Каханак Вялікай Мядзведзіцы  Сяргей Пясецкі

Каханак Вялікай Мядзведзіцы

Сяргей Пясецкі
Выдавец: Рэгістр
Памер: 405с.
Мінск 2019
93.88 МБ
Салавей казаў, што Бульдога або забілі, або паранілі, бо ён бег за ім, а пасля стрэлаў паваліўся на зямлю і заенчыў. Салавей кінуў яго, бо вымушаны быў ратавацца сам. Пра Кітайца ніхто нічога не ведаў. Напэўна, папаўся ў Саветах, бо да гэтага часу не вярнуўся.
Болік Камета прапанаваў мне ўступіць у славутую вялікую партыю Гваздзя, з якой ён пачаў хадзіць пасля правалу Трафіды, але пакуль што я не хацеў гэтага рабіць. Чакаў, што будзе далей. Грошай я меў даволі — больш за 500 рублёў, бо за тую ношу, што Сашка Вэблін прадаў у Саветах, я атрымаў ад яго 420 рублёў, а значыць, нішто не змушала мяне паспешліва шукаць працу.
Болік Лорд сказаў мне, што хоча арганізаваць новую партыю і праводзіць яе замест Трафіды. Ужо гаварыў аб гэтым з Бергерам.
Я сядзеў дома. Гэля шыла на машынцы. Янінка, як заўсёды, штосьці балбатала, а я піў чай. Мы гаварылі пра Юзіка, якога пад канвоем адвезлі ў Стоўбцы. I тут дзверы адчыніліся, і ў пакой увайшоў Альфрэд Алінчук. Ён заўважыў мяне і насупіўся. Відавочна, што да гэтага часу ён не ведаў, што я жыву ў сям'і Юзіка Трафіды.
Алінчук павітаўся з Гэляй і Янінкай, а потым няўпэўнена накіраваўся да мяне. Ён працягнуў руку для прывітання. Тадыяўзяўу адну руку шклянку, аўдругую — намазаную маслам лусту хлеба і сказаў, не падаючы яму рукі:
— A, гэта пан?.. He вітаюся з панам, бо зараз выходжу!..
Гэля здзіўлена пазірала на нас. Янінка сапнула носікам і сказала вельмі сур езна:
— О, гэта так! Навошта вітацца, калі ўжо трэба выходзіць?.. А я з Гэляй ніколі не вітаюся!..
Я ўзяў шапку і выйшаў з хаты, пакідаючы ў пакоі Алінчука і Гэлю, якая праводзіла мяне задумлівым позіркам.
Я пайшоў да Сашкі Вэбліна. Мне хацелася ўбачыць Фэлю, але не застаў яе дома.
Я павітаўся з Сашкам. Ён стаяў ля стала і вастрыў на рэмені брытву.
— Што добрага скажаш? — запытаў ён у мяне.
— Няма нічога добрага! Юзік папаўся...
— Ведаю, ведаю... Хлопцы казалі, што Бульдог забіты, але гэта няпраўда. Яму прастрэлілі нагу і завезлі ў Мінск.
— Адкуль ведаеш?
— Ужо ж я ведаю!
Сашка перастаў вастрыць брытву і паспрабаваў яе спачатку на пальцы, потым на валасах на карку і нарэшце правёў языком па лязе знізу ўверх. Відаць, брытва была добра навострана, бо ён адклаў яе ўбок і пачаў намыльвацца.
— He ходзіш за граніцу? — спытаў у мяне Сашка, старанна намыльваючы памазком твар.
-He.
— Чаму?
— Штосьці не спяшаюся... Грошы ёсць...
— Маеш рацыю!.. Ёсць сармак, то гуляй. На работу час яшчэбудзе!.. Калі забракнетабе калісь работы, то прыходзь дамяне... Ацяпер гуляй!.. Ад работы, браце, коні дохнуць!..
Ён пачаў галіцца, выпіхаючы языком худыя шчокі.
— Куды ідзеш? — запытаўся ў мяне пазней.
— Я ішоў да Петрыка Філосафа. Ён абяцаў мне кніжку. Ну, і зайшоў сюды па дарозе.
— To і добра. Пойдзем разам. Я хачу здаць гадзіннік у рамонт... Ён жыве ў гадзіннікавага майстра.
Сашка змоўк і галіўся далей. Праз хвіліну сказаў:
— Ага! Ледзь не забыўся табе сказаць. У наступную нядзелю будзе ў нас вечарынка. Дык ты прыходзь! Абавязкова...
— Добра.
— Бо я заўтра еду ў Рубяжэвічы. Маю там трохі работы. Можа, не ўбачымся раней... Толькі аж на вечарынцы.
Пакуль Сашка галіўся і мыўся, прыйшла Фэля. Апранута яна была ў прыгожую цёмна-зялёную сукенку. Выглядала цудоўна. Яна была ў добрым настроі і досыць зычліва са мной прывіталася. Я ахвотна застаўся б з ёй, але саромеўся сказаць Сашку, што не маю ахвоты ісці да Петрыка. Таму я са шкадаваннем развітаўся з Фэляй і разам з Сашкам выйшаў з хаты.
