• Газеты, часопісы і г.д.
  • Янка і Ружа  Уладзімір Ягоўдзік

    Янка і Ружа

    Уладзімір Ягоўдзік

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 118с.
    Мінск 1993
    78.25 МБ
    аю несмяротнасць, прыкінуліся, што надта хворыя, ледзь жывыя. Ды пра іх, па праўдзе кажучы, ніхто і не ўспомніў. Кожны думаў, дзе разжыцца рыдлёўкай ці граблямі — плугі на Летавеччыне забаранялася трымаць.
    Вакол палаца ва ўсе бакі, як кінуць вокам, прасціраліся балоты і непраходная багна. А хіба многа трэба раллі для тых зярнятак, што ў адным каласку? Дзве мужчынскія пядзі. Аднак нашы вясельнікі так дружна наваліліся на балацявіну, што да паўдня пад вокнамі палаца радаваў вочы вялікі ўроблены палетак. Хоць сёння сей ці разбівай сад.
    103
    Ну, а потым, як і прасіў малады, летаўчукі ў добрым настроі зноўку сабраліся ў зале. Твары ва ўсіх ажно свяціліся ад радасці. Ногі самі прасіліся ў скокі, але чамусьці ніхто не спяшаўся ў круг. I так упрошваў вясельнікаў сват, і гэтак — усё роўна адважных не знаходзілася, нават дзяўчаты і тыя пахаваліся за спіны бацькоў.
    — Тады давайце песню вясельную зачнём!— звярнуўся да грамады Начальнік аховы.— Ды такую песню, каб нашы маладыя самі пусціліся ў скокі! Ці мала ў нас песень! Вось толькі якую зацягнем — хто падкажа?
    Ізноў нейкая замінка. Вясельнікі круцілі галовамі, вінавата пазіралі адно на аднаго, сарамліва ўтуплівалі вочы ў падлогу. Было ад чаго заліцца чырванню! Ніхто з іх не ўспомніў аніводнай песні! Калі работу рабіць яшчэ можна маўчком, то што за вяселле без песень і скокаў? 3 усіх прысутных адны Уладар і Уладарка аж ззялі на сваіх тронных крэслах, а астатнія... Бедная Ружа нахіліла галоўку і нічагуткі не бачыла затуманенымі ад слёз вачыма.
    — Госцейкі, госцейкі, багата вас тут, ды я не ўсіх бачу!— падняўся з лавы малады.— Дазвольце мне сустрэць і тых, хто прыпазніўся!
    А ў адказ невясёлыя вінаватыя галасы:
    — Калі ласка, Янка!
    — За вясельным сталом цесна не бывае!
    Гаварылі, чуваць было, з надзеяй, бо хоць ты ў багну кідайся ад сораму: на хаўтурах і то часам спяваюць, а то ж вяселле... Раптам хтонебудзь з новых гасцей выручыць — тупне, заспявае.
    Янка доўга не бавіўся — хутка вярнуўся. I праўда, не адзін. Паперадзе яго ў залу нясмела ўвайшла пажылая кабета з непрыгожым, пакрэсленым страшнымі рубцамі тварам. Усім адразу падумалася: пэўна, страшныя здзекі цярпеў чалавек.
    — Дзень добры, людзі!— прывіталася незнаёмка.— He чуваць вас, таму і заблудзілася. А ты, сваток, што павесіў насок?
    104
    Начальнік аховы не ведаў, куды ад сораму вочы падзець, маўчаў, нібы вады ў рот набраў.
    — Чакай, чакай...— бліжэй падышла да свата rocpa.— А ці не пра такіх, як ты, у адной песні спяваецца...
    — У якой песні?— раптам стала цесна ў ручніках свату.
    — А вось у такой!— як маладуха, павяла плячыма старая кабета і нечакана так заспявала, што ўсе ў зале міжволі на пальчыкі сталі, каб лепей чуць і бачыць.
    Сваты хаты дый не ведалі, Яны ў хлеў дый заехалі.
    Бычку руку далі,
    А кароўцы шапку знялі.
    А з цялушкай прывіталіся, А з авечкай пакланіліся.
    Курачкі падзівіліся — Са смеху пакаціліся.
    Адзін сват пытае:
    — А дзе ж наша маладая?
    А жывёлкі засмяяліся:
    — He туды сваты папаліся!
    Сватам сорамна стала, Што вяселле йдзе няўдала...
