Янка і Ружа
Уладзімір Ягоўдзік
Выдавец: Юнацтва
Памер: 118с.
Мінск 1993
а дарадчыка.
— Ляляля... татата...— заікаючыся на кожным складзе, заспяваў на ўсе лады самы мудры з летаўчукоў і раптам так сігануў, што толькі яго і бачылі.
— Лятаючыя талеркі!..— закрычалі астатнія летавецкія міністры і таксама пусціліся наўцёкі. А следам за імі, пакідаўшы зброю, драпанулі пузонскія і зубонскія войскі.
Пыл слупам стаяў да неба, а за спінамі ў няўдалых заваёўнікаў на ўвесь свет звінеў дзіцячы смех.
35
7
Пакуль замежныя прафесары і акадэмікі ад ранку і да вечара спрачаліся паміж сабою, адкуль, з якога сузор’я завіталі на нашу зямлю страхотлівыя талеркізоркалёты, на Летавеччыне тым часам збіраліся ладзіць свята Летаўца. У Палацы Сонца хлапчукі рабілі новых вясёлых папяровых змеяў. I ва ўсіхусіх пакоях чуваць быў шчаслівы смех юнай уладаркі.
— Сябры, праз тыдзень свята Летаўца! Самы вясёлы дзень у свеце! Мы будзем адзначаць яго штогод!..
А за тры дні да свята, калі ў неба павінны былі падняцца летаўцы, над Палацам Сонца, над усім летавецкім краем паплыў нізкі шэры туман, які клубіўся ад ранку і да самага вечара. He разышоўся ён і назаўтра, напярэдадні свята, наадварот, яшчэ болей згусціўся.
Устрывожаны Начальнік аховы загадаў узмацніць варту палаца, а сам не пакідаў Белую вежу, адкуль яшчэ трошкі была відаць размытая плямка сонца. Але неўзабаве і яна знікла. Здавалася, увесь свет ахутаў непраглядны туман. Нянька прасіла дзяцей не выходзіць з палаца, трымацца адно за аднаго і запэўнівала, што туман усё роўна разыдзецца, сонейка яго пераможа, абавязкова пераможа. Толькі трэба верыць у гэта і моцна трымацца ўсім разам — рука за руку, плячо ў плячо.
Насунуліся вечаровыя прыцемкі. Паўсюды, куды ні зірнеш,— ні агеньчыка. I толькі над тою самаю багнаю, дзе загінулі Уладар і Уладарка, як быццам цадзілася аднекуль зпад зямлі злавеснае халоднае святло. А да яго, спатыкаючыся ледзь не на кожным кроку, брыдуць два прывідныя цені. Вось ужо адзін з іх на самым краі багны, яму засталося сгупіць усяго адзін крок і... Зубонскі кароль, абарваны, як жабрак, выпацканы да вушэй у чорную гразь, апынаецца ў твані...
— Ты чуеш мяне, Балотніца! — ледзь выдушвае з сябе зубонец, учапіўшыся адною рукою за мёртвае дрэ
36
ва.— He маўчы, я ж бачу, як ты дыхаеш... Вунь паўзе над зямлёю твой ліпкі туман...
Аднекуль падымаюцца, выхопліваюць з непрагляднай цемені Зубонскага караля два сляпучыя жоўтыя промні. Потым чуецца цяжкае балотнае чмяканне і нежывы жалезны голас:
— Я не клікала цябе... Ідзі туды, адкуль прыйшоў...
— Сяляне ўзбунтаваліся! Хочуць пасадзіць мяне ў астрог! — задрыжаў як асінавы ліст кароль.— Памажы мне зноў сесці на трон, Балотніца!
— Чым будзеш плаціць? — пасля доўгага маўчання спытаў жалезны голас.
— Я на ўсё, на ўсё згодны! Маё сумленне — тваё сумленне, тваё сумленне — маё сум...
— У цябе яго ніколі не было!
— Ды я табе душу сваю гатоў аддаць! — крычыць зубонец.
У адказ — страшнае хлюпаннерогат.
— У такіх, як ты, душа сабе гняздо не ўе. Цана адна — жыццё.
— Хіба мала я табе аддаў ахвяраў?
— Цяпер мне трэба адна ахвяра — ты.
— Я?! — выдыхнуў і як падавіўся кароль.— Тады мне не бачыць трона!
— He бойся, ты будзеш купацца ў золаце,— сказаў жалезны голас.— Але ўсё будзеш рабіць па майму загаду.
— А баляваць хто будзе — я ці ты? — дапытваўся зубонец.
