Янка і Ружа
Уладзімір Ягоўдзік
Выдавец: Юнацтва
Памер: 118с.
Мінск 1993
і шчодрыя хлебадайныя палеткі, і нават людскія хаты.
6
Аднаго дня ўсе дзеці з Палаца Сонца высыпалі да Святлыньракі. Кожны нёс у руцэ самаробны папяровы караблік. Учора хтосьці з імяніннікаў прапанаваў запрасіць у госці пузонскіх хлопчыкаў і дзяўчынак. I Янка, вядома, прыдумаў, як гэта зрабіць без усялякай пошты. Ен падказаў усім напісаць запрашэнні, пакласці іх у караблікі і пусціць у хуткаплынную Святлыньраку, што цячэ з Летавеччыны ў Пузонскае каралеўства.
Надумалі — зрабілі. Святлыньраку нібы замяло бе лым цветам, калі маленькія караблікі адчалілі ад родных летавецкіх берагоў.
— Спадарожнага ветру! — звінелі ім услед шматлікія галасы. А на трэці дзень усіх, ад малога да старога, ле
29
таўчукоў аглушыла страшная навіна. У Палац Сонца з самай раніцы заявіўся пасол караля, апрануты ва ўсё чорнае, з чорнымі акулярамі на носе. Ен ледзь расшукаў сярод дзяцей Ружу і, не здымаючы чорных пальчатак, падаў ёй тэлеграму. У паперцы паведамлялася:
«СЕННЯ УНОЧЫ ВАЙСКОВЫЯ КАРАБЛІ ВАШАЙ УЛАДАРСКАЙ ВЯЛІКАСЦІ НАПАЛІ HA МІРАЛЮБНАЕ ПУЗОНСКАЕ КАРАЛЕУСТВА. МЫ ВЫМУШАНЫ БАРАНІЦЦА! I ТАМУ АБ’ЯУЛЯЕМ ДРАПЕЖНАЙ ЛЕТАВЕЦКАЙ КРАІНЕ ВАЙНУ. ПУЗОНСКІ КАРОЛЬ».
Пачуўшы гэта, Янка, а ўслед за ім і астатнія хлапчукі падняліся на Белую вежу. Яны ўбачылі, як у тым баку, дзе ляжала Пузонія, неба дрыжала ад вогненных сполахаў. Тым часам Ружа з дзяўчынкамі абступілі з усіх бакоў чорнага пасла і горача пераконвалі яго, што ніхто і не думаў нападаць на Пузонскае каралеўства, што Kapa блікі ніякія не вайсковыя, а папяровыя.
— Але ж вы не адмаўляецеся, што яны вашы, летавецкія? — скрывіўся ва ўсмешцы пасол.
— Так, гэта мы іх зрабілі,— адказала за ўсіх Ружа.— I пусцілі ў Святлыньраку, каб...
— Каб узбунтаваць супраць нашага слаўнага Пузонскага караля яго падданых! — не даў дагаварыць ёй, ускрыкнуў пасол.— Вашы караблі без усялякага папярэджання напалі на нас. Увесь свет пра гэта ўжо ведае... I мы будзем змагацца да пераможнага канца!
Пасля гэтых слоў пасол выбег з Палаца Сонца і паімчаў на ўсюдылёце ў сваю Пузонію. А летаўчукі, адклаўшы да лепшых часоў утаймаванне дзікай багны, рушылі пад кіраўніцтвам Начальніка аховы бараніць сваю зямлю ад няпрошаных гасцей. Хлапчукі таксама пусціліся ўслед за бацькамі, але іх павярнулі назад: трэба ж некаму ахоўваць і Палац Сонца. Ці мала што задумалі пузонцы...
Спачатку моцна ўзброеныя пузонскія войскі прыму
30
сілі адступаць летаўчукоў. Самаўпэўнены Пузонскі кароль паспяшаўся раструбіць на ўвесь свет, што праз тыдзеньдругі адсвяткуе перамогу ў Палацы Сонца. Напэўна, спраўдзілася б задуманае ваяўнічым каралём, каб не Янка і ягоныя сябры. Hi днём ні ноччу не пакідалі яны Белую вежу, а з яе зламысныя намеры пузонцаў былі відаць як на далоні. Хлапчукі пачалі падказваць Начальніку аховы, што робяць ворагі, якімі дарогамі рухаюцца іхнія галоўныя сілы. Вайна пайшла зусім не так, як планаваў карольваяка. Толькі яго салдаты паткнуцца кудынебудзь — іх ужо чакае такі пачастунак, ад якока пяткі ажно гараць. А ў страху, як вядома, вочы вялікія. Адзін раз надавалі добра ў каршэнь пузонцам, другі раз як след пашкуматалі — глядзіш, і задрыжалі ў іх калені. Пакацілася назад славутае пузонскае воінства. Пэўна, пазашываліся б пузонцы ад страху ў самыя глыбокія шчылінысховы, каб іх не выручыў Зубонскі кароль. Ён атрымаў ад Барабура таямнічае пісьмо, дзе паведамлялася, што за летавецкую Белую вежу чапляюцца ўсе дажджавыя воблакі, якія плывуць у Зубонскае каралеўства. А без дажджу хіба штонебудзь вырасце? Ды нічагуткі. Таму, маўляў, так кепска жывуць зубонцы.
