• Газеты, часопісы і г.д.
  • Янка і Ружа  Уладзімір Ягоўдзік

    Янка і Ружа

    Уладзімір Ягоўдзік

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 118с.
    Мінск 1993
    78.25 МБ
    ь дык дзівосы! — паціснуў пляЧыма ў недаўменні хлопец.— Мо з гадзіну гаварыў з камянямі.
    I, забыўшыся выцягнуць з зямлі свой меч, Янка пайшоў далей.
    84
    4
    У палацы тым часам усё ішло сваім ладам.
    Прачнуўшыся пасля полудня, шаноўныя госці зноўку сабраліся ва ўрачыстай зале, каб пусціцца ў новы баль. Усе цярпліва чакалі выхаду іх вялікасці Уладара і Уладаркі, якія мелі звычку прачынацца пазней за ўсіх.
    Ужо добра такі сцямнела, а іх вялікасці Уладар і Уладарка ўсё не паказваліся на людзі. Госці, згаладаўшыся, каўталі сліну, але не адважваліся падысці да сталоў, што дражнілі духмянымі прысмакамі.
    — Шшаноўныя, яшшчэ пяць хвілін — і баль пачнецца! — запэўніваў прысутных першы міністр, які сам даўно наеўся і цяпер незаўважна пасміхваўся.— Іх вялікассці з ссамай раніцы заняты важнымі дзяржаўнымі ссправамі...
    I тут якраз у залу ўвайшоў, смачна, на ўвесь рот пазяхаючы, сам Уладар з ручніком на шыі. Мусіць, пераблытаў дзверы і заместа прыбіральні трапіў у залу. А праз імгненне са сваіх пакояў, тручы кулаком вочы, высунулася ўскудлачаная Уладарка. У зале пачуўся сцішаны, баязлівы смех. Аднак Барабур не разгубіўся: махнуў рукою — грымнуў аркестр, кіўнуў строга гасцям — тыя з крыкамі «ўра» дружна запляскалі ў далоні. Так заўсёды пачынаўся новы баль. А вось далей пачалося тварыцца штосьці неверагоднае, ад чаго ўсе знакамітыя госці і нават служкі паразяўлялі раты.
    Уладар, як уджалены, падскочыў. Санлівасць з яго нібы рукою зняло. Ён палахліва залыпаў вачыма, як усё роўна ў штосьці верыў і не верыў.
    Уладарка таксама паводзіла сябе дзіўна: то ў левае тыцкала вуха пальцам, то ў правае, як быццам пачала недачуваць...
    Перапалоханы Барабур крутнуўся назад, пагразіў кулаком музыкам — тыя як падавіліся. Ва ўрачыстай зале запанавала трывожная цішыня, адно чуваць было збянтэжанае сыканне спалатнелай Уладаркі:
    85
    — Сскажы ссваё сслова, сссуціш гэты сстрашны пранізлівы звон...
    Ніхто з гасцей не мог даўмецца: пра які такі звон гаварыла Уладарка? Аркестр даўно маўчыць. I да каго яна звяртаецца за дапамогай?
    Да жонкі груганом падляцеў Уладар, ірвануў яе злосна, зусім не пакаралеўску, за плячук:
    — Шшто ты вярзешш спрасоння? Мо адмаўляешшся ад трона?
    — Ссоль табе ў вочы! — крыкнула Уладарка.— Бач, што захацеў! — і прыліпла да наструненай, маўклівай дачкі: — Красссачка ты мая прыгожая! Як ты хораша, калі была маленькая, сыкала...
    — Мелешшш абышшшто, шкодніца! — пагрозліва, аж задыхаючыся ад злосці, прашыпеў Уладар і таксама падбег да Ружы.— Я першшы яе прыяцель! I ніколі яна не сыкала, а шыпела! Скажы ёй, донька!..
    Дзяўчына нават не павярнула галавы.
    Гасцям было вельмі дзіўна: з чаго гэта раптам Уладар і Уладарка не паладзілі, учапіліся ў хворую, адно душа ў целе, дачку? I тут пачуўся голас Барабура:
    — Асцярожней, вашамосці! Няўжо забыліся пра абяцанне: хто вылечыць прынцэсу, той стане яе мужам і ўладаром Балотнай краіны?.. Была такая ўмова, шаноўныя госці?
    — Здаеода, была...
    — Як быццам пра штосьці такое гаварылі...
    Госці адказвалі няўпэўнена, баязліва.
    — Няўжо не перавяліся ахвотнікі застацца без галавы? — зарагатаў на ўсю залу Уладар.— Ці, можа, ты сам не супраць пасватацца да Ружы, мой слаўны Бара... Бара... Барадур?!
    Госці схапіліся за жываты са смеху.
    — Ваша вялікасць! — ускіпеў першы міністр.— Я не Бара.. Бара... Маё імя...