— Ты! Ты! Для гэтага не трэба вялікага розуму. А думаць за цябе буду я. Дык згода?
— Згода! — крыкнуў кароль і адразу праваліўся па калені ў багну.— Я веру, што ўвесь свет будзе твой, Балотніца! А мне сядзець на летавецкім троне!..
Праз імгненне непадалёку ад Зубонскага караля забулькала, прагна зацмокала твань, на паверхню адне
37
куль з прадоння высунулася шыкоўнае зіхоткае крэсла, падобнае да каралеўскага трона. Кароль паспешліва залез на яго і не паспеў апомніцца, як апынуўся ў дзіўнай зале, дзе ўсё: і сцены, і падлога, і столь — было нібы вялізныя люстры. Крутнуўся зубонец у адзін бок, у другі, трэці, лыпнуў сабе пад ногі і на столь — адусюль на яго шалёнымі вачыма з нянавісцю пазіралі такія, як ён сам, зладзеікаралі. Іх было так многа, што зубонскі ваяка міжволі ўцягнуў у плечы галаву, скурчыўся ад жаху.
Дзесьці блізка, але невядома дзе, пачуўся смех, падобны на жалезны скрыгат.
— Дзе ты, пакажыся, Балотніца! — узмаліўся кароль.
— Я тут і ўсюды,— пачуўся адказ.— I ні пра што больш не пытайся. Помніш, як мы дамаўляліся: за цябе буду думаць я. Такіх, як ты, у мяне шмат — сам бачыў, і я магу выбраць іншага...
— He трэба, не трэба!..— замахаў рукамі зубонец.— Я маўчаць буду, як рыба! Толькі падкажы, як паставіць на калені Летавеччыну.
— Падкажу, але спачатку заплюшчы вочы.
Кароль паслухмяна выканаў загад Балотніцы, а праз хвіліну, калі захацеў варухнуцца, то не здолеў: быццам павуцінаю, хтосьці аблытаў яго рознакаляровымі драцінамі і прыліплымі да галавы і ўсяго цела слухаўкамі.
— Навошта ты мяне звязала, Балотніца?! — заенчыў ад страху ваяка.— Мы так не дамаўляліся!..
— Дарэмна наракаеш...— заскрыгатала зусім паблізу.— Ты зараз убачыш, што я жадаю табе дабра.
I люстраная сцяна насупраць марудна рассунулася ў бакі, у твар адразу пацягнула сцюдзёнай сырасцю, гнілым смярдзючым балотным духам. Кароль убачыў перад сабою зеленатварую, з трохкутнымі жоўтымі вачыма кабеціну, якая нерухома сядзела за дзіўным жалезным сталом, дзе было рассыпана шмат усялякіх кнопак, уклю
38
чальнікаў, лямпачак. Прыкмеціў, абміраючы сэрцам, зубонец і тое, што ўсе драціны, якія аблыталі яго з ног да галавы, адным канцом цягнуцца да гэтага загадкавага стала.
— Табе, бачу я, страшна...— трохкутныя вочы Балотніцы бліснулі.— Я цябе вызвалю ад гэтага нікчэмнага пачуцця, як і ад астатніх чалавечых пачуццяў. Ты будзеш адчуваць сябе так і рабіць тое, што пажадаю я! — і зеленатварая націснула на адну з кнопак, падпісаную словам «смех».
Зубонскі кароль, сам таго не хочучы, пачаў рагатаць, заходзіцца ад смеху, як усё роўна яго хтосьці казытаў пад пахамі. Напэўна, бедалага звар’яцеў бы ад гэтага нястрымнага гыгання, каб Балотніца не націснула кнопку, пазначаную словам «слёзы».
I зубонец, які — колькі помніў сябе — ніколі не плакаў, так горка зарумзаў, што з барады мігам нацурчала на падлогу цэлая лужына. Згледзеўшы гэта, зеленатварая гаспадыня падземнага люстранога палаца тыц нула пальцам у трэцюю кнопку, пад якою быў намаляваны скрыпічны ключ. Кароль раптоўна пакінуў плакаць і працягла завыў паваўчынаму, а на стале трывожна заміргала чырвоная лямпачка. Балотніца на момант згорбілася над чорнымі кнопкамі, потым жалезным, нібыта прастуджаным голасам спытала:
— Ты чаму не спяваеш?
— Я... я... я... не ўмею...— заплямкаў тоўстымі губамі зубонец.— Я не ведаю ніводнай песні...
— Хахаха!..— затрэслася ад задавальнення Балотніца.— 3 цябе выйдзе добры памагаты! Цяпер скажы мне, як тваё імя?
