Ядвігіна Ш.
Выбраныя творы
Ядвігіна Ш.
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 410с.
Мінск 1976
— Як-то ўсе? — здзівіліся мы. — I сабака напіўся?
— Не, — зважна кажа Сымон, — правадыр толькі піў, а сабака закусваў, а як гэта ў іх выйшла, што п’яныя былі ўсе — кадук іх ведае; стораж станавога, як ішоў раніцай па ваду, бачыў і пісара з пісарыхай, і правадыра з сабакам, як каля паркапа ўсёй кампапіяй, шапуючы вас, казлы дзёрлі *.
— От пайшла распуста на божым свеце!—пачала зноў лямантаваць кума Тамашыха,— сабака і той даўся на падкуп.
•— Што ж вы хочаце, — кажа Сымон, — пападзі толькі ў паліцыю, там, як бач, навучаць, а ён жа сабака паліцэйскі.
— От я табе пакажу і навучу: будзеш ты помніць і стапавога, і пісара, і паліцэйскага сабаку,— гакнуў неспадзеўкі ўраднік з-пад ліпы, а нос яго з сіняга колеру, як у індыка, ажно забялеўся.
А Сымон — хоць бы што! Спакойна так адказвае:
— Дарэмна работа ваша будзе. Я сам знаю: вы, прымерам, называецеся — паліцэйскі ўраднік, а ён — паліцэйскі сабака. Нічога не зробіш: кожнаму свой чын. Чуў нават я, што той сабака мае мядаль за свае заслуг!; толькі як і дзе яго носе — не давялося бачыць. Пэўна ж, не на грудзях, як наш, не раўнуючы, стараста...
Усе нявольна глянулі на старасту. Той, пачырванеўшы
як рак, лупаў вачыма, як бы плакаць збіраўся. Ураднікава нагайка начала шыбчэй яшчэ ляскаць па халявах, і немаведама, чым бы гэта ўсё скончылася, каб у тэты момант не ўехала брычка на дзядзінец, у каторай сядзелі прыстаў і правадыр з сабакам. Пад’ехаўшы над ганак, яны саскочылі і пайшлі ў пакоі.
Жарцікі і смяшкі сціхлі. Нат Сымон замоўк. Неяк зрабілася непрыемна. Бадай-што, кожнаму на думцы было тое, што і ў мяне: а што, калі тэты самы сабака прычэпіцца да цябе, нявіннага чалавека? Гэта ж згубіць можа на векі вечныя.
Чакаць прыйшлося нядоўга. Ускорасці выйшаў стапавы, за ім правадыр з сабакам. Людзі паўставалі. Вочы ўсіх былі звернуты толькі на сабаку. Сярэдняга росту, от як наш Лыска чы Разбой, толькі масці паджарай -— падхадзя на ганчака, морда даўгаватая, невялікая, як у ваўка вушкі, саўсім кароткі (мусіць-то адсечаны) хвост.
Абход пачаўся з другога ад нас канца, але чы нам здалося, чы й сапраўды гэта цырымонія так хутка йшла, што і не агледзеліся, як тэты сабака, тыркаючы носам то туды, то сюды, мінуў ужо ўсю шарэнгу людзей, мінуў і мяне і Сымона, нюхнуў лапаць кумы Агаты і тыц пад той чырвоны куст, каля каторага мы перш сядзелі, а тут, як з неба, пад самы нос сабачы кот — гойц! — і стаў.
Скуль тэты кот узяўся, вансак яго ведае *; мо ў кусце сядзеў і птушак пільнаваў, а мо, як ураднік цвярдзіў, штуку тэту падстроіў Сымон, каб закпіць з начальства. Праўду кажучы, шмат хто і з-паміж нас гэтаксама думаў, хоць я гатоў быў прысягнуць, што сам Сымон гэтага не зрабіў, бо я тут жа каля яго стаяў і бачыў добра; хіба ён раней падмовіў каторага з дзецюкоў, і той трымаў за пазухай да часу тую мышыную смерць — гэта стацца можа, але праўды такі і не дабіліся.
Кот, апынуўшыся перад самай мордай сабакі, уцякаць зразу не адважыўся, бо—чы то бок, чы яшчэ горш—■ зад з хвастом апынуўся б у небяспецы. Трэ было пушчац-
ца па хітрыкі і адвагу. Выгіпаючы спіну ў дугу і саставіўшы лапы ў кучу, стаў ён падымацца на іх, а калі яшчэ паставіў хвост дугой і ўсю шэрсць нашупырыў, то ўжо пэўны быў, што такога высокага і страшнага звера і сам сабака не надта адважыцца зачапіць, а каб яшчэ большага пуду задаць, кот разінуўся, як мог, найшырэй і стаў фыркаць і сыкаць, а пасля раптам — пэц! па мордзе свайму вррагу і сам ходу. Сабака ажно якнуў з болю.
