• Газеты, часопісы і г.д.
  • Янка і Ружа  Уладзімір Ягоўдзік

    Янка і Ружа

    Уладзімір Ягоўдзік

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 118с.
    Мінск 1993
    78.25 МБ
    лёзы. Калі юнак пад’еў, гаспадыня паслала яму на лаве, а перад тым як задзьмуць свечку, спытала:
    — Ці рана будзіць цябе, хлопча?
    — Як мага раней, каб яшчэ завідна.
    — Няўжо табе так далёка ісці?
    Сам не ведаю колькі... Пакуль не знайду зямельку сваю родную.
    А якая яна, твая зямля? Мо я чула пра яе, падкажу раптам карацейшы шлях...
    56
    — Якая мая зямля?..— светла ўсміхнуўся хлопец.— Самая прыгожая ў свеце. На зямлі маёй рэчкі — як дзівосныя паясы, а азёры — блакітныя вочы. На зямлі маёй пушчы на сваіх зялёных дужых плячах трымаюць неба. I паўсюды, куды ні зірнеш,— жытнёвыя палеткі, дагледжаныя маладыя сады. А самае лепшае, што ёсць на зямлі маёй роднай,— гэта самі людзі. Працавітыя, сардэчныя, спагадлівыя. Яны аніколі нікому не чынілі крыўды, а за гонар і славу дзядоў праз пякельны агонь гатовы прайсці, што не раз і рабілі...
    — Чакай, а як завецца твая зямля?
    — Вялікі Летавецкі край. Можа, чулі?
    — Вядома, чула... Але далёка ці блізка яна адсюль — не ведаю... А як самога завуць цябе, хлопча?..
    — Янка...
    — To дабранач, Янка.
    — I вам дабранач. Калі я знайду бацькаўшчыну, то паклічу ў госці. Прыедзеце — і назад у сваю балотную пустку ўжо не захочаце.
    — Добра, Янка, няхай твае мары спраўдзяцца.
    He салдату пакутаваць ад бяссоння. Адно заплюшчыць павекі — паплыве ў сне невядома куды. Так заўсёды было з Янкам. Заўсёды, але не сёння. Расхваляваўся хлопец, бо шмат што раптам паўстала перад вачыма. I Белая вежа, і Святлыньрака... А яшчэ нейкая няўпэўненасць заварушылася ў грудзях. Цэлы год ужо шукае ён сваю зямлю і ніяк не можа знайсці. He прызнаўся ён бабулі і пра тое, як сілком забралі яго на вайну, як матулю ўзялі пад стражу... Потым, ужо засынаючы, хлопец пачуў, як нібыта хтосьці ціхутка прысеў каля яго, але расплюшчыць вочы і паглядзець ужо не хапіла сілы. Нават каб і схацеў, то не здолеў бы — раптам аднекуль здалёкуздалёку паплыла ледзь чутная журботная песня, падхапіла лёгкаю пярынкаю хлопца і соладка закружыла над зямлёю. Гайдала, як на чароўных арэлях. А была тая песня просценькая, зусім дзіцячая, і Янку праз сон здавалася, што ён яе калісьці чуў. Толькі дзе і калі? Ад каго?
    57
    Люлілюлілюлі, Прыляцелі гулі, Селі на варотах У чырвоных ботах...
    I гэты пяшчотны голас таксама быў вельмівельмі знаёмы, блізкі і родны. Так, ён чуў яго, і не раз... Няхай сабе даўно, яшчэ ў дзяцінстве, але гэты голас запомніўся на ўсё жыццё.
    Сталі куры сакатаці, Нечага ім даці: Ці бобу з каробу, Ці гароху троху, Ці жыта з карыта, Ці аўса з каўша, Ці грэчкі з засечкі, Ці пшаніцы чашку Сыночку на кашку...
    Так спявала матуля. Хіба зблытаеш яе голас з чыімнебудзь, цяхай сабе і падобным?
    Янка страпянуўся і прачнуўся. Расплюшчыў вочы, падняў галаву. Каля яго сядзела, прыляпіўшыся, як птушка, з краёчку, гаспадыня хаціны. Яна адчула, што пабудзіла госця, вінаватым спеўным голасам прамовіла: — Спі... сынок...
    — Мама! Гэта ты? — спытаў Янка, адчуваючы, што сэрца яго гатова выскачыць з грудзей.
    А ў адказ — доўгае маўчанне.
    — Чаму ты маўчыш, мама? — падхапіўся Янка і прытуліўся да жанчыны.— Я пазнаў твой голас! Гэта ты, мама, хоць твар твой зусім змяніўся, быццам яго абпаліў агонь... Ты чуеш мяне, мама?...
    I ў адказ пачулася ціхае: — Сынок...
