Каханак Вялікай Мядзведзіцы  Сяргей Пясецкі

Каханак Вялікай Мядзведзіцы

Сяргей Пясецкі
Выдавец: Рэгістр
Памер: 405с.
Мінск 2019
93.88 МБ
Я прымерыў боты. Яны былі трохі завялікія, але Юзаф раіў цесных не купляць, бо надыходзіць зіма і трэба будзе апранаць тоўстыя анучы.
— Колькі хочаш за скокі3? — запытаў у шаўца Трафіда.
— Пятнаццаць рублёў.
Юзаф засмяяўся:
2	Скокі (жарг.) — боты.
— Бачыш, Уладак: залатое дно. Усё і ўсюды за даляры і золата. Канада, псякрэў! Бутэлька гарэлкі каштуе срэбны рубель, пляшка спірту — рубель залаты, а за гэтыя «колы» пан майстар пятнаццаць залатых хрусцікаў1 жадае. I так наўкола...
Мы вытаргавалі боты за дзесяць рублёў і адзін даляр. Mae старыя боты мы пакінулі ў шаўца.
Юзаф, задаволены, разглядаў мае ногі.
— Аматарская штука, псякрэў! Сам англійскі кароль такіх не мае! Можа, хочаш яшчэ штосьці купіць?
-He.
— To і добра. У наступны раз купім табе гарнітурчык эф-эф! Выстраішся2, як сам граф. Ужо ж я для цябе расстараюся! А боты мусім пакрапіць... На шчасце і каб добра насіліся. Хадзем да Гінты!
Мы абмінулі дзвюх дзяўчын, якія павольна шпацыравалі ўздоўж прылаўкаў. Яны лушчылі семкі і плявалі ў розныя бакі. Адна была ў чырвонай сукенцы і зялёнай хусцінцы на галаве. Другая — у зялёнай сукенцы і жоўтай хусцінцы. У руках яны трымалі вялікія скураныя сумачкі, якія блішчэлі нікеліраванымі замкамі. Дзяўчаты гучна смяяліся. Агледзелі нас, амаль не зачапілі.
— Гэлі і Мані нашы ніжэйшыя ўшанаванні! — весела адазваўся да іх Юзаф.
— Нашыя два... — адказала адна.
— ...запэцканыя, — дадала другая.
— Што гэта за яны? — спытаў я Юзафа.
— Перамытнічкі Гэлька Пудэль і Маня Дзюндзя.
— Дык і кабеты з кантрабандай ходзяць?
— Яшчэ як! Некаторыя лепш фартуюць3, чым хлопцы. Але мала іх. Ва ўсім мястэчку дзесяцёх не набярэш. Ходзяць тыя, хто мае сваякоў за граніцай.
Мы наблізіліся да рэстаранчыка Гінты. Перад уваходам таптаўся тлум хлопцаў з бутэлькамі ў руках і кішэнях. Дзве-
1 Хрусцік (жарг) — царскі папяровы рубель.
2 Выстраішся — апранешся.
3 Фарцуюць — носяць і перапрадаюць тавар.
ры былі адчыненыя насцеж, разам з выдыхаемай парай і дымам махоркі ўверх узнімаліся шум галасоў і крыкі п'яных.
Да нас падышоў Шчур. Лыпаючы вачыма і паказваючы з-за тонкіх вуснаў роўныя жоўтыя зубы, ён паціснуў халоднымі касцістымі пальцамі нашыя далоні і, плюючы праз зубы на боты праходзячых міма нас хлопцаў, спытаўся:
— Да Гінтулькі?
— Так.
— I я з вамі.
Шчур выглядаў дзіўна. На галаве была вялікая пухнатая амерыканская шапка ў клетку, на шыі была завязана шыйная хустка чырвонага колеру. Рукі ён пастаянна трымаў у кішэнях штаноў. Ідучы, перавальваў плячыма ўправа і ўлева. Гэта быў растоўскі злодзей, які меў цёмнае і бурнае мінулае. Быў увесь парэзаны нажамі і сам ніколі з нажом не расставаўся. Ніколі не прапускаў ніводнага поваду для бойкі, хоць з самага пачатку ведаў, што прайграе.
Мы ўвайшлі на падворак, які патанаў у брудзе, і праз цёмныя, страшэнныя і смярдзючыя сенцы ўвайшлі ў пакой. Спачатку я нічога не мог разгледзець, бо ўсё патанала ў воблаку тытунёвага дыму. Пазней я заўважыў некалькі столікаў і людзей, якія сядзелі за імі. Тут былі толькі перамытнікі.
Раптам з супрацьлеглага канца пакоя пачаў рэзаць гармонік, напаўняючы пакой гукамі старадаўняга расійскага марша. Гэта гарманіст Антоні, малы чалавек неакрэсленага ўзросту, з зеленаватым тварам і валасамі, якія тырчэлі ў розныя бакі, прывітаў прыход Трафіды.
