Янка і Ружа
Уладзімір Ягоўдзік
Выдавец: Юнацтва
Памер: 118с.
Мінск 1993
Купала на Йвана.
Вы, мужчынкімалайчынкі, Купала на Йвана, Гэтай ночкай не спіце, Купала на Йвана, Балотніцу сцеражыце, Купала на Йвана, Балотніца злая, Купала на Йвана, Бяду насылае, Купала на Йвана, Гадзюку злавіце, Купала на Йвана, Галаву ёй скруціце!
Ружы хацелася распытаць у Нянькі пра злую Балотніцу, але было ўжо далёка за поўнач, і сон адолеў яе. Назаўтра ніхто з выхавацелек не адважыўся зайсці ў дзіцячы пакой і пабудзіць прынцэсу, бо гэта рабіла заўсёды сама Летавецкая Уладарка. Хіба толькі Нянька асмелілася б парушыць сон дзяўчынкі, але яна яшчэ на дасвецці пабегла да свае беднае хаціны на самым беразе Святлыньракі дзе жылагаравала разам з Янкам. Хлапчук не быў Няньцы сынам ці ўнукам: кабета знайшла яго немаўлём восеньскім золкім ранкам у лодцы, якую гайдала паблізу берага рачная плынь. Бацькі хлапчука так і не знайшліся. I вось ужо дзесяты год Нянька гадуе яго, як роднага, дзеля кавалка хлеба служыць штоночы ў палацы, бо лепшай казачніцы і пявунні бадай няма па ўсёй Летавеччыне.
А юная прынцэса, як ні дзіўна, без бацькоў не заспала. Наадварот, прачнулася раней як звычайна, вельмі ўзрадавалася, што не трэба зноўку сядзець на мулкім тронным крэсле. Ціхенька, каб ніхто не пачуў, памылася, перабегла ў залу для гульняў і пачала забаўляцца з кра
11
сунямі лялькамі, якія зза свята забылася, калі брала ў рукі. I тая начная песня пра злую Балотніцу была ёй ужо не ў памяці.
Другім чалавекам, у каго не сапсаваўся настрой, быў першы міністр Барабур. Раніцаю яго было амаль не чуваць; затое ўвечары задаволены ягоны голас грымеў па ўсіх залах палаца. Міністр жартаваў, запрашаў гасцей да танцаў і нене ды спыняўся вачыма на пустым Уладаровым троне. Але гэтага ніхто, акрамя Пузонскага ды Зубонскага каралёў, не заўважаў. Дарэчы, у іх абодвух таксама скакала ў грудзях весялосць. I яны не хавалі яе. Елі і пілі ўволю, заўсёды былі першыя ў танцах. Калі і зіркалі на кагонебудзь нядобразычліва, дык хіба адзін на аднаго ды яшчэ на Барабура, які з кожнай хвілінай усё больш і больш адчуваў сябе гаспадаром у палацы.
А позна ўвечары да брамы палаца прыплёўся нейкі чалавек у падранай вопратцы, ускудлачаны. Ен штосілы забухаў кулакамі ў дзверы вартоўні і закрычаў ахрыплым голасам:
— Адчыніце хутчэй! Зараз жа адчыніце!
Малады хлопец, які ўпершыню ахоўваў Уладароў палац, высунуўся за дзверы, каб даць выспятка нахабнаму валацугу. Але не паспеў. Позні падарожнік адным позіркам змёў з дарогі маладзёна і, наводзячы жах сваім выглядам на прыслугу, прыбег у самую вялікую залу.
— Бяда! На Летавеччыну абрынулася страшная бяДа — закрычаў ён.— Загінулі Уладар і Уладарка!..
Тут, пры яркім святле люстраў, усе пазналі ў стомленым незнаёмцы Начальніка аховы.
I адразу па ўсім палацы зглухлі музыка, смех, бесклапотная гамана. Усталявалася цішыня, ад якой ажно закладвала вушы і халадзела ў грудзях. Большасць з гасцей не давала веры пачутаму. Найхутчэй з усіх ачомаўся ад жахлівай весткі першы міністр.
— Як жа яны маглі загінуць,— паціснуў плячыма Барабур,— калі ты вярнуўся жывы?
Сотні вачэй утаропіліся на задыханага Начальніка
12
аховы, які ледзь трымаўся на нагах. Ён доўга маўчаў, унурыўшыся невідушчымі вачыма ў мармуровую чырвань падлогі, пасля пачаў апавядаць...
