Янка і Ружа
Уладзімір Ягоўдзік
Выдавец: Юнацтва
Памер: 118с.
Мінск 1993
руку, маўляў, падумай спачатку, што ты вярзеш.
Далікатная спадчынніца Балотнай краіны аж прысела ад болю — мазалі на далонях давалі пра сябе знаць. Каб зноў не ўгнявіць чужаземцалекара, прынцэса прыкусіла язык. I тут ёй пачуўся нейкі дзіўны звон. Страсянула галавою: мо прымроілася? He, звон не праходзіў, наадварот, нібы набліжаўся і мацнеў, прымушаў супакоіцца, не дыхаць і слухаць, слухаць... Прынцэса пільней паглядзела на незнаёмцалекара, які не пабаяўся яе лячыць, і ёй падалося, што яна дзесьці ўжо бачыла гэтага хлопца. Толькі дзе і калі? А Ацінтолабскі лекар, зусім не зважаючы на сваю хворую, штосьці майстраваў з паперы на падаконніку. Праз колькі хвілін простая паперчына выпырхнула ў яго з рук прыгожым белым птахам. Яе тут жа падхапіў вецер і весела кінуў насустрач сонцу. Ружа падскочыла і закрычала:
— Летавец! Гэта ж летавец!!
Усе, хто быў у зале, кінуліся да акон. Адзін былы Начальнік аховы не крануўся з месца, трымаючы за каршэнь ледзь жывых, але затое, мусіць, сто разоў неўміручых Уладара і Уладарку.
Зала гула, нібы той рой, які толькі што пакінуў вулей.
— Людзі, летавец вярнуўся ў краіну!
— I не Балотная яна, а Летавецкая краіна!
97
— Якія мы былі сляпыя! Перад намі ж не замежны лекар, а Янка!
— Гэта ён! Гэта ён!
— Дабрыдзень, Янка!
— Добра, што ты вярнуўся, хлопча!
— Цяпер мы задамо перцу жалезнагаловікам!..
Прынцэса колькі хвілін глядзела на хлопца здзіўленымі вачыма, потым прыпала да ягоных грудзей і з плачам загаварыла:
— Янка! Ты жывы, Яначка!.. Чаму ты так доўга не вяртаўся на радзіму? Як добра, што ты не забыўся рабіць летаўцоў! Я ўсёўсё ўспомніла, Янка!
Уладар і Уладарка, дайшоўшы да памяці пасля доўгага купання ў вадзе, адчайна задрыгалі ў дужых руках Начальніка аховы.
— Вашы вялікасці, віншую!— ямчэй узяўся за іх каркі асілак.— Радуйцеся, ваша ненаглядная дачушка выздаравела!
— Шшто ты пляцешш, нягоднік?!— глуха прашыпеў Уладар.
— He ссмейся над чужымі сслязьмі!— пагрозліва сыкнула Уладарка.
— Ад шчасця таксама, здараецца, плачуць, вашамосці!
— Пашшукай іншшых дурняў! Ад шшчасця не плачуць, а рагочуць ды скачуць!
— Песні і скокі наперадзе, вашы вялікасці!— упэўнена сказаў Начальнік аховы.— Прызначайце дзень, калі справім вяселле, тады пабачыце.
— Якія пессні? Якое вясселле?— аж пазелянела ад злосці Уладарка.— Ты, муссіць, забыўсся, дзе тваё ссапраўднае мессца! Гэй, вар...
Аднак паклікаць вартавых гаспадыня палаца не паспела, бо зноўку апынулася пад вадою.
— Вар!..— разявіў быў услед за жонкаю зяпу Уладар — і таксама захлынуўся.
Сэрца ў Начальніка аховы было мяккае, праз хвілі
98
нудругую ён выцягнуў на свет божы абаіх несмяротных. Але зацятасці і ўпартасці ў іх было аж на дзесяць жыццяў. Таму доўга ва ўрачыстай зале чулася:
— Вар!
— Вар!
— Вар!..
— От упадабалі боўтацца!— заходзіліся са смеху прыслуга і вартавыя.
— Вада халодная, а ім здаецца варам!— чуліся насмешлівыя галасы.
— He дзіва: цудадзейная, жывая...— тлумачыў хтосьці з прысутных пад нястрымны рогат.
Мо праз гадзіну ці трошкі раней Уладарка слаба піскнула:
— Хоць ссёння справім вясселле, хоць ссёння!
— Ну вось, нездарма кажуць: не хацела сабачая лапа быць на стале, хай будзе пад сталом,— развёў рукамі Начальнік аховы.— А калі быць святу, няхай маладыя скажуць. Ім відней...
