Ядвігіна Ш.
Выбраныя творы
Ядвігіна Ш.
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 410с.
Мінск 1976
Грамада птаства пільна прыглядалася да крывой, адстаўленай убок нагі, да апушчанага зламанага левага скрыдла, цікаўпа заглядала ў раскрытае чырвонае, шырокае горла і судзіла на ўсе лады, а што гэта была яшчэ раніца — час не зусім прыдатны на даўгую палітыку —■ трэ было заняцца важнейшим! справамі: напхаць пустыя валякі, дык, нічым не скончыўшы, памаленьку ўсе разышліся.
Застаўшыся адной, устрапянулася спярша варона, паправіла пёркі, а пасля, агледзеўшыся ўвокал, падскакала да карыта, каля каторага, як яна ўжо ўспела прыкмеціць, найбольш завіхалася рознага птаства, заглянула туды І ажно ўсцешылася: яды, хоць мала знанай, было паўнюсенька. Дзёўбалі ўсе; праціснуўшыся нязначна, дзеўбанула і варона раз і другі — нішто: есці можна. Накаўтаўшыся як мае быць, наскакала варона зноў у кусты і забі-
лася там, каб не мазоліць дарэмна вочаў другім, і адтуль квапна прыглядалася да ўсяго, як бы хацела спазнаць тутэйшыя парадкі і жыццё...
I спазнала. 3 таго часу дзень ада дня вароне жылося штораз лепей: набралася пэўнасці, смеласці. Разумеецца, не без таго, каб ёй часам не нападала, асабліва спачатку: не тон, то другі — а таўкане, скубяне, але да ўсяго можна прывыкнуць — прывыкла І варона, а часам нават сама не раз слабейшага, бывала, дзеўбане, ушчыкне; ды яшчэ закруце, а пасля і з роўнымі цягацца стала.
Вось гэтак-то і плыло вароне жыццё; плыло год, другі. Прыждала варона і трэцяй вясны, калі-то прыйшла ёй у галаву новая і смелая думка: а што, каб-то завесці сваю сямейку? а? Завесці-то завесці, справа добрая — ані слова, але як? Доўга думала над гэтым варона, але, відаць, такі нешта надумалася, бо, забіўшыся ў найгусцейшыя кусты, звіла сабе гняздо. I вось з таго часу стала яна пільнаваць, калі сядухі злётвалі з гнязда есці, тады асцярожненька, ціханька падкрадвалася, выкрадала адтуль яйкі і закачвала іх да свайго гнязда. Гэтак рабіла варона з сільнейшымі ад сябе птушкамі; з слабейшымі — справа была саўсім лёгкая: прыйдзе да сядухі, гаўзане, калі тая спіраецца, у галаву і бярэ, што трэба.
Гэткім парадкам, праз нейкі час, сабраўшы больш дзесяці розных колераў і велічы яек, варона села.
Прайшло некалькі часу. Выгаладаўшаяся, высахшая, як шчэпка, вылезла ўрэшце варона з кустоў, а за ёй сыпалася пісклівая на ўсялякія таны грамадка рознай дробязі.
Дзівіліся і цікавіліся ўсе, як гэта варона ўхітрылася завесціся гэткай сям’ёй?
А і ганарыстай жа стала варона: курам, качкам — ані прыступіся; пеўню бараду і грэбень акрывавіла; самому індыку чуць вочы не выдзерла!
— За сваіх родных дзетак жыццё аддам, а не папушчуся! — крычала варона.
Але і дзяцей сваіх варона трымала востра — у послуху: абы каторае не тым голасам запішчыць, як падабаецца вароне — куксу, ды такую куксу, што малое толькі нагамі задрыгае ў паветры, і гатова. Хоць, праўду кажучы, і любіць — любіла іх варона: кураняткаў са двое з вялікай любоўю нават глынула — такія прыгожанькія былі!
Заляталі і заглядваліся на ўсё тэта дзіва сваяшніцы вароны, перад каторымі наша варона пахвалялася сваімі дзяцьмі; але тыя, доўга моўчкі ўглядаючыся, адляталі з крыкам: кра-кра-кра!
Гусі, добра, відаць, не дачуўшы, зараз жа ўсім разнеслі, што нават вароны пазналіся на моладзі сваяшніцы і кажуць, што яна іх крала. Як толькі разышлася тэта вестка, варона зразу страціла ўсю тую прыхільнасць, якую зазвычай маюць маткі.
— Прыблуда, прыблуда, прыблуда! — артачыўся inдык.
— Гнаць вон! Гнаць вон! — крычаў у адзін дух певень.
