Янка і Ружа
Уладзімір Ягоўдзік
Выдавец: Юнацтва
Памер: 118с.
Мінск 1993
івоснымі, не чутнымі людскому вуху гукамі. Яшчэ адзін кажан, які «прымроіўся» бесклапотнаму вартавому, ужо вісеў галавою ўніз каля акна Ружы. Ноч выдалася хоць глухая, але не халодная, таму фортка ў спальным пакоі юнай уладаркі была адчынена. Кажа
41
ны ціхутка нырнулі адзін за адным праз фортку да дзяўчынкі.
I адразу туман, што клубіўся трэція суткі над палацам, над усёй летавецкай сталіцай, пачаў увачавідкі сплываць разам з імклівай плынню Святлыньракі. 3 неба на зямлю пазіралі цікаўныя зоркі. У Начальніка аховы нібыта зваліўся з плячэй цяжкі камень: нічога страшнага не здарылася, быць заўтра святу Летаўца! Абыходзячы невядома які раз вакол палаца, Начальнік аховы не стаў выцягваць з вартоўні маладога вартаўніка — шкада псаваць хлопцу настрой перад такім цудоўным днём. Камандзір летавецкіх дружын міжволі заўсміхаўся сам сабе — ён уявіў, як будуць радавацца Ружа, Янка, усе летавецкія дзеці высокаму бясхмарнаму небу, як ускрыляць у вясёлы сонечны блакіт летаўцы. А яны, дарослыя летаўчукі, праз дзень усёю грамадою зноўку возьмуцца ўтаймоўваць непраходную багну, што паглынула, пакуль ішла вайна 'з пузонцамі і зубонцамі, шмат хлебадайнай зямлі. Налета там закаласуе жыта ці пшаніца, у хаты вернецца дастатак, бо летаўчукі — не лайдакі. Найперш трэба асушыць тую багну, дзе загінулі Уладар і Уладарка, даўно наспеў час разгадаць таямніцу жоўтых агнёў, што заманілі ў твань нямала даверлівых людзей.
He бачыў, не ведаў павесялелы Начальнік аховы, што ў гэтую самую хвіліну адбывалася ў спальні Ружы. Кажаны зрабілі па тры нізкія кругі над юнай уладаркай, якая спала, абняўшы рукамі падушку, потым чорнымі ценямі хіснуліся да вялікага люстра, што стаяла ў куце пакоя, на момант зніклі ў яго цьмянай загадкавай глыбіні, а яшчэ праз імгненне з люстра, нібыта з патайных дзвярэй, у пакой крадком выслізнулі дзве прыгорбленыя чалавечыя фігуры. To былі мужчына і жанчына. I не проста мужчына і жанчына, а... летавецкія Уладар і Уладарка! 3 твару — ну, вылітыя яны, да апошняй маршчынкі падобныя да сваіх жа партрэтаў, што віселі на сцяне каля Ружынага ложка і адбіваліся ў люстры.
Неўзабаве Уладар і Уладарка застылі над Ружай.
42
Дзяўчынка раптам задрыжала ўся і прахапілася. Ускрыкнуць ёй не даў бацька — ён моцна затуліў ёй рот далоняю.
— Дачусска...— сіплым голасам першая сыкнула Уладарка.— Як мы рады цябе бачыць! Мы так засумавалі па табе, наша яссная кветачка!..
— Цяпер ужо аніякі вораг нас не разлучыць! — зашыпеў услед за жонкаю Уладар.— Здраднікі хацелі нас загубіць, але мы засталіся жывыяздаровыя!
Ружа сядзела на ложку, няўцямна пазірала то на маці, то на бацьку, церла кулачкамі вочы, думаючы, што гэта ёй сніцца сон.
— Дацусска...— зноў засіпела Уладарка і нахілілася, прытуліла да сябе Ружу.— Няўжо ты не пазнаессс... насссс?..
У Ружы ад гэтых ледзяных абдымкаў перахапіла дыханне. Яна ледзьве выціснула з сябе:
— Мама! Тата!
— Яна ўспомніла нас, пазнала!..— узрадаваўся Уладар.
— А чаму вы такія халодныя, мама, тата?! — не могучы спыніць дрыжыкі, спытала Ружа.— Чаму так змяніліся вашы галасы?
Уладар і Уладарка, перабіваючы адно аднаго, штосьці доўга тлумачылі дзяўчынцы, але тая нічагуткі не зразумела, бо заместа слоў чула толькі сыканне і шыпенне. Тым часам пачало днець, і Ружа на свае вочы ўбачыла, што перад ёю сапраўды бацькі. «Яны прастудзіліся, пакуль блукалі па дрыгве,— падумала сама сабе Ружа.— А ўсё я вінавата... Хіба не ведала, што папарацькветку самой трэба шукаць?..» I Ружы стала вельмі брыдка, што так недарэчна сустрэла бацькоў, якіх чакала, сніла кожную ноч. Трэба хутчэй усё перайначыць, каб яны адчулі, што вярнуліся дамоў.
