Янка і Ружа
Уладзімір Ягоўдзік
Выдавец: Юнацтва
Памер: 118с.
Мінск 1993
Аповесцьказка
МІНСК «ЮНАЦТВА» 1993
ББК 84 Бел 7 Я 30
Мастак У. М. ВІШНЕЎСКІ
Для малодшага школьнага ўзросту
4803120201—141 Я103—90
М 307(03)—93
ISBN 5 7880 04128
© У. I. Ягоўдзік, 1993
© Малюнкі. У. М. Вішнеўскі, 1993
рымела музыка. Віравалі танцы. Рознакаляровыя феерверкі цвілі — не адцвіталі ў небе над палацам. А ва ўрачыстай зале залатыя люстры аж гайдаліся ад шматгалосых воклічаў:
— Слава Уладару!
— Слава Уладарцы!
— Слава, слава прынцэсе Ружы!..
I каторы ўжо раз госці падхопліваліся са сваіх месц, як зачараваныя глядзелі на сярэдзіну залы, дзе, узвышаючыся над усімі, сядзелі ў тронных крэслах Уладар і Уладарка, а паміж імі, таксама ў тронным крэсле, іхняя сямігадовая дачка — прынцэса Ружа. Дзяўчынка як дзяўчынка. Толькі з маленькаю каронаю на русай галоўцы ды ўсмешлівымі, блакітнымі, як кветківалошкі, вачанятамі. Выхавацелькі па некалькі гадзін у дзень вучылі прынцэсу правільна сядзець на залатым тронным крэсле, паўладарску стрымана адказваць на прывітанні, скупа, аднымі вуснамі, усміхацца... Апошняе ў юнай прынцэсы выходзіла найгорш; калі яна смяялася, то, здаецца, міжволі яснелі з твару, дабрэлі сэрцам усе ў палацы — ад уладароўбацькоў да суровай маўклівай варты, што камянела каля кожных дзвярэй.
А нядаўна адзін пранырлівы замежны пісака ўхітрыўся без дазволу злавіць гэты дзівосны званочаксмех на магнітафонную стужку, і цяпер яго, як чароўную музыку, слухалі ў шмат якіх палацах. He, нездарма на баль з’ехалася гэтулькі знакамітых гасцей: кожны спяшаўся засведчыць сваю павагу ўсемагутнаму Уладару і заадно
5
пачуць Ружын смех. Ды вось бяда: прынцэса быццам развучылася смяяцца. Усе нецярпліва пазіралі на дзяўчынку, і нікому не прыйшло ў галаву, што ёй, адной сярод дарослых, сумна і нудліва, што ёй хочацца збегчы на бераг Святлыньракі, дзе гуляюць яе аднагодкі — хлапчукі і дзяўчаткі. I сярод іх Янка, які, як ніхто, умее вудзіць рыбу. Як хацелася прынцэсе быць сярод дзяцей! А тут сядзі, як прывязаная да троннага крэсла, ды яшчэ не нахіліся, не павярніся, бо гэта не да твару прынцэсе. Адно займала дзяўчынку: выгукваючы вітанні, госці абавязкова імкнуліся перакрычаць адзін аднаго, маўляў, я і толькі я першы сябар Уладара і яго сям’і. Асабліва імкнуліся выставіцца перад усімі каралі суседніх з Летавеччынай краін — Зубоніі і Пузоніі. Яны вялі з суседзямі няспынныя войны, і каб не падмога Уладара, даўно апынуліся б пад чужацкаю пятою. Пузонцы і зубонцы так разбэсціліся нікому не патрэбнымі бойкамі, што неахвотна вярталіся да працы на зямлі, не надта шчыравалі ў час сяўбы і жніва. А ў Летавеччыне, наадварот, працоўны люд здавён грэбаваў усялякай зброяй і толькі тады браў яе ў рукі, калі вораг пагражаў роднай зямлі.
— Няхай жыве Летавецкі Уладар — першы сябар Зубоніі! — трубіў на ўвесь палац з вузка прыжмуранымі вачыма Зубонскі кароль.
— Няхай заўсёды сонцам будзе над Летавеччынай Уладарка! — узмахваў рукамі Пузонскі кароль, і ўсе rocpi міжволі падымалі вочы да столі, дзе ззялі, сляпілі залатыя люстры, кожная падобная да сонца.
I тут жа, нікому не даючы ачомацца, абодва каралі выгуквалі разам:
— Слава прынцэсе Ружы! Слава вялікай Летавецкай краіне!..
