• Газеты, часопісы і г.д.
  • Каханак Вялікай Мядзведзіцы  Сяргей Пясецкі

    Каханак Вялікай Мядзведзіцы

    Сяргей Пясецкі

    Выдавец: Рэгістр
    Памер: 405с.
    Мінск 2019
    93.88 МБ
    Я паволі брыў па якімсьці цёмным завулку. Крок за крокам чопаўся па гразкім брудзе. Раптам пачуў спераду здзіўлены крык і ўбачыў у некалькіх дзясятках крокаў групу людзей, якія біліся паміж сабой у святле, якое падала з акна нейкага дома. Трое мужчын білі чацвёртага, які, павалены на зямлю, бараніўся рэшткамі сіл. He раздумваючы, я скокнуў уперад. Ударам збоку я адкінуў аднаго нападаўшага, а другому так даў кулаком у твар, што той падаўся назад і сеў у гразь. Трэці — ён таксама быў п'яны — кінуўся на мяне, пачаў мяне грызці. Я асыпаў яго ўдарамі па галаве. Ён адпусціў мяне. Я ірвануўся, гатовы да далейшай бойкі, хоць хістаўся і быў напаўпрытомны. Раптам мяне пачало ванітаваць... Пазней я адчуў, што хтосьці вядзе мяне пад руку. Гэта быў той мужчына, якому я дапамог. Ён штосьці пытаўся ў мяне, але я нічога не мог зразумець.
    Потым памятаю, што мне выціралі твар мокрым ручніком. Нада мною нахіляліся незнаёмыя мне твары. Потым алкаголь зусім адабраў маю свядомасць.
    Раніцай я прачнуўся ў незнаёмым пакоі. Я быў здзіўлены, што апынуўся тут. Спытаў гучна:
    — Ці ёсць хто дома?
    У дзвярах кухні паказалася камічная круглая галава, амаль зусім пазбаўленая валасоў па прычыне нейкай скурнай хваробы.
    — Пан учора быў такі п'яны... Пан нічога не разумеў! — сказаў, набліжаючыся да мяне, незнаёмы жыд.
    — Але як я сюды трапіў?
    — Я прывёў пана сюды... Пан, напэўна, прыезжы, бо я пана не ведаю... Учора ўначы галганы хацелі мяне забіць, а пан мяне абараніў.
    — Я жыву на Слабадзе ў Трафіды.
    — Гэта пан — калега Юзафа?
    — Так.
    — Гэта прыстойны чалавек. Гэта залаты чалавек! Ай, што гэтазачалавек!.. Ай!.. Мянезавуць Ёсік, агэтамой дом.
    Мне хацелася смяяцца, калі я глядзеў на камічныя жэсты і міміку жыда.
    Калі я апрануўся, Ёсік упрасіў мяне, каб я з ім паснедаў. Я мусіў згадзіцца. Ёсік паставіў на стол бутэльку пейсахоўкі1 і прынёс з буфету фаршыраванага шчупака. Неўзабаве прыйшла з кухні і села ля стала яго жонка, маладая і вельмі прыгожая жыдоўка з малым хлопчыкам на руках. Я пачаў з імі размаўляць. Жонка Ёські таксама падзякавала за дапамогу, аказаную яе мужу.
    — Што з вамі здарылася? — спытаў я ў Ёські.
    — Мы гулялі ў карты. Я іх абыграў... Чэсна абыграў... He ашукаў, — тлумачыў мне жыд. — А яны захацелі забраць у мяне грошы. Калі б яны былі цвярозыя, яны б не зрабілі гэтага... А так маглі б мяне забіць!
    Ёсік паказаў мне гузы на галаве і сінякі на руках і шыі. Калі я выходзіў з дому, Ёсік выйшаў са мной у сенцы.
    — Можа, пану трэба будзе штосьці дапамагчы?.. To няхай пан прыходзіць... Я ўсё зраблю!
    — А чым пан займаецца? — спытаў я ў яго.
