• Газеты, часопісы і г.д.
  • Каханак Вялікай Мядзведзіцы  Сяргей Пясецкі

    Каханак Вялікай Мядзведзіцы

    Сяргей Пясецкі

    16+
    Выдавец: Рэгістр
    Памер: 405с.
    Мінск 2019
    93.88 МБ
    — Ужо маю гэтага досыць! Халера пабяры ўсё! Што з мяне такога? Дурны працэнт! — пагардліва сапнуў носам і зноў нахіліўся над сталом.
    Юзаф таксама ўзяўся за работу. Бамбіна пачала вучыць мяне «ладзіць бандажы». Яна датыкалася далонямі да маіх рук, абапіралася аб маё плячо грудзьмі. Я адчуваў на твары дотык яе валасоў і мала разумеў, што яна гаворыць. Яна заўважыла гэта і сказала:
    — Цяпер пан хай складае панчохі. Тузінамі, пачкамі. Больш нічога. Пазней пан спрактыкуецца ў гэтым.
    Хутка Юзаф пачаў збірацца ў дарогу. Лёва напісаў і даў яму ксіву для купца. Юзаф развітаўся з Бамбінай і Лёўкам, а потым звярнуўся да мяне:
    — Выйдзі на хвіліну!
    Я выйшаў з ім на падворак. Юзаф пачаў ціха гаварыць:
    — Гэта Бамбіна прасіла, каб я цябе пакінуў. Нібы для дапамогі. Разумееш? Калі табе не вельмі хочацца заставацца тут, то можаш ісці з намі... Як хочаш. Але раю застацца. Ёсць дзеля каго... He пашкадуеш!
    — Але ж як гэта так?
    — А так. Ці ж ты не разумееш? Стары бык, дваццаць тры гады на гарбе, а ламаешся, як пятнастоўка! Толькі не здрэйфі!
    — Што? Што? — сказаў я здзіўлена.
    — Нічога, нічога, — адрэзаў Юзік і знік у цемры.
    Пасля адыходу Юзафа мне зрабілася сумна. Я паглядзеў на паўночны бок неба. Дзе-нідзе з прагалін паміж х^арамі з цікавасцю зіркалі зоркі. Вялікай Мядзведзіцы я не бачыў. Доўга стаяў нерухома, слухаючы далёкі брэх сабак і гледзячы на міргаючае здалёк святло ў вокнах дамоў. У найбліжэйшай вёсцы было чуваць заядлы брэх сабак. «Нашы перайшлі», — падумаў я.
    Узняўся халодны ўсходні вецер. Зрабілася цёмна. Я паспешліва вярнуўся ў дом.
    — Куды пан хадзіў? — звярнулася да мяне Бамбіна.
    — Я праводзіў Юзафа.
    —	Яго не трэба праводзіць. Ён усюды трапіць сам. Мусіць, вы мяне абгаворвалі...
    — Нічога падобнага.
    Яна прыжмурыла вочы і штурхнула мяне локцем у бок.
    —	Я ведаю... Ведаю вас! Чула, пра што вы гаварылі. Але нічога... Мяне не ўбудзе ад гэтага...
    Мы інтэнсіўна працавалі да 10-й гадзіны. Потым Бамбіна пайшла гатаваць для нас вячэру. Акрамя нас на «чорнай» палове хаты круцілася зусім глухая дзеўка і працавіты маўклівы парабак, далёкі сваяк Бамбіны. Абое працавалі на гаспадарцы, бо Бамбіна займалася перамытніцтвам.
    Калі я застаўся сам-насам у пакойчыку з Лёўкам, мы, не абзываючы адзін аднаго, працягвалі далей пакаваць бандажы — паяскі для дзяўчат, якія носяць тавар з пункту ў горад. Гэта штосьці накшталт вялікіх двайных камізэлек ад грудзей да клубаў, двайныя палатняныя мяшкі, у якіх свабодная прастора запаўняецца таварам. Ношчыца апранае на сябе такую камізэл ьку з таварам, які важыць ад 20 да 30 фунтаў, і ўмацоўвае яе паяскамі на плячах. На бандажы апранае кажух і выру шае ў дарогу. Яна ідзе ў горад бакавымі дарогамі і сцежкамі адна або з сяброўкамі. За дзень робіць два-тры, a то нават і чатыры туры, зарабляючы ад 5 да 20 рублёў золатам.
    Бамбіна мела сем ношчыц, якія працавалі спраўна і ніколі не пападаліся, бо дасканала ведалі мясцовасць. Аблягчалі ім працу блізкія лясы, якія давалі ім заслону і схову. Дзяўчаты былі так упэўнены ў дарозе, што хадзілі не толькі вечарамі і ўначы, але і ўдзень.
