• Газеты, часопісы і г.д.
  • Каханак Вялікай Мядзведзіцы  Сяргей Пясецкі

    Каханак Вялікай Мядзведзіцы

    Сяргей Пясецкі

    Выдавец: Рэгістр
    Памер: 405с.
    Мінск 2019
    93.88 МБ
    Калі я расказаў яму падрабязна пра свае блуканне па лясах і пра спатканне на паграніччы з Сашкам, а таксама пра ўсё, што было далей, Юзаф задумаўся... Праз хвіліну сказаў:
    — Ведаеш, браце, гэта клёвыя хлопцы, і ты добра зрабіў, што яму дапамог. Але з Сашкам не звязвайся, бо гэта нарванец1. 3 ім ужо не адзін загінуў! Гэта не для цябе «кумпанія»! Так!
    — Ён зусім не запрашаў працаваць разам.
    — Ну і добра. А з таварам табе пашанцавала. Няхай прадасць за граніцай, бо калі тут пойдзе па блаце, то ты мала атрымаеш. Сашка возьме ў пяць разоў больш. Ен хоча табе дапамагчы. Бачыць, што ты хлопец, як мае быць, ну і...
    — Дык заўтра я туды пайду.
    — Добра.
    — Я думаў, што тавар трэба аддаць.
    Юзік усміхнуўся і сказаў тое самае, што я чуў нядаўна ад Сашкі.
    — Гэта не агранда! Чэрці не возьмуць Бергера. За дзве ходкі адробіць усё. А мы трохі адкуёмся... Пару хлопцаў дапраўды пакідалі ношы... Можа, вып’еш?
    — He. Я піў у Сашкі разам з Жывіцай.
    Праз хвіліну Юзік запытаў у мяне з усмешкай:
    — Бачыў Фэлю?
    — Бачыў.
    — Ну, спадабалася табе?
    — Прыгожая, вельмі прыгожая.
    — Так, так... Дзеўка маляваная, але шкодная, халера! Калі туды пойдзеш, то не задурыся ў яе... Яна любіць хлопцам галовы задурыць.
    — Яна нават не глядзела на мяне.
    — Яна ні на каго не глядзіць, бо мае паскудныя вочы... Ашалееш, як у іх паглядзіш!
    1 Нарванец (польск} — шаленец, дзівак.
    Трафіда ўздыхнуў і змоўк. Можа, і ён быў злёгку закаханы ў яе...
    Калі я пайшоў спаць, то доўга не мог заснуць. Перад вачамі праплывалі розныя вобразы, карціны і асобы. Бачыў то сем прыгожых зорак сузор'я Вялікай Мядзведзіцы, то камічны твар Ёселя Гэнсяжа, то Салаўя, які спяваў, то Лорда з жарцікамі, то Антонія, які граў на гармоніку, то Сашку, то Жывіцу. Нарэшце, усіх засланіла Фэля. У яе былі прыгожыя голыя плечы, прыгожы горды твар, кучаравыя валасы, і яна мне міла ўсміхалася.
    Глава 5
    Назаўтра пасля снедання я падаўся да Сашкі. Застаў яго ляжачага на канапе. Нага была перабінтавана.
    — Як здароўе? — спытаў я.
    — Добра. Быў фельчар, агледзеў маю нагу. Праз пару дзён буду хадзіць.
    — Выдатна!
    — Ну, як там тавар?
    — Мне ўсё адно. Юзаф кажа, што ты найлепей апыліш2. Але я не хачу дадаваць табе працы.
    — Якая там праца?.. Разам са сваім таварам апылю. Пачакаю з тыдзень. А, можа, табе сармак3 зараз патрэбен?
    — Маю трохі грошай... Для мяне хопіць.
    — To і клёва!
    2 Апыліць (жарг.) — прадаць, здаць.
    3 Сармак (жарг.) — грошы.
    У пакой увайшла Фэля. Апранута яна была ў прыгожую сукенку сіняга колеру і лакіраваныя туфелькі. Я павітаўся з ёю. Заўважыў, што ў яе зялёныя вочы. Яна пачала наводзіць парадак у пакоі. Я з прыемнасцю глядзеў на яе зграбныя рухі. Пару разоў яна скоса зірнула на мяне.
    Праз пэўны час Сашка звярнуўся да сястры:
    — Пойдзеш у касцёл?
    — А як жа? Пайду...
    — Адна?
    — А з кім?
    — Вось, калежка цябе правядзе. Пойдзеш з Фэляй? — спытаў у мяне Сашка.
    Я трохі сумеўся і паспешліва сказаў:
    — Канечне. Ахвотна пайду.
    Хутка я выйшаў разам з Фэляй з дому. Дзень быў цудоўны. Вуліцамі ў напрамку касцёла цягнулася шмат людзей, пераважна моладзь. Я не ведаў, пра што гаварыць з Фэляй, таму мы ішлі моўчкі. Паблізу касцёла нас мінула шмат святочна апранутых людзей. Амаль кожны вітаў маю спадарожніцу.
    — Ушанаванне панне Феліцыі!
    — Дзень добры, панна Фэльця!
