Янка і Ружа
Уладзімір Ягоўдзік
Выдавец: Юнацтва
Памер: 118с.
Мінск 1993
Святлыньракі... Яна ўсіх прымае, але не з усімі гаворыць. Калі з кім і пажадае сустрэцца, дык толькі з прынцэсай Ружай.
— Спачатку я сам з ёю пагаманю!— сціснуў кулакі Начальнік аховы.
— Ты сказаў, што Балотніца хоча мяне бачыць?.. — спытала Ружа.— I яна ведае, як пабудзіць майго каханага?
— Ведае!— злосна кінуў Барабур, гатовы парваць на сабе порткі.
— Тады мы з ёю ўбачымся!— цвёрда прамовіла Ружа.— А ты, жалезнагаловік, пакуль я не вярнуся, штодзень будзеш з лякарствам, што прыпісаў табе Начальнік аховы.
Вясельнікі, забыўшыся на нягодніка міністра, абступілі прынцэсу, прасілі яе не хадзіць да Балотніцы. Аднак ніхто не пераканаў дзяўчыну. I, не жадаючы чакаць раніцы, яна пакінула палац.
8
Балотніца горбілася над жалезным сталом — прагна ўглядалася ў люстраэкран, што зрабілася цьмяным. Каторы дзень, каторую ноч чараўнічае відушчае шкло паказвала адно і тое ж: неўтаймоўную рачную плынь, якая радасна, са звонам зрывала ледзяныя аковы, змятала на сваім шляху малыя і вялікія завалы. Балотніца бачыла: прачнулася Святлыньрака. Наперадзе чакала адно з
110
двух: альбо рака патрушчыць дазвання яе, зеленатварую, альбо ў бяссіллі адступіць і захлісне палац, а ў ім апошніх летаўчукоў, што сабраліся на вяселле. Без Янкі, ачмуранага сонтравою, ім не ўратавацца. Вось толькі каб не падвёў Барабур. Пакуль жа ад яго — ніякіх вестак...
Раптам на стале частачаста заміргала чырвоная лямпачка, пазначаная словам «ахвяра». На люстрыэкране паказаўся чалавек, які сляпцом блукаў па балацявіне, ахутанай цемраю і туманам.
А яшчэ праз імгненне Балотніца аж падскочыла ад радасці: у пастку трапіла не абыякая птушка, а сама прынцэса Ружа! Заставалася толькі заманіць дурніцу сюды, у чорную бездань, каб потым яе крывёю акрапіць, падмацаваць апошнюю і самую магутную завалу.
I тут каля дзяўчыны, як зпад зямлі, вырас нейкі чалавек. Балотніца знерухомела: яна дзесьці бачыла раней гэтае барадатае стварэнне...
Кнопка з надпісам «падслухванне» ўключылася сама. Праз металічны скрыгат і трэск данесліся глухія, але даволі выразныя галасы.
— He хадзі ў той бок, дзяўчына!
— Мне якраз туды трэба, бо там я не была...
— А што ты хочаш знайсці ў той непраходнай дрыгве? — Сваё шчасце...
— He там шукаеш... Пачакай да лета, я табе падару папарацькветку.
— He, Купальскі дзядок, мне твая папарацькветка шчасця не прынясе. Яна не пабудзіць майго Янку.
— Усё роўна не хадзі туды, дзяўчына, бо адтуль дарогі назад няма.
«Ах, вось хто ў заступнікі наняўся! — помсліва падумала Балотніца.— Пачакай, стары корч, я накармлю яшчэ цябе папаратнікам, вочы ад шчасця на лоб палезуць...»
I вакол Купальскага дзядка і Ружы то тут, то там пачалі скакаць прызыўныя жоўтыя агеньчыкі.
111
Да сустрэчы, Купальскі дзядок! — крыкнула прынцэса і адчайна кінулася лавіць адзін з агеньчыкаў. ...Апамяталася яна ўжо ў тым самым люстраным пакоі, дзе раней мелі гонар пабыць зубонец, пузонец і Барабур. Жалезны голас прахрыпеў:
— Азірніся вакол сябе... I не памры ад страху!
Дзяўчына паслухмяна паглядзела ў адзін бок, у другі, потым на столь, сабе пад ногі... Паўсюды ўбачыла сваё адлюстраванне. Мноства адлюстраванняў. Страсянула галавою, усміхнулася сама сабе, нават язык паказала. Раптам сніцца? He, здаецца, усё было наяву. Дык каго баяцца: самой сябе? Гэта ж бандыты ды зладзеі нават ценю свайго баяцца, а добраму, сумленнаму чалавеку... I Ружа з гонарам адказала:
— Мне няма чаго баяцца! Я магу смела глядзець людзям у вочы, бо не здзекавалася з людзей, не падманвала іх... Праўда, я хворая была і не бачыла, што чынілі разбой іншыя.