— Так, так, так! — кланяючыся, паддаківалі качкі.
Пасля гэтага вароне жыцця не было: адусюль гналі, усе таўклі. А тым часам і моладзь падкачалася, і як ні старалася ўтрымаць яе ў послуху варона, як ні муштравала, ні біла ўсіх сваіх дзяцей — нічога не памагала: мест гарнуцца да маткі — сталі распаўзацца куды каторае: кураняты прылучыліся да кур, качаняты — да качак і г. д., словам, пакуль падышла восень — пры вароне ўжо нікога не асталося.
Цяпер толькі агледзелася, спазнала ўсю сваю абмылку варона; зразумела яна ўрэшце, што нават слабейшымі за сябе птушкамі, як напрыклад галубкамі, — камандаваць яна ніколі не здолее. А што ж гаварыць аб роўных па сіле?
I хоць жаль было выгоднага месца, жаль гатовага,
дармовага корму, але хоцькі-няхоцькі выбралася-ткі варона ў свой лес.
Час мінаў нязначна. Скрыдла ў вароны саўсім зраслося, толькі нага так і засталася кривой.
Пралятаючы неяк адной восені з цэлай хмарай сваіх сваяшніц над добра сабе знании пазадворкам, дзе круцілася і завіхалася каля яды цэлая грамада рознага птаства, наша варона, паказваючы на птушнік, адазвалася:
■— А ведаеце, сястрычкі, што? Гэта ж усё мае родныя дзеткі.
«ПРИ ИСПОЛНЕНИИ СЛУЖЕБНЫХ ОБЯЗАННОСТЕЙ»
А казаў я, колькі раз казаў Сымону Лябёдку — свату, значыцца, свайму ■— не лезь ты, гад, з языком сваім, куды не трэба, не натыкайся, а то, брат, нарвешся! Дык не: не паслухаў, не вытрываў! Ну і добра — не шкодзіць. Не на мае выйшла? Не нарваўся? Сядзі цяпер, сядзі і кукуй!
5Ізык — языком: трэба ведаць і статкавацца *, куды, калі І нашто ён патрэбны.
Нашаму брату — селяпіну — язык патрэбны бывае разы са два ў год канечна: на каляды і вялікдзень. У гэтыя дні мясная яда — ну дык трэба ж і аблізацца, а чым жа абліжашся, калі не языком.
Патрэбны яшчэ язык і маладому, як жэніцца: бяз прысягі не выкруцішся, а пасля... пасля ўжо маўчы: і за сябе і за цябе жонка насакоча.
Ну, але справа не ў тым. Лепш раскажу ўсё толкам, па парадку, што і як было, а там... самі ўжо разбірайцеся,— чы ж не праўду я казаў, што Сымон — гад?
Перш-наперш трэба вам ведаць, што Сымон вялікі манюка: выдумае такое іншым разам, што табе і ў жыцці не снілася, а як раскажа, распіша, — здаецца, і сапраўды так было і так ёсць. Але і гэта яшчэ не бяда. Горшая бяда ў тым, што тэты самы Лябёдка страшэнны задзірака: старшыне — ніколі чаркі не паднясе; сустрэўшыся з ураднікам, а хоць бы пат з самім прыставам — да шапкі ані дакранецца; а такіх, як стараста чы там які выбарны — дык і саўсім не шманае.
Дык не дзіва, што кожны гэткі чын рад бы насаліць Сымону, а тут якраз здарылася прычына.
У двары нашым зрабілася пакража, І то, мусіць, пакража не абы-якая, калі, як толькі агледзеліся —ноччу яшчэ зараз жа паляцелі на станцыю і далі знаць у горад тэлеграмкай, каб адтуль прыслалі сабаку-сышчыка.
Хіба вы ўжо чулі, што цяпер і гэткія сабакі завяліся? Досыць гэткаму цюцьку абнюхаць хатнія рэчы, паміж каторымі здарылася пакража, і тыя месцы, да каторых дакратваўся злодзей рукамі чы нагамі, як ужо сышчыксабака следам давядзе да праступніка і носам яго спазнае.
Праўда, не заўсёды бывае ўдача хоць бы і такому нюхайлу, бо іншым разам пройдзе снег чы дождж, пакуль прыедзе на следства «яго міласць», і гэтак залье след, што і сам сабачы нос нічога не паможа. Тады кідаюцца часамі на іншы спосаб: паказваюць западазроных людзей сабаку, а той, абнюхваючы іх, знаходзіць паміж іх вінавайцу.
