• Газеты, часопісы і г.д.
  • Янка і Ружа  Уладзімір Ягоўдзік

    Янка і Ружа

    Уладзімір Ягоўдзік

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 118с.
    Мінск 1993
    78.25 МБ
    што не пачула, як я дастала яе адтуль і перанесла ў ложак...
    Адкуль «адтуль» Нянька не здагадалася растлумачыць, зноўку знікла за дзвярыма пакоя. Міністры круцілі галовамі ў сваіх жалезных капелюшах і не ведалі, што думаць. Яны чакалі, што скажа першы міністр, і ён, страшэнна заікаючыся, мо праз паўгадзіны прамармытаў:
    — Вось бббачыце... Лялялятаючычычыя збабабаяліся нас і адпусцілі пппрынцэсу...
    Узрадаваныя міністры, забыўшыся на Няньчыну просьбу, забухалі кулакамі кожны па сваёй каструлі.
    — Ура! Слава Барабуру! Няхай жыве летавецкая ўладарка Ружа!
    «А можа, Нянька штосьці наблытала?» — падумаў Барабур і прапанаваў:
    — Павіншуем з вызваленнем нашу ўладарку!
    — Павіншуем! Павіншуем!..— адразу пагадзіліся памочнікі і дружным натоўпам з дзынканнем і буханнем рынуліся да дзіцячага пакоя.
    А Ружа ў гэтую познюю хвіліну соладка спала і сніла мо пяты ці сёмы сон. Дзяўчынка прасядзела пад ложкам цэлага паўдня, і ёй, як ні дзіўна, ні кропелькі не надакучыла. Яна гуляла са сваімі любімымі лялькамі. Карміла іх з маленькага цацачнага посуду, апранала ў новыя сукенкі, выпраўляла на Купалле. He бяда, што пад ложкам цеснавата, затое і ўдзень тут прыцемна, лёгка можна ўявіць сабе: навокал пануе глыбокая ноч, а на стромым
    23
    беразе Святлыньракі дзяўчаткілялькі водзяць карагод...
    He, ніколі яшчэ так радасна не гуляла прынцэса! Асабліва было цікава, калі дзяўчаткі рассыпаліся па змрочнай пракаветнай пушчы шукаць папарацькветку. Шкада, што не знайшлі яе сёння. Пашанцуе другім разам. Проста Ружа забылася прынесці з вялікай залы фарбы і пэндзлік. Яна намалявала б такую папарацькветку — усе толькі ахнулі б ад здзіўлення. Потым, калі лялькі вярнуліся з вясёлых купальскіх гуляў, прынцэса прылегла з імі адпачываць і не заўважыла, як заснула.
    3 захадам сонца ў палац прыбегла Нянька, якая зза хатніх клопатаў нічагуткі не чула пра аб’яўленую Барабурам трывогу. Нянька добра помніла сябе малою, таму адразу здагадалася, дзе шукаць дзяўчынку.
    I ўсё было б добра, каб Барабур і ягоныя памочнікі паслухаліся Няньку, пачакалі з віншаваннем юнай уладаркі да заўтрашняй раніцы. Калі ж яны з галёканнем і бразгатам уваліліся ў дзіцячы пакой, Нянька кінулася ім напярэймы. Ды хіба магла яна ўтаймаваць гэткі натоўп?
    Ружа адразу прачнулася і з пярэпалаху ўсхапілася з ложка. Прынцэсе якраз перад тым сніліся купальскае вогнішча, таямнічыя пушчанскія нетры, у глыбіні якіх штосьці пераліўна мігцела. Сэрца птушкаю страпянулася ў грудзях ад радаснай здагадкі: то ж, напэўна, папарацькветка! Хацела пабегчы ў той бок, упэўніцца, што не памыляецца, а дарогу, як назнарок, заступілі нейкія рыцарыжалезнагаловікі. Вось і спраўдзілася Няньчына песня пра злую Балотніцу, якая бяду насылае... Ах, які страшны і адначасна цікавы сон прысніўся!
    Але нездарма юная прынцэса была дачкою магутнага Уладара. Яна не разгубілася. Трэба ж бараніцца! Трэба змагацца за папарацькветку! I, не вагаючыся, Ружа ўзялася аберуч за рог самай верхняй з дзесяці падушак, на якіх спала, і з усяе сілы шпурнула яе ў жалезнагаловікаў. Пачуўся спалоханы ўскрык:
    24
    — Хто мяне стукнуў?!
    Ружа не стала чакаць, пакуль жалезнагаловікі дакумекаюць, што да чаго, шпурнула ў служкаў злой Балотніцы другую падушку, а за ёю — трэцюю і чацвёртую... Падушкі, як ядры з гарматы, падалі на жалезнагаловікаў, аж дзынкалі ў іх на галовах бляшаныя капелюшы. Усчаўся галас, сумятня. Міністры пачалі спрачацца і штурхацца, кідацца на суседзяў з кулакамі.