Люстраныя сцены ўмомант абсыпаліся пабітым шклом, і дзяўчына ўбачыла перад сабою за жалезным сталом Балотніцу.
— Ты гаворыш з чужога голасу! — як мага лагодней прамовіла зеленатварая.— Прысядзь, калі ласка, на залатое крэсла, што ў цябе за спіною... Ты з дарогі, аддыхайся, будзь як дома... Нам ёсць пра што пагаманіць. Я даўно чакала гэтай сустрэчы.
Ружа з агідаю паглядзела на крэсла, падобнае да яе трона, і не падумала садзіцца. Яна яшчэ бліжэй падышла да стала, дзе блакітным святлом успыхвала люстраэкран і мігцелі чырвоныя лямпачкі.
— Вось мы і сустрэліся, Балотніца! — сказала дзяўчына.— Я не пайду адсюль, пакуль ты не прызнаешся, як пабудзіць Янку.
— I ты яшчэ спадзяешся яго ўбачыць? — здзівілася Балотніца.— 3 майго прадоння ніхто не вяртаўся жывым да сонца. А калі і вяртаўся, дык тым, кім я хацела бачыць яго. Прысядзь, галубка...
112
— Я насядзелася і на сваім залатым троне! I ведаю: яно забірае ў чалавека ўсё чалавечае,— перабіла зеленатварую Ружа.— Можа, я і не ўбачу сонца, але Янка ўсё роўна прачнецца. Абавязкова прачнецца!
У Ружы агнём пякло ў грудзях, ёй стала цесна, горача ў гэтай сцюдзёнай яміне. Яна зняла з галавы хустку, якую дала ёй у дарогу Нянька. Выцерла ражком вочы і кінула на спінку залатога крэсла. I не паспела нават адысціся, як хустка апынулася ў чорным клубку тонкіх і тоўстых драцін, падобных да гадзюк. У стале штосьці надрыўна заляскатала, і з яго нутра ў рукі Балотніцы выпаўзла чырвоная стужка паперы. Зеленатварая прагна ўпілася вачыма ў рассыпаныя на стужцы павучкізначкі, пасля рэзка адхінулася ад стала:
— Твой Янка пабудзіў Святлыньраку, ён ад яе і загіне. Праз гадзіну вада зруйнуе палац з апошнімі летаўчукамі, якіх вы склікалі на вяселле! — вочы Балотніцы гарэлі агнём.— I застануся на гэтай неабсяжнай зямлі я адна ды яшчэ, можа, ты, калі сядзеш на залатое крэсла і прысягнеш мне на вернасць. Згаджайся, пакуль я не перадумала! Выбірай: жыццё або смерць!
— Добра, я сяду ў тваё крэсла...— глухім, перацятым голасам азвалася прынцэса.— Але пры адной умове: спачатку ты мне дазволіш агледзець твой дзівосны стол і націснуць хоць на адну кнопку.
— 3 задавальненнем! — праскрыгатала Балотніца.— Мне ўжо баляць ад іх пальцы...
Ружа падышла і стала побач з зеленатварай. Перад дзяўчынаю на стале было мноства ўсялякіх кнопак, лямпачак, уключальнікаў, клавішаў... Каля кожнай надпісы: «страх», «сквапнасць», «падман», «падслухванне», «здрада», «атрута», «нагаворы», «смех»... Ружа пацягнулася націснуць на кнопку «смех». Але ў самы апошні момант дзяўчына спахапілася. Пасмяяцца — заўсёды не грэх, калі папраўдзе ёсць з чаго. Цяпер жа не да смеху.
— Ну, чаго прыціхла? — нецярпліва заварушылася Балотніца.— Націскай, і смялей!
113
I тут Ружа прыкмеціла якраз пад люстрамэкранам, што гразілася навальнічнымі сполахамі, нейкія маленькія дзверцы. He пытаючыся дазволу ў зеленатварай, Ружа з усяе сілы стукнула кулачком па гэтых дзверцах, і яны адчыніліся. У глыбокім цёмным акенцы аказалася аднаадзіная кнопка. Чырвоная. I без надпісу. Дзяўчына дакранулася да яе пальцам.