    Госці здзіўлена пераглядаліся, нязлосна пасміхваліся з няўдаліцы свата, і шмат каму думалася: не такая ўжо і брыдкая незнаёмая вясельніца, а што ўжо пявуння, то другой такой, мабыць, не знайсці. Аж тут і свата нібы падмянілі. Пляснуў ён сябе па лбе, як усё роўна штосьці ўспомніў, зухавата пагладзіў сівыя вусы і з хітрынкаю ў голасе павёў такі сказ:
    — Хадзілі мы, блукалі мы па вашым балоце, па ва
    8 У. Ягоўдзік
    105
    шым лесе... Напалі на след пушнога звера. Гналіся, гналіся за куніцай, а ў вёску ўпусцілі і след згубілі. Сталі шукаці — аж след к вашай хаце. Распыталі людзей — памаглі ў бядзе. To не звер быў, не куніца, а красная дзявіца!
    — Гэй, сваток, мядовы галасок!— тупнула нагою пажылая кабеціна.— Добрым людзям — рады будзем, а ліхім — у вочы дым! Будзем з вамі таргаваць, калі ўмееце скакаць!
    — Танцаў знаю я няшмат —«мікіту», «юрачку», «казака»,— адказаў важна сват.— Затое кожны — што агонь! Выбірай любы, шаноўная!
    — Я з дарогі, прытамілася, проста з печы сюды ўвалілася...— завохкала, трымаючыся за спіну, кабета.— Mae ножкі хочуць танцаваць.
    Сваток падскочыў да незнаёмкіпявунні, падхапіў яе, як пярынку, і яны разам пусціліся ў такія скокі, што ажно люстры на столі загайдаліся. Здаеода, каб ногі каменныя былі, усё роўна, гледзячы на іх, не ўстаяў бы, пусціўся б услед. Таму не дзіва, што неўзабаве ўсе летаўчукі — ад малога і да вялікага — кружыліся віхрам па зале. Нават Уладарка і Уладар як у ліхаманцы трэсліся на сваіх крэслах. Пасля «падушачак» скакалі «лявоніху», пасля «лявоніхі»—«мікіту», пасля «мікіты»—«перапёлачку», пасля «перапёлачкі»... He, усіх танцаў, каб і хацеў, не пералічыш. I для кожнага знаходзіла вясёлыя прыпеўкі нястомная пявуння. Прынцэса прыглядалася да госці і зблізку, і здалёку, а потым як пабяжыць да яе, як кінецца ёй на шыю.
    — Нянечка! Як жа я цябе адразу не пазнала, любая? Як я засумавала па табе, родная!..
    Вось з гэтай шчаслівай хвіліны, бадай што, пасапраўднаму закіпела вяселле Янкі і Ружы. Нянька не забыла ніводнай летавецкай песні, аніводнага летавецкага танца, а разам з імі да летаўчукоў вярталіся памяць і гонар, упэўненасць у заўтрашнім дні, у перамогу над балотамі і багнамі.
    106
    А потым сват дзяліў каравай. I падарункі для маладых прыбывалі, як усё роўна з рога ўсяго многа. Вось падышла дзяўчына, палажыла на стол важкую торбу і — скорагаворкай:
    — Дару вам торбу грэчкі, каб не было паміж вамі аніколі спрэчкі!
    А вось і хлопец спыніўся каля стала:
    — Дару дзесяць пралесак, каб у вас было гэтулькі харошых дзетак!
    — Усім падарункам падарунак!— абвясціў сват і адкроіў юнаку ладны акраец каравая.— Хто наступны? Паспяшайцеся, каравая не так і многа засталося!
    Шчодра госцейкі абдорвалі Янку і Ружу.
    — Прыйшоў час і свату паказаць шчодрасць. Словамі сыпаць адно, а кішэнь патрасці другое.— Начальнік аховы пакланіўся маладым і падаў ім букецікі:
    — Дарую вам шчасце і долю I крапівыжыгучкі куст, Каб не быў ваш двор пуст, Каб адно аднаго мілавалі I мяне не забывалі!
    Ніхто не паспеў і словам абмовіцца, як невядома адкуль, з якой шчыліны, вытыркнуўся Барабур. Такога госця ніхто не чакаў, і вясельнікі пагрозліва загулі:
    — Хто яго ўпусціў?
    — Як ён адважыўся сюды прыйсці?
    — Хлопцы, задамо яму перцу, каб забыўся дарогу на нашу Летавеччыну!
    Ох і не соладка давялося б небараку, каб не ўступіўся сам малады.
    — He чапайце яго, людзі! Нам жа гонар: завітаў такі слаўны лятун.
    — I не з пустымі рукамі,— дадаў сват, які ўбачыў у руках Барабура вялікі букет прыгожых кветак.
    107
    — Я не жабрак, а першы міністр!— па звычцы накінуўся на Начальніка аховы Барабур.
    — Былы міністр...— падказаў неспадзяванаму госцю хтосьці з вясельнікаў.