    — Ах, любы Дурабур! — засмяялася Уладарка.— He хвалюйся, Ружа аніколі не вылечыцца...
    86
    — Ваша вялікасць! — затупаў нагамі першы міністр.— Я не гэты самы Бара... Бара... Бара.. Дурабур, як вы мяне назвалі... Мяне завуць слаўным імем Бара... Бара... Барадур!
    Новая хваля рогату пракацілася па ўрачыстай зале. Няшчасны першы міністр гатоў быў праваліцца скрозь зямлю. А Уладарка счакала, пакуль госці супакоіліся, і таямніча засыкала Ружы на вуха:
    — Ты абавязкова вылечышся, дачушка, калі навучышся зноўку сыкаць...
    — He сыкаць, а шыпець! — узвіўся, нібы сеў на іголку, раззлаваны Уладар.
    — Сыкаць!
    — Шыпець!
    — Сыкацьсыкацьсыкацьсыкацьсыкаць!.. — затараторыла Уладарка.
    — Шыпецьшыпецьшыпецьшыпецьшыпецьшыпець!..— пачаў пырскаць слінаю ў адказ Уладар.
    I хто ведае, калі скончылася б гэтая спрэчка і ці наогул яна калінебудзь скончылася, каб раптам у залу не ўваліўся вартавы:
    — Ваша вялікасць! У палац просіцца нейкі замежны лекар!
    — I ты дасюль яго не ўпусціў, доўбня?! — гыркнулі ў адзін голас на вартавога Уладар і Уладарка, якія стаміліся спрачацца.
    5
    Пузонец і зубонец, якія раскашавалі ў абліччы Уладара і Уладаркі, упершыню за доўгія гады не чулі загадаў усемагутнай Балотніцы, што пільна сачыла за кожным рухам сваіх пярэваратняў. Яны даўно адвыклі і зусім ленаваліся думаць. Кожны з іх паасобку зараз ліў бы гаручыя слёзы, маліў бы, каб зеленатварая аказалася хоць адненькім словам. Але ж яны былі ўдвух. I абодва каралі. I ніводзін не думаў уступаць верхаводства, бо лі
    87
    чыў сябе першым разумнікам у свеце. Цяпер папусцішся — да служкі апусцішся. Ведала, што рабіла, Балотніца, калі зводзіла сабаку з катом: пакуль абодва сядзелі на прывязі — мірыліся, а як гаспадара не стала — адразу поўсць на загрыўках уздыбілася.
    Таму якраз дарэчы прыблукаў гэты чужаземны лекар. Так, як яго, бадай нікога не сустракалі ва ўрачыстай зале. I нездарма: штб небараку чакае — усе ведалі наперад. Няхай пагуляе са сваім жыццём у хованкі. А тым часам і Уладар і Уладарка спадзяваліся абдурыць адно аднаго, заманіць у пастку... А мо, глядзіш, і Балотніца адгукнецца, бо без яе ніяк не абысціся. Хто ж будзе трымаць у пакоры і жаху ўсю краіну?
    I вось нарэшце расчыніліся дзверы, і ў залу ўвайшоў замежны лекар. Апрануты сціпла, проста, стомлены, але ўсё роўна вясёлы.
    — Добры дзень вашым уладарскім вялікасцям! — пакланіўся Янка ў той бок, дзе на залатых крэслах, побач з прынцэсай Ружай, ганарыста сядзелі Уладар і Уладарка.— Добры дзень і вам, паважанае панства! — кіўнуў галавою гасцям.— Завуць мяне ЯнІван сам Летаўчук! Іду адтуль, дзе пануе кароль Ацінтолаб! Пэўна, чулі пра такога?
    Каму ахвота выстаўляць сваё невуцтва? А тым больш, калі вакол цябе гэтулькі разумнікаў... У адказ пасыпаліся галасы:
    — Пра шшто гамонка, вядома, чулі!
    — Сслаўны кароль!
    — Ссветлая галава!
    — Шшкада, шшто ён не ссярод насс...
    I нават Уладар з Уладаркаю, спалохана лыпнуўшы вачыма — які такі яшчэ Ацінтолаб?! — паспешліва кіўнулі галовамі.
    — Дык вось... Ен і паслаў мяне вылечыць прынцэсу,— сказаў, калі госці сціхлі, ЯнІван сам Летаўчук і з жалем паглядзеў на Ружу, якая нерухома сядзела на троне і падазрона зіркала на ўсіх праз шызыя акуляры.
    88
    — Паспрабуй!
    — Раптам пашчасціць!
    — Лячы, калі жыць надакучыла, потым самому без галавы хадзіць лягчэй будзе...