    — Прызнавайся, гэта твой кулак пахадзіў па маёй галаве?!
    — Адчапіся ад мяне, чаго ліпнеш... Бо як усмалю зараз...
    I з усяго размаху па галаве суседа бууух! Ды не па тым, з кім спрачаўся, а хто падсунуўся першы пад руку.
    — Аяяй!.. Забіваюць!
    — Ага, будзеш ведаць, як з агнём жартаваць...
    I ніхто з разумнікаўміністраў не даўмеўся скінуць з галавы каструлю, каб зірнуць, зза чаго разгарэлася бойка. А калі падумаць, дык у тым няма нічога дзіўнага: кожны з іх пачуваў сябе дужэйшым і разумнейшым за ўсіх на свеце, таму і наскокваў пеўнем на другіх.
    Апошняю, самаю вялікаю і цяжкаю падушкаю Ружа, сама таго не ведаючы, пацэліла ў Барабура. Падушка так ёмка бэцнула па мудрай галаве першага міністра, што ў яго, нават у каструлі, перад вачыма паплылі рознакаляровыя кругі.
    — Каравул!..— залямантаваў на ўсё горла Барабур.— Ратуйцеся! На нас напалі лятаючыя талеркі!..
    Пачуўшы гэткае жахлівае паведамленне, усе як адзін дзевяноста восем міністраў здранцвелі ад страху. А Барабур нібыта і чакаў таго: куляю прашыўся праз натоўп і прыпусціў з усіх ног з палаца. Міністры хлынулі следам за ім навыперадкі. Яны наступалі адзін аднаму на пяткі і паддавалі тым яшчэ большага страху. А прынцэса аж заходзілася ад смеху, штосілы пляскала ў ладкі і галёкала:
    25
    — Хутчэй, хутчэй, жалезнагаловікі! Хто адстае — разувайцеся на хаду!..
    3за шафы паказалася перапалоханая спалатнелая Нянька. Ей карцела насварыцца на выхаванку, паўшчуваць яе, растлумачыць, як нядобра яна паступіла з міністрамі. Добрыя і паслухмяныя дзеці ніколі падушкамі не кідаюцца.
    — Нянечка, мне такі цікавы сон толькі што сніўся! — тут жа прыгарнулася да кабеты Ружа.— Я перамагла жалезнагаловікаў!..
    «Вядома, паслухмяныя дзеці падушкамі не б’юцца,— разважыла сама з сабою Нянька.— Але ж і каструля зроблена не для таго, каб яе на галаве насіць...»
    — Кладзіся, галубка мая, ноч толькі пачалася... Я падушкі з падлогі збяру, падаб’ю іх, каб мякенькія былі...
    Прытуліўшыся шчакою да цёплай Няньчынай далоні, дзяўчынка, лёгка засынаючы, ціхенька гаварылапрасіла:
    — Нянечка, ты ў мяне такая добрая!.. Самая лепшая ў свеце. Заставайся назаўсёды ў палацы. Альбо я ўцяку да цябе на бераг Святлыньракі. I будзем мы жыць утраіх — ты, Янка і я...
    Нянька нічога не адказала. Толькі паправіла коўдру на дзяўчынцы ды сумна сама сабе ўсміхнулася: «Ах ты, мой малы верабейчык...»
    5
    Назаўтра раніцай Ружа прачнулася раней як звычайна — яшчэ на дасвецці, адно пачало шарэць на ўсходзе. Нянька якраз збіралася ісці дахаты. Прынцэса падхапілася з ложка, злавіла яе за руку:
    — Нянечка, ты ж абяцала застацца...
    Паспрабуй адкруціцца ад такой назолы.
    — Ды хіба я тут ужывуся, мая галубка? — пачала
    26
    ўгаворваць малую Нянька.— У палацах уладары ды міністры раскашуюць, а не просты люд...
    — Міністры сёння ўначы збеглі з палаца,— прамовіў вартавы, якога прызначылі ахоўваць дзіцячы пакой.
    — Усе як адзін? — не паверыла, перапытала Ружа.
    — Так, мая ўладарка, усе дзевяноста дзевяць міністраў уцяклі.
    — I нават Барабур?
    — I нават першы міністр Барабур,— кіўнуў галавою вартавы.
    — Значыць, Летавеччына засталася без першага міністра?..— гарэзліва зірнула Ружа.— Ой, якая вялікая бяда звалілася на нашу бедную краіну.— Ружа пляснула рукамі, як быццам папраўдзе збіралася заплакаць.— Мо папрасіць, каб Барабур вярнуўся? Дудкі! Я, Летавецкая ўладарка, з сённяшняга дня, з гэтай самай хвіліны, назначаю маім першым міністрам, самым галоўным дарадчыкам... цябе, Нянька!