— Ось так яго, каток, так! Курту гэтага! Воўчае мяса! Сышчык паліцэйскі! С-сук...
Але Сымон так і не скончыў свайго павіншавання: ураднік, як каршун, наляцеў і пацягнуў яго да прыстава. Які там даклад зрабіў ураднік начальству свайму — гэтага не скажу: не чуў. А толькі пагпалі Сымона ў пакоі, там ураднік напісаў пратакол, а ад’язджаючы, пасадзіў яго побач сябе.
Я падышоў да брычкі і пытаю:
— За што цябе, Сымонка?
— «За оскорбление при исполнении служебных обязанностей», — сярдзіта адрэзаў ураднік.
— Karo ж ты, сваток, абразіў? — дапытваю.
— Паліцэйскага; але чы паліцэйскага сабаку, чы паліцэйскага...
Сымон і на гэты раз не скончыў: брычка пакаціла.
8. Зак. 182
ЧАМУ?
Як рыбка — прыткая; як зорка •— ясная; як раса — чыстая; як котачка — дурэла; як галубка — варкавала; як матылёк — пырхала.
Так было вясной.
Як мурашка — рупная; як пчолка — дасужая; як красачка — зацвіўшая; як сонца ў ясны дзень — усюды яе поўна.
Так было ўлетку.
Надышла восепь. Спахмурнела. I чы то ад гэтых хмар, чы ад летняй яшчэ спякоты — пацямнела яна, спаважнела.
Насупулася зіма. Мароз. Сцюжа. Прытуляючыся да грудзей маіх: «Адагрэй мяне, ажыві мяне!» — шаптала яна. Аж у грудзях маіх цяпла не было. «Прыйдзе вясна— яна адагрэе і ажывіць цябе»,—пацяшаў я яе.
I вясна прыйшла. Зноў заблішчала сонца; зноў загудзела вада; зноў зазелянеў лес; зноў закрасавала поле; зноў зашчабяталі птушкі.
Вясна адагрэла, вясна ажывіла ўсё. Вясна не адагрэла, вясна не ажывіла... толькі яе.
Чаму??
ЗАВЕДЗЕНАЯ НАДЗЕЯ
«Не тудой дарога».
Гудзеў народ на сходзе. Бо ткі кепска, зусім кепска стала жыць. 3 лясоў-пушч вырываўся звер і глуміў дабытак, і з лугоў-стэпаў выплывалі прагавітыя свежай крыві ястрабы і зніштожывалі дробязь; з-за гор-граніц навалай наступаў крапчэйшы сілай вораг і няволіў слабейших братоў сваіх.
Гудзеў народ: кожны выкладаў свой жаль, сваю крыўду, за каторыя некаму было заступіцца. Рада ў раду, і надумаліся ўзгадаваць с-паміж сябе такога, каторага веліч і сіла змаглі б усіх ворагаў беднага люду. Каб крыўды і спрэчак абмінуць, выбралі нікому не знанае дзіця і сталі яго карміць — даглядаць, паіць — дагаджаць.
Хто што лепшага меў, зносіў — аддаваў выбранаму гадунцу. Дзіця наўздзіў прибывала — расло, але народу яшчэ цяжэй стала.
Год за годам ляцелі — мігалі; год ад году прыбывалі вымаганні гадунца. Каб здаволіць іх, нехват было складчины добрай воляй, прыйшлося падаткі накладаць.
I раслі падаткі штораз большыя, але вырас І гадунец — надзея крыўджонага люду: лясы гонкія — па калена яму і на высокія горы — рукамі апіраўся...
Гудзеў народ на сходзе. Аддаў ён ужо ўсё, што мог аддаць, і вось цяпер узгадаванаму з астатка гадунцу свайму пачаў выкладаць свой жаль, сваю крыўду, каб заступіўся за іх. Але, як гром з яснага неба, неспадзяванае няшчасце зніштожыла ўсю надзею абяднеўшага народа: яго стоп каціўся па зямлі, але не шыбаў у тару, дзе бы пачуў народны выбранен, а той, спаглядаючы з гэтай вышы ўніз, не мог дагледзець потам і крывёй злітай зямлі, па каторай варушыліся яго маленькія кармільцы.
РАМАН
30 Л AT А
I
Па вузенькай, мала пратаптанай сцежцы, праз агарод сталяра Петры Курачонка, уніз, дзе стаяла лазня каля рэчкі, плыў, гутарачы паміж сябе, местачковы народ. Ішлі мужчыны, ішлі кабеты, ціснуліся дзеці-падросткі. Усякаму хацелася глянуць, як гэта заўсёды бывае ў невялікіх мястэчках, на нябожчыцу. Кожны — ад старога да малога — знаў яе жывую, як жа было не паглядзець на мёртвую. Цікаўнасць яшчэ больш узрастала, што там была ўжо паліцыя: станавы і ўраднік. Смерць неяк неспадзеўкі захапіла Прузыну, дын мала хто ведаў, скуль узялася тут гэта кабеціна, дзе яе радня і што пасля яе засталося: ці не было якога опадку.