Урэшце дзяўчынка стамілася і ад пузонца, і ад зубонца. Яна нецярпліва пазірала праз акно на размаляваны яркаю чырванню небасхіл — там хавалася на спачын сонца. Праз колькі хвілін яго зусім не будзе відаць. Тады можна будзе пакінуць мулкае троннае крэсла, птушкаю
б
паляцець у свой дзіцячы пакой, скінуць з сябе дарагія ўборы і, памыўшыся, ужо з ложка, паклікаць да сябе з перадпакою добрую любую Няньку, якая штоночы беражэ яе сон. Нянька прылепіцца каля ложка, зачне ціхім, далёкімдалёкім голасам казку альбо песню... To былі самыя цікавыя і шчаслівыя хвіліны ў жыцці Ружы. Ей здавалася, што сцены палаца непрыкметна рассоўваюцца, некуды знікаюць, а сама яна трапляе ў дзівосную краіну, дзе да зораў, як да кветак, можна дакрануцца рукою, схапіць за сінюю бараду вецер і разам з ім абляцець увесь свет.
Сёння ж сонца, як назнарок, не спяшалася ў сваю таямнічую тумановую пасцель, і юная прынцэса пачала нават злавацца. Калі ж яна пільней прыгледзелася, дык зразумела: то ніякае не сонца на небасхіле, а вялікае вогнішча.
— Тата,— усхвалявана звярнулася да Уладара дачка,— дазволь мне сёння падняцца на Белую вежу.
Уладар усміхнуўся, павёў вачыма вакол сябе. I адразу сціхла салодкагалосая музыка, зглух вясёлы смех, ва ўсім палацы ўсталявалася цішыня.
— Іх вялікасць прынцэса Ружа запрашае шаноўных гасцей на Белую вежу! — і Уладар першы падняўся са свайго троннага крэсла.
He кожнаму выпадаў гонар трапіць на Белую вежу, якая лічылася адным з цудаў свету. Яна была падобная да імклівай зіхоткай стралы, што на імгненне застыла ся род аблокаў перад тым, як дастаць да сонца і зораў. 3 гэтай вежы, якую роўна сем гадоў будавалі лепшыя дойліды з усёй Летавецкай зямлі, Уладар на свае вочы бачыў, што дзеецца па ўсёй яго краіне і каля яе межаў.
Неўзабаве, калі ўсе апынуліся на самым версе Белай вежы, ад убачанага шмат у каго з гасцей і мову адняло. Такой красы ніхто з іх не бачыў. Нават залаты бляск палаца перад ёю здаваўся слабым ценем.
7
Па ўсёй Летавеччыне былі рассыпаны малыя і вялікія вогнішчы, а каля іх вадзілі карагоды і весела скакалі цераз полымя хлопцы і дзяўчаты. А са стромкага берага блізкай да палаца Святлыньракі, дзе таксама чароўнаю кветкаю цвіло вогнішча, даносілася песня, і здавалася, што гэта спявае сама зямля.
— Мамачка! Татачка! Сёння ж Купалле!..— радасна зазвінеў Ружын галасок.— Мне пра яго расказвала Нянька, мая добрая Нянька!
Заўсміхаўся Уладар. Заўсміхалася Уладарка. Засмяяліся, запляскалі ў далоні госці. А дзяўчынкавесялінка звінела сабе далей:
— Паглядзіце, якая прыгожая наша зямля! Якое цудоўнае свята гэтае Купалле!..— і раптам асеклася, схапілася за бацькаў рукаў.— Тата, а чаму ў Пузонскім каралеўстве яго не святкуюць?
I праўда, у тым баку, дзе была Пузонская зямля, ляжала змрочная цемра. Усе адразу азірнуліся на Пузонскага караля, чакалі ад яго тлумачэнняў, але той нібыта не пачуў пытання прынцэсы. Тады дзяўчынка зірнула ў другі бок: там з Летавеччынай межавала Зубонская краіна. I над Зубоніяй таксама пагрозліва гусціўся змрок.
— Мама, няўжо і ў Зубонскім каралеўстве Купалле не прызнаюць? — здзівілася юная прынцэса.
Госці азірнуліся на Зубонскага караля, але і ён нібыта вады ў рот набраў. Запанавала нядобрае маўчанне. Ніхто не адважыўся растлумачыць дзяўчынцы, што жыхарам абодвух гэтых каралеўстваў, спакутаваным ад частых войнаў, не да свята, што яны забыліся, калі ўсміхаліся і радаваліся сонечнаму мірнаму дню.