Усе павярнуліся да Янкі і Ружы і ўбачылі: хлопец і дзяўчына, узяўшыся за рукі, выбягаюць з урачыстай залы. Сапраўды, хіба ўседзіш у палацы, няхай сабе і ва ўладарскім, калі за вокнамі свеціць сонца і паўсюды спяваюцьзвіняць на ўсе лады абуджаныя раўчукі і рэчкі?
7
— Цяпер ты ўцяміў, як неабходны багны ды балоты?— трохкутныя вочы Балотніцы гарэлі злавесным шалёным агнём.
— Уцьцьцяміў...— прамармытаў, заікаючыся, Барабур зпад каструлі, якую ён спрабаваў і ніяк не мог сцягнуць з галавы.
— Каб не мая твань, ты даўно апынуўся б на тым свеце! I ніхто тваіх касцей нават не знайшоў бы!..
— Аніколі не забуду вашай дабрыні, усемагутная Балотніца!—завучана выгукнуў першы міністр.
99
— А цяпер прызнавайся, чаму ты паддаўся Янку?
— Якому Янку?— аж прыўстаў з крэсла Барабур.— Мяне перахітрыў замежны лекар, якога вы самі прыслалі... Я адразу скеміў, калі ён сказаў: мой кароль — Ацінтолаб. А Ацінтолаб — гэта...
— Боўдзіла!— загрукала кулакамі па стале зеленатварая.— Маю загадку адгадаць ты даўмеўся, а вось Янку Летаўчука не пазнаў!..
— Дык гэта вярнуўся Янка?! Той самы Янка, якога прынесла Святлыньрака!— жахнуўся Барабур.— Тады чаму, ваша ўсемагутнасць, вы не падказалі пра такога госця пузонцу і зубонцу?
— Няўжо ты зусім аслеп? Ен пабурыў мае завалы і запруды, даў вольны ход вадзе, якая шукае сваё рэчышча... I блізка тая ліхая гадзіна, калі зноў прачнецца Святлыньрака.
— Загадайце, ваша ўсемагутнасць, каралям, што з намі балявалі, пайсці на Янку вайною!
— Тых каралёў людзі не прызналі за каралёў і, як самазванцам, надавалі ў карак. А цяпер падзівіся, што творыцца ў вашым палацы,— Балотніца з агідаю націснула на нейкую кнопку, і на стале заміргала халодным святлом люстраэкран.
Барабур убачыў вялікую ўрачыстую залу, дзе завіхаліся не шаноўныя госці, а служкі і вартавыя. Яны здымалі краты, адчынялі насцеж вокны, ставілі сталы, лавы. I што ні твар — то ўсмешка, то ціхая чалавечая радасць. Балотніца з усяе сілы тыцнула на кнопку з надпісам «страх», потым на кнопку з надпісам «жах»... Трывожна заміргалі чырвоныя лямпачкі, зайшоўся вісклівым скрыгатам дзівосны стол.
А з палаца ніхто не ўцякаў, там паранейшаму дружна рыхтаваліся да свята. Барабур з нянавісцю падумаў пра сваіх нядаўніх сапернікаў — зубонца і пузонца з абліччамі Уладара і Уладаркі. Куды яны глядзяць? Чаму не турнуць усіх у карак? I нібы па яго бязмоўнай просьбе, на люстрыэкране з’явіліся тронныя крэслы. Яны стаялі
100
не на сваім ганаровым месцы пасярэдзіне залы, а ў самым цёмным яе кутку, абгароджаныя з усіх бакоў сялянскімі лавамі. Уладар і Уладарка сядзелі кожны на сваім седале, і ніхто на іх не звяртаў увагі. А вось Ружын трон— першы міністр аж не паверыў сваім вачам—быў не заняты, на ім стаяў букет чырвоных ружаў. Зеленатварая зноў прыпала да стала, пальцы яе забегалі па кнопках «помста», «лютасць», «падман», «здрада»... Ізноў трывожна заміргалі чырвоныя лямпачкі, застагнала надрыўна жалезнае нутро стала, даючы знаць, што каманды не даходзяць, таму і не выконваюцца. Люстраэкран усё часцей і часцей пачало выхопліваць неўтаймаваную Mary тную рачную плынь, што змывала на сваім шляху ўсялякія завалы і запруды. Вясёлы звон вясны далятаў аж сюды, на дно бяздоннай твані, што ўтварыла Балотніца ў рэчышчы Святлыньракі.
— Шшто сса мной бубудзе? Што са мной бубудзе?— заскуголіў ад страху Барабур.
— Што з табою будзе?— зарагатала Балотніца.— Няўжо не здагадваешся? А ўспомні... Белую вежу бурыў?