Прыцягнулася ў гэта мястэчка Прузына ўжо блізка году. Прыцягнулася — от. як цягаюцца па свеце дурныя, 116
звар’яцелыя; іх ніхто не пытае, скуль і чаго, а сталяр з ласкі, абы мела які прытулак, пусціў яе ў сваю пустую лазню. Месца, праўда, і ў лазні Прузына шмат не займала. Апрача скрынкі з-пад цвікоў, з прымацаваным, ззаду раменьчыкамі, а спераду — прабойчыкамі і клямкай, верхам, нічога больш нябожчыца не мела. Але тэты схоў, відаць, важны быў для Прузыны, бо заўсёды зачыняла яго на замочак і пры людзях ніколі туды не заглядала. Жыла нябожчыца з жабраніны; цягалася з мястэчка ў вёскі, з вёсак у мястэчка, а свой «скарб», як яна называла тую скрынку з-пад цвікоў, аддавала тады пад апеку Курачонку. Відаць, верыла яму.
3 дароў ад людзей Прузына не ўсё прымала. Яды ў запас з сабой ніколі не брала — от, толькі што на месцы з’есць, а калі хто, бывала, вынесе якую капейку, то адракалася яды і ўцякала, як ад заразы, і праз доўгі час пасля гэтага такую хату абмінала. Затое на адзежыну нябожчыца вельмі ласа была. Не зважала яна, ці адзежыну давалі лепшую, ці горшую, абы-толькі напасці на свежую і змяніцца. Але на лахманы Прузыне шанцавала. Адны — з міласэрнага сэрца, іншыя, зноў, каб пасмяяцца над звар’яцелай кабецінай — дарылі чым папала. Цешылася тады старая, скакала, пяяла, ляскала ў далоні і, не зважаючы, ці то было лета, ці зіма, у хаце ці на дварэ, зрывала з сябе сваю адзежыну — хоць да кашулі, а нацягвала новападароную. Гэтак прыбраўшыся, скручвала ў камок старыя скінутыя лахманы і бегла ў першы лепты тынок, каб там, як яна казала, выгапдляваць людскую кроў па чартоўскую. I сядзела Прузына ў карчме, ажно пакуль не прапівала ўсяго да астатку. Цягнецца тады ў старую лазню Курачонка і там, не паказваючыся на свет божы, сядзіць праз 2—3 дні, каб пасля зноў бегчы ў другую старану выменяць адзежыну, бо гэту, як яна ўсім угаварвала, што была па ёй, падта ўжо людскою кроўю ад яе нацягнула, і так цяжка стала, што ні спаць, ні есці не дае.
Калі ж праз доўгі час не ўдавалася Прузыне змяніць адзежыну, бегала тады яна ад хаты да хаты і выпрашвала кавалачак мыла. Дастаўшы тэты скарб, зімой — варочалася ў лазню, прыносіла вады, скідала ўсё з сябе і мыла, паласкала, пакуль хватала мыла; улетку — бегла да рэчкі і там, раздзеўшыся, праз увесь дзень плёхалася ў вадзе.
Страшэнна яшчэ баялася Прузына цёмных плям на адзежыне; калі не ўдавалася ёй гэткі лахман прагандляваць, а плямы ніяк не адмываліся, выразала або жыўцом вырывала іх і гэтак — з велізарнымі, у розныя фігуры дзіркамі — цягалася старая, свецячы голым целам, у найбольшыя марозы.
I цяпер ляжала Прузына на палку ў лазні ў ірваных і рэзаных лахманах. Ляжала выпраставаная, з закінутай на галаву левай рукой, пальцы каторай моцпа ўпляліся ў спутаныя, пакудлачаныя сівыя валасы; правая рука Biсела, утыкаючыся пальцамі ў брудную зямлю. Твар нябожчыцы быў шэры, тонкі, доўгі нос завастрыўся, выцягнуўся і ажно загнуўся ўніз, быццам глюга гругана; ражкі заціснутых тонкіх вуснаў, як бы ў злосці вялікай, таксама спушчаліся ўніз, а правае, не зусім заплюснутае вока быццам украдкам спаглядала з-пад павекі, як бы дагледзець хацела, што тут сабраўшыйся народ будзе каля яе — нябожчыцы — рабіць. На адкрытых, яшчэ болып чым самы твар, грудзях, на чорным выпалавеўшым шнурочку гібелі медалікі, крыжыкі і маленькі ключык.