— He націскай! He націскай! — пранізліва завішчала Балотніца.— Адыдзі, я цябе не прасіла адчыняць гэтыя дзверцы!
— А хто табе дазволіў паганіць багнамі ды балотамі нашу зямлю? — спытала Ружа.
— Прасі што хочаш, толькі аднімі палец ад кнопкі!..
— Рукі ў цябе доўгія, а памяць кароткая... Кажы, як пабудзіць ад соннага наслання Янку?
— He ведаю... Такой лекавай кветкі няма і ніколі не будзе ў маіх уладаннях.
— А ты падумай, парайся са сваім жалезным сябрам,—кіўнула на стол Ружа і нямоцна, толькі спрабуючы, націснула і тут жа адпусціла назад чырвоную кнопку.
Стол здрыгануўся, а ў Балотніцы як бы хто нябачны адсеквуха, і на яго месцы з галавы вытыркнулася... спружына!
— He чапай больш кнопку, не чапай! — прастагнала зеленатварая.— Я чула, што тою дзіўнаю кветкаю вельмі славілася Летавеччына, але яна зусім звялася...
— Ты назаві яе, а звялася ці не — паглядзім! — зноўку націснула на кнопку Ружа.
Штосьці суха трэснула. Ружа акінула вачыма стол і ўбачыла: пакалолася люстраэкран. Калі ж яна азірнулася на Балотніцу, то жахнулася: перад ёю стаяла нейкае жалезнае страшыдла...
— Калі ты націснеш трэці раз на кнопку, то не будзе ні мяне, ні цябе,— праскрыгатала жалезнае страшыдла.— Лепей нам памірыцца і разам панаваць над усім светам. Падумай толькі: увесь свет каля тваіх ног! I лясы,
114
і рэкі, і жывёлы з птушкамі, і людзі, якімі будзеш заўсёды камандаваць!
Ружа маўчала, глядзела ў паколатае люстраэкран і бачыла, як да роднага палаца з усіх бакоў падступае бурлівае мора вады. Дзяўчына з жалем згадала любага Янку, добрую Няньку, мужнага Начальніка аховы, другіх летаўчукоў, якія, мусіць, не здагадваюцца, што іх чакае, і націснула на чырвоную кнопку.
Апошняе, што яна выхапіла позіркам,— два вялізныя слупы агню...
Ачнулася Ружа ў імклівай ледзяной плыні, якой не было ні канца ні краю. Сілы, каб трымацца на паверхні вады, не засталося зусім. Паклікаць на дапамогу людзей? Ды хіба хто пачуе? Тут якраз паблізу праплывала абпаленае камлюкаватае бервяно. Дзяўчына ўчапілася за яго, не вельмі спадзеючыся на выратаванне. Праз некалькі гадзін вада прыбіла бервяно да берага. Ружа аддыхалася і з удзячнасцю, пяшчотна пагладзіла абпаленую старадрэвіну, што ўратавала ёй жыццё. Калі ж добра прыгледзелася, то ўбачыла: бервяно кропля ў кроплю падобна да барадатага Купальскага дзядка, які прасіў яе не хадзіць да Балотніцы, абяцаў прынесці купальскай ночкай папарацькветку. Ружа горасна заплакала. Усё змяшалася ў тым плачы ў адно — і боль, і радасць, і надзея, што Янка прачнецца...
Трэба хутчэй шукаць дзівосную зёлку, пра якую казала Балотніца! Палац Сонца ацалеў на беразе Святлыньракі. Ружа подбегам кінулася да яго.
Назаўтра, разам з усходам сонца, летаўчукі выправіліся шукаць зёлку. У палацы засталіся малыя дзеці, нямоглыя старыя, а яшчэ іх вялікасці Уладар з Уладаркаю і Барабур, які ваўчком круціўся ад пякучкікрапівы.
I дзень, і тры, і тыдзень, і месяц шукалі летаўчукі дзівосную кветку, якая магла абудзіць Янку. Якімі толькі зёлкамі не лячылі яго! Зязюльчынымі слёзкамі і сардэч
115
нікам, крываўнікам і святаяннікам, валовым языком і зуброўкай, дзівасілам, чабаром — нішто не памагала. Янка ўсё роўна непрабудна спаў.
Прамільгнула, адбуяла вясна, сонечнымі днямі пакацілася па Летавеччыне лета. Хлопцы і дзяўчаты, дзякуючы Няньцы, наладзілі забытае Купалле. Усё было як і даўней: вогнішчы, песні, вянкі са свечкамі на Святлыньрацэ, пошукі да раніцы папарацькветкі... Адна