Мы ішлі па Мінскай вуліцы. Я заўважыў, што ўсе прахожыя, якія міналі нас, асабліва ўважліва глядзяць на Сашку і азіраюцца на яго. Гэта мне імпанавала. Мы апынуліся ў якімсьці крывым і вузкім завулку.
Выходзячы з-за вугла дома, я ўбачыў шаўца, які дубцом біў хлопца гадоў дзесяці. Відаць, ён быў п’яны і лупцаваў дзіця бязлітасна. Раптам Сашка скокнуў наперад, адапхнуў шаўца ўбок і вырваў з яго рук дубец.
— За што ты яго б'еш?
— А што табе ад гэтага?
— Ну, не кідайся! Бо зараз даведаешся, як гэта баліць! — Сашка замахнуўся дубцом на шаўца.
— Дык ён, халера, лямпу пабіў! — шавец паказаў на пабітыя шкельцы, якія ляжалі на зямлі.
Сашка запусціў руку ў кішэню, выняў 5-доларавую банкноту і, нахіліўшыся над хлопцам, які шырока раскрытымі вачамі глядзеў на свайго абаронцу, сказаў:
— На, смык! Плюнь на бацьку і дай яму гэтыя грошы. Няхай купіць дзесяць лямп. А як падрасцеш, то бі хама! Чуеш: бі, як ён цябе!
Мы рушылі далей. Дубец Сашка выкінуў у лужыну.
Я апынуўся ў вялікай і светлай, пабеленай вапнай хаце. На сценах вісела мноства гадзіннікаў, а ля аднаго з вокнаў сядзеў маленькі лысы чалавечак і нешта рабіў, нахіляючыся
над сталом, дзе ляжала мноства гадзіннікаў і разнастайных інструментаў для іх рамонту.
Я ўбачыў Петрыка і Юліка, якія сядзелі за доўгім сталом. Юлік нешта пісаў у блакноце, а Петрык глядзеў яму праз плячо і папраўляў.
Мы павіталіся з усімі прысутнымі. Сашка наблізіўся да Мужанскага і паказаў яму гадзіннік. Той уважліва яго агледзеў і сказаў:
— Дасканалы гадзіннік! Дарагая рэч!.. Ён крыху занядбаны. Яго трэба пачысціць!
— Калі пан зробіць гэта?
— На сёння не змагу. Маю тэрміновую работу. Хіба на заўтра.
— Да апоўдні?
— Добра. Зраблю на дзясятую гадзіну.
Мы дамовіліся з коштам, і Сашка выйшаў з дому.
— Што чуваць, хлопцы? — спытаў я ў Петрыка і Юліка.
— Сёння ідзем у дарогу, — сказаў Юлік.
— 3 кім?
— Мамут, Салавей і мы.
— А хто вас павядзе?
— Мамут. Ён добра ведае розныя дарогі... Калісьці адзін хадзіў... за спірытусам...
— Чый тавар?
— Наш. На сваю руку ідзем.
— Ваш?
— Ну, так. Панясём спірт. Заробім лепей, як у жыда. Можа. і ты хочаш з намі ісці?
Хвіліну я вагаўся.
— Хадзем! — сказаў Юлік. — Нам будзе весялей. Ну, і заробіш таксама.
— Але я не маю спірту...
— I мы не маем. Чакаем Мамута. Пойдзем да Шэрага па спірт.
Праз чвэрць гадзіны прыйшоў Мамут, а крыху пазней — Салавей. Мамут кіўнуў нам і сеў на лаве каля сцяны.
— Гэты таксама ідзе з намі, — сказаў пра яго Юлік.
Мамут доўга глядзеў на мяне, потым кіўнуў і сказаў з відавочным напружаннем:
— Гэта сто?
— Так, — адрэзаў Юлік. — Возьмем сто пляшак. Можам ісці цяпер.
Мы ўзялі мяшкі і разам з Салаўём выйшлі з хаты. Праз гадзіну вярнуліся. Дасталі з мяшкоў і паставілі на крэсле пляшкі спірту. Палічылі. Іх было 115.
— Гэта больш, чым трэба, — сказаў я Юліку.
— Мамут бярэ 30 пляшак, а пяць нам для ўжывання.
Мы пачалі рыхтавацца. Спачатку ставілі разам на стол 20 пляшак. Потым адкаркоўвалі іх і далівалі спірту дапоўна, каб было менш пляшак і каб яны не булькалі пры хадзьбе. Потым зрабілі пяць зручных ношаў, у якіх бутэлькі былі перакладзены тоўстым фільцам1 і сенам. Пакаваў іх Мамут. Рабіў гэта на праве прафесійнага «спіртаноса».
Мы чакалі вечара. Дарога была вельмі далёкай. Мы павінны былі прыбыць у адно з прадмесцяў Мінска, таму трэба было выйсці як мага раней.
