдалася нейкай шэрай толькі плямай, да яком І ўглядацца не было чаго. Але цяпер — за стадом, калі вочы яго затрымаліся толькі на твары дзяўчыны, сам сабе не верыў, як ён дагэтуль не прыкмеціў і гэтых валасоў чорных — не, нат не чорных, а быццам сініх, якія гвалтам хвалямі выбіваліся з-пад хустачкі, — і гэтага тоненькага зграбнага носіка, які завострываўся ўверх чутачку-чутачку — от, так толькі, каб даць свабоднейшы доступ да тонкіх, але пухлых чырвоненькіх вуснаў, за каторымі хаваліся, як часнок, густыя дробненькія і
    беленькія зубкі. А гэтыя вочы? Як дзве цёмныя хмары, па каторых час ад часу быццам мігане маланка! Гэтыя бочы так іншым разам глянуць умелі, што Васілю ажно жутка рабілася так блізка для іх сядзець. Чула яго душа, што чаго б ні зажадалі такія вочы — ён, як малое дзіця, быў бы паслухмяны ім.
    Не памятаў ужо добра хлопец, як тая вячэра скончылася, але калі апынуўся разам з Міколам на сене і ўкладаліся да сну, Васіль адазваўся:
    — А ведаеш, дзядзька, што: наракаеш ось, што няма каму памагчы; хочаш — магу застацца на колькі дзён дакончыць касьбу; спяшацца мне няма куды — ніхто мяне не чакае; раней — пазней колькі дзён — для мяне ўсё роўна: я чалавек слабодны.
    — А мой ты каток, мой каласок! — усцешыўся Мікола, — хіба з неба ты сюды зваліўся! Век бога за цябе буду прасіць, што злітаваўся ты над маёй старасцю.
    —• Добра ўжо, добра, толькі дзе ваша, дзядзька, каса, — дапытваўся Васіль, — бо трэба брацца самай раніцай — з расой лягчэй пойдзе.
    — Каса, сынку, пры хаце, пад страхой на бэльцы вісіць, а малаток і бабка — у Зосі спытаеш; але яна вы­клепана і наладжана як след — толькі махай, — заахвочваў стары.
    — Маханём, маханём —успомнім даўнейшыя часы,— радасна адазваўся хлопец, ■— а цяпер будзем спаць, каб сілы набраць.
    Але сон не браў Васіля: як не плюшчыў ён вочы, а Зося, як жывая, здаецца, тут жа над ім стаяла. Доўга яшчэ з боку на бок варочаўся хлопец, шмат усялякіх думак пралятала праз малады мозг, урэшце, успомніўшы словы Лейбы аб Стрончыку, «мала щто людзі гавораць», рашыў заўтра ж як-колечы вырвацца нязначна ў мястэчка і даведацца акуратна аб усім.
    Назаўтра, яшчэ сонца не ўзыходзіла, а на Стрончы-
    кавым лужку ў густа навісшым тумане чутно было, як раз за разам свісцела каса. Зося, выводзячы навязываць на пашу ядынае свае багацце — рабую кароўку, здзіві лася, пачуўшы тэты свіст, бо ніколі бацька такім рупным не быў, але, падышоўшы бліжэй, яна разгледзела і спазнала ў тумане фігуру Васіля. «От прычапіўся татка да незнаёмага хлопца, рад, што найшоў сабе добрага кумпана да чаркі — ужо і асядлаў яго», — падумала дзяўчына і пайшла рыхтаваць абед.
    Тым часам прачнуўся і Стрончык і, намацаўшы пустое месца, дзе звечара лёг Васіль, усміхнуўся і стаў сам з сабой разважаць: «Рупны і да работы, відаць, складзен; хваліўся — праўда чы не — што і грошы прызапасіў. Што ж? 3 тутэйшымі сяброўства ідзе туга •— усё толькі языкамі чэшуць, а такі — наводны — прыдаўся б. ТольKi як Зося? Але што там круціць носам: відаць, дарэчны і не зломак. Трэ толькі прытрымаць і выпытаць яго добра».
    Але, устаўшы, Мікола, каб не перашкаджаць гутаркай у рабоце, не пайшоў на луг, а ў хату.
    — Што ж гэта, татка, парабка наняў ужо сабе? — спытала яго Зося.
    — Парабка — не парабка, а калі трапляецца добры чалавек, то трэба ўмець яго шанаваць, — важна адказаў Мікола.