— He помню,— не задумваючыся адказаў кароль.
— А на якой зямлі ты нарадзіўся?
Зубонец доўга маўчаў, моршчыў лабаціну, пасля ніякавата паціснуў плячыма:
— He ведаю.
— Цудоўна, мой хлопчык! — ашчэрылася зеленатва
39
рая.— Я рада за цябе, таму здымаю ўсе да апошняй слухаўкі. Ты і так цяпер мяне пачуеш!
Драцінкі, што звязвалі караля, апалі, ён тут жа падхапіўся з крэсла і выструніўся перад Балотніцай. Тая непрыкметна націснула на кнопку «танцы» і мо хвіліну цешылася, гледзячы, як скача перад ёю, быццам завадная цацка, зубонец. Потым спыніла гэты танец і ўсё тым жа глухім жалезным голасам праскрыгатала:
— А цяпер слухай і запамінай. Заўтра не павінна адбыцца свята Летаўца, бо кожны летавец — маленькае сонца, а ўсе разам яны асушаць маю багну. Святлыньраку трэба як найхутчэй перагарадзіць, каб яна выйшла з берагоў. Патрэбна таксама пабурыць Белую вежу, турнуць з палаца гэтую... як яе... Няньку!.. Каб яна ніколі больш не высоўвала носа са свае жабрацкае хаціны! Запомніў?!
Зубонскі кароль паспешліва кіўнуў галавою:
— Запомніў.
— Перакажы...
— Заўтра не павінна адбыцца свята Летаўца... Святлыньраку трэба як найхутчэй перагарадзіць...— глухім голасам забубніў зубонец.— Белую вежу пабурыць...
— Малайчына! — пахваліла свайго вучня зеленатварая.— Недарэмна я заманіла ў твань Уладара і Уладарку і, загубіўшы іх, зберагла да сённяшняга свята іхнія абліччы. Азірніся назад...
Зубонскі ваяка, як па камандзе, крутануўся назад і ўбачыў у крэсле, на якім нядаўна сам сядзеў, аблытаную з ног да галавы драцінамі са слухаўкамі... былую Уладарку.
8
Гадзіннік на Белай вежы адбомкаў глухую поўнач, калі Начальнік аховы рабіў абход вакол палаца. Сырая імглістая цемрадзь ахутвала летавецкую сталіцу. Здавалася, усё жывое паланіў глыбокі сон. Начальнік аховы
40
перакінуўся шэптам з адным вартавым, падбадзёрыў другога, якому выпала несці службу на брамевыхадзе да Святлыньракі, а найдаўжэй затрымаўся каля маладога хлопца, які прысеў і задрамаў.
— Чаму ты не сочыш за наваколлем?! — цыкнуў на яго раззлаваны камандзір.
— Ды ў такую ноч сам чорт нагу зломіць...— пачаў апраўдвацца хлопец, у якога рот ажно разрываўся ад пазяхання.— А паўз мяне і камар носа не прасуне. Я тут паўсюды мо сто электрычных званкоў рассыпаў на тоненькіх драцінках. He зачэпіш адзін, абмінеш другі, а на трэці абавязкова наскочыш...
— Вораг таксама з хітрыкамі ідзе...— буркнуў супакоены Начальнік аховы і пайшоў далей. А малады хлопец адразу згадаў утульную цёплую вартоўню... Сапраўды, каго баяцца: зубонцаў і пузонцаў перамаглі, а тое, што першы міністр гаворыць пра нейкую Балотніцу, дык гэта казкі. Палохае дзяцей, каб не разбегліся, бо надта сталі рызыкоўныя. Хлопец прачыніў дзверы ў вартоўню, і тут яму падалося, быццам штосьці мільганула. Якраз там, насупраць акон Палаца Сонца, найбольш знаходзілася электрычных званкоў, але чамусьці ніводзін з іх не забіў трывогі. На добры лад — трэба зірнуць, што за праява, але з вартоўні так цягне цёплым сонным духам...
«Прымроілася...— разважаў сам з сабою вартавы.— Бо нават птушцы не мінуць усіх званкоў, дый птушкі ноччу не лятаюць...»
I як толькі ён зачыніў дзверы вартоўні, да Палаца Сонца, спрытна абмінаючы галіны дрэў і чуйна напятыя электрычныя драты, падляцеў вялікі чорны кажан. Гэтае стварэнне, падобнае на птушку, палюе любою цеменню, бо ўсё навокала, да самай тонкай павуцінкі, намацвае здалёку сваімі д