    Яна адказвала ім зняважлівым кіўком галавы.
    Паблізу касцёла я заўважыў групу з пяці мужчын узростам ад дваццаці пяці да трыццаці пяці гадоў. 3 імі быў Альфрэд Алінчук, якога я бачыў у садзе Трафіды разам з Гэляй. Я адразу зразумеў, што гэта браты Алінчукі. Яны былі апранутыя з прэтэнзіяй на гарадскі шык: лакіраваны абутак, каляровыя касцюмы, яркія гальштукі, круглыя картузы, капелюшы. I ва ўсіх у руках — лясачкі.
    Калі Альфрэд Алінчук убачыў, што я іду з Сашкавай сястрой, ягоны твар набыў злосны выраз, а сам ён падаўся ўперад, нібы ён кагосьці хацеў зачапіць. Калі мы падышлі бліжэй, яго твар асаладзіла штучная масляная ўсмешачка. Ён пакланіўся (як тады Гэлі) разам і капелюшом, і лясачкай, і рухам галавы.
    — Панне Фэльці маё ўшанаванне!
    Фэля кіўнула яму галавой і добразычліва сказала:
    — Ушанаванне пану!
    Потым звярнулася да мяне:
    — Я пайду адна. Можаце пачакаць, калі маеце час і ахвоту. А як не, то да пабачэння!
    — Я пачакаю.
    — Добра.
    Яна пайшла ў касцёл, а я пачаў прагульвацца паблізу. На прыступках касцёла размясціліся маляўнічыя групы дзяўчат у каляровых сукенках. Важныя, як паўліны, хлопцы дэфіліравалі па некалькі і ў адзіночку перад ганкам касцёла, нібы не звяртаючы ўвагі на дзяўчат, але ўпотай зіркалі на іх.
    Нехта пацягнуў мяне за рукаво. Я ўбачыў Лорда. Ён паціснуў мне руку.
    — Што ты тут робіш? — спытаў ён.
    — Чакаю Фэлю Вэбліну.
    — О! Дык ты ведаеш яе?
    — Так.
    — Ну-ну... Маровая шмара1!
    Потым паказаў галавой на групу дзяўчат на прыступках касцёла і сказаў:
    — Цэлы рынак баб сабраўся! Усялякага колеру і калібру. На любы густ.
    Ён аддаліўся, скубучы англійскі вусік.
    Я прахаджваўся па двары, зазіраючы штохвілінна ў дзверы касцёла і чакаючы вяртання Фэлі. У пэўны момант я апынуўся каля групы братоў Алінчукоў. Альфрэд стаў на маім шляху і, насупіўшы вузкія бровы, глядзеў мне ў вочы. Я хацеў адсунуць яго ўбок і прайсці, але ён сказаў:
    — Ты прывёў Фэлю?
    — Я... А што табе ад гэтага?
    — Ну, дык і дыбай у халупу.
    — Чаму гэта?
    — Я яе правяду.
    — Гэта як яна захоча.
    1 Маровая шмара (жарг) — прыгожая жанчына.
    Алінчук нахіліў да мяне пачырванелы твар і сыкнуў:
    — He скачы, смык, бо я цябе абсаджу!.. Фраер!..
    — А ну, паспрабуй!
    Я адскочыў крок узад. Браты Алінчукі павыцягвалі рукі з кішэняў. У гэты момант адзін з іх спатыкнуўся, адапхнуты ўбок, — перад Альфрэдам стаяў Шчур. Наблізіў свой твар да яго твару і свістаў яму ў нос, прыжмурваючы вочы. Альфрэд адступіў, сціскаючы кулакі. А Шчур сказаў павольна, цэдзячы словы праз зубы:
    — Ты, шпанюга! Чаго так разбіваешся?
    — Разумна! — раздаўся голас Лорда, які набліжаўся да нас.
    — Бачыш яго! Малайчына! — іранічна сказаў Шчур, паказваючы рухам галавы на Альфрэда.
    — Зух1: двое на аднаго! А супраць зуха здохла муха! — азваўся Лорд. А праз хвіліну дадаў: — Глядзі, Шчур, каб цябе не задралі. Бачыш, пяцёра такіх жыганаў2.
    — Маю я іх там, дзе курыца мае яйка! Усіх пяцёх! Яны моцныя, але ўсім будзе па мордачцы!
    — Ну, не кажы, не кажы! Калі Фрэдак не зух, то свіння не прыгажуня! Гэта грозны задзіра!
    — Каровам хвасты задзіраў!
    Каля нас пачалі збірацца зявакі. Раздавал іся выбухі смеху. Алінчукі выйшлі з-за агароджы на вуліцу. Яны баяліся ўчыніць авантуру, бо ведалі, што Шчур не будзе біцца кулакамі, а мае напагатове нож. А Шчур, нібы надакучлівая муха, трымаючы рукі ў кішэнях і віляючы клубамі, кружыў паблізу.
    Лорд пашпацыраваў за мной.
    — Ты глядзі наконт Алінчукоў, асабліва наконт Альфрэда. Гэта дрэнь. Ён да Фэлькі заляцаецца. Хацеў цябе адвадзіць... Ты купі сабе задру3, бо можа быць па-рознаму.
