• Газеты, часопісы і г.д.
  • Янка і Ружа  Уладзімір Ягоўдзік

    Янка і Ружа

    Уладзімір Ягоўдзік

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 118с.
    Мінск 1993
    78.25 МБ
    ралысінамі, дрыгва... I анідзе следу працавітай чалавечай рукі, як быццам тут не жывуць людзі. А мо і сапраўды не жывуць?
    Паправіў хлопец здароваю рукою на спіне торбу і пайшоў далей. У твар яму дзьмуў нецярплівы вецер — спяшалася яшчэ адна, пакуль халодная і запозненая, вясна.
    У лесе было пуста і няўтульна, сямтам бруднымі лапікамі ляжаў снег. А тут яшчэ, як назнарок, шчодраю жменяю сыпануў з нізкага шэрага неба дождж. Падарожнік пашукаў вачыма, куды б схавацца, але пакуль церабіўся праз драбналессе да разлапістай прыгажуні яліны, кашуля прыліпла да цела. Хлопец міжволі зака
    50
    лаціўся ад дрыжыкаў, хоць мокнуць да ніткі яму выпадала не ўпершыню. Пачало змяркацца. Падарожнік сцепануў плячыма і пашыўся глыбей у лясныя нетры. Неўзабаве дарогу яму перагарадзіла шырокае разводдзе талай вады. У каторы раз давялося рабіць кругаля, хоць у нагах ужо чулася стома. Ішоў доўга, скачучы з купіны на купіну, з карнявішча на карнявішча, і ў адной мясціне, падобнай на пакаты схіл пагорка, хлопец надыбаў на вялікую лясную завалу, што стрымлівала ваду. Можна было абмінуць гэтую завалу, бо насоўвалася ноч і прыспешвала шукаць прытулак галаве. Але надта ж маркотна глядзеў заліты вадою лес, і чалавек рашуча павярнуў да завалы. Здавалася, яе не тое што рукамі — машынамі не расцягнуць, не пабурыць, так усё сплялося між сабою...
    Але вось адна ламачына паляцела ўбок, за ёю — яшчэ адна рагуліна, аблепленая леташняю травою. Потым чмякнуўся ў гразюку непадалёку корч... Юнак не разгінаўся, працаваў у ахвотку. I неўзабаве вада рынула ў дзірку, праробленую падарожнікам, у адно імгненне змяла завалу і вольна пакацілася далей па сваім спрадвечным рэчышчы.
    Хлопцаў твар пасвятлеў, ён нават заўсміхаўся, гледзячы, як злізвае на сваім шляху леташняе лісце і спарахнелае галлё імклівая плынь. Хацелася пабегчы ўслед за ёю, як некалі ў дзяцінстве за самаробным папяровым караблікам.
    Падарожнік назбіраў ладнае бярэмя дробных галінак, кінуў іх пад хваінку, што расла як бы на грудку, і паваліўся бокам на немудрагелісты свой ложак. Таму, хто здарожыўся ці ўтаміўся,— і кулак падушка, а гультаюабібоку і ў пуховай пасцелі мулка. « А каб яшчэ згатаваць гарачага чаю,— падумаў хлопец сам сабе,— тады зусім пачуў бы сябе як дома...»
    I толькі ён так падумаў, як зза спіны нечая рука паднесла ёмкі драўляны коўш з цёмным пітвом, ад якога клубілася пара. Здзіўлены падарожнік азірнуўся назад. За
    51
    спінаю ў яго стаяў сівенькі дзядулякарлік. У адной руцэ трымаў коўш з пітвом, у другой — вялікі пузаты кош.
    — Гэта адвар з усіх добрых ягад, якія ёсць у лесе,— сказаў дзядок.— Пачастуйся, чалавеча.
    — А чым жа я зарабіў такую ласку? — паціснуў плячыма юнак.— Ды ты, дзядуля, не стой, сядай, павячэраем разам.
    — Чым зарабіў? — перапытаў дзядок.— А тым, што адважыўся злую завалу пабурыць, апошняе маё лясное ўлада нне ўратаваў...
    — Якая гэта адвага! — махнуў рукою хлопец.— Скажы мне лепш, адкуль ты тут узяўся і як цябе завуць?
    — Як завуць, цікавішся? — паставіў на зямлю кош і скубянуў сябе за бародку дзядуля.— Каб і хацеў сказаць, не ўспомню... Адно засталося ў памяці: тысячу гадоў людзі добрым імем звалі, а цяпер ніяк не завуць, бо ніхто ўжо не верыць, што можна знайсці маю кветку.
    — Жартаўнік ты, дзядуля! — не паверыў хлопец.— Хіба можна забыць сваё імя?
    — Можна! Можна!..— заківаў галавою дзядок, баязліва азірнуўся па баках і дадаў шэптам:— Яна толькі гэтага і дамагаецца, нягодніца...
    — Хто — яна? — голасна спытаў юнак.
    — Ціііха! Ціха!..— аж прысеў ад страху дзядок.— Бо калі пачуе...
    Падарожніку было вельмі смешна з перапалоханага дзядка, але ён, каб не пакрыўдзіць чалавечка, таксама баязліва азірнуўся вакол сябе і шчыра папрасіў:
    — А ты мне пакажаш дарогу да яе?
    — Я за дабро злом не плачу! — пакрыўджана адказаў дзядок.— Я зусім не ўмею рабіць зла, бо ўсё зло, якое ёсць на свеце, забрала яна. Вось, паглядзі, што ў маім кашы...
    У кашы, аж пад самую дужку, было напакавана нейкае зелле з белымі і чырвонымі карэньчыкамі.
    — Ты ведаеш, што гэта за расліна?
    — He...
    52
    — Вазьмі сабе адзін карэньчык.
    — Чакай,— аж прыўстаў падарожнік.— Няўжо гэта папарацькветка ?!
    — Тактак, ты адгадаў! Няхай хоць табе аднаму з людзей жывецца шчасна пад яе жалезнаю рукою.
    — Навошта мне такое шчасце! — не раздумваючы адмовіўся ад падарунка хлопец.— Хіба да весялосці, калі навокал гаруюць людзі?
    — Як жа тады аддзячыць табе? — разгублена спытаў дзядок.
    — Вельмі проста! Схавай пад хваінку сваю чароўную кветку.
    — А на Купалле не забудзешся прыйсці шукаць?
    — Прыйду! I як пашанцуе — не адзін, а з любай дзяўчынайпрыгажуняй, бо, кажуць, удваіх знайсці тваю папарацькветку ў два разы лягчэй...
    У выцвілых дзядулевых вачах заскакалі маладыя іскрынківесялінкі, а сам ён упершыню, хоць і з аглядкай, закерхаў добрым смехам.
    — Знаходзяць, ой знаходзяць! Ды такія кветачкі!..
    — А цяпер, будзь ласкаў, падкажы, дзе мне лепей тут заначаваць, бо ўночы мароз кусаецца — злуецца, што час яго мінае...— папрасіў дзядка падарожнік.— Мо непадалёку вываратні ёсць ці пакінутыя дуплы ў старых дрэвах...
    Дзядок задумаўся. Па ягоным тварыку было відаць, што ён чамусьці вагаецца. Потым прысеў каля хлопца на кукішкі:
    — Хадзем, хлопча! Есць да каго табе ў нашай старонцы прыхіліцца...
    Падарожнік хуценька падхапіўся, узяў кошык і пайшоў следам за дзядком. I дзіва — яны ішлі быццам па гладкай дарозе, бо дрэвы і кусты расхіналіся перад імі, ціхуткімі галасамі штосьці радасна шапталі.
    А ў двух кроках неўгамонна булькатала, звінела хуткаплынная вада. Раптам рэчышча крутнулася ўбок, дзядок і хлопец апынуліся на невялікай зацішнай палянцы,
    53
    дзе пад векавымі кашлатымі ялінамі хавалася пахілая, з падслепаватымі акенцамі хаціна.
    «Акурат як у казачнай бабы Карготы,— міжволі падумалася хлопцу,— адно што не на курынай ножцы...»
    Дзядок, пэўна, адгадаў, пра што падумаў ягоны знаёмец, пакрыўджана надзьмуўся і ўтупіўся вачыма ў зямлю.
    He злуйся, калі ласка,— пачаў апраўдвацца юнак.— Я ўпэўнены, што тут жыве добрая душа. Вунь як просіць клямка ў дзвярах, каб хутчэй націснулі на яе! Але дзядок толькі шмаргануў носам, як усё роўна малы хлапчук з прыклеенаю барадою, а крыўды сваёй не забыўся. Тады малады падарожнік паставіў кош на зямлю, пяшчотна прытуліў да сябе здароваю рукою ляснога чалавечка:
    — Даруй мне... Я так удзячны табе за спагаду, Купальскі дзядок!
    — Як, як ты мяне назваў?! — ажно падскочыў і нібыта падрос дзядок.— Я недачуў. Паўтары, калі табе няцяжка, яшчэ раз...
    — Ды я цябе адразу пазнаў, Купальскі дзядок! — засмяяўся хлопец.— Мне пра цябе матуля расказвала... Добрым словам успамінала.
    — Ты чуеш, зеленатварая! — гукнуў на ўвесь лес сівенькі чалавечак.— Людзі вярнулі мне імя! I табе аніколі не праглынуць мае бары і пушчы! А ў іх заўсёды будзе цвісці кветка шчасця—папарацькветка!.. Паглядзі, прачнулася адна рэчка, яна абудзіць другую, яшчэ большую, і вольны іх бег не спыні'ць ніякім завалам! Вясна! Да нас завітала нарэшце сапраўдная вясна!
    Купальскі дзядок падхапіў з зямлі свой паўнюткі кош, як у даўнія часы, адбіў нізкі паклон маладому падарожніку і пачаў кружыцца ў дзіўным танцы па лесе, то тут, то там прысядаючы да зямлі і хаваючы штосьці пад мох.
    54
    2
    У адным акенцы хаціны цьмяна міргаў, як бы клікаў да сябе, агеньчык. Натомленаму, прамокламу да ніткі падарожніку адразу, як найлепшае свята, прыгадалася хатняе цяпло, таму ён нецярпліва пастукаў у дзверы. I дзверы тут жа адчыніліся: на парозе, нібы зачакаўшыся дарагога госця, стаяла бабуля.
    — Добры вечар вам! — першы прывітаўся хлопец і падумаў: «Няўжо Купальскі дзядок папярэдзіў?»
    — Заходзь, чалавеча! — ціхім спеўным голасам азвалася бабуля і пастаранілася.— Мая бедная хатка заўсёды рада добрым гасцям.
    Праз хвіліну юнак упэўніўся, што хаціну і папраўдзе не назавеш палацам. Нізенькая столь, па сценах — скрозь пучкі сушаных зёлак, на сталекалодзе каля акенца — свечка. У куце каля дзвярэй расселася патрэсканая печ. Але найбольш здзівіла падарожніка сама гаспадыня. Твар яе падаўся вельмі непрыгожым, быццам печаны яблык, а вочы былі маладыя і добрыя.
    — Вось на гэтай пярыне я і заначую! — прысеў на лаву падарожнік.— Есць у мяне і акрайчык хлеба... Павячэраем на славу.
    — He крыўдзі мяне, хлопча,— затупала каля печы бабуля.— Хоць жыву я, сам бачыш, не раскашую, але пакарміць чалавека з дарогі — здаўна ў нас святы абавязак. Пэўна, з няблізкага свету ідзеш?
    — Здалёку, вельмі здалёку...
    — Бачу, не мёдам там частавалі, што руку на шыі нясеш...
    — Я хоць такую, ды нясу,— уздыхнуў падарожнік,— а шмат хто галаву на чужыне склаў.
    — Якое ж ліха пагнала вас таптаць чужую зямлю? — горасна паківала галавою гаспадыня.
    — Шмат гадоў я пра гэта штодзень у сябе пытаўся і не мог знайсці адказу,— уздыхнуў хлопец.— Колькі краін за гэтыя гады зваявалі! Здаецца, усё дабро заграблі,
    55
    не будзе больш войнаў. Аж зноў крычаць генералыжалезнагаловікі, што нехта новы крыва зірнуў на нашу зямлю і яе ўладароў. I мы — хто ў ахвоту, а хто сцяўшы ад маўклівага крыку зубы — зноўку браліся за зброю...
    Бабуля тым часам паставіла на стол гаршчок з кашай. Хлопцава рука сама пацягнулася да драўлянай лыжкі.
    — Падсілкуйся, чым хата багата! — прысела побач гаспадыня.— I растлумач мне, чаму ты не застаўся ў тых пераможаных заморскіх краінах? Што паклікала цябе ў дарогу? Панаваў бы там сабе і жыў бы прыпяваючы...
    — Панаваць, бабуля, не па мне,— адказаў хлопец.— А вярэдзіў душу, не даваў счарсцвець мне матулін падарунак, што ўсе гэтыя гады насіў я каля сэрца...
    Хлопец з хваляваннем расшпіліў кашулю і дастаў штосьці зза пазухі, беражліва загорнутае ў белую хусцінку. Калі ж ён развязаў яе, то на далоні апынуўся наліты зернем жытні каласок.
    — I ты збярог праз гэтулькі віхураў каласок? — ціхенька выдыхнула старая кабета і затуліла далонню рот.
    — He я яго, а ён мяне збярог,— прытуліў да вуснаў каласок хлопец.— Здаралася, ад нарабаваных скарбаў кружылася, як у дурмане, галава. А як толькі лягу спаць, ён мне як кальне ў самае сэрца! I адразу бачу, што рукі нашы запэцканы крывёю. Добра, што зачапіла мяне ліхая куля...
    Бабуля больш не прыставала з роспытамі да хлопца. Самотна глядзела, як ён вячэрае, і незаўважна змахвала з вачэй с