А другой гадзіне з усходу пачалі напаўзаць шэрыя «дзяды», якія накрылі ўсё неба. Пачаўся дождж. Наўскасяк ён заліваў вокны. Рабілася цёмна. Мамут радасна паціраў рукі: такое надвор'е, хаця і рабіла дарогу вельмі цяжкай, давала амаль поўную гарантыю бяспекі.
Калі пачало змяркацца, мы павячэралі і выпілі пляшку разведзенага спірту. Потым узялі ношы. Лужанскі, малы, камічны, гледзячы на нас добрымі блакітнымі вачыма, паціснуў нам рукі:
— Жадаю вам, панове, поспехаў. He прамаруджвайце там. Вяртайцеся хутчэй! Мне будзе без вас сумна...
Мы вырушылі ў дарогу. Ішлі вельмі павольна, мінаючы розныя нябачныя ў цемры перашкоды, і стараліся, каб вочы не прывыкалі да змроку. Але панавала такая густая цемра, што мы маглі ісці ўперад толькі ўсляпую.
Фільц (польск.) — тоўстая шарсцяная тканіна, з якой валялі валёнкі.
Дождж усё ўзмацняўся. Было немагчыма ўбачыць штонебудзь перад сабой. Раптам Мамут затрымаўся. Я ішоў за ім, за мной Петрык, потым Юлік, а Салавей апошні.
— На! — сказаў мне праваднік, даючы ў руку канец вяроўкі.
Я зразумеў, што гэта значыць, і з рук у рукі перадаў вяроўку далей. Было нязручна, але, ідучы такім спосабам, мы былі ўпэўнены, што не згубімся.
Мы прадзіраліся праз нейкі гаёчак, а потым пайшлі лесам. Потым лес скончыўся. Мамут моцна схапіў мяне за плячо і моцна сціснуў яго. Я зразумеў: зараз будзе граніца. Я перадаў гэтую перасцярогу Петрыку, а ён — далей.
Дождж ліў усё мацней. Мы ўжо былі зусім мокрыя, і толькі рух разаграваў нас. Дарога была такая цяжкая, як ніколі дагэтуль. Мы з цяжкасцю цягнуліся па мокрай зямлі, абсалютна нічога не бачачы наўкола. А Мамут ішоў досыць упэўнена. Час ад часу спыняўся, шоргаў нагамі па зямлі, штось мармытаў, а потым зноў вырушваў у дарогу.
Калі лес скончыўся, ісці стала лягчэй. Прынамсі, я не спатыкаўся аб розныя перашкоды, і не было патрэбы пастаянна засланяць вочы ад удараў нябачных у цемры галінак.
Пасля трох гадзін маршу мы адпачылі і выпілі спірту. Пазней зрабілі яшчэ адзін прывал і перад світаннем, пасля 33 вёрст жудаснай дарогі ў поўнай цемры, праз 10 гадзін пасля выхаду з Ракава, дацягнуліся да Мінска. А мы ж былі прывычныя да дарог...
Са спіртам мы хадзілі двойчы, а потым зрабілі перапынак, бо Мамут і Салавей сталі хадзіць з партыяй Гваздзя. Там работа была лягчэйшая і больш надзейная, бо хадзілі не так далёка і не трэба было ні аб чым клапаціцца.
У суботу вечарам я піў у салоне Гінты. Было весела. Антоні рэзаў на гармоніку так, што шклянкі скакалі па стале. Раптам хтосьці штурхнуў мяне нагой пад сталом. Гэта быў Мамут. Я глянуў на яго. Перамытнік грыз пазно-
гаць вялікага пальца левай рукі, а вялікім пальцам правай рукі і вачыма паказваў на дзверы. Я зірнуў туды. У дзвярах стаяў Альфрэд Алінчук. I тут Мамут хрыпла засмяяўся і сказаў:
— Пі-цу-сю!
Усе засмяяліся. Альфрэд паспешл іва знік за дзвярыма. Мы пілі далей. Забава была ў разгары, Лорд спяваў:
Гэй, там піва! Там гарэлка!
Гэй, там рэжуць на гармоні!
Гэй, а там мая Марыська Шклянкай аб бутэльку звоніць!
Позна ўначы я вяртаўся дадому. Было цёмна. На небе свяцілі зоркі. Я ўвайшоў на двор дома Трафіды. Зачыніў засаўку на браме. У гэты момант справа ад мяне раздаўся стрэл. Потым другі, трэці, чацвёрты. Я ўпаў на зямлю ля брамы. I пачуў крокі, якія хутка аддаляліся ў садзе. Ускочыўшы на ногі, я дастаў з кішэні нож і ўбег праз адчыненую брамку ў сад. Там было ціха. Хвіліну прыслухоўваўся, потым вярнуўся да брамы і выйшаў на вуліцу. Паблізу нікога не ўбачыў. Шкада, што не меў з сабой ліхтарыка — мог бы дагнаць кагосьці ў садзе, а цяпер бег бездапаможны. 3 таго часу я заўжды меў пры сабе ліхтарык.