• Газеты, часопісы і г.д.
  • Янка і Ружа  Уладзімір Ягоўдзік

    Янка і Ружа

    Уладзімір Ягоўдзік

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 118с.
    Мінск 1993
    78.25 МБ
     нікому не пашчасціла ўбачыць цудадзейную кветку, сустрэцца з Купальскім дзядком.
    Тым часам Уладар і Уладарка акрыялі духам, зноўку пачалі сыкаць і шыпець на людзей, калі не было паблізу Начальніка аховы. Павесялеў і Барабур, які прыцярпеўся да крапівы.
    Над зямлёю паплылі лёгкія белыя павуцінкі — наступіў месяц жнівень. Аднае раніцы Нянька ўзяла за руку сумную Ружу і павяла яе з палаца. Адышліся яны недалёка, і кабета шапнула дзяўчыне:
    — Паглядзі, якое жыта паднялося з Янкавага каласка!
    I праўда, у зацішным куточку, непадалёку ад Святлыньракі, калыхаліся некалькі жытніх сцяблінак з буйнымі каласкамі. Нянька дастала з доўгага белага ручніка серп, падала яго Ружы.
    Зжала Ружа Янкава жыта, звязала ў невялічкі снапок, і пабраліся яны з Нянькаю назад у палац. Як толькі ўвайшлі ва ўрачыстую залу, быццам сто новых люстраў успыхнулі ў ёй. Адусюль збегліся летаўчукі. I кожны імкнуўся дакрануцца хоць адным пальцам да каласкоў, бо не было такіх, хто вясною, перад вяселлем Янкі і Ружы, не хадзіў на першую сяўбу. Тады Ружа пайшла па крузе, дакранаючыся да ўсіх, хто быў у зале, вусатымі сонечнымі каласкамі. А Нянька голасна, як на вяселлі, спявала:
    Ды ўжо жыта палавее, Ээ, ды ўжо жыта палавее. Гультаёва сэрца млеее!..
    116
    Яно млее, вымлявае, Ээ, яно млее, вымлявае, Усё людскае губляе!..
    Нікога не абміналі жытнія каласкі. Дакрануліся і да Уладара і Уладаркі, і да Барабура. I як толькі тое здарылася, летаўчукі аслупянелі ад здзіўлення: Уладар і Уладарка праз імгненне ператварыліся ў раз’юшаных Зубонскага і Пузонскага каралёў, якія неўзабаве спаўзлі з тронаў страшнымі шызымі гадзюкамі. Яны жудліва сыкалі і паспелі ўплішчыцца паміж глыбокімі трэшчынамі, што расшчапілі падлогу акурат пад троннымі залатымі крэсламі. Кім стаў Барабур — ніхто толкам не бачыў. Адны летаўчукі сцвярджаюць, што вадзяным пацуком, другія сведчаць, быццам аблезлым смуродным шашком. Але тое, што чалавекам не застаўся — няма ніякага сумнення.
    Калі трывога ўляглася, Ружа падышла да Янкі і паклала на грудзі каханаму жытні снапок. Хлопец глыбока, на ўсе грудзі, уздыхнуў, расплюшчыў вочы, прыўзняў галаву... Потым падхапіўся на ногі, трымаючы аберуч жытні снапок.
    — Добры дзень, Ружа!— прывітаўся Янка.
    — Добры дзень, Янка!— усміхнулася са слязінкамі на вейках Ружа.
    Дык жывіце шчасліва, Янка і Ружа! Няхай заўсёды над вашай дзівоснай зямлёй звіняць песні Нянькі і вольнымі птахамі крыляюць у сонечных нябёсах летаўцы!
    ЗМЕСТ
    ЧАСТКА ПЕРШАЯ 3
    ЧАСТКА ДРУГАЯ 49
    Нзданне для детей н юношества
    ЯГОВДНК Владнмнр Нвановнч
    ЯНКА НРОЗА
    Повестьсказка
    Мннск, нздательство <Юнацтва» На белорусском языке
    Выданне для дзяцей і юнацтва
    ЯГОУДЗІК Уладзімір Іванавіч
    ЯНКА I РУЖА
    Аповесцьказка
    Рэдактар 3. П. Петрушэня
    Мастацкі рэдактар У. М. Жук Тэхнічны рэдактар Н. П. Дасаева
    Карэктар Д. Р. Лосік
    ІБ № 1432
    Здадзена ў набор 29.01.90. Падпісана да друку 30.06.91. Фармат 70Х100'/іб. Папера афс. № 2. Гарнітура Кудрашэўская энцыклапедычная. Афсетны друк. Ум. друк. арк. 9,75. Ум. фарб.адб. 40,30. Ул.выд. арк. 6,36. Тыраж 12 000 экз. Зак. 92.
    Выдавецтва «Юнацтва» Міністэрства інфармацыі Рэспуб лікі Беларусь. 220600, Мінск, Машэрава, 11.
    Мінскі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга паліграфкамбінат МВПА імя Я. Коласа. 220005, Мінск, Чырвоная, 23.
    Ягоўдзік У.
    Я 30 Янка і Ружа: Аповесцьказка: Для малод. шк. узросту/Маст. У. М. Вішнеўскі.— Мн.: Юнацтва, 1993.— 118 с.: іл.
    ISBN 5788004128.
    Яговднк В. Янка н Роза: Повестьсказка.
    У купальскую ноч летавецкія Уладар і Уладарка едуць шукаць чароўную папарацькветку і бясследна знікаюць. На краіну насунулася страшная бяда. Ба лотніца ператварае хлебадайныя палі ў дрыгву. Але народны заступнік Янка памагае людзям вызваліцца ад бяды.
    4803120201—141
    Я103—90	ББК 84Бел7
    М 307(03)—93