А тым часам па Святлыньрацэ плылі і плылі сплеценыя дзявочымі рукамі вянкі з самых прыгожых лугавых кветак, і на кожным вянку мігцелі кропелькі святла запаленых свечак. А ўсе разам яны нагадвалі Млечны ПІлях, што апусціўся з неба на зямлю.
Роўна апоўначы каля вогнішчаў абязлюднела; хлоп
8
цы і дзяўчаты, пабраўшы ў рукі паходні, рассыпаліся па лясным гушчары.
— Хто ім дазволіў цягацца без дазволу па Уладаровым лесе?! — жадаючы выслужыцца перад Уладаром, раптам вытыркнуўся з робленым абурэннем першы міністр Летавеччыны Барабур.— Яны наробяць пажару!..
— He кажыце болей так зняважліва! — затупала нагамі раззлаваная Ружа.
Перапалоханы Барабур, не рады, што наклікаў на сябе гнеў Уладаровай дачкі, прамармытаў:
— Даруйце... Даруйце, ваша вялікасць...
— Дазвольце запытацца тады, найяснейшая прынцэса,— салодкім голасам загаварыў Пузонскі кароль.— Што згубілі гэтыя людзі ў лясных нетрах? I што яны знойдуць там уначы?
Ружа ўсміхнулася — аж пасвятлела на Белай вежы — і, як пераказваючы таямніцу, шэптам выдыхнула:
— Яны шукаюць папарацькветку — кветку шчасця!
— Скажыце, о найяснейшая прынцэса! — схіліўся ў нізкім паклоне перад дзяўчынкай Зубонскі кароль.— А ў вашым палацы ёсць гэтая кветка?
— He, няма,— сумна адказала Ружа.
Гэтыя словы былі падобны да грому сярод яснага неба. Госці захваляваліся, а Пузонскі і Зубонскі каралі, хаваючыся ад вачэй Уладара, з’едліва пасміхваліся. Як жа, было з чаго пасміхвацца! Усе далёкія і блізкія госці лічылі Уладара самым багатым і шчаслівым у .свеце, a тут адзіная дачка прызнаецца, што шчасця няма ў палацы, што Уладар засляпіў усім вочы золатам і каштоўнымі камянямі, а значыцца — проста падмануў.
А Уладар пяшчотна прыгарнуў да сябе дачку, паправіў на яе русай галоўцы карону і сказаў, каб усе чулі:
— На світанні ты будзеш трымаць у руках гэтую кветку, дачушка,— і павярнуўся да Начальніка аховы:— Асядлайце каня!
9
— Тата,— схапіла бацьку за руку Ружа,— сённяшняй ноччу не выводзяць коней са стайняў, бо на іх ездзяць злыя начніцы...
— На маім кані, дачушка, толькі я езджу,— зноўку голасна, каб чулі ўсе, адказаў Уладар і павярнуўся, каб выйсці.
Але тут яго прытрымала жонка:
— Згодна паданням, кветку шчасця шукаюць удваіх, Уладар! Я таксама паеду з табою.
Уладар і Уладарка пакінулі Белую вежу. Следам за імі разышліся па сваіх пакоях і госці.
2
Раніцай, ледзь толькі зайграла на ўсходзе сонца, госці ўсе як адзін былі ў самай вялікай і ўрачыстай зале палаца. Кожнаму карцела на свае вочы пабачыць дзівосную кветку шчасця — папарацькветку. Мінула некалькі гадзін, а Уладар і Уладарка не аб’яўляліся. Гадзіннік на Белай вежы звонка адбомкаў поўдзень — паранейшаму ніякіх цікавых звестак. Мінуў дзень, пачаўся вечар, якому, здавалася, не будзе канца. Нібыта ўсё было, як учора: іграла музыка, сталы гнуліся ад шчодрых пачастункаў, а весялосці не было, бо ўсе змарыліся ад нецярплівага чакання Летавецкага Уладара і яго жонкі. I толькі ў чатырох чалавек у палацы настрой ні кропелькі не сапсаваўся, наадварот, яшчэ палепшаў. А ці не найлепш з гэтых чатырох пачувала сябе юная прынцэса. Ноччу, калі легла спаць, яна па звычцы паклікала да сябе Няньку, ласкава папрасіла навучыць купальскай песні, якую ніхтоніхто не ведае. I, вядома ж, расказала, што бацька і маці паляцелі на конях сярод ночы шукаць папарацькветку. Толькі Нянька гэтай навіне не ўзрадавалася, а чамусьці нават спалохалася, зараз жа навучыла Ружу песнізамове, якую яны разам праспявалі тры разы.
10
Купала на Йвана! Купаленька, ночка маленька,