Янка і Ружа
Уладзімір Ягоўдзік
Выдавец: Юнацтва
Памер: 118с.
Мінск 1993
судом (не ўбярог Уладара і Уладарку!), а сёння чамусьці дараваў і нават загадаў ахоўваць вялікі сход міністраў, дык той самы Начальнік аховы, пачуўшы спрасоння апошнія словы першага міністра, не даў дагаварыць свайму дабрадзею, голасна выгукнуў заместа яго:
— Уладароў трон па праву належыць яе вялікасці прынцэсе Ружы!
Усе як адзін міністры паспелі ўжо забыцца на Уладарову дачкусірату, але на злосць Барабуру яны, не задумваючыся, падхапіліся на ногі і прысягнулі на вернасць новай уладарцы:
— Слава прынцэсе Ружы!
— Слава юнай уладарцы!
— Няхай жыве Летавеччына і прынцэса Ружа!..
I што самае дзіўнае — гэтак жа горача вітаў разам з усімі сямігадовую ўладарку і першы міністр. Барабур з перакрыўленым не то ад злосці, не то ад радасці — не зразумець — тварам размахваў рукамі, горача даводзіў усім, хоць яго ніхто не слухаў:
— Так, Уладароў трон па праву належыць прынцэсе Ружы! Якраз гэта я і хацеў абвясціць, шаноўныя! Слава самай юнай у свеце ўладарцы!
Ці трэба казаць, што ніхто з міністраў яму ні на кроплю не паверыў. I ўсе яны са спачуваннем пазіралі на Начальніка аховы, які спрасоння не зразумеў, куды хіліў
2 У. Ягоўдзік р
сваю прамову Барабур. Цяпер ужо бедны Начальнік аховы няхай не чакае спагады і даравання. Недарэмна першы міністр зусім не пазірае ў ягоны бок.
Так неспадзеўкі для ўсіх, у тым ліку і для саміх міністраў, сямігадовая дзяўчынка была абрана кіраўніком вялікай Летавецкай краіны. Праўда, у гэтай нечаканцы можна было заўважыць і не вельмі прыхаваную хітрасць. Кожнага з міністраў, асабліва першага, ажно распірала ад пыхлівай самаўпэўненасці, што менавіта ён і толькі ён стане галоўным апекуном малалетняй Ружы і будзе самавольна кіраваць усімі ад яе імя. Таму не дзіва, што адразу пасля адзінадушнага прызнання новай уладаркі ўсе міністры ледзь не навыперадкі кінуліся да дзіцячага пакоя. Як жа — трэба абавязкова першым павіншаваць малую з такім слаўным днём, пагладзіць па галоўцы, a яшчэ лепей пасадзіць да сябе на калені і наабяцаць розных абновак — сукенак, цацак, не кажучы ўжо пра заморскія прысмакі.
А што сама прынцэса? Яна, як і ўчора, задаволеная, што яе пакінулі ў спакоі, гуляла сабе з любімымі цацкамі. Ноччу яна даведалася ад Нянькі, што некуды зніклі яе бацькі, але не паверыла, не схацела паверыць у страшную бяду. Дый Нянька таксама сцвярджала: усё будзе добра.
Цяпер жа, пачуўшы здалёк тупат па ўсім палацы, дзяўчынка вельмі напалохалася. Трэба хутчэй схавацца, перачакаць гэты страшны тупат. I Ружа ў адзін міг шмыгнула пад свой вялікі ложак, які займаў мо палавіну пакоя. А яшчэ праз імгненне адчыніліся насцеж дзверы.
— Ваша вялікасць!
— Слаўная прынцэса Ружа!
— О магутная Летавецкая ўладарка!
Няпрошаныя госці перабівалі адзін аднаго, піхаліся. Цяжка было даўмецца, чаго яны сюды завіталі.
А пад ложкам было цікава і ўтульна. Дзяўчынка нават пашкадавала, што не здагадвалася пра гэткае цудоўнае месцейка раней: ты чуеш і трошкі бачыш усіх, а цябе —
18
аніхто. I юная прынцэса, вядома, не збіралася вылазіць з такой удалай хованкі. Між тым госці ўсё не супакойваліся, пра штосьці гаманілі, пакуль нехта здзіўлена не войкнуў:
— Ой, а дзе сама ўладарка?!
Умомант наступіла цішыня. Мінула некалькі доўгіх хвілін, пакуль пачуўся чыйсьці няўпэўнены голас:
— Мо яе вялікасць адпачывае на балконе?