    Ён усміхнуўся, паклаў мне далонь на плячо і сказаў:
    — Няхай пан спытаецца ў Юзафа, чым займаецца Ёсік Гансяж. Ён пану скажа... Шчаслівай дарогі!..
    Ад Юзафа Трафіды я даведаўся, што Ёсік — прафесійны злодзей.
    — Быў некалі славутым злодзеем, — сказаў Юзік, — але ажаніўся па каханні і завязаў. Зараз пераважна гуляе ў карты — ён шулер.
    1 Пейсахоўка — нацыянальная яўрэйская самагонка на разынках.
    Глава 4
    3 Сашкам Вэбліным, каралём граніцы і перамытнікаў, першы раз я спаткаўся пры незвычайных абставінах — у яго каралеўстве на граніцы.
    Я чацверты раз ішоў за граніцу з партыяй Трафіды. Граніцу прайшлі паблізу Альшынкі1. Ноч была цёмная. Паўднёвы бок неба засланялі хмары. Усходні вецер біў нам у вочы, што перашкаджала ісці.
    Я ішоў адразу за Юзікам. Перад выхадам з меліны, на паграніччы, дзе мы перахоўвалі ношы, выпілі мы па паўпляшкі гарэлкі. Цяпер мне было цёпла і весела. Я прызвычаіўся да нашай работы і пачаў яе любіць. Мяне вабілі далёкія дарогі. Прыцягвала таямнічасць нашых паходаў. Я любіў адчуваць лёгкае ўзбуджэнне, выкліканае небяспекай.
    Я любіў адпачываць у лясах і дняваць на мелінах. Любіў і сваіх калег, і гучныя, простыя забавы разам з імі.
    Некалькі дзён таму я купіў сабе новы касцюм. Цяпер меў «са сваёй рукі» кішэнны ліхтарык і гадзіннік. А вырушаючы ў дарогу, клаў у кішэню адну ці дзве пляшкі спірытусу. Я быў ужо прафесійным перамытнікам. Фартаваў гэтаксама, як і іншыя хлопцы.
    Ідучы за Юзікам, думаў пра многія рэчы. Сачыць за ім не прадстаўляла мне цяжкасці. Таксама прызвычаіўся я і да нашэння цяжкіх ношаў. Адначасова звяртаў увагу на наваколле, прыслухоўваючыся і азіраючыся па баках — перад і тыл былі небяспечныя.
    За некалькі дзясяткаў крокаў ад граніцы мы ўвайшлі ў нейкі зараснік. Я пачуў ціхі шум вады. Трафіда ішоў вельмі марудна і часта затрымліваўся. Ён ніколі не ішоў так асцярожна, як цяпер. У адным месцы затрымаўся і стаяў без руху вельмі доўга. Я пачаў мерзнуць. Зноў
    1 Альшынка — невялікая рачулка пад Ракавам, за яго ўсходняй мяжой перад цяперашнім санаторыем «Аксакаўшчына».
    рушыў наперад. Плёскат вады ўсё нарастаў. Раптам Юзаф пайшоў назад. Наблізіўся да мяне. Схапіў мяне за плячо і прымусіў прысесці ў зарасніку. Я выразна пачуў перад сабою плёскат вады — і ў той жа момант цішыню ночы разарваў стрэл і страшэнны голас, амаль рык:
    — Сто-о-о-ой!
    У гэтую хвіліну прагучала некалькі стрэлаў з рэвальвера, потым загрымелі стрэлы з карабінаў. Потым ззаду пачуўся тупат — нехта бег. Гудзела зямля, трашчалі кусты і бесперапынна чуліся крыкі:
    — Стой!.. Стой!.. Стой!..
    Усё навокал віравала. У цемнаце было цяжка зразумець, што робіцца. Трафіда ўстаў, і. цягнучы мяне за плячо, хутка аддаляўся. Потым накіраваўся наперад. Я — за ім. Адчуў, што ідзем па вадзе, якая даходзіла да маіх каленяў. Я стараўся не згубіць з вачэй калегу, які ішоў перада мной.
