• Газеты, часопісы і г.д.
  • Янка і Ружа  Уладзімір Ягоўдзік

    Янка і Ружа

    Уладзімір Ягоўдзік

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 118с.
    Мінск 1993
    78.25 МБ
    ата! Mane забіваюць! Ратуйце!..
    Дарэмна дзяўчына шукала ратунку ў бацькоў. Яны быццам і не чулі.
    — Ах, як цудоўна заспявала! — падскочыў на троне ад радасці Уладар.
    — Ах, прытворшчыца! — абуралася на дачку Уладарка.— Яна прытвараецца, што не ўмее гаварыць, а мы слязьмі ад гора заліваемся... Яна цяпер у нас будзе дзень і ноч смяяцца, праўда, даражэнькі Барабур?
    — А куды яна дзенецца ? Лякарства ў мяне хопіць... — ухмыльнуўся задаволены першы міністр.— Толькі не забудзьцеся карону мне на голаў узлажыць, вашамосці...
    I тут Барабураву руку, як абцугамі, перахапіў Янка, а самога першага міністра схапіў за каршэнь нейкі барадаты чалавек. Хтохто, а Уладар з Уладаркай адразу прызналі ў ім былога Начальніка аховы.
    — Дзяўчынка мая...— сказаў Начальнік аховы.— Здзек над сабою я сцярпеў, а цябе біць — нікому не дазволю. Кажы, якую кару заслужыў твой крыўдзіцель?
    Такому заступніку парадаваўся б кожны, а Ружа яшчэ больш зацялася, штосілы ўчапілася за трон. Для яе ўсе былі ворагі і ліхадумцы. Сумеўся Начальнік аховы, не ведае, што рабіць. Выручыў ЯнІван сам Летаўчук.
    — Як пагляджу, гэтае стварэнне,— кіўнуў ён на першага міністра,— павінна лётаць...
    Начальнік аховы і Янка схапілі ямчэй Барабура за рукіногі, адчынілі акно, разгайдалі з усяе сілы і шпурнулі ў начную цемень. У палацы адразу стала ціхаціха. Ніхто з гасцей яшчэ не бачыў і нават не чуў, каб чалавек птахам лятаў без усюдылёта. I вось, калі ласка, адбыўся цуд. Тут ужо не да прысмакаў, бо можна ад здзіўлення падавіцца.
    91
    6
    Госці, як па камандзе, кінуліся навыперадкі з палаца, каб сваімі вачыма падзівіцца, ці высока крыляе ў небе першы міністр. Назад аніхто не вярнуўся. Напэўна, заварожаныя Барабуравым палётам, шаноўныя забыліся і пра яду, і пра скокі. Праўда, усё навокал ахутвала глухая цемень, таму застаецца загадкай, куды паляцеў Барабур і як за ім цёмначы сачылі госці.
    А тым часам у апусцелай зале ўсталявалася цішыня, у якой Уладар і Уладарка пачувалі сябе рыбінамі, выкінутымі на бераг. To ён, то яна шырока разяўлялі зяпу, а заместа слоў чулася злавеснае сыканне ды шыпенне.
    — Шшто ты марудзіш, чужаземец? Прыйшшоў шшукаць шшчасця, дык не марудзь...
    — Уссё роўна засстанешся без прынцэссы і без галавы на плячах...
    А ЯнІван сам Летаўчук быццам не чуў гэтых пагрозаў, падышоў да Ружы і ласкава папрасіў:
    — Прынясіце, калі ласка, мне кубак сцюдзёнай вадзіцы, ваша вялікасць...
    Ружа моўчкі ганарліва сцепанула плечуком: маўляў, яшчэ чаго не хапала, падумай, каго ты просіш, няшчасны чужаземец...
    Уладар і Уладарка ад злараднасці ажно падскочылі на тронных крэслах:
    — Разумніца, дачушшка!
    — Прынцэсса не сслужанка!..
    — Прабачце, вашы вялікасці! — адбіў паклон гаспадарам палаца замежны лекар.— Перад тым як развесяліць прынцэсу, я хацеў пачаставаць вас... жывою вадою. Мне па сілах зрабіць з пітной вады цудадзейную, жывую.
    — Жывую ваду?! — не паверылі, усклікнулі ў адзін голас Уладар і Уладарка.— I ты нас не падманваеш, слаўны чужаземны лекар?
    — За падман няцяжка мне знайсці і адпаведную плату.
    92
    Уладар і Уладарка прыліплі адно да аднаго, нядоўга пра штосьці пашапталіся. Потым Уладарка сыкнула да прыслугі:
    — Прыняссіце ссюды вады!
    — Э... не! — адмахнуўся рукою хлопец.— Каб вада стала цудадзейнай, яе павінна падаць мне прынцэса.
    Гаспадары палаца, не раздумваючы, падхапіліся з крэслаў і ўміг паставілі на ногі ганарыстую дачку.