    Адзіны чалавек, хто не падаў голасу, а ў роспачы абхапіў рукамі галаву, быў першы міністр. I не таму, што пра яго ўсе забыліся, адціснулі ў самы далёкі куток урачыстай залы. Барабур здагадаўся прачытаць імя незнаёмцакараля з апошняй літары... I выйшла, што Ацінтолаб — гэта Балотніца!
    Сапраўды, было ад чаго кінуцца ў роспач. Так блізка хадзіць каля трона і кароны — і не ўхапіць за хвост жарптушку шчасця. Ганьба на ўвесь свет! Самы страшны здзек, які толькі можна прыдумаць. Добрая цаца, гэтая Балотніца! Калі пабурыць Белую вежу, дык яго, Барабуравымі рукамі, бо нікому больш не пад сілу. I Святлыньраку ў гнілое балота ператварыць — таксама Барабур... А як прыйшоў час з прынцэсы хваробу выгнаць, дык зеленатварая забылася на ўсе абяцанні. Праўду кажуць: абяцанкіцацанкі, а дурню радасць! Думаў, спадзяваўся, што выслужыцца ва ўладары балотнай пусткі, дык не — абавязкова хтосьці падставіць падножку. To былы Начальнік аховы, які, мусіць, даўно аслеп без сонца ў падзямельных лёхах, то лятаючыя талеркі, каб яны пабіліся ўсе да адной, то вось гэты выхваляка замежны лекар... Чым жа ён так дагадзіў зеленатварай, што яна надумала ажаніць яго з прынцэсай Ружай?
    Пакуль першы міністр так нявесела разважаў сам з сабою, найбольш прыткія госці паспелі змяніць уборы, апрануцца пад чужаземнага лекара. Яны павыцягвалі з куфэркаў прыслугі бедныя сялянскія апранахі, каб толькі не адстаць ад моды каралеўства, дзе правіць Ацінтолаб.
    Далей марудзіць не было калі, бо чужаземец ЯнІван сам Летаўчук зняў са спіны торбу, узяўся за вяроўчыну, каб развязаць сваю худую ношку. Худуюто худую, а хто ведае, што ён там прынёс? Балотніца здатная на ўсялякія
    7 У. Ягоўдзік
    89
    хітрыкі ды чарадзействы. Сама вуунь дзе сядзіць, у дрыгве на месцы былога рэчышча Святлыньракі, а камандуе аж тут. Трэба самому хутчэй лячыць прынцэсу, бо не ўбачыць, як сваіх вушэй, залатога трона і ўладарскай кароны.
    — Вашшы вялікассці! — кінуўся ў ногі Уладара і Уладаркі першы міністр.— Я знайшоў лякарства, якое дапаможа вашай любімай дачушцы.
    — Вы чулі яго?! — усклікнуў здзіўлены Уладар.— А дзе ты раней быў, Барадурчык наш?
    Першы міністр моўчкі пракаўтнуў зняважлівае «Барадурчык» (смяецца той, хто смяецца апошні) і, не падымаючы галавы, пакорліва чакаў, што скажа Уладарка. I тая неўзабаве хіхікнула:
    — Ах, любы Дурабур! Памятай, што можна застацца і без трона, і без галавы...
    «Ага, дык яны ўсе ў змове! — працяла здагадка першага міністра.— Хочуць мяне адсюль турнуць у каршэнь... А дудкі ім! Яны самі ў мяне паскачуць...»
    — Вашшы вялікассці! Я першшы папрасіў рукі прынцэссы! — зацята прасыкаўпрашыпеў Барабур.— Маё лякарства абавязкова паможа прынцэсе. I ўссе ўбачаць, што яна ссапраўды шчасслівая. Хіба вы супраць шшчасця сваёй дачушшкі?
    Уладар і Уладарка паціснулі плячыма: рабі што хочаш, калі не шкадуеш галавы.
    — Шшаноўныя госсці! — павярнуўся да ўсіх Барабур.— Першшнапершш, прашшу васс за ссталы! Сёння адбудзецца маё вясселле з прынцэссай Ружай!
    Галодныя госці, забыўшыся пра ўсё на свеце, рынуліся да прысмакаў. I ніводзін з іх не заўважыў, як у Барабуравай руцэ чорнаю гадзюкаю выгнуўся доўгі бізун.
    — Ссмейся, прынцэсса! — пагрозліва сыкнуў у твар дзяўчыне першы міністр.— Сёння нашша вяселле!..
    Аднак Ружа і не падумала ўсміхнуцца такому кавалеру. Прынцэса ўхапілася абедзвюма рукамі за дзівосныя акуляры, якія былі ёй даражэй за ўсё на свеце.
    90
    — He хочашш гаварыць,— зашьшеў Барабур,— тады пакашштуй лякарства...
    I чорнаю маланкаю мільгануў бізун.
    — Оёёй! — заенчыла прынцэса.— Мама! Т