— Суправаджаць Уладара і Уладарку выправіліся трыццаць тры найлепшыя ахоўнікі. Мы ні на імгненне не выпускалі з вачэй каранаваных асоб, хоць скакаць за імі назіркам было вельмі цяжка. Асабліва нялёгка стала, калі за спіною засталася Святлыньрака, па якой плылі тысячы прыгожых дзявочых вянкоў з запаленымі свечкамі, і пайшлі глухія пушчанскія нетры. Мы пачалі пакрысе адставаць, бо дрэвы хапалі за рукі і плечы, штосьці шапталі нам чалавечымі галасамі. А Уладар і Уладарка ўсё прыспешвалі коней, што здалёк былі падобны на вялікіх белых птахаў. Такім — не перашкода завалы лясныя, непраходны мядзведжы гушчар. Неўзабаве між дрэў штосьці цьмяна замігцела. Няўжо папарацькветка?! Уладар і Уладарка таксама заўважылі жарынку, адразу павярнулі да яе коней. Калі мы пад’ехалі бліжэй, то ўбачылі: на тоўстым карнявішчы векавой, мо ў пяць абхватаў, хвойкі сядзіць сівенькі дзядоккарлік з кошыкам на каленях. А ў гэтым кошыку мігцела, вачэй не адарваць, чырвонае вуголле.
— Гэй, стары, што ты тут згубіў? — не злазячы з каня, крыкнуў Уладар.
— Папарацькветкі збіраю, добрчалавеча...
— I многа назбіраў?
— Ды поўны ўжо кошык, добрчалавек,— кіўнуў на кошык з вуголлем дзядок.
— Прадаў бы мне хоць адну,— паварочваючы каня, каб ехаць далей, кінуў цераз плячо Уладар.
— Прадаць — не прадам, а падарыць магу,— сказаў карлік. I махнуў рукою Уладарцы: — Сцялі чысты абрус, гаспадынька... Ядун з мяне слабы, але да пачастунку хто не ахвочы?
— Ты мне загадваеш прыслужваць табе? — здзіўлена ўскінула бровы Уладарка.— Ды ты ведаеш, хто я такая?!
13
— Для папарацькветкі людзі ўсе роўныя, а трапляе яна ў рукі таму, у каго сэрца добрае...— усміхнуўся дзядок.
— Heбудзем марнаваць час дарэмна,—павярнулася да мужа Уладарка.— Ен крануўся з розуму.
— Няпраўда, добрчалавек!— падхапіўся на ногі, памкнуўся быў да Уладара дзядок.
Ды яго ўжо ніхто не слухаў: Уладар і Уладарка ветрам панесліся далей. Следам за імі пусціліся і мы, ахоўнікі. I хтосьці выбіў на хаду з рук старога кошык з вуголлем. Зямля стагнала пад конскімі капытамі, а жарынкі, як ні дзіўна, усё роўна цвілі, як быццам іх нельга было затаптаць.
Яшчэ праз гадзіну Уладар і Уладарка прыкмецілі два блакітныя агеньчыкі, што прызыўна клікалівабілі да сябе.
— Напэўна, гэта і ёсць папарацькветка! — крыкнула ўзрадаваная Уладарка і яшчэ хутчэй паімчала на святло.
Але дзіўна: агеньчыкі быццам гулялі з намі ў хованкі. To падпускалі блізка да сябе, то раптам некуды знікалі і аб’яўляліся зусім у другім баку. Калі ўзмакрэлыя коні выбіліся з сіл, пушчанскія нетры раптоўна расхінуліся. Усе мы апынуліся на ўзмежку жытняга поля. Жыта было чэзлае, з дробнымі каласкамі. А ў ім блізкаблізка загадкава пераміргваліся, цвілі ўсё тыя ж блакітныя агеньчыкі. Уладар, які асадзіў быў каня, зноў падняў яго на дыбы.
— Мой Уладар! — сказаў я голасна і спешыўся.— Мы дазвання здратуем жыта!..
— I ты называеш гэтую траву жытам?! — зазлаваў Уладар.— Ды я заплачу ягонаму гаспадару ў тры або ў пяць разоў больш, і ён будзе дзякаваць, цалаваць мне рукі, што мы змалацілі ягоную бяду да жніва.
— Мой Уладар! — стаяў на сваім я.— Мой бацька быў селянін, і ён вучыў мяне: жыта, нават самае благое — усё роўна жыта. Коньмі яго дратаваць — што ду
14
шу нагамі таптаць. Толькі злыя сілы робяць гэтай купальскай ноччу заломы ў нівах. А мы ж людзі...
— Хто дазволіў табе павучаць нас?! — напусцілася на мяне Уладарка.— Нам патрэбна папарацькветка, а не жыта,— і першая пусціла свайго каня на жытнёвы палетак.
Далей здарылася штосьці жахлівае. Уладар і Уладарка, а за імі і ахоўнікі, зніклі... Застаўся адзін толькі я, бо не паспеў ускочыць у сядло...
— I ты сцвярджаеш, што сярод коннікаў былі Уладар і Уладарка?! — дапытваўся ў Начальніка аховы першы міністр.— Ты не памыліўся? Можа, табе гэта прымроілася?
— Я хацеў бы, каб памыліўся, але Уладар і Уладарка паімчалі першыя ў той бок,— адказаў Начальнік аховы.— А калі я падняў галаву, то ўбачыў: тыя два блакітныя агеньчыкі, за якімі мы так няўдала палявалі, зліліся ў адну блакітную сляпучую зорку. I яна, гэтая зорка, пачала пагрозліва набліжацца да мяне. Хтосьці як быццам прымушаў мяне стаць на калені, скарыцца, ледзяніў душу дыханнемшэптам: «Увесь свет будзе багнай... I ваша Летавеччына таксама... Аддай мне душу сваю — і ты будзеш першы мой памочнік, а заадно самы шчаслівы, самы багаты ў свеце...» He ведаю, не помню, сам дзіўлюся, як я вырваўся ад гэтага пякельнага сляпучага агню, адкуль узяў сілы дабрысці сюды, да Белай вежы...
Начальнік аховы замоўк. Стаялі, як падавіўшыся, госці, а ў вачах у кожнага — жах. Першы азваўся Зубонскі кароль.
— Даруйце, шаноўныя! — пачаў ён развітвацца з гасцямі і міністрамі.— Мне трэба тэрмінова вярнуцца дамоў, мяне чакаюць неадкладныя дзяржаўныя справы...
I — толькі яго бачылі. Забыўся нават падзякаваць за гасціннасць.
Следам за зубонцам вымеўся за дзверы Пузонскі кароль. Гэты наогул нічога не тлумачыў. Выбег з палаца,
15
залез у свой усюдылёт і віхрам падаўся ў бок Пузонскага каралеўства.
А пасля ўжо, хоць было вельмі позна, рынуліся ад’язджаць і астатнія госці.
3
Назаўтра, яшчэ да ўсходу сонца, усе як адзін дзевяноста дзевяць летавецкіх міністраў сабраліся ў самай вялікай і прыгожай зале палаца, каб абраць новага кіраўніка Летавецкай краіны. Яны шчыльна расселіся вакол пустых тронных крэслаў Уладара і Уладаркі. А бліжэй за ўсіх да гэтых залатых крэслаў, як і належыць першаму міністру, сядзеў Барабур. Ах, як ён марыў пра гэтую хвіліну! Ды памыляўся шаноўны першы міністр. Ніхто з дзевяноста васьмі ягоных намеснікаў не спяшаўся назваць яго Уладаром. У троннай зале разгарэлася такая спрэчка, што аж сліна на сцены пырскала і ледзь не даходзіла да бойкі. Гараджанелетаўчукі, якія збегліся апоўдні пад вокны палаца з надзеяй прывітаць новага Уладара, пачакалі гадзінудругую ды разышліся, прыгадаўшы даўнюю дзедаўскую мудрасць: «Была б карона, а галава знойдзецца!»
А міністры ўсё спрачаліся, церабілі, ажно ляцела пер’е, аднаго за адным ахвотнікаў пакіраваць іншымі, узлезці на Уладароў трон:
— Які з цябе ўладар?! Вырас — катў па пяту, на трон падсаджваць трэба!
— На сябе лепей паглядзі! He галава на плячах, a кадушка пустая...
— Выскачыў, разумнік, як голы з крапівы...
— Ага, гарластая варона, ды не па ёй уладарская карона!
Яно і не дзіўна, што так доўга мянцілі языкамі летавецкія міністры. Кожны з іх на ганаровым уладарскім троне бачыў толькі самога сябе.
I хто ведае, колькі яшчэ цягнулася б гэтая сходка і
16
ці наогул яна б калінебудзь скончылася, каб не лопнула цярпенне ў першага міністра. Ён стаміўся сядзець з начэпленымі на грудзіну ордэнамі і медалямі, а галоўнае — раззлаваўся, што за паўдня яго аніхто не ўспомніў.
— Шаноўныя, прашу прыкусіць языкі! — крыкнуў Барабур, ды так, што большасць міністраў міжволі пазатыкалі вушы.— Я сярод вас усіх — першы міністр. Няўжо забыліся? А значыць, Уладароў трон па праву належыць...
I тут якраз здарылася тое, што ніхто не чакаў. Начальнік аховы, якому Барабур учора гразіў страшным