    Бамбіна запрасіла мяне і Лёву на вячэру. Мы скончылі работу і ўвайшлі ў вялікую хату, дзе я ўбачыў накрыты бялюткім абрусам вялікі стол. Вячэра была багатая, але ўсе стравы былі простыя. Была гарэлка, запраўленая нейкім сокам. Лёўка еў мала і неахвотна, сядзеў задуменны і, відавочна, штосьці пералічваў у памяці. Крывіў твар, моршчыў лоб, варушыў пальцамі рук. Калі я глядзеў на яго
    міны, то хацеў пырснуць смехам. Чалавек гэты нічога не бачыў і не чуў — быў цалкам ахоплены бізнесам, выпрацоўкай грошай.
    Бамбіназапрашала мяне есці. Раз-пораз налівала гарэлкі. Спачатку я піў стрымана., пазней развесяліўся і пачаў есці і піць, увогуле не саромеючыся. У пэўны момант я адчуў, што Бамбіна, якая сядзела ў канцы стала, паклала мне нагу на калені. Я апусціў руку пад стол і пачаў гладзіць яе пругкую лытку. Я спрабаваў дастаць рукой вышэй калена, але зрабіць гэта было нязручна. Бамбіна пачырванела, бліскала вачыма, паказвала ва ўсмешцы прыгожыя зубы і весела смяялася.
    Міргала мне і, рухам брыва кідаючы на Лёўку, паказвала мне язык. Я выбухнуў смехам. Задуменны жыд ачнуўся і сказаў Бамбіне:
    — Я ўжо пайду сабе... Я хачу спаць...
    — Добра, добра!
    Бамбіна жыва ўзнялася з месца, узяла з падаконніка кішэнны ліхтарык і разам з Лёўкам выйшла з хаты. Яна правяла яго на іншую палову хаты, дзе ў бакавінцы была яго пасцель.
    Неўзабаве яна вярнулася. Замкнула дзверы, што вялі ў сенцы, на тоўстую жалезную засаўку. Потым адсунула шырму, якая закрывала ложак, што стаяў у куце хаты, паправіла на ім падушкі, адкінула набок коўдру і пачала здымаць з сябе свэтар. Я глядзеў на яе.
    — Ну, хадзі! — першы раз яна сказала мне «ты».
    — Патушыць лямпу?
    — He. He трэба. Я потым сама патушу.
    Жанчына была цудоўная. Ложак быў мяккі, чысты і цёплы. Але мае думкі ўсё бегалі за партыяй Юзафа Трафіды, якая перасмыкалася ў начным змроку паміж розных небяспек... Хлопцы распорвалі чорную ноч, імкнучыся на захад. Ім у вушы свістаў вецер, а маглі свістаць і кулі. Няма мяне з імі.
    Цяпер хлопцы, напэўна, абмінаюць Старое Сяло. Спераду шырокім упэўненым крокам ідзе Юзік. Жмурыць
    вочы, напружвае слых i нюхае паветра. За ім флегматычна, з высунутай уперад ніжняй губой, калыхаецца Лорд. Потым дрэпае Бульдог з кіслай мінай. За ім сунецца нахілены ўперад цяжкі пануры Мамут. Потым ідзе, падскокваючы, Ванька Бальшавік, пастаянна ўсміхаецца — відаць, успомнілася яму нейкая эратычная прыгода: шкада, што няма каму расказаць. Наступным валачэцца, хістаючы сцёгнамі, Шчур — правую руку трымае ў кішэні, а ў руцэ нож. За ім ідзе Петрык Філосаф, у яго нахмураныя бровы: аб нечым думае. Потым паспявае яго неразлучны сябар Юлік Вар'ят — ідзе лёгка, весела, нібы танцуе. Потым перавальваецца з нагі на нагу жыд, які пільнуе тавар, — Ісаак Консул. Уцягвае тонкую шыю ў карак і падазрона азіраецца ўбок: ён вельмі не любіць лесу і прадзірання праз кусты, а найгоршае — гэта вады... «Хто яго ведае, што там можа сядзець уначы!» Потым лёгка ідзе дробным крокам Салавей, які пастаянна ўсміхаецца. Далей... распусціў вусы на ветры Болік Камета: марыць вярнуцца ў мястэчка і добра напіцца. Нарэшце, апошнім валачэцца Фэлік Маруда — у маршы ківае галавой узад і ўперад, нібы камусьці кланяецца. Часам заўважае, што адстаў ад партыі, і пачынае даганяць калег... А мае такую чуйнасць, што заўсёды знойдзе хвост партыі — шлях калег чуе нюхам, як сабака... Калі, даганяючы хлопцаў, натыкаецца на Камету, той бурчыць:
    — Цягнецца, халера, як смурод за войскам. А потым ляціць як падсмалены!
    — А, можа, памяняе на курткі? — кажа яму Маруда. — Дам даляра ў прыдачу.
    — Цьфу, вар'ят! — плюе Камета і вырушвае ў далейшую дарогу.
    Я ляжу з прымружанымі вачыма і думаю пра розныя рэчы. Пра Сашку, пра гарманіста Антонія і пра жанчын: Гэлю, Алесю Калішанку, Фэлю Вэбліну... У думкахпараўноўваю іх, шукаю адрозненні і падабенствы. Раптам чую голас Бамбіны:
    — Пасунься трохі!