    — Дачушшка, пашшкадуй нас, старых...
    — Ссхадзі адзін разок, любая кветачка...
    I як ні ўпіралася дачка, бацькі амаль сілком вывелі яе з урачыстай залы. Праз колькі хвілін яна вярнулася са срэбраным падносам, на якім стаяў кубак з вадою, і са злосцю падала пітво настойліваму чужаземцу. ЯнІван сам Летаўчук са смакам адпіў яго напалавіну.
    — Агонь, а не вадзіца, аж зубы ломіць... Дзе мая торба? Цяпер мне трэба сыпнуць у кубак цудадзейнага зелля...
    — Навошшта спяшшацца? — зазірнуўшы ў кубак, прашыпеў загадкава Уладар.— Вады, што засталося ў кубку, мне ўсяго на адзін глыток. Дачушшка, схадзі яшшчэ раз і прынясі не кубак, а паўнюткае вядро!
    — Мне такссама прыняссі ассобнае вядро! — паспешліва азвалася Уладарка.— Кажуць, два вядры нават лягчэй несці, як адно.
    Твар прынцэсы ўспыхнуў пунсовымі макамі. Колькі помніла сябе — яна нічагуткі не рабіла, толькі ела ўволю, гуляла з лялькамі ды сядзела на троне. I прынцэса нізавошта другі раз не згадзілася б схадзіць па ваду, каб не баялася, што ў яе могуць забраць акуляры ды прагнаць з трона.
    — Дык вы, напэўна, сабраліся жыць вечна? — счакаўшы, калі Ружа схавалася за дзвярыма, спытаў ЯнІван сам Летаўчук у яе бацькоў.
    — Хачу сстаць нессмяротнай! Хачу стаць нессмяротнай! — усхвалявана засыкала Уладарка.
    — Мы не пашшкадуем грошшай, калі ты перамо
    93
    жаш нашшу смерць, замежны лекар! — паспешліва шыпеў, кланяючыся хлопцу, Уладар.
    — Ну, вядром вады тады не абыдзешся...— пачухаўшы патыліцу, заклапочана прамовіў ЯнІван сам Летаўчук.— Трэба абавязкова наліць дзве кадушкі ў чалавечы рост і акунуцца ў іх з галавою, каб на вас не засталося ніводнай сухой нітачкі, валасінкі...
    Служкі, як кажуць, у шапку не спалі. He паспела прынцэса прынесці першыя два вядры, як вялізныя кадушкі ўжо стаялі пасярэдзіне залы. Ружа паставіла вёдры ля кадушак і бягом да свайго трона. Але дарогу ёй заступілі бацькі.
    — Дачушшка, не спяшшайся...
    — Мы сскажам табе, калі можна будзе сессці...
    — Мне баляць рукі! — затупала нагамі і зарумзала прынцэса.— Я не ўмею, не хачу і не буду больш нічога рабіць! На гэта ёсць сслужкі!...
    — У насс такссама ёсць Барабурава лякарсства,— пагрозліва сказала Уладарка.
    — I не горшшае...— дадаў Уладар.
    Упартая гняўлівая дачка аж скаланулася. Як жа не запомніць Барабурава лякарства! Рукі самі схапілі вёдры, а ногі панеслі да дзвярэй.
    Далей усё пайшло, як задумаў Янка.
    Прынцэса, аж згінаючыся, прынесла другі раз ваду, потым трэці, пяты і дзесяты... I хоць ёй шчыра памагалі служкі — налівалі вёдры, ставілі каля самых дзвярэй у залу — усё роўна ў іх вялікасці далікатныя далонькі спачатку пачырванелі, а потым пазначыліся балючымі пухірамімазалямі.
    — Ой, гараць далонькі!— баязліва азіраючыся на строгіх бацькоў, стагнала спадчынніца Балотнай краіны.
    Начальнік аховы, які абараніў прынцэсу ад здзекаў злога Барабура, моўчкі дапамагаў ёй выліваць ваду... I калі вады тае набралася дзве трэці ў кожнай кадушцы, ён паглядзеў на рукі дзяўчыны і радасна паклікаў замежнага лекара:
    94
    — Шаноўны доктар, зірніце! У нашай хворай з’явіліся першыя знакі выздараўлення!
    — Цудоўна!— усміхнуўся ЯнІван сам Летаўчук.— Сардэчна віншую, ваша вялікасць!
    А ў задыханай, стомленай з непрывычкі Ружы не было ўжо сілы засмяяцца ці заплакаць. Ёй хацелася хутчэй кінуць абрыдлыя вёдры.
    Чужаземны лекар нібы падслухаў яе жаданне:
    — Вашы вялікасці!— звярнуўся ён да Уладара і Уладаркі.— Каб спраўдзілася ваша жаданне, хопіць і гэтай вады...— Хлопец дастаў з кішэні шчопаць махоркі, сыпануў у адну кадушку, у другую.— Цяпер вам засталося толькі акунуцца ў жывой вадзе і выйсці несмяротнымі.