— He, яе там няма...— паведаміў другі голас.— Паглядзіце, калі ласка, у зале для гульняў...
«Толькі б не здагадаліся зазірнуць пад ложак! — падціснула каленцы пад бараду Ружа і заплюшчыла ад стра ху вочы.— Толькі б не здагадаліся...»
— У зале для гульняў таксама няма! — выгукнуў спалоханы голас.
Зноўку запанавала нядобрае маўчанне.
— Шаноўныя! Уладай першага міністра я аб’яўляю па ўсёй Летавеччыне трывогу! — крыкнуў Барабур.— Прынцэсу выкралі тыя самыя зладзеі, што паланілі Уладара і Уладарку. Загадваю вам праз гадзіну з’явіцца ў вялікую залу, дзе мы павінны прыдумаць, як змагацца з хітрым ворагам!
— Трывога! Трывога!..— залямантавалі напалоханыя міністры.
Ружа ледзь не лопнула са смеху з Барабуравай мудрасці, але неяк усётакі стрымалася. Яна счакала, пакуль разышліся міністры, вылезла зпад ложка, пабрала самыя любімыя лялькі і зноўку вярнулася ў надзейную хованку. Тут гуляць было намнога цікавей, чым у зале для гульняў, не кажучы ўжо пра астатнія пакоі палаца.
А тым часам па ўсёй Летавеччыне грымела трывога. У пошук юнай уладаркі пусціліся лепшыя следчыя і добраахвотнікі. He засталіся ўбаку і войскі. У неба падняліся ўсюдылёты, па дарогах, пустках і пушчах краіны раз’язджалі ўсюдыходы, якія не міналі ніводнай падазронай мясціны. Пра тое, як ідзе пошук, праз кожныя пяць хвілін дакладвалася Барабуру. Першы міністр палена
19
ваўся падняцца на Белую вежу і камандаваў зза абедзеннага стала. Нездарма кажуць: вайна вайною, а есці ўсё роўна хочацца. Праўда, сёння Барабуру ўсё здавалася несмаччу, і ён сварыўся на прыслугу.
Першы міністр перахваляваўся... Такі няўдалы дзень! Каб не гэты боўдзіла Начальнік аховы, то ўжо сядзеў бы ён, першы міністр, ціхамірна на Уладаровым троне і ніхто не шукаў бы тое зялёнае дзеўчанё. Ей не карона, a цацкі патрэбны. А мо пашанцуе і Ружа не знойдзецца? I тады... У Барабура ажно закружылася галава ад прадчування шчасця.
А што на белым свеце пішуць? Першы міністр зазірнуў у аднудругую газету. Там на ўсе лады паўтаралі прыгоды Начальніка аховы, выказваліся самыя неверагодныя здагадкі ў сувязі са знікненнем летавецкіх Уладара і Уладаркі. А зубонскія і пузонскія газеты заклікалі не ездзіць у Летавеччыну, палохалі, што можна праваліцца ў багну. Раптам міністравы вочы спатыкнуліся аб невялікую нататку, у якой паведамлялася пра нейкія іншаземныя лятаючыя талеркі. I самае страшнае было тое, што гэтыя талеркі нібыта палявалі за людзьмі. Барабур адразу ўявіў сябе ў талерцы з супам, і ў беднага задрыжала сківіца. Ен успомніў расказ Начальніка аховы пра сляпучую зорку, якая набліжалася з неба... У міністраву галаву цюкнула здагадка. Ен падхапіўся зза стала і гыркнуў спалатнелай ад страху прыслузе:
— Падаць мне пустую каструлю!
Праз імгненне новая пустая каструля была ў Барабуравых руках. Ен пяшчотна пагладзіў яе і, пераможна пазіраючы на прыслугу, уздзеў сабе на галаву. Адтуль мала што было відаць, адно свае ногі, але сунуцца памалу можна.
— Міністрам сабрацца ў вялікай радчай зале! — радасным голасам загадаў Барабур.