    Назаўтра па парадзе Лорда я купіў сабе вялікі сцізорык, а Юзаф навастрыў яго, як брытву, — так, што галіў валасы на галаве.
    ' Зух (польск.) — малайчына.
    2 Жыган (жарг.) — дасведчаны злодзей, перамытнік, прафесійны злодзей.
    3 Задра (жарг.') — нож.
    Калі Фэля выйшла з касцёла, я разам з Лордам правёў яе дадому. Яна запрасіла нас у пакой. Сашка быў адзін, і па ім было відаць, што ён сумаваў. Прапанаваў нам пагуляць у тысячу па пяць рублёў за партыю. Мы гулялі ў карты да змяркання. Потым я развітаўся з Сашкам, і мы разам з Лордам выіішлі з дому. Фэля, каб развітацца з намі, са свайго пакоя не выйшла..
    Калі мы выходзілі з Сашкавага дома, узняўся вецер і пачаўся дождж.
    — Халера, сабачы час! — сказаў Лорд.
    — Так. Дрэннае надвор'е.
    Мы паволі цягнуліся вузкім завулкам. Ногі гразлі ў брудзе. Лорд затрымаўся і запытаўся ў мяне:
    — А, можа, пойдзем да Калішанак?
    — Што за яны?
    — Вясёлыя дзяўчаты. Нагамі на жыццё зарабляюць!.. Тут пару крокаў. Хадзем!
    На ўскраіне мястэчка мы наблізіліся да адзінокага дома. Лорд пастукаў у аканіцу. Знутры адазваўся вясёлы голас:
    — А хто там?
    — Я. Яго эксцэленцыя граф Баляслаў з прыяцелем.
    — Ага. Зараз.
    Праз хвіліну мы ўвайшлі ў прасторную хату. Была яна досыць чыстая. На сценах вісела шмат абразоў і рэпрадукцый. У адным канцы хаты стаяў вялікі стол, засланы блакітнай цыратай.
    — Франка, нех жые4! — крыкнуў Лорд.
    Ен абхапіў дзяўчыну, якая ўвяла нас у памяшканне, і, падняўшы яе ўгору, так хутка закруціўся па хаце, што яна толькі паспявала перабіраць нагамі ў паветры.
    — Пусці ж, вар'ят, бо трэсну ў лоб! — крычала дзяўчына.
    Я ўбачыў, што за сталом сядзеў Болік Камета. Лорд таксама яго заўважыў, таму шырока раскінуў рукі і сказаў мне:
    — Глядзі, Уладак. Мы на небе! — паказаў рукой на тоўстую жанчыну і сказаў: — Сонца! — Потым, паказваючы па
    4 Hex жые (польск.) — няхай жыве.
    чарзенадзяўчат, сказаў: — Зоркі! — Нарэшце паказаўрукой на перамытніка: — А гэта Камета! Усё ў камплекце!
    Зузя Калішанка, гаспадыня хаты, гатавала вячэру: паставіла на стол міску варанай бульбы, якая пускала пару пад столь, і вялікую місу кіслага малака.
    — Кіслае малако з картопляй — гэта такая раскоша! — сказаў Лорд, цалуючы кончыкі пальцаў. — Што ты на гэта скажаш, Камета?
    — Угум... — адазваўся перамытнік, які, як я заўважыў, быў ужо п'яны.
    — Зузя, найсаладзейшая! — звярнуўся Лорд да гаспадыні. — Каб кропельку гарэлачкі!..
    — Ага, зараз! — азвалася кабета. — Каб потым мне гранды нарабілі!
    — Ты ж нас ведаеш, анёлачак! — соладка сказаў Лорд.
    — Канечне ж, ведаю. Таму і не дам!
    Але пані Зузя нядоўга ўпіралася і хутка прынесла пляшку гарэлкі. Камета ажывіўся, і ў яго зноў з'явіўся дар мовы.
    — Кажу і распавядаю вам, хлопцы, што няма парадку на свеце! — сказаў ён хрыпатым голасам. — Халера яго ведае, куды ўсё пахавалася! Ані выпіць, ані пагуляць. Нават Антонія няма!
    — He! Абыдзешся. У такім таварыстве, — Лорд падміргнуў жанчынам, — не будзе сумна нават без музыкі.
    Зузанна Калішанка ўжо многа гадоў прафесійна займалася «продажам кахання». Яе дочкі таксама пайшлі гэтай дарогай. Калі я глядзеў на гэтых кабет, мяне не пакідала дзіўнае ўражанне. Немагчыма было паверыць, што гэта адна сям'я: маці і дочкі. Малодшая дачка Алеся была пульхнай бландзінкай. У сярэдняй, Франкі, былі рыжыя валасы, і яна была амаль такой жа поўнай і высокай, як маці. А маці была поўнай і рослай брунеткай. He зважаючы на сталы ўзрост, Зузя яшчэ добра трымалася і «працавала» нароўні з дочкамі. У некаторых пастаянных гасцей яна мела нават большы поспех, чым дочкі, бо была майстрыхай у справе кахання.