Гэтае пісьмо было каралю за самы лепшы падарунак, бо ён ужо даўно прагнуў напасці на Летавецкую краіну.
У Летавеччыну маланкаю паляцела тэлеграма:
«ПАТРАБУЮ РАЗБУРЫЦЬ БЕЛУЮ ВЕЖУ. УСЕ ДЗВЕРЫ Ў ПАЛАЦЫ АДЧЫНІЦЬ НАСЦЕЖ. ЗУБОНСКІ КАРОЛЬ».
I, не чакаючы адказу, кароль загадаў сваёй арміі дратаваць Летавецкую зямлю, не шкадаваць ні жытнёвых палеткаў яе, ні старых камяніц. А тым, у каго дрыжала рука перад хараством, уводзілі ў вушы, што ўсё роўна з часам тут нічога не застанецца — праглыне багна.
Летавецкія хлапчукі адразу заўважылі новых заваёўнікаў і мігам паведамілі пра небяспеку Начальніку
31
аховы. Частка летавецкіх дружын павярнула насустрач ворагу. Ды сілы аказаліся няроўныя. 3 кожным днём, з кожнаю хвілінаю зубонцы ўсё бліжэй і бліжэй падбіраліся да Палаца Сонца.
— Нянечка, што нам рабіць?! — спусціўшыся з Белай вежы, спыталася ў першага міністра Ружа.— Яны ўжо зусім блізка!
— Супакойся, любая, усё будзе добра,— усміхнулася Нянька.
— Якое там добра, калі чужацкія ўсюдылёты ўжо кружаць каля Белай вежы! — не паверыла юная ўладарка.
— Пакружаць і паляцяць,— адмахнулася рукою Нянька, нібы гэта былі не ўсюдылёты, а майскія жукі.— Кліч хутчэй усіх ва ўрачыстую залу. Падумаем разам, як далей бараніцца.
Праз хвілінудругую ўсе летавецкія хлапчукі і дзяўчынкі сабраліся ва ўрачыстай зале. Яны з несхаванай надзеяй пазіралі на Няньку: нездарма ж Ружа назначыла яе першым міністрам!
— Хіба ёсць хто шчаслівейшы за мяне? — няголасна спытала сама ў сябе, але так, што ўсе пачулі, Нянька.— Вунь колькі вас, маленькіх сонейкаў, глядзіць на мяне! I нездарма так цудоўна называецца наш палац. А скажыце ўсе разам уголас назву краіны, дзе мы жывём...
— Вялікі Летавецкі край! —адказалі дзеці.
— А хто цяпер нам растлумачыць, чаму так называецца наша краіна?
На нейкі час у зале запанавала цішыня. Дзяўчаткі і хлапчукі пазіралі адно на аднаго, але ніхто нічога пэўнага не ведаў. Тады Ружа роздумна сказала:
— Калі я чую слова «Летавецкі», то адразу згадваю высокі блакіт неба...
— Напэўна, гэта назва паходзіць ад слова «летавец»,— нясмела дадаў услед за юнай уладаркай Янка.— Вось толькі штб такое «летавец»... «Летавец» у небе...
32
— Дык гэта, мусіць, тое самае, што сёння мы называем папяровым змеем! — усклікнуў хтосьці з хлапчукоў.— Я чуў такое слова ад свайго дзядулі...
Усе з недаверам утаропіліся ў віхрастага хлапчука. Няўжо сапраўды не памыляецца? Ен жа яшчэ нават у школу не ходзіць! I тут пачуўся ўсцешаны Няньчын голас:
— Дзякуй табе, дружа! Ты не проста старадаўняе роднае слова запомніў і вярнуў усім нам, ты падказаў нам шлях да перамогі.
Вялікая ўрачыстая зала аж зазвінела ад здзіўленых дзіцячых воклічаў:
— Адно слова — і перамога?!
— Дык гэта ж падобна на цуд!
— Напэўна, слова не звычайнае, а чароўнае?!
Нянька цярпліва счакала, пакуль хлапчукі і дзяўчаткі супакояцца, потым растлумачыла ім:
— У роднай мове ўсе словы чароўныя, бо яны яднаюць нас адно з адным, лучаць з невядомымі прашчурамі, якія стагоддзямі назапашвалі для нас мудрасць, хараство. Гэта ж яны назвалі нашу цудоўную зямлю Вялікім Летавецкім краем. I нездарма так назвалі. Нашы сцягі заўсёды луналі высока ў небе і ніколі не схіляліся перад ворагамчужынцам. Сама родная зямля падказвае нам як мага хутчэй рабіць крылатых летаўцоў і нічагуткі не шкадаваць на іх аздобу. Дык не будзем траціць больш ні хвіліны!
I Палац Сонца ўмомант стаў падобны да вялікага мурашніка. Дзяўчаткі адкуль толькі можна было неслі самую тонкую і белую паперу. Хлапчукі рэзалі гэтую паперу, прыклейвалі да яе крыжнакрыж тоненькія палачкі, аздаблялі іх па краях і сярэдзіну каштоўнымі бліскучымі камянямі, якія здымалі з люстраў урачыстай залы. Ніхто не шкадаваў гэтага дабра, абы летавец атрымаўся лёткі і вялікі.
Больш за ўсіх шчыравалі тыя, хто быў здатны і меў ахвоту да малявання. Бо летавец без твару, без аблічча,
3 У. Ягоўдзік
33
нават самы лёткі — яшчэ не летавец, а проста паперчына на ветры, прымацаваная да ніткі. Ды ці трэба будучым мастакам гэта тлумачыць? Кожны з іх ведаў, якія «дабрадзеі» будуць дзівіцца на летаўцоў, таму ніхто не шкадаваў фарбы. Асабліва чорнай. I добрыя крылатыя стварэнні, зробленыя ўмелымі дзіцячымі рукамі, проста на вачах ператвараліся ў страхотлівых раз’юшаных страшыдлаў. Мільгане такі над галавою — ажно закалоцішся ад дрыжыкаў, а ногі як адніме, і забудзешся, куды ішоў. Ружа, калі пабачыла, як размаляваў свайго папяровага змея Янка, ад страху затуліла далонямі вочы.
— Ну, а цяпер, дзеці, хадзем на Белую вежу! — нарэшце сказала Нянька.
— Пачакайце! Пачакайце! — раптам падбегла да яе маленькая сінявокая дзяўчынка з вялізным бантам на галаве.— Нашы летаўцы не ўскрыляць да аблокаў!
Усе не на жарт перапалохаліся:
— Чаму ты так гаворыш?
— Адкуль ты ведаеш?
— He слухайце гэтую прыдумляку!..
— Ніякая я не прыдумляка,— зазлавала дзяўчынка.— Мы ж забыліся прышыць летаўцам хвасты!
Вось тут усе, асабліва хлапчукі, пасапраўднаму ахнулі і аж пачырванелі ад сораму: каб не гэтая дзяўчынка — бяды не мінаваць.
— Сябры, я ведаю, як недагляд лёгка паправіць! — ціхенька, як бы нават вінавата, дадала дзяўчынка і паспешна сцягнула з галавы прыгожы бант.— Летаўца з такім хвастом ніякі ўсюдылёт не пераможа.
— Ура!..— узрадавана выгукнулі летавецкія дзяўчынкі, развязваючы банты.— Ворагі нас не перамогуць!
Праз хвіліну ўсё было даведзена да ладу, і старэйшыя хлапчукі з летаўцамі ў руках падняліся на Белую вежу, а ўсе астатнія хлынулі да акон палаца.
Што здарылася потым — і да сённяшняга дня ніяк не могуць уцяміць пузонскія і зубонскія генералы. Іхнія непераможныя войскі былі зусім непадалёку ад Палаца
34
Сонца. Заставалася толькі адолець Святлыньраку, каб узняць свае сцягі на славутай Белай вежы.
Але вось тут якраз і адбылося штосьці неверагоднае. Раптам над летавецкаю сталіцаю пачалі кружыць у жудасным танцы нікім не бачаныя дагэтуль пачвары. Ад аднаго іх выгляду ў жылах стыла кроў. Між тым пачвары не проста лёталі ў небе, яны сыпалі ва ўсе бакі зыркія промністрэлы, што ажно слёзы ліліся з вачэй. Зайздроснікікаралі паднялі ў паветра ўсе свае ўсюдылёты, каб адагнаць пачварныя стварэнні. Ды аслепленыя ваякі толькі ўшчэнт пашкуматалі адзін аднаго.
Хто ведае, як абярнулася б усё далей, каб не Барабур і ягоныя памочнікі. Пабачыўшы, што пузонцы і зубонцы чубяцца паміж сабою, жалезнагаловікіміністры скураю адчулі — дабяруцца і да іх. Дык навошта падстаўляць лабаціну? I былы першы міністр ціхенька, бокам пасунуўся бліжэй да хмызняку. Спыніў яго, балюча цопнуўттты за карак, сам Пузонскі кароль:
— А ты куды, галубок, пашыўся?
— Гггэта яяяны...— выдушыў з сябе непаслухмянымі збялелымі губамі Барабур.— Я... я... іх пппазнаў... Гггэта яяяны...
— Хто яны? — няўцямна вытарашчыў вочы Пузонскі кароль, які трымаў Барабура каля сябе