    — Добрая пашана: гаспадар у хаце, а госць — на рабоце, — адказала Зося.
    Не ўсмак, відаць, прыйшліся гэтыя словы Міколу, ляпнуў дзвярмі і, выйшаўшы ў сенцы, узяў вілкі, падраўняў гной, дзе стаяла карова, пасля палез на стрых, паскідаў адтуль дрэва, якое меў у запасе для сваёй бандарскай работы, і ўзяўся наводзіць парадкі.
    Сонца ўжо добра паднялося, выпагадзілася, калі Зося, адчыніўшы дзверы, клікнула абедаць.
    Стрончык моўчкі пайшоў па госця. Але на лузе знайшоў толькі касу, падложаную пад свежы пракос, а само-
    га касца не было. Гукануў Мікола раз і другі — ніхто не адклікаўся.
    «Што за ліха? — аглядаючыся на ўсе бакі, думаў Стрончык, — чы не абразіўся і ўцёк, але ж у хаце катомка ляжыць»,— і стаў сачыць, дзе яшчэ трымалася раса, па слядах. Сляды як бы і ішлі ў старану мястэчка. Няўжо ж ён ізноў папёр па гарэлку? Нешта праз лад часта да яе дападае. Праўда: гарадскія ласы да яе, але гэта не саўсім добра — малады яшчэ — змарнавацца можа. Стрончык неспакойны, не варочаючыся ўжо дахаты, пацягнуўся і сам у мястэчка ў той надзеі, што па дарозе мо напаткае хлопца.
    А Васіль і сапраўды быў ужо ў мястэчку. Адмахаўшы ладны кавалак сенажаці, успомніў ён учарашнюю сваю пастанову і надумаў, не адкладаючы, даведацца да Лейбы, а што гэтак неспадзеўкі драпануў — спадзяваўся як-колечы перад Стрончыкам выкруціцца.
    Лейбу сказаў, што, выбіраючыся дальш у дарогу — да братоў, хацеў бы якога гасцінца купіць для дзяцей, а тым часам няўзнак навёў гутарку зноў на Міколу. Стары Лейба зразу сцяміў, аб што ідзе хлопцу, і на запытанне яго, што такое людзі гавораць аб Стрончыках, нядбала стаў тлумачыць:
    — Васпан, ведаеш: людзі як людзі — ім ніколі не дагодзіш. Хоць уся тутэйшая ваколіца ніякай крыўды ад Міколы ніколі не мела, а што там дальш — на старане ■— то хто яго ведае.
    — Што ж ён — злодзей? — неспакойна перапыніў Васіль.
    — Ці ж я сказаў — злодзей? Я такога слова ніколі не казаў, — супакойваў Васіля Лейба, — ці ж яго хто злавіў за руку, каб казаць — злодзей? От, заязджаюць да яго — ведама, пры дарозе жыве — іншым разам HeftKin людзі, папасваючыся, пагуляюць крыху, а што ён з імі калі паедзе — на тое знаёмства, а мо да сваякоў нябожчыцы жонкі даведваецца — тая, кажуць, здалёку
    была родам — прывязе што-колечы адтуль дахаты, а туг даведаюцца і пайшлі малоць языкамі — ведама: зайздрасць.
    Як ні ўспакойваў і ні разважаў Лейба, Васіль дагадваўся, што тут нешта ды ёсць цёмнага, нячыстага, але, жывучы ў горадзе, спатыкаўся там з рознымі людзьмі, ды не такія штукі прыходзілася і чуць і бачыць, дзеля таго да ўсёй гэтай справы аднёсся з паблажкай, да чаго хіба нямала памаглі і думкі аб Зосі.
    — Абы-толькі добры чалавек трапіўся ў хату, — да­лей угаварваў Лейба, -— дык усё гэта зменіцца: свае парадкі павядзе. Старому што? Абы кут ды лыжку цёплай стравы. Любіць ён, праўда, крыху выпіць, але як гаспадаркі і дачкі пазбудзецца з галавы, дык будзе сядзець ціха і на свае патрэбы яшчэ выстругае начовачкі.
    — Так-то, можа, і так, — згадзіўся Васіль. — Ну, а якава сама дачка? Яна не ўблытваецца ў гэтыя спра­вы?—дапытваўся хлапец.