— Мамачка! Тата! — усклікнула Ружа.— Чаго мы тут шэпчамся, як зладзеі? Давайце паклічам Няньку! Яна цяпер у нас за першага міністра.
43
— Няньку?! — як уджаленая падскочыла Уладарка.— Пасля, пасля, дацуссска...
Спачшатку прымерай наш падарунак,— Уладар паспешліва засунуў у кішэню руку.— Ен не горшшшы за хвалёную папарацькветку,— і падаў Ружы прыгожыя заморскія акуляры.
— Я і так добра бачу, тата! — здзівілася Ружа.
— Гэта, дачушка, не простыя акуляры,— паспешліва сказала Уладарка,— Давай я памагу табе іх надзець...
I, каб дагадзіць бацькам, Ружа сама ўздзела на свой кірпаты носік вялікія, з шызымі шкельцамі акуляры.
Усё ў пакоі адразу перайначылася, зрабілася насцярожанашэрым, нецікавым. Нават радасны сонечны ранак за вокнамі быццам завалакло змрочнымі цяжкімі хмарамі. А яшчэ Ружы падалося: хтосьці чужы схаваўся за шафаю і цікуе за ёю і бацькамі. Дзяўчынка кульнулася з ложка, каб упэўніцца, што не памыляецца. Аднак і ў шафе, і каля шафы нікога не было. Расчараваная, яна памкнулася сцягнуць з носа акуляры, але Уладар схапіў яе за руку, шапнуў на вуха:
— Дачушшшка, ты не памылілася! Гэта быў цень нашага першшшага ворага, які хацеў загубіць нас у багне...
— Хто ён? — спалохана спытала Ружа.— Назавіце мне яго імя!
— Гэта... Начальнік аховы! — пакрыўджана ўсхліпнула Уладарка.
— Начальнік аховы?! — ускрыкнула ад здзіўлення прынцэса.
— Калі ты не верыш, што ён хацеў утапіць нас у твані, то паглядзі, як ён вартуе наш палац... Мы вярталіся ноччу, і ніхто нас не запыніў, не пацікавіўся, хто мы такія.
— Варта! — пляснула ў далоні Ружа.
Два вартавыя ўмомант выраслі каля парога.
— Арыштаваць Начальніка аховы!
44
Вартавыя ад такога нечаканага загаду няўцямна залыпалі вачыма.
— I неадкладна! — тупнула нагою Ружа.— Ды ў падзямельныя лёхі яго!
Вартавыя пабеглі, а Уладар і Уладарка кінуліся віншаваць дачку з дзяржаўнаю мудрасцю.
— Малайчшына, дачушшшка! — шыпеў Уладар.
— Ты сссапраўдная летавецкая прынцэссса...— ухвальна сыкала Уладарка.
Ружа слухала гэтае пагрозлівазлараднае шыпенне і сыканне і не мела сілы падняць руку, каб зняць з вачэй заморскія акуляры. А праз хвілінудругую нязвыклая мова бацькоў ужо не здавалася такою брыдкаю, наадварот, самой карцела паспрабаваць загаварыць так, як размаўляюць яны.
Тут у пакой напалоханаю птушкаю ўляцела нейкая кабета. Прынцэсе падалося, што яна дзесьці бачыла яе. Толькі дзе і калі?
— Ружа, кветачка мая, што ты нарабіла? Навошта загадала арыштаваць Начальніка аховы? Няўжо забылася, што сонейка павінна свяціць усім добрым людзям?!
— Шшшто ты мелешшш, чужынка?! — зларадна зашыпеў Уладар.
— Яе сссорамна ссслухаць! — гняўліва засыкала Уладарка.— Што за сссловы — кветачка, ссонейка... Хахаха! He сссмяшы насс, прасссталюдзінка!
Ружа пырснула смехам — абыякавым да слёз і мальбы нібыта знаёмай з твару і голасу кабеты.
— Варта! — крыкнуў Уладар.— Мы не жадаем бачыць яе ў нашшым палацы.
Вартавыя, якія выраслі быццам зпад зямлі, умомант заламалі рукі Няньцы, павалаклі яе да выхада.
— Ружа! Няўжо ты мяне не пазнала, Ружа?! — крыкнула ў адчаі Нянька.— Сцеражыся іх!..
