• Газеты, часопісы і г.д.
  • Янка і Ружа  Уладзімір Ягоўдзік

    Янка і Ружа

    Уладзімір Ягоўдзік

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 118с.
    Мінск 1993
    78.25 МБ
     і паспешлі
    62
    ва шукае на экране краіну, што засталася без кіраўніка.
    Ага, людзі там пакуль што жывуць палюдску і, нахабнікі, вельмі непаважана ставяцца да багнаў ды балотаў. Пабачым, што яны заспяваюць, калі вернецца з гуляў іхні ажыўлены ўладар... Зусім нядоўга на твар жалезнагаловіка прыклеіць іншае аблічча...
    Незаўважна мінула ноч. Заняўся світанак. Восьвось зза небасхілу выкаціцца сонца. Зеленатварая помсліва скрыгіча жалезнымі зубамі — ёй не даспадобы сонечныя промні, бо яны, як залатыя коп’і, пранізваюць сляпыя туманы, а ўлетку, здараецца, зза іх перасыхаюць нават і балоты.
    Балотніца адарвалася ад свайго чарадзейнага жалезнага памочнікастала, як раптам на ім трывожна заміргала чырвоная лямпачка — «трывога». Зноўку ўспыхнуў зеленаватым святлом люстраэкран, а на ім — жвавая рачная плынь, што з вясёлым булькатам намацвае і ачышчае сваё даўняе рэчышча.
    Балотніца, не раздумваючы, націскае на чорную кнопку, пазначаную словам «вайна». Заместа імклівай рачной плыні ў люстры адбіваецца ўладарскі палац, усе яго шматлікія пакоі. Гаспадары разам з гасцямі пасля начных гуляў спяць упокат. Вунь на ложку разлёгся з тварам летавецкага Уладара Зубонскі кароль. Павярнуўся, як ад козыткаў, з боку на бок і захроп яшчэ мацней. Зеленатварую аж перасмыкнула ад злосці. Пузонец з абліччам летавецкай Уладаркі таксама спіць, нібы яму склеілі вочы. Каманда зеленатварай не даходзіць да верных служкаў, чыімі рукамі яна ператварыла Вялікі Летавецкі край у Вялікае балота. А перашкодаю таму, як паведаміў экран,— вольнае рачное булькатанне і радасны веснавы звон.
    Тым часам рэчка падужэла яшчэ на адзін кволы раўчук, і разам яны смела кіруюць у той бок, дзе калісьці цякла магутная Святлыньрака.
    Раз’юшаная, Балотніца грукае кулаком па жалезным стале, яе апаноўвае жах, што сапраўды прачнецца Свят
    63
    лыньрака і да апошняй кроплі выцадзіць чорную гразюкукроў з багністых балотаў і дрыгвы. Тады вернуцца людзі, паўсюды ўзаруць палеткі, насадзяць маладыя сады. Зазвіняць дзіцячыя галасы, залунаюць песні.
    Песні ад раніцы і да позняга вечара.
    Песні падчас работы і ў застоллі.
    Песні на вяселлях і радзінах.
    Шчаслівыя песні і песні горасныя.
    Балотніца ўпілася неміргаючымі вачыма ў люстэркаэкран і пільна сочыць, што дзеецца навокал. Яна адразу прыкмеціла, з якога лесу вырвалася рэчка. Калі шчасліва ўсё абернецца для яе, там будзе раскашаваць самая глыбокая і страшная твань. I таму дзівакаватаму Купальскаму карліку ўжо не мінаваць пасткі, бо шчасце не ў ягоных кветачках, а ў яе, Балотніцы, руках.
    I тут зеленатварая ўбачыла ў люстрыэкране маладога дзецюка, які ходка крочыў непадалёку ад свавольнай рэчкі.
    Зеленатварая падхапілася зза стала. Трохкутныя яе вочы гарэлі жоўтым лютым агнём.
    ...Янка рана выбраўся з роднай хаціны і ў добрым настроі шыбаваў да няблізкага ўладарскага палаца. Шкада, што пабурылі злыдні Белую вежу,— лягчэй знайшоў бы палац. Ды нездарма кажуць: канец дарогі на языку. Знайшоў матулю — надыбае і на яго.
    Ужо над галавою паднялося вясновае зыркае сонейка, і даўно за плячыма знікла ў смузе векавечнай пушчы хаціна, дзе засталася з чаканнем і вераю ў добрых родных вачах матуля. Самы час перадыхнуць, падсілкавацца, глынуць вады сцюдзёнай. Ды не надта тут прысядзеш, у гразюцы гэтай. Можа, там, за бухматым хмызняком, дзе рэчка выгінаецца на паваротку, знойдзецца бераг высокі і, галоўнае, сухі.
    Хлопец пакіраваў туды, куды надумаў. Доўга прадзіраўся праз густы хмызняк, ледзь выцягваў ногі з чорнай кашы. Затое цярплівасць яго была спаўна ўзнагароджа
    64
    на. Хмызняк раптам рассунуўся, і на другім беразе рэчкі ён убачыў, усё роўна як намаляваны, прыгожы дамок. 3 шырокімі вокнамі, высокім ганкам, які лепш за ўсялякія словы запрашаў на гасціну.
    Спыніўся Янка, заплюскаў павекамі, думаючы, што сасніў альбо прымроілася. Надта не стасавалася гэтая пекната з навакольнаю шэраю панурасцю.
    Аж тут у дамку шырока, насцеж, адчыніліся дзверы, і на парог выйшла прыгожая кабета. У адной руцэ — гладыш, у другой — кубак, а на плячы доўгі ручнік.
    — He мінай, чалавеча, маёй хаты...— салодкім голасам загаварыла, нібы заспявала, кабета.— Як роднага брата, сустрэнупрывечу.
    I так уважліва неміргаючы глядзела, што хлопец сумеўся, прамармытаў:
    — Вада надта сцюдзёная — баюся ногі застудзіць...
    — He бойся, мігам сагрэешся... як паспытаеш майго лепшага пітва.
    У Янкі адразу сшэрхла ў роце ад неспатольнай смагі. Як ніколі хацелася піць. Ахрыплым, як не сваім голасам хлопец папрасіў:
    — To падкажы, дзе кладка...
    — А ты яе сам зрабі,— ажывілася гаспадыня прыгожага дамка,— гэта ж зусім нядоўга, адна хвілінка работы...
    — Дык у мяне няма з чаго і няма чым,— развёў рукамі Янка.
    — Таксама знайшоў адгаворку! — зарагатала кабета.— Хіба мала алешын перад табою? А сякеру... сякеру я табе перакіну,— і не паспеў хлопец міргнуць вачыма, як сякера апынулася ў руках незнаёмкі.— Затое пад’ясі пасля і адпачнеш — на славу...
    Ад процілеглага берага рэчкі пацягнула нечым вельмі смачным, аж заказытала ў носе і поўны рот набегла сліны.
    — Згаджайся хутчэй, не пашкадуеш. Толькі як мага больш насячы пад ногі дроў...
    6 У. Ягоўдзік
    81
    Якіх дроў? — не зразумеў, перапытаў Янка.
    Ды алешын, алешын, што перад табою на беразе неяк аж перасмыкнулася ад такой нездагадлівасці гаспадыня.— Лаві сякеру!
    — Пакінь яе сабе! — махнуў рукою Янка.— He буду я секчы алешын, бо яны — не дровы. Паглядзі, якія дзяўчаткіпрыгажуні! I на кожнай ружовенькія завушніцы. Перацярпелі лютую зіму, нарэшце дачакаліся вясны... He падымецца ў мяне рука, каб загубіць іх дзеля свайго жывата і мяккае падушкі,— хлопец азірнуўся ў адзін, пасля ў другі бок.— Дзякуй за добрае сэрца і запросіны сардэчныя, даражэнькая шынкарка. Ды мяне матуля таксама не з пустымі рукамі ў далёкую дарогу выправіла... Знойдзецца акраец хлеба і да хлеба. А вады крынічнай па дарозе знайду — яна мне саладзейшая за самае салодкае заморскае віно. He з чужых слоў кажу — самога шмат гадоў чорнае ліха па свеце ганяла...
    Так прыгаворваючы, нагледзеў Янка вялікую і як быццам сухую купіну, пачаў няспешна ладзіцца каля яе. Скінуў з плеч торбу, развязаў вяровачку... Пачаў быў даставаць загорнутую ў ручнік яду і адначасна павёў вачыма па недалёкім процілеглым беразе... I зніякавеў, апусціў рукі ад здзіўлення!
    Hi будынка, ні кабеты! I ніякага следу, што сапраўды былі.
    Пакруціў галавою хлопец, пачухаў патыліцу і падаўся далей ад заклятай мясціны.
    Сонца ўжо хілілася на захад, калі Янка, ідучы ўздоўж рэчкі, якой дапамог пабурыць гарузавалу ў пракаветнай пушчы, здалёк убачыў новую прыгоду: шыкоўны самаход. Няйнакш ехала вельмі важная персона. Калі хлопец падышоў бліжэй, то ўбачыў: ён не памыліўся. У самаходзе сядзеў зеленавокі чалавек з каронаю на галаве, апрануты ў бліскучы зялёны плашч.
    — Хадзі сюды, падарожнік! — уладна загадала каранаваная асоба.— 3 табою літасціва жадаю гаварыць я — яго вялікасць кароль Ацінтолаб — уладар магутнага
    82
    Ацінтолабскага каралеўства. Пэўна меў шчасце чуць пра такое?
    Янку нічога не заставалася, як кіўнуць галавою — чуў, хоць, па праўдзе кажучы, такой краіны ён штосьці не прыпамінаў.
    — А як цябе завуць, хлопча?
    — Янкам клічуць людзі...
    — Янка?! — выгукнуў кароль, і яго аж усяго перакасіла.— Дык вось які ты, Янка! Вось які ты...
    — Мусіць, вы мяне з некім пераблыталі, ваша каралеўская вялікасць! Я не злодзей і не гіцальрабаўнік.
    — Нарэшце мы сустрэліся з табою, Янка! — раптам ласкава загаварыў Ацінтолаб.— Пра тваю мужнасць і адвагу, пра твае подзвігі гаворыць увесь свет! Як добра, што я сустрэў цябе! Ты даўно павінен быць генералам альбо маршалам. Я зраблю цябе сваім ваенным міністрам. А пакуль што вазьмі маю ўзнагароду — вось гэты залаты меч героя,— і кароль падаў Янку свой падарунак.— Сядай у мой самаход.
    — Дзякуй за добрае слова, ваша каралеўская вялікасць! — сарамліва схіліў галаву Янка.— He хочацца мне ні ў маршалы, ні ў міністры. I меч пакіньце сабе. У мяне ёсць свой, яшчэ дзедаўскі... Праўда, не залаты, a выкаваны ў сялянскай кузні і ўвесь пабіты ржою.
    — Скажы тады, што табе па душы? — пацікавіўся з крыўдай у голасе Ацінтолабскі ўладар.
    — Хачу я поле араць, збажыну сеяць... А яшчэ — запускаць у неба летаўцы.
    — Хахаха!..— затросся ад рогату кароль і аж пазелянеў у твары.— Што ж, кожнаму сваё. Мне цябе шкада, ой як шкада, Янка! Тады, будзь ласкаў, дапамажы мне перабрацца на другі бераг рэчкі. Заблудзіўся я на паляванні, а гэтулькі неадкладных дзяржаўных спраў мяне чакае!
    — Пашукайце лепей дзе парома ці моста,— параіў Янка.— Бачыце, якая імклівая плынь.
    — Майму самаходу яна нястрашная,— упэўнена ска
    83
    заў Ацінтолаб.— Але некалькі бярвёнаў ды галля пад колы, вядома, не пашкодзіла б... Вазьміся, хлопча, за гэтую работу, бо мне не да твару пэцкацца. А рука ў мяне шчодрая...
    I Ацінтолаб дастаў з самахода і паставіў перад хлопцам вялікі куфэрак, поўны каштоўных камянёў.
    Янка ўсміхнуўся, выцягнуў са скураной похвы пашчэрблены меч, разгарнуў ім незлічоны скарб, каб лязо дастала дно куфэрка, дый кажа:
    — Сапраўды, гэткай шчодрасці яшчэ не бачыў свет, ваша каралеўская вялікасць. Шмат у куфэрку золатабагацця, але дно ў ім можна ўсётакі дастаць. Калі хочаце, каб я памог вам перабрацца на той бераг, дык ахвяруйце мне такі дар, каб я дна ў ім не змог дастаць.
    — Каб я нават сабраў усё багацце свету, дык ты і ў ім знойдзеш дно! — ажно закалаціўся Анцітолабскі кароль.
    — Тады не прасіце мяне мост рабіць,— прамовіў Янка.— А багацце бяздоннае ўсётакі ёсць!
    — He веру! He веру табе! — злосна вырачыў на Янку вочы Ацінтолабскі кароль.— Няма такога багацця, ты хлусіш!...
    — Ваша каралеўская вялікасць, яно вельмі блізка, у вас і ў мяне пад нагамі!..
    — Дзе? Дзе? Ніякага багацця і скарбаў я не бачу! — закрычаў кароль.
    — Вось яно, гэтае бяздоннае багацце! — і з усяго размаху Янка загнаў у зямлю па самую ручку свой меч.— Названне яму — родная зямля, якая ўсіх нас трымае на сваіх далонях, корміць ад маленства і да сівой старасці. To на чыім баку праўда, ваша каралеўская вялікасць?
    У адказ — маўчанне. Раптам — ні караля, ні самахода, ні скрынкі са скарбам. Засталіся толькі некалькі замшэлых вялікіх камянёўвалуноў.
    — Вос