    Яна пералазіць праз мяне. Ідзе да стала. На ёй толькі кашуля. Задаеццапрыгожым ружовым целам — спецыяльна круціцца па хаце. Узлазіць на лаўку і нешта здымае з паліцы. Падымаецца на пальчыкі. Ведаю, што ўсё гэта робіць наўмысна, каб мяне раздражніць. I яна ведае, што я здагадваюся пра гэта. Мне захацелася саскочыць з ложка, узяць яе на рукі і абдымаць або цалаваць... Нарэшце, яна тушыць лямпу і бяжыць да ложка.
    — Жух! Хо-о-о-о-оладна!
    Яна прыціскаецца да мяне гарачым пругкім целам.
    Ахлопцы цяпер, напэўна, мінулі смалярню'. Яны плывуць доўгай вужакай у цемры ночы і думаюць, думаюць, думаюць... Кожны нясе ў сабе мноства думак. Кожны не там, дзе яго цела, а там, дзе шыбуюць яго мары.
    Калі потым, праз два дні, прыйшла наша партыя, я саромеўся выйсці да хлопцаў. Ведаў, што яны будуць кпіць з мяне, і не памыліўся. Калі ўвайшоў у гумно, хлопцы прывіталі мяне гучным крыкам:
    — Ура!
    — Няхай жыве!
    — Як там найсаладзейшая Бамбіна?
    — Закупі нам ласункаў. Ёсць за што!
    Я зрабіў выгляд, што нібы абураны:
    — Дайце спакой, хлопцы. Хтосьці падумаў, што і сапраўды...
    — Ну, не кажы... Ведаем... Нас не ашукаеш!..
    — Навошта ашукваць?.. Але і хваліцца няма чым! А што, трэба ашукваць вас так, як Ванька?
    Я вёў сябе так, што ўсіх увёў у зман. Крыху пазней Ванька Бальшавік спытаў у мяне сам-насам:
    — Скажы праўду, Уладак. Я нікому не раскажу... Каб я здох, калі я слоўца каму піскну!..
    — Ну, што хочаш?
    — Скажы праўду: ці прыгожыя ў яе грудзі?.. Бо ўсё астатняе ведаю... адразу відаць!
    1 Смалярня — завод па вытворчасці смалы ў Ракаве, знаходзіўся за цяперашнім лясніцтвам па дарозе на Выганічы.
    — Ведаеш што? — адрэзаў я. — Я заўсёды думаў, што ты крыху дурны. А цяпер бачу, што ты цалкам дурань!.. Калі хочаш ведаць, якія грудзі ў Бамбіны, дык спытай у яе. Можа, пакажа табе, а можа, скажа...
    Калі ў абед у гумно ўвайшла Бамбіна, то, як звычайна, павіталася з хлопцамі. Усе ўважліва глядзелі на нас. Але яна жартавала, як заўсёды, заляцалася. А я, як заўсёды, маўчаў. Хлопцы былі здзіўлены. Нават Юзіка я ўвёў у зман. Пазней, калі мы з ім дайшлі да халупы пакаваць бандажы, спытаў у мяне:
    — Ну і як табе пайшло з Бамбінай?
    — Добра.
    — Вартая граху, так?
    — Сто грахоў вартая!
    — Ну і клёва. Баба будзе мякчэйшая... Бачыў, якія кашы ежы прынесла?
    Глава 8
    Другі тыдзень я не іду на работу.
    Здарылася няшчасце: наша партыя была разбіта. А сталася гэта так. Мы вярталіся без тавару. Шчасліва мінулі ўсе небяспечныя месцы і набліжаліся да граніцы. Калі былі паблізу Альшынкі, злева ад нас раздаліся стрэлы і крыкі. Трафіда скіраваўся ўправа. Мы былі ўжо ля самай граніцы, але ў тым месцы нацягнулі калючы дрот. Калі мы ішлі ўздоўж дроту, шукаючы зручнага месца, спераду выскачылі чырвонаармейцы, і мы вымушаны былі ўцякаць усляпую, у поўнай цемры.
    Я застаўся адзін. Далёка не ўцякаў. Спецыяльна лёг на зямлю тут жа, каля дроту, а калі пагоня мінула мяне, я, ірвучы адзенне і калечучы рукі і ногі, паволі перабраўся на другі бок дроту.
    Вярнуўся дадому, але Юзафа не застаў. Зранку яго не было, а днём я даведаўся, што Трафіду арыштавала пагранічная варта. Злавілі яго ў калючым дроце, з якога ён не мог выбрацца. Заўтра вышлюць у Стоўбцы ў турму. Юзаф папаўся ўжо другі раз і можа атрымаць за перамытніцтва некалькі месяцаў. Добра, што не трапіў у рукі бальшавікоў. Апрача яго, папаліся Бульдог і Кітаец. 3 імі горш, бо іх узялі на савецкім баку.