    — Хавай божа! — завяраў Лейба. — Ведама, праз бацьку і ёй дастаецца: цураюцца крыху яе, але так нічога няможна закінуць Зосі, — хай таму язык адсохне, дзяўчына, адным словам, — ядраная, — і ажно цмокнуў стары Лейба.
    Васіль яшчэ больш маніўся распытваць карчмара аб Стрончыках, калі ў тэты момант паказаўся ў дзвярах сам Мікола. Угледзеўшы Васіля, расставіў рукі, быццам лавіць яго збіраўся, і закрычаў:
    — Во-оо! бачыце — згубу найшоў! А каб табе добра было, напужаў дык напужаў! Што ж гэта? Загневаўся за што чы якое ліха? — уцёк ад абеду.
    Васіль рассмяяўся і маніўся ўжо пушчацца на выкру­тасы перад Стрончыкам, калі тут жа ўмяшаўся Лейба.
    — Дубінскі па старому знаёмству зайшоў даведацца мяне, старога. Бацькоў яго знаў, гандляваў калісь-то з імі; важныя былі людзі; а яго —■ Васіля — малым бэрбацям яшчэ бачыў.
    — Як-то? — здзівіўся і ўсцешыўся разам Мікола.— Лейба, знаеш яго — Дубінскага? I бацькоў яго? От доб­ра, унь калі шанцуе; трэба ж — дзе спаткаліся! Як той кажа — тара з тарой...
    — Ну, калі так усё добра складаецца, — адазваўся Васіль, — дык ведаеш, дзядзька, што: паснедаем ужо тут на скорую руку, пакуль раса добра не абсохне, а тады адразу на лужок — разаб’ём пракосы: трава там сіўцаватая — да вечара будзе і гатова.
    Стрончык, разумеецца, ахвотна прыстаў на ўсё. Апаражнілі паўбутэлек, закусілі і, выйшаўшы з мястэчка, налажылі крыху кругу, бо Васіль хацеў пабачыць той пусташы, аб якой чуў, што прадаецца. Стары Стрончык абвадзіў маладога хлопца і расказаў яму цэлую гісторыю аб гэтай пусташы.
    Зямля прыналежала да двара. Сядзеў калісь-то тут ляснік-удавец і меў аднаго сына; стары багат быў без меры, але скупы страшэнна і сыну нічагусенькі не даваў. Маладому хлопцу даела чакаць спадку: засек ён бацьку сякерай і, завалокшы ў лес, закапаў глыбока, а сам пусціў пагалоску, што стары, пайшоўшы ў абход лесу, недзе запрапасціўся. Шукалі, дапытвалі, але нічога не знайпілі і нічога не даведаліся. Дагадваліся, што стары мо папаўся ў лапы звсру, бо даўней шмат тут было мядзведзяў, а можа, хто з вясковых, варажылі іншыя, прыціснулі па злосці, як праз лад рупнага лесніка, а праўды так ніхто і не даведаўся. Тым часам малады хлапец зажыў па-свойму: п’янстваваў, лайдачыў па цэлых днях і начах у мястэчку, але баляванне цягнулася нядоўга. На другім неяк месяцы, вярнуўшыся з кампаніяй над раніцай з мястэчка, дзе была хата — застаў толькі попел: згарэў і дабытак і грошы. 3 жалю, ды прытом нявытразвіўшыся, прызнаўся хлапец перад сваімі таварышамі да забойства бацькі, а калі тыя са страху паўцякалі, ён тут жа на варотах павесіўся. Будынкі, двор паставіў новыя, і сеў новы ляснік, але не мінула і паўгода, як пажар зноў
    усё зніштожыў. 3 таго часу ніхто не хацеў тут жыць, і для лесніка пабудавалі хату ў другім месцы, а тэту пусташ пастанавілі прадаць, але і дагэтуль не могуць знайсці ахвотніка на яе.
    — Ось, я першы не пабаяўся б купіць тэту зямлю, абы-толькі было куды яе прылучыць, а то на зямлю, будову і гаспадарку — пораху не хопе, — сказаў Васіль.
    — Як-то прылучыць? — спытаўся Мікола.
    — А от, хоць бы да вашай, — адказаў хлапец, паглядаючы збоку на старога, — было б на чым развярнуцца, можна было б жыць.
    — Чаму не? Чаму не? Мяжа з мяжой, — задумаўшыся, адказаў Стрончык.