— Бубурыў...
— Святлыньраку запрудзіў?
— 3заппрудзіў...
— I ты яшчэ спадзяешся, што цябе пагладзяць па галоўцы? Забудзься пра баляванні і трон... За свае подзвігі прыгатуйся днём і ноччу гнуць спіну, працаваць да салёнага поту, што выядае вочы, да камянёўмазалёў на пухленькіх панскіх далонях. Ведаеш, колькі цякла сваім рэчышчам Святлыньрака?
— Кколькі?
— Мільён гадоў. А як доўга летаўчукі будавалі Белую вежу, чуў?
— He...
— Тысячу гадоў... А ты за адзін месяц і вежу, і раку знішчыў. Цяпер да скону пакутаваць табе ў штодзённай цяжкай рабоце.
101
— He буду! He хачу!— бязладна замахаў рукамі першы міністр.
— У іх таксама знойдзецца тое лякарства, якім ты лячыў прынцэсу,— нагадала зеленатварая.
— Я невінаваты!— залямантаваў Барабур.— Я невінаваты!
— Можа, скажаш, я вінаватая?!— бліснула сляпучымі трохкутнымі вачыма Балотніца.— Mae нагі там нават не было! Я пальцам нічога не кранула! I ведай: яны мяне ўсё роўна не дастануць. Пакуль існуе зямля, будзе існаваць і балота. А вось ты...
— О ўсемагутная!— кінуўся на калені Барабур.— Пашкадуй! He аддавай на згубу! Я за табою гатоў у самае гразкае балота, у любую дрыгву... Ты ж мяне ведаеш!
— Ведаю, ведаю...— перакрывіла няўдаліцу каралева твані.— Таму пакуль і не турнула. А цяпер слухай і запамінай... Ты зараз кажаном вернешся ў палац, перакінешся ў самога сябе і пойдзеш проста ва ўрачыстую залу. Там будзе віраваць вяселле Ружы і Янкі...
— Ружы і Янкі?!— ускрыкнуў першы міністр і грымнуўся ў непрытомнасці на падлогу.
Мо з гадзіну зеленатварая частавала кулакамі Барабура, пакуль першы міністр дайшоў да памяці.
— Яны мяне кінуць у падзямелле або дадуць такога выспятка, што праз хвіліну я зноў апынуся тут...
— He бойся... Ты завітаеш не з пустымі рукамі, а з падарункам. Яны табе павераць... Абавязкова павераць! Падыдзі з усмешкай да Янкі і ўручы яму наш падаруначак. А там пабачым, што далей рабіць. Сядай на крэсла і заплюшчвай вочы.
А тым часам у палацы ўсё было падрыхтавана да вяселля. I неўзабаве свята гэтае настала. Начальнік аховы, якога прызначылі сватам, запрасіў маладых ва ўрачыстую залу, паўнюткую людзей. Здаецца, не было дзе павярнуцца, але ўсім хапала месца. I дзецям, і дарослым. Вясельнікі ўжо гатовы былі сесці за шчодрыя сталы —
102
ніхто не шкадаваў нарабаваных запасаў уладароў. I тут Янка папрасіў свата даць яму слова.
— Госцейкі!—усхвалявана загаварыў Янка.— Даруйце і не крыўдуйце на мяне. Але я не магу адважыцца заняць покуць, пакуль мы не ўшануем таго, хто не дазволіў мне забыць родную зямлю на чужыне, хто днём і ноччу клікаў на радзіму, да вас, суродзічаў маіх...
Летаўчукоў дужа зацікавіла пачутае, пасыпаліся нецярплівыя галасы:
— А хто ён такі?
— I адкуль?
— Хутчэй назаві яго, Янка!
Янка дастаў зза пазухі хусцінку, якую заўсёды насіў каля сэрца. I калі ён, вельмі хвалюючыся, развязаў гэтую хусцінку, то ўсе ўбачылі ў хлопцавай руцэ залацісты жытнёвы каласок.
— Вось хто вярнуў мяне дахаты!— сказаў Янка.— Жытнёвы каласок з роднага поля. Яму даўно пара ў зямельку. Вясна не чакае... Гайда ўсе разам на першую сяўбу! Пасеем жменьку — разжывёмся на сноп. А пасля, калі ласка, зноў у залу. Мы вельмі рады бачыць вас усіх на нашым вяселлі. Праўда, Ружа?
— Вядзі нас, Янка!— усміхалася каханаму прынцэса.
I ўсе вясельнікі, не раздумваючы, хлынулі ўслед за маладымі да дзвярэй. Толькі Уладар і Уладарка забыліся на св