    Калі і ёсць на белым свеце шчаслівыя хвіліны, то напэўна іх дораць матуліны вочы, матуліны абдымкі. I не
    58
    было ў гэтую хвілю чалавека шчаслівейшага за Янку. А пра матулю — Ружыну Няньку — і казаць няма чаго. Яна чакала і дачакалася сына, ад якога не мела вестачкі шмат гадоў.
    — Чаму ты жывеш на чужыне, мама? — спытаў праз слёзы радасці Янка.— Чаму схавалася ад людзей у такую непраходную нудную мясціну?
    — Ты памыляешся, Янка... He на чужыне я жыву, a на роднай Летавеччыне.
    — А дзе ж тады наша Белая вежа?! — усклікнуў здзіўлены хлопец.— Яна адусюль відаць, яе немагчыма схаваць... Няўжо мне вайна засляпіла вочы?
    — Так, сыне, нашу Белую вежу немагчыма было схаваць,— горка ўсміхнулася Янкава матуля.— Затое лёгка аказалася пабурыць...
    — Пабурыць Белую вежу!! — жахнуўся ад такой навіны Янка.— I каму ж яна замінала?
    — Хіба забыўся? Воблакам, што плылі з Летавеччыны ў Зубонію... Навошта перашкода ў дружбе паміж народамісуседзямі ?...
    Янка ў роспачы ад нечай зламыснай дурасці абхапіў рукамі галаву, але матуля не суцяшала яго, гаварыла, нібы сама з сабою, далей:
    — I Святлыньраку таксама не шукай... Пузонцам падалося, што ў ёй вада занадта брудная. Па іхняй просьбе наша Уладарка аддала загад запрудзіць рэчышча. I там, дзе былі могільнікі дзядоў і хлебадайныя жытнёвыя палеткі, сёння смярдзіць гнілая вада, якая заўтра зарасце і стане багнай...
    — А што яны зрабілі з табою, мама? Чаму знявечаны так страшна твой прыгожы твар, чаму прымусілі схавацца сюды, дзе не ступае чалавечая нага? Чым ты, безабаронная, іх угнявіла?
    — Ды, мусіць, тым, што нават пад прымусам не навучылася паіхняму шыпець і сыкаць, а песнямі сваімі вяртала людзям памяць, пазбаўляла іх душы ад страху і маны.
    59
    Янка памаўчаў, а пасля цвёрда, як пакляўся, сказаў:
    — Цяпер мы ўдваіх рабіць гэта будзем. Я заўтра ж выпраўляюся ў дарогу да ўладарскага палаца.
    — Ты будзеш для сваіх людзей за дзівакачужынца, яны цябе не зразумеюць і насмяюцца.
    — Чаму?
    — Бо ўсе даўно ўжо не гавораць полетавецку, а шыпяць і сыкаюць, як у палацы.
    — I твая былая выхаванка таксама?
    — He, Ружа, гавораць цішком падарожныя людзі, даўно як анямела, днём і ноччу не злазіць з трона, нібыта прывязалі яе да яго. Глядзіць на ўсіх праз заморскія шызыя акуляры і ўся дрыжыць ад нейкай невылечнай хваробыліхаманкі.
    — Трэба яе вылечыць, мама! — у голасе Янкі чулася шчырае шкадаванне да прынцэсы, якую ён запомніў raps злівай дзяўчынкай з добрымі блакітнымі вачыма.
    — Абяцаюць ва ўладанне нашу Летавеччыну таму, хто знойдзе ўправу на хваробу,— уздыхнула матуля,— Ды ахвотнікаў нямнога. Каму патрэбны гнілыя багны ды балоты? А галаву згубіць нядоўга, калі прынцэса не вылечыцца. Надта ж лютуюць нашы слаўныя ўладары...
    — Лютуюць, ды да пары. Мароз зімою таксама цісне, аж боязна дыхнуць. А паверне на вясну, хоць шчэрыцца — усё роўна яго ніхто ўжо не баіцца, і маладая рунь дзіравіць апошні шэрхлы лёд.
    — Праўда твая, сынок. Можа, і знойдзецца на Ружыну ліхаманку лякарства. А цяпер хутчэй засынай, бо хто рана ўстане, той высока дастане.
    — Дабранач, мама.
    I калі ў хаціне стала ціха, праз хвілінудругую пачуўся тонкі вясёлы перазвон, які нібыта ішоў з зямлі і адначасна з неба.
    Што за цуд? А хіба цуд? Тут яго і блізка не было. Гэта да рэчкі, якую вызваліў ад завалы Янка і на беразе якой стаяла бедная хаціна матулі, з усіх бакоў спяшаліся кволыя веснавыя раўчукі. I пад іхні радасны перазвон Янка
    60
    ўпершыню за доўгіядоўгія гады заснуў з усмешкай на твары. Яму снілася Белая вежа, стромы бераг Святлыньракі, а над магутнаю рачною плынню, высокавысока ў блакітным распагоджаным небе, летаўцы. I як ні напінаўся шалёны злосны ветравей, ён не парваў і не прыціснуў да зямлі летаўцоў, наадварот, яны ўскрылілі яшчэ вышэй, пад самыя аблокі.
    3
    Роўна ў поўнач Балотніца ажно прыліпае да дзівоснага, з мноствам міргатлівых лямпачак і ўсялякіх кнопак ды круцёлак жалезнага стала, каб агледзець свае бясконцыя ўладанні. Перад ёю, якраз пасярэдзіне стала, ярка ўспыхвае халодным зеленаватым святлом вялікае люстра, на якім з’яўляецца ўсё, што надумаецца ўбачыць зеленатварая. Твар ліхадзейкі крывіцца ад злараднай усмешкі, бо паўсюды, куды ні зірні, ляжаць купчастыя балоты, непраходная тваністая багна, задушаныя цінаю азёры з зялёнаю стаячаю вадою. Рэк і рэчак зусім няма. Іхняя вада разлілася і забалоціла лясы. Дзенідзе на пясчаных пагоркахвыспах лепяцца адна да аднае шэрыя пахілыя хаты. Тут дажываюць свой век старыя нямоглыя людзі. Сыны іх дзесьці б’юцца на чужыне, а дочкі слугуюць у палацах. I асабліва, што цешыць Балотніцу,— анідзе ніводнай дзіцячай галоўкі. Калісьці знакаміты Вялікі Летавецкі край як вымер, цяпер у свеце яго называюць Вялікім Балотным краем.
    Адна ёсць мясціна ў гэтым маўклівым царстве, дзе грыміць музыка і не сціхае смех,— уладарскі гмахпалац. Вось і цяпер, нягледзячы на глухі начны час, тут ва ўсіх закратаваных вокнах блішчыць святло, надрываецца аркестр, віруе баль. Гасцей — не павярнуцца.
    ...Раптам палец Балотніцы тыцкаецца ў кнопку, падпісаную словам «злосць». I ў люстры відаць, як вочы Уладаркі і Уладара наліваюцца крывёю, а пальцы сціскаюцца ў кулакі. Госці нямеюць ад страху і не ведаюць,
    61
    што думаць. Сёйтой паспеў ужо нават выкуліцца за дзверы. Задаволеная, Балотніца націскае на другую кнопку, дзе надрукавана слова «смех». I адразу ўсё становіцца на сваё месца: Уладар і Уладарка заходзяцца ад рогату, госці таксама нясмела ўсміхаюцца. Баль віруе далей.
    Паміж Уладаром і Уладаркай, учапіўшыся аберуч за свой трон, сядзіць прынцэса Ружа, якая вырасла ў прыгожую зграбную дзяўчыну. Баль яе зусім не кранае — на твары камянее шэрая панурасць, а плечы ўздрыгваюць ад частых дрыжыкаў. I дарэмна паблізу аж вылузваецца са скуры, каб развесяліць прынцэсу, цэлая плойма багатых ды знакамітых кавалераў. Ніводзін з іх пакуль што не адважыўся выгукнуць голасна, што абяцае вылечыць Ружу ад страшнай ліхаманкі.
    Няўжо сёння ні ў кога не паляціць з плеч галава?
    Балотніца яшчэ больш зелянее тварам і горбіцца над відушчым экранамлюстрам. Раптам у ягоны абсяг трапляе Барабур. О, гэты навучыўся нос па ветры трымаць! Першы міністр круціцца непадалёку ад прынцэсы і цішком усё прымерваецца да ўладарскага трона.
    Балотніца з ухмылкаю націскае на кнопку, пазначаную словам «нагаворы».
    Барабур ваўчком пачынае круціцца паміж гасцямі. To аднаму штосьці шапне на вуха, то другому моўчкі кіўне на суседа, а суседу пасля непрыкметна перакажа, што на яго, маўляў, сёйтой са знявагаю кіўнуў...
    Балотніца задаволена пацірае рукі і з асалодаю націскае на чырвоную кнопку.
    Зняважаны нядобрым словам госць прылюдна выклікае на бойку свайго суседакрыўдзіцеля. У таго з перапалоху аж вочы лезуць на лоб, яму няўцям, што здарылася, але ж гонар трэба бараніць. Вунь ужо на залатых талерках служкі нясуць пісталеты...
    А потым — стрэлы... Дым... I гром аркестра... Кагось, здаецца, выносяць...
    Балотніца пляскае, не шкадуючы далоняў,