Неўзабаве ўсе дзевяноста восем міністраў сядзелі вакол пустых тронных крэслаў Уладара і Уладаркі. У іх адняло мову, калі яны ўбачылі Барабура з каструляю на
20
галаве. А першы міністр, хоць, здаецца, нічагуткі не бачыў, усё роўна апынуўся бліжэй за ўсіх да тронных крэслаў. I, не даючы нікому ачомацца, глухім пагрозлівым голасам забубніў з каструлі:
— Шаноўныя! Страшны вораг ашчэрыўся на нашу цудоўную Летавеччыну! Вайна з ім забярэ нямала ахвяраў, але іх ужо было б меней, каб...— тут Барабур знарок надоўга замоўк, чым зусім збіў з тропу сваіх намеснікаў,— каб не былы Начальнік аховы! Ён падмануў нас усіх, наплёўшы, што Уладар і Уладарка згінулі ў багне. Няпраўда! Успомніце, ён згадваў пра нейкую сляпучую зорку... Дык вось, гэты нягоднік не прызнаўся, што то была ніякая не зорка, а іншаземная лятаючая талерка, якая палюе за людзьмі!
— Лятаючая талерка?! — уціснулі ад страху ў плечы галовы міністры.— Палюе за людзьмі?!
— Вось!..— патрос газетаю ў руцэ Барабур.— Мне цяпер усё вядома! I калі б Начальнік аховы шчыра прызнаўся ва ўсім, я ўратаваў бы прынцэсу Ружу!
— У астрог здрадніка! — у адзін голас закрычалі міністры.— Заўтра ж учыніць над ім суд!
Разгублены Начальнік аховы хацеў штосьці сказаць у сваё апраўданне, але яго аніхто не хацеў слухаць. Скруцілі бедалагу і павалаклі ў падзямельныя лёхі.
Вялікая радчая зала гула, бы пачапаны вулей. Міністры, як авечкі, баязліва збіліся ў гурт. Адзін Барабур задаволена пасміхаўся, але гэтага ніхто, вядома, не бачыў. Расправа з няўдаліцай Начальнікам аховы ўдалася.
Між тым некаторыя з міністраў у роспачы падбеглі да Барабура, пачалі пытацца ў яго:
— О мудры з самых мудрых! Варты ўладарскага трона і залатой кароны...
«Ага, заспявалі, галубкі...— зларадна падумаў сам сабе першы міністр.— А дзе ў вас раней вочы былі! Пачакайце, паскачаце вы ў мяне...»
— Скажы нам,— гаварылі далей баязліўцымініс
21
тры,— як уратавацца ад іншаземных злыдняў? Абарані нас ад іх!
Счакаўшы колькі хвілін, Барабур як найвялікшую дзяржаўную таямніцу паведаміў шэптам:
— Лятаючыя талеркі не нападаюць на тых, хто носіць на галаве талерку альбо міску. А яшчэ лепей, як, напрыклад, я, каструлю, бо яна добра сядзіць на галаве і не спадае.
Узрадаваныя міністры забыліся нават падзякаваць і кінуліся бягом хто куды: адны ў крамы, другія ў дамы простых гараджанлетаўчукоў, трэція не пасаромеліся пайсці на сметнік. Праўду кажуць: што ні галава, то розум. Кожны з іх выбіраў каструлю па свайму густу і, вядома, памеру. Некаторых задаволіла, як першага міністра, новая, крамная, каструля, большасць нацягнула на галаву старыя, выпацканыя ў сажу, а найбольш хітрыя міністры, каб зусім паддобрыцца да іншапланецян, красаваліся ў пагнутых іржавых абноўках.
Такога цырка яшчэ не бачылі ні старыя, ні малыя летаўчукі. Кожнага з міністраў, якія пераможна вярталіся ў палац па гарадскіх вуліцах, яны суправаджалі рогатам, галёканнем і свістам. Але Барабуравы памочнікі не гублялі гонару, помнілі: смяецца той, хто смяецца апошні.
4
Барабур быў на сёмым небе. Ён сам не чакаў, што так усё пойдзе ладна і складна. Усе як адзін міністры слухаліся яго цяпер, нібы роднага бацьку. I таму, не адкладваючы, ён назначыў на вечар сход, каб абраць чарговага летавецкага ўладара.
— На сход! Хутчэй на сход! — забарабаніў Барабур кулаком па каструлі на галаве, аж рэха разляглося па ўсім палацы.
Паслухмяныя міністры, дружна дзынкаючы кастру
22
лямі, бегма пачалі збірацца на кліч. Для іх гэтае дзынканне стала лепшай музыкай у свеце.
Раптам з дзіцячага пакоя выбегла Нянька і з мальбою ў голасе папрасіла:
— Цішэй, вашамосці! Пабудзіце прынцэсу!..
Гэтыя словы былі што гром сярод яснага неба. Усе аслупянелі. А Нянька, скарыстаўшы момант, задаволена дадала:
— Так разаспалася, бедненькая,