    — Затое гонар у мяне быў і застаўся міністэрскі!— важна сказаў Барабур.— Я аніколі не дазволю сабе дарыць маладому, хоць і нядаўняму саперніку, нікчэмнае пустазелле! Гэтыя дзівосныя заморскія кветкі,— былы першы міністр высока падняў, каб усім было відаць, прыгожы букет,— я хацеў бачыць у сваіх руках, але ён належыць таму, хто перамог невылечную хваробу прынцэсы Ружы!
    I пад здзіўленыя воклічы Барабур аддаў букет Янку. Сват не пашкадаваў за такі рыцарскі ўчынак каравая, a вясельнікі лаялі сябе, што так нядобра сустрэлі чалавека.
    3 новай сілай завіхурылі танцы. Праўда, апошні госць увесь час наравіў праціснуцца бліжэй да дзвярэй, але дзяўчаты, як назнарок, ліплі да яго, самі цягнулі ў скокі.
    — Полькавесялуха!— аб’явіў задыханы сват,— Першая пара — малады і маладая!
    — Янка!— пакратала за плячо каханага Ружа.— Нас выклікаюць у круг.
    А хлопец як і не чуў дзяўчыну, сядзеў, схіліўшы галаву, і задумліва нюхаў падараваныя кветкі.
    — Ты стаміўся, любы?— узяла за руку і зазірнула Янку ў вочы Ружа.— Ты заснуў?.. Хутчэй прачынайся, бо людзі потым засмяюць.
    Дарэмна Ружа намагалася раскатурхаць свайго мужа — ён спаў непрабудным сном.
    — Янкааа!..— спалохана закрычала на ўвесь палац Ружа, калі адчула нядобрае.
    Уміг сціхлі гулі. Начальнік аховы падбег да Янкі, сам паспрабаваў яго будзіць, потым выхапіў з хлопцавых рук букет, уважліва агледзеў кветкі і ў роспачы шпурнуў іх на падлогу.
    — Дзе мае вочы былі?!
    Барабур якраз выслізнуў за дзверы, але нечая дужая
    108
    рука схапіла яго за карак. Яшчэ праз хвіліну ён стаяў перад Начальнікам аховы.
    — Прызнавайся, хто цябе намовіў зрабіць такі падарунак?
    — Адпусціце мяне!— залямантаваў Барабур.— Я нічога не ведаю! Я нічога не бачыў! Я нічога не чуў!..
    — А ты паварушы мазгамі, калі яны ў цябе яшчэ засталіся... Адкуль узялася ў тваім букеце сонтрава?
    — He злоўлены за руку — не злодзей!— хапіла ў Барабура духу крыкнуць у адказ.— He я адзін кветкі дарыў! Мо ён ад пралесак заснуў ці ад куста крапівы, што ты падарыў!..
    — Добра, мы зараз пабачым, ці хіляць мае кветкі да сну,— сказаў Начальнік аховы.— Хлопцы, прынясіце крапівы! Ды цэлае бярэма нарвіце!
    Хлопцывартавыя мігам выканалі сватаву просьбу.
    — А цяпер здыміце порткі з дабрадзея, пакладзіце яму пад мяккае месца крапівы і зашпіліце ўсе гузікі.
    Былы першы міністр выкручваўся, як уюн, але просьба Начальніка аховы была выканана. Барабур з вытарашчанымі вачыма скакаў па зале і галасіў:
    — Пячэ! Ой, пячэ! Злітуйцеся!.. Я зараз вялізным пухіром стану!
    — Ты ж казаў, што ад гэтага зелля можна заснуць,— прыгаворваў Начальнік аховы.— Дык прыляж, галубок, паспі...
    — Оёёй! Як на агні сяджу!
    — Пагрэйся, пагрэйся, а раптам успомніш, хто прыслаў цябе сюды і як збавіць Янку ад соннага наслання.
    — Нічога не чуў! Нічога не бачыў! Нічога не ведаю!— завучана, скорагаворкаю паўтараў Барабур.
    — Хлопцы, прынясіце яшчэ лякарства!— папрасіў вартавых Начальнік аховы.— Надта цяжка ён захварэў.
    — He трэба! He трэба!— заенчыў, схапіўшыся аберуч за азадак, Барабур.— Балотніцагадаўка мяне падвучыла!
    109
    — Ага, заспяваў, салавейка! Кажы хутчэй, як пабудзіць Янку!
    — He ведаю!
    — А дзе самую шукаць балотную пачвару?
    — Забыбыбыўся...
    — Хлопцы,— павярнуўся да вартавых Начальнік аховы,— усётакі без дабаўкі не абысціся...
    — Успомніў! Успомніў!— заекатаў памочнік зеленатварай.— Цяпер яе бяздонная твань на былым рэчышчы