— Сэрвус4, хлопцы! — крыкнуў Юзік, абходзячы столікі і вітаючыся з прысутнымі.
Ён кінуў Антонію залатую пяцірублёўку. Гарманіст, не перарываючы грання, злавіў яе ў паветры хуткім рухам рукі.
— Гэта табе за марш! — сказаў Юзаф.
4 Сэрвус (жарг.) — прывітанне.
Па яго прыкладзе я абышоў столікі, паціскаючы рукі прысутных ў зале перамытнікаў. Далоні Мамута я абхапіць не мог, а ён яе не сціснуў, відавочна, баючыся пакрыўдзіць мяне.
Перамытнікі саставілі тры столікі і паставілі на іх бутэлькі з півам і гарэлкай і талеркі з каўбасой, хлебам і агуркамі.
3	нашай партыі я ўгледзеў толькі Боліка, Лорда, Фэліка Маруду, Бульдога і Мамута.
Галоўнае месца за сталом займаў Болік Камета, славуты перамытнік, мужчына гадоў пяцідзясяці з доўгімі чорнымі вусамі. Гэта быў вядомы на ўсім паграніччы п'яніца і гуляка. Пазней я даведаўся, што мянушку Камета ён атрымаў пасля таго, як у 1912 годзе, калі да Зямлі ішла камета Галея і меў настаць канец свету, ён прадаў і прапіў з тае слушнай рацыі ўсю сваю маёмасць. Каля яго сядзеў Кітаец, высокі шчуплы хлопец з тварам аліўкавага колеру і прыгожымі, крыху касаватымі чорнымі вачыма. Было яшчэ некалькі хлопцаў, але з імі я пазнаёміўся пазней.
— Кажу і распавядаю, — сказаў Камета, вылупліваючы вочы і рухаючы вусікамі, — што хто не п'е, той не жыве, а гніе.
— Разумна! — пацвердзіў Лорд, выбіваючы ўдарам аб калена коркі адразу з дзвюх бутэлек.
Наліў у шклянку гарэлкі да паловы.
Мамут, штосьці мармычучы і нахіляючы набок галаву, падсунуў рукой шклянку да сябе і асцярожна, нібы баючыся, каб не патаўчы шкла ў руцэ, выпіў гарэлку, хукнуў у паветра, а потым падміргнуў мне і штосьці мармытнуў. Я ніколі не чуў, каб Мамут вымавіў больш за адзін кароткі сказ. Звычайна ён абмяжоўваўся адным кароткім выразам або размаўляў жэстамі і мірганнем вока.
— Ведаеце, хлопцы, — адазваўся Кітаец, — што мне сказаў Фэлік Маруда?
— Што камбі нуе, як дзяркач з'есці?.. — буркнуў Бульдог.
— He... Сказаў, што гусь — найдурнейшая птушка ў свеце!
— ?.. — зарухаліся далоні і ўзнясліся ўгору бровы Мамута.
— Бо... адной замала, а дзвюх замнога!.. Куры, качкі заўсёды можна дапасаваць: мала дзвюх — з'еш тры, мала трох — сажры чатыры, а з гусямі горш!
— Мусіць, памыляешся, — сказаў Шчур. — Пэўна, гаворыш не пра птушак, а пра цялят.
Маруда, не звяртаючы ўвагі да дасціпы, наводзіў парадак з гуссю, хрумстаючы зубамі косткі і абсмоктваючы пальцы.
Болік Лорд выконваў ролю гаспадара. Ён прыносіў з буфета гарэлку і закускі, напаўняў шклянкі гарэлкай і півам і, як умеў, забаўляў хлопцаў. He забываўся і на музыку, час ад часу падносячы Антонію гарэлку ў шклянцы і закускі. Набліжаўся да яго і спяваў:
— А насупраць пан Антоні:
Рыпцюм-пыпцюм на гармоні!
Ім-там турлю, ім-там турлю,
Ім-там турлю, у-ха-ха!
Антоні прыпыняў гранне. Браў шклянку. Выпіваў адначасна гарэлку і пачынаў закусваць, абапёршыся локцямі на кардонку гармоніка. Ён нагадваў мне пацука, які грыз скібку хлеба.
Надыходзіў вечар. За вокнамі рабілася ўсё цямней. Хлопцы завесілі вокны фіранкамі. Гінта запаліла нафтавую лямпу, якая вісела на дроце пад столлю.
Мы працягвалі піць далей.
Раптам Кітайца пачало ванітаваць. Спачатку на стол, а потым на падлогу.
— Нарабіў сечкі для сабакі! — сказаў Лорд, укладваючы Кітайца на вузкай, абабітай чорнай цыратай канапе пад акном.
— Антоні, грай пахавальны марш! — крыкнуў Шчур.