    Гаспадары палаца пачалі нерашуча падштурхоўваць адно аднаго да кадушак.
    — Пасспрабуй ты сспачатку!
    — Першшая ты акуніся!
    — А найлепш, калі вы разам гэта зробіце,— параіў ЯнІван сам Летаўчук.— Каб не спрачаліся потым, хто больш несмяротны. У Начальніка аховы хопіць сілы і спрыту, каб вам абаім пасобіць.
    — Хай не турбуюцца вашамосці,— падсунуў бліжэй адну да аднае кадушкі з вадою Начальнік аховы.— 3 вялікай радасцю дапамагу вам адчыніць вароты ў вечнасць.
    Уладар і Уладарка баязліва наблізіліся да кадушак і не паспелі прымерыцца вачыма да вады, як затрымцелі, схопленыя магутнымі рукамі Начальніка аховы.
    — I шанцуе ж людзям!— са шкадаваннем уздыхнуў Начальнік аховы.— Адзін птахам паляцеў, гэтыя вось у вечнасць сабраліся... Толькі не смейцеся пасля з нас, смяротных, вашамосці!..— і з усяго размаху боўтнуў Уладара і Уладарку ў кадушкі з халоднаю вадою.
    Пырскі слупам падняліся да столі. Мінула некалькі хвілін, а Начальнік аховы ўсё не спяшаўся выцягваць шчасліўчыкаў з жывой вады. А калі ён пра іх успомніў, то ў кандыдатаў у неўміручасць ад шчасця аж вочы на лоб вылезлі, а з рота фантанам біла вада.
    95
    — Напэўна, просяць, каб яшчэ раз акунуў...— разважыў сам з сабою ўголас Начальнік аховы.— Каб пасапраўднаму стаць несмяротным, трэба да апошняй нітачкі вымакнуць...
    I галовы Уладара і Уладаркі зніклі пад вадою.
    Ва ўрачыстую залу з усяго палаца збегліся служкі і вартавыя. Шмат хто з іх заціскаў далонню рот. Ды смех не надта ўтоіш і стрымаеш. Ён раптам выбухнуў нястрымным рогатам, ад якога аж зазвінелі шыбіны ў вокнах і загайдаліся люстры. Прынцэса Ружа, якая пасля работы смачна спала на троне, з перапалоху так падскочыла, што ў яе зляцелі з носа заморскія акуляры. Дзяўчына зажмурыла вочы ад святла.
    — Дзе мае акуляры? Хутчэй вярніце мне іх!
    — Ваша вялікасць!— быццам ненарокам, раструшчыў нагою заморскі падарунак Янка.— Вашы акуляры пабіліся. I вінаваты ў гэтым яны...— і хлопец паказаў на Уладара і Уладарку, якія з віскатам плюхаліся ў кадушках з вадою.
    На бледным перапалоханым тварыку дзяўчыны спачатку адбіўся страх, потым здзіўленне, а потым...
    Так, усе, хто быў у зале, прыкмецілі ў куточках Ружыных вуснаў... нясмелую, кволую ўсмешку!
    — Глядзіце! Глядзіце! Наша прынцэса выздаравела!
    — Слава замежнаму лекару!
    — Хадзем, ваша вялікасць!— узяў дзяўчыну за руку хлопец.— Я пакажу вам цуд, ад якога назаўсёды знікне ваша страшная хвароба.
    Служкі і вартавыя расступіліся перад прынцэсай і лекарам. Янка падвёў Ружу да акна і расчыніў яго насцеж. Непрыкметна для ўсіх мінула ноч, над Балотнаю краінаю займаўся ціхі веснавы ранак. Маладое сонца весела кацілася над засмужаным даляглядам і лашчыла залатымі промнямірукамі сумную балотную пустку. Ва ўрачыстую залу дыхаў салодкі вецер.
    — Паглядзіце, ваша вялікасць, сонейка вітае ваша выздараўленне!— сказаў Янка.
    96
    — He люблю ссонца! Яно мне сслепіць вочы!— пагардліва скрывілася Ружа.— Люстры ў нашшым палацы ссвецяць прыгажэй...
    — А няўжо вы не чуеце, як дыхае ў твар нецярплівы веснавы вецер, як кліча нас да працы радасным звонам вясна?
    — Нічога не хачу рабіць! I не буду ніколі!—злосна кінула ў адказ Янку прынцэса.— I ўсё, што ты наплёў мне,— выдумка!.. Ссамыя прыгожыя ў ссвеце колеры — чорны і шшэры, шшэры і чорны... хачу жыць у балоце!..
    — I квакаць жабаю ці сыкаць паўзучаю гадзінаю,— сумна ўсміхнуўся Янка і нямоцна сціснуў дзяўчыну за