У тую поч, як сталася пакража ў двары нашым, шмат было там чужых людзей: удзень былі яны на рабоце дапазна дый заначавалі. Паміж іншымі быў Сымон, быў і я. А што, як на ліха, перад тым, пакуль прыехаў гэты важны сабака, прайшоў дождж і заліў след, дык прыйшлося хапіцца таго другога спосабу, аб якім я гаварыў: запрэзантаваць * сышчыку западазроных людзей.
Добра. Сагналі ўсіх: і падзённых рабочых і ўсю дверную службу, каб крыўды, значыцца, нікому не было.
Перад дворным ганкам, дзе збор быў назначаны, чалавек сорак набралася. Паразбіваліся на кучкі паводлуг знаёмства, кумаўства, сваяцтва. Пайшлі гутаркі, жарцікі, смешкі. У цяні, пад старой ліпай, стаяў ураднік і ляскаў нагайкай па сваіх бліскучых халявах; побач — стараста, казюрачы вочы на мядаль, які целяпаўся на грудзях яго світкі; а ззаду іх — выбарны нашай вёскі. Ліха надало неўздалёк гэтай кампаніі выбраць сабе месца і Сымону Лябёдку: рассеўся ён каля нейкага чырвонага куста загранічпага, як на сваёй дзядзіпе *, з кумой Агатай Тамашыхай і швагрусём сваім Андрэем Дударом; прыкуцнаў і я тут каля іх, не столькі дзеля сяброўства, колькі, праўду кажучы, дзеля цікаўнасці, бо ведаю добра, дзе ўжо ўблытаецца наш Сымон, то там гладка не пойдзе,—
грэх гаварыць, любіў наварыць кашы, а і затаўкі не жалеў. Моладзь, якая знала і любіла язычок Сымона, абступіла ўвакол нашу кампанію.
— Ну, і дажыліся,—першым пачаў жаліцца Андрэй,— гэткі-то здзек над хрышчоным народам: наводзіць на чалавека нейкага сабаку, каб ён абнюхваў яго, як звяр’ё якое.
— Мужчын-то ён не абнюхвае: абы глянуў толькі на яго, то ўжо ведае, што за чалавек, а ось з бабамі — праўда—не дасць рады, не абнюхаўшы,—растлумачыў Сымон.
— Божухна-бацюхна, — начала лямантаваць кума Агата. — Што я чую? Што выдумаў — нюхаць?! А каб яго воўк вантробы нюхаў, каб з яго дух выперла. Такі там, мусіць, і сабака, калі пушчаецца на гэткія штукі: няйнакш як пранцуз або немец, пераадзеўшыся за сабаку.
— Э, гэта што! — пачаў зноў Сымон. — Я вам лепшую штуку раскажу. Не чулі? У прыстава чацвёртага стану выкралі з лядоўні масла, сыры і кумпяк бараніны. Прыстаў, разумеецца, зараз жа паслаў па сабаку. Праз колькі гадзін прыкаціў гэны сабака, само сабой, з правадыром сваім. Абследаваў ён — сабака гэны самы — зараз усю лядоўню, выскачыў адтуль, нюх-нюх у адзін бок, нюх-нюх у другі дый прэ на дзядзінец да станавога пісара. А там стаяла сама пісарыха. Угледзеўшы сабаку ды ведаючы, у чым справа, сцяміла баба, што можа быць дрэнна (быў, відаць, нейкі грашок), — яна тады на сабаку вокам мірг-мірг...
Хлопцы — у рогат, а Тамашыха стала дзівіцца і дапытвацца:
— А-а-а-а? А што ж сабака?
— А што ж сабака? — цягнуў памалу Сымон, — сцяміў і ён, гад, адразу, бо — чы дасцё веры, чы не — адміргнуў! А пасля пакруціўся яшчэ праз нейкі час, мабыць, для фасону, па тым самым дзядзінцы ды як упёрся носам да паркану — хоць ты што. Прымчалі драбніну, 110
прыставілі да плота; сабака спрытна, як той нячысцік, на драбніну ды праз паркан на другі бок сморг, і пайшоў круціцца, водзячы носам па зямлі, па местачковых агародах.
•— Ну, і знайшлі? — пытаемся ўсе, зацікавіўшыся гэтай справай.
— Але, знайшлі, — адказвае Сымон, —знайшлі, як у лесе рэха. Дзе ж вы бачылі, каб знайсці, калі яны ўспелі пераміргнуцца. Казалі толькі, што ўсю ноч пасля гэтага ў пісара балявалі: пісар, правадыр, пісарыха і гэпы сабака; да раніцы так усе папіліся, што хоць ты іх выкручвай.