Гарманіст пачаў іграць марш Шапэна. Шчур зноў напоўніў шклянкі і крыкнуў:
— За здароўе нябожчыка, хлопцы!.. Няхай жыве!..
— Мудра! — сказаў Лорд, беручы ў руку шклянку.
Я ніколі не бачыў, каб пілі гарэлку ў такой колькасці. Асабліва многа пілі Мамут і Болік Камета. Фэлік Маруда і Бульдог таксама не марнавалі часу. Сама менш піў Юзік, ну ія.
У пэўны момант я пачуў рык з некалькі горлаў адразу:
— Ура!
— Няхай жыве!
— Давай яго сюды!
Я азірнуўся і ўбачыў Салаўя. Гэта быў малады хлопец. Усміхаючыся, трохі сканфужаны такім шумным вітаннем, ён падышоў да стала. Усім нам па чарзе паціснуў рукі. Болік Камета пачаў яго прасіць:
— Салавейка, душачка, заспявай, браце!
Здарылася дзіўная рэч. Гэтыя шумныя п'яныя людзі раптам сціхлі, і ў хаце запанавала маўчанне. Устрывожаная Гінта прыадчыніла дзверы з суседняга пакоя, але, пераканаўшыся, што ўсё ў парадку, зноў іх прыкрыла.
Хлопец хвіліну пастаяў нерухома пасярод пакою, а потым заспяваў ціхім голасам, які злёгку вібрыраваў і паступова набіраў сілу: пачулася песня перамытнікаў:
Пайшлі хлопцы на работу, Дзяўчаты засмуціліся.
Днём і ноччу думаюць пра тое, Ці вернуцца.
Салавей узняў вочы ўгору. Голас яго гучаў сапраўдным жалем і смуткам. Я адчуў, што ў мяне забегалі мурашкі па плячах і галаве. Я болып ужо нічога не бачыў у пакоі: толькі дзівосныя вочы Салаўя — і кожным нервам адчуваў сумную ноту песні.
Калі Салавей скончыў спяваць, усе доўга маўчалі. Я паглядзеў на Мамута і ўбачыў, што па яго бясформенных, шэрых, нібы высечаных з каменю шчоках сцякалі слёзы. Я пачуў голас Шчура:
— Гэта, псякрэў...
— Салавейка, дарагі! — Болік Камета выцягнуў да яго рукі. — Спявай, душачка! Спявай яшчэ. На літасць боскую, спявай! Спявай!
— Дайце яму адпачыць! — сказаў Лорд. — Тосік! — крыкнуў ён Антону. — Іграй на змену «Дунайскія хвалі»!
Антон зайграў вальс, а Лорд пасадзіў за стол Салаўя і стаў паіць яго гарэлкай. Я прыглядаўся да перамытніка: у яго былі дзіцячыя вочы. На вуснах лунала лёгкая ўсмешка. Ён ствараў уражанне пераапранутага каралевіча, а не дасведчанага перамытніка.
Я падумаў, што, можа, дзесьці ёсць каралевічы, якія маюць тоўстыя шчокі, тупы выраз вачэй і брыдкія вусны.
Пазней Салавей заспяваў іншую пагранічную песеньку, крыху весялейшую.
— Кажу і распавядаю вам, хлопцы, што як не вып'ю двайную дозу, дык сэрца разрываецца! — сказаў Камета, калі Салавей скончыў спяваць.
— Мудра! — адазваўся Лорд, наліваючы поўныя шклянкі.
У пэўны момант я заўважыў, што Мамут выняў з кішэні гімнасцёркі дваццацідоларавую банкноту і ўткнуў яе, сапучы, у руку Салаўю. Той здзіўлена паглядзеў на грошы і кінуў іх на стол.
— Ты што!.. Навошта гэта?.. Я не хачу!.. Бо не буду спяваць!..
— Вазьмі грошы! — рэзка сказаў Юзаф Трафіда Мамуту. — Гэта свой хлопец... Сам фартуе... За грошы не спявае!
Мамут з цяжкасцю падняўся з месца, узяў са стала банкноту і аддаў яе гарманісту. Антоні раўнадушна паклаў грошы ў кішэню і нават не падзякаваў. Для яго гэта не мела значэння — граў бы і без платы.
Галоўнае — абы вакол быў смех, шум, абы гарэлка плёхалася ў шклянках, абы ўсе былі вясёлыя.
Юзаф хацеў ісці да купца і спытаў у мяне:
— Трапіш сам дадому?
— Чаму ж не?.. Траплю.
— Гэта добра. Ад цябе тут нічога не залежыць. Я заплаціў за ўсё.
Трафіда развітаўся з калегамі і выйшаў з нашага «салона».
Забава не перапынялася. Я быў зусім п'яны. Мне зрабілася вельмі горача і весела. Я піў, еў, смяяўся, слухаў песні Салаўя і гармонік. He памятаю, як выйшаў з «салона» Гінты і апынуўся на вуліцы.