Ды юная прынцэса нічагуткі не пачула: яна разам з Уладаром і Уладаркай залівалася пагардлівым смехам.
Тым часам сонца паднялося высока над даляглядам.
45
Узрадаваная, што нарэшце рассеяўся, сплыў непраглядны туман, уся летавецкая дзятва высыпала на бераг Святлыньракі. Дзяўчаткі ў святочных сукенках, з новымі пышнымі бантамі на галовах, хлапчукі ў белых кашулях з летаўцамі і папяровымі караблікамі ў руках. Паўсюды звінелі вясёлая гамана, жарты, песні.
Аднак мінула адна гадзіна, другая, сонейка амаль паказвала на поўдзень, а Ружа чамусьці ўсё не з’яўлялася.
— Няўжо заспала? — з недаўменнем паціскалі плячыма дзяўчаткі.— I Нянькі таксама чамусьці няма... Які клопат іх трымае?
— А давайце ўсе разам паклічам Ружу! — прапанаваў Янка, якому так хацелася ўбачыць свайго летуна сярод аблокаў.
— Ружа! Ружаа!..— вясёлае многагалосае рэха пакацілася па ўсёй Летавеччыне.
I якое для ўсіх было дзіва, калі ў палацы раптам шырока расчынілі ўваходныя дзверы і на вуліцу выскачыў сам летавецкі Уладар з перакрыўленым ад злосці тварам.
— Вы не даклічацеся Ружы! Hi сёння, ні заўтра, ніколі! I каб мае вочы вас тут не бачылі! Скончылася ваша выдуманае свята, цяпер заўсёды будзе нашшша!
Малыя і дарослыя летаўчукі, а таксама шматлікія госці свята, ашаломленыя такою навіною, не верылі сваім вушам, не спяшаліся пакінуць высокі бераг Святлыньракі.
— Гэй, служкі! — пагрозліва махнуў рукою Уладар.— Разганіце іх! А тых, хто можа трымаць зброю, у войска — і на вайну!
Ніхто не паспеў нават словам аказацца, як зза бухматых надрэчных кустоў, быццам чорная крумкачыная зграя, на дзяцей наляцелі жалезнагаловікі. На зямлю пасыпаліся святочныя стужкі і банты, а летаўцы, якіх з гонарам трымалі хлапчукі, у адно імгненне былі пашкуматаны на дробныя шматкі. Янку і яшчэ некалькі хлап
46
чукоў звязалі вяроўкамі і павалаклі да купы дарослых летаўчукоў.
Ужо далёка засталася Святлыньрака, як да Янкі, вырваўшыся з рук няўмольных вартавых, падбегла матуля.
— Сынок, не забудзься, хто ты і адкуль! — крыкнула яна са слязьмі на вачах.— I вазьмі ў дарогу гэты жытні каласок, ён табе дапаможа вярнуцца дахаты!..
Янку хацелася суцешыць добрым словам матулю, але ён не вымавіў ні слова. Пацалаваў матчыны рукі, прыціснуў да твару наліты буйным зернем каласок, азірнуўся цераз плячо на былы Палац Сонца. I ўбачыў праз шырокія вокны: у вялікай урачыстай зале гараць люстры, на троне, быццам лялька, нерухома сядзіць Ружа ў нейкіх акулярах, а па абедзве рукі ад яе, таксама на тронах, звіваюцца ў жудасным танцы...
Янка міжволі заплюшчыў вочы. I не паверыў самому сабе, бо ніхто ў свеце таксама яму не паверыў бы, каб ён расказаў пра тое, каго ўбачыў побач з Ружай.
1
ярод векавых лясоў і пушчаў, акружаных з усіх бакоў тваністымі балотамі, па глухім бездарожжы блукае нейкі падарожнік. Што ён там згубіў? Куды ляжыць ягоная дарога? Можа, гэта паляўнічы?
О, як здалёку лёгка памыліцца!
Ніякі гэта не паляўнічы. Падарожнік — малады хлопец і, відаць, нядаўна з войска, бо з ног да галавы апрануты ў казённае шэрае адзенне. Адна рука, якраз правая, сяктак спавіта палатном і падвязана да шыі.
Вось ён ізноў спыніўся, доўга ўзіраўся ў адзін бок, у Другі, потым прысеў на кукішкі, нагроб зпад заснежанай купіны ў далоню зямлі, доўга нюхаў яе, ледзь не гатоў быў паспытаць на смак. He, мусіць, не спадабалася яму зямля, бо ў вачах — расчараванне і несхаваная трывога. Яно і не дзіва, бо паўсюды, куды ні паглядзі,— няўдобіца і балота з вяснянымі