    Ад нечаканасці ў кабеты падкасіліся ногі. Вось дык жарцікі! I каб не спрытны вартавы, грымнуўся б новы першы міністр на падлогу. Нянька спрабавала штосьці сказаць непаслухмянай дзяўчынцы, ды тая і слухаць не хацела — скакала вакол і пляскала ў далоні:
    — Вініпую цябе, Нянечка! Вось мы і будзем разам жыць у палацы, мой добры першы міністр!
    I тут якраз зза далягляду выплыла маладое ружовае сонца. Засмужаная тумановымі фіранкамі зямля заіскрылася мільёнамі рознакаляровых агеньчыкаў. To былі кропелькі расы. Усяго толькі звычайныя кропелькі расы, але дзякуючы ім юнай уладарцы падалося, што на Летавеччыну прыйшло свята. Дзяўчынка ўпершыню ў жыцці бачыла ўсход сонца і таму, забыўшыся на Няньку і вартавога, глядзела праз акно як зачараваная.
    — Цяпер я ведаю, якая назва пасуе лепш за ўсё нашаму палацу! Мы назавём яго — Палац Сонца. I ён будзе самы вясёлы ў свеце. Склікайце сюды ўсіх дзяцей Летавеччыны! — загадала яна вартавому.
    27
    — А як быць з тымі, хто яшчэ не навучыўся добра тупаць? — адважыўся спытацца ў Ружы вартавы.
    — Няхай тады прыходзяць з мамамі і татамі. У Палацы Сонца для ўсіх месца хопіць. Праўда, мой першы міністр?
    Нянька моўчкі кіўнула галавою ў знак згоды. Хіба гэта не цудоўна, што дзеці з усёй Летавеччыны збяруцца разам у Палац Сонца, пазнаёмяцца адно з адным, шчыра пасябруюць?! Нездарма ж кажуць: адзін і ў кашы прападзеш, а з надзейным сябрам і ў агонь ісці не страшна.
    Так незвычайна пачаўся гэты звычайны летні дзень. Сонца, нібы пачуўшы Ружыны словы, выплыла зза воблачка. I ўсе трыста шэсцьдзесят пяць акон палаца раптам заўсміхаліся, заклікаючы ўсіх жадаючых да сябе ў госці.
    Святлыньрака, што вілася блакітнаю стужкаю непадалёку ад палаца, радасна булькала, плюскатала: «Палац Сонца над маёю вадою! Дзякуй табе, дзяўчынка!.. Мы даведаемся праўду пра тваіх бацькоў і ўсе разам абавязкова вызвалім іх з бяды...»
    Між тым вартавы ўсё чагосьці марудзіў, перамінаўся з нагі на нагу каля дзвярэй, нібыта забыўся пра загад юнай уладаркі.
    — Ты яшчэ тут?! — здзівілася Ружа.— Паспяшайся, я з нецярпеннем чакаю першых гасцей.
    — Наш палац не можа быць Палацам Сонца! — сумна ўздыхнуў вартавы.
    — Чаму? — спалохалася Ружа.
    — Бо ягонае святло не ўбачыць Начальнік аховы,— апусціў галаву вартавы,— Барабур кінуў яго ў змрочныя падзямельныя лёхі.
    — Там жа бегаюць пацукі і мышы!..— ускрыкнула, задрыжала, нібы ад холаду, Ружа.— Зараз жа вызваліце адтуль чалавека! Я забараняю па ўсёй Летавеччыне трымаць людзей у турмах. Сонца павінна свяціць усім.
    I сапраўды, сонечныя вясёлыя дні наступілі для ле
    28
    тавецкай дзятвы, якая гаспадарыла цяпер у былым уладарскім палацы. Усім ім хапала месца ў Палацы Сонца, і анікога не абмінуў сардэчнай ласкай і ўвагай першы міністр Летавецкай краіны — добрая ціхая Нянька. Паглядзіш на яе, паслухаеш — ну які яна міністр, кабета як кабета. Праўда, казкі вельмі цікава ўмее расказваць ды песень, як ніхто, бадай, назапасіла ў душы.
    Міналі дні, тыдні, а Летавеччына абыходзілася без Барабура і ягоных памочнікаў. Жалезнагаловікі, як іх назвала Ружа, здагадаліся паздымаць каструлі, але не павыкідалі іх, а трымалі пры сабе на ўсякі выпадак. Нясоладка было цяпер небаракам. Давялося спазнаць, як мазоль кусае за далонь, як смачна пахне чорны хлеб. Дый і яго дарэмна не даюць, а трэба зарабіць, салёны пот спачатку праліць...
    Адно суцяшала былых міністраў — жахлівая багна няўхільна падступала да Палаца Сонца. I ў тым жалезнагаловікі бачылі добры знак, хоць твань на сваім шляху паглынала і пясчаныя няўдобіцы,