    Мы дацёрлі да зарослага чаротам гразкага берага рачулкі. Вылезлі з вады. У гэты момант здарылася нечаканае: прама перада мной прагучаў стрэл, і я адчуў, што хтосьці на мяне наваліўся. Удар быў такі неспадзяваны і такі моцны, што я паваліўся на зямлю і ўпаў у ваду. Цяжкая ноша прываліла мяне. Хтосьці бег, распырскваючы ваду ўздоўж рачулкі. Вакол грымелі стрэлы і чуліся гучныя галасы. Заслонены абрывістым берагам, я сядзеў у гразкім глеі.
    Праз некалькі хвілін вакол мяне запанавала цішыня. Крыкі і стрэлы аддаліліся. Я павольна выбраўся з вады на бераг і паціху пабрыў у процілеглым кірунку, аддаляючыся ад граніцы.
    Я ўвайшоў у лес. Ісці было цяжка. Штохвілінна дарогу мне перагароджвалі дрэвы і хмызнякі. He ведаючы мясцовасці, я баяўся трапіць у рукі зялёнкам2.
    У адным месцы сеў на сасну, што ляжала на зямлі, і доўга адпачываў. Потым усляпую вырушыў наперад, стараючыся ісці ў адным напрамку. Гэтак брыдучы, я намерваўся вырвацца з лесу.
    2 Зялёнкі (жарг.) — пагранічнікі.
    Пасля доўгай дарогі я спыніўся ў хмызовым гушчары на ўскрайку лесу. Памятаю, што, як мы ішлі за граніцу, вецер дзьмуў мне ў твар — гэта значыць, з усходу. Я скеміў, што, ідучы з ветрам, перайду граніцу зноў. Падумаўшы, вырашыў, што гэта можа мяне падвесці, бо напрамак ветру мог змяніцца. Мяне агарнула роспач. Я адчуваў сябе зусім бездапаможным, згубленым у акіяне цемры, у якім на кожным кроку мяне могуць спаткаць невядомыя небяспекі. Усюды чакаюць на маю згубу лютыя ворагі. Каб са мною быў Юзік, ён бы з лёгкасцю вывеў бы мяне адсюль. Але дзе ён? Можа, дарэмна шукае мяне?
    Раптам я ўспомніў, што Трафіда гаварыў пра зоркі, калі мы першы раз вярталіся з-за граніцы. Я паспешліва пайшоў уперад, імкнучыся як мага больш аддаліцца ад лесу.
    Стаў на адкрытым полі, каб разгледзець неба. Большую яго частку закрывалі хмары, але на іншай палове неба я ўбачыў сузор'е (як я потым даведаўся ад Петрыка Філосафа) Вялікай Мядзведзіцы. Сем вялікіх зорак блішчэлі на цёмным фоне неба. Я доўга глядзеў на яго з затоеным дыханнем і радасцю, якая распірала мне грудзі. Я прыпомніў словы Юзафа: «Калі нас калісь пагоняць і разаб'юць партыю, то накіроўвайся так, каб гэтыя зоркі былі ў цябе справа!.. Як ні пойдзеш, выйдзеш за граніцу!»
    Я стаў правым бокам да зорак і адчуў, што вецер дзьме мне ў патыліцу. Так: кірунак — на захад — правільны.
    Я рушыў уперад. Ішоў павольна, каб не рабіць шуму, бо не ведаў, дзе знаходжуся, і каб без патрэбы не мучыцца.
    Я мінаў палі, лугі, узгоркі. Прайшоў праз нейкі ручай, але яшчэ не ведаў, дзе знаходжуся: можа ў Саветах, а можа ў Польшчы? Вырашыў ісці далей. За лепшае было папасціся ў рукі польскай пагранічнай варты, дзе за перамытніцтва, асабліва ў першы раз, каралі лагодней, чым у Саветах, дзе пакаранні былі вельмі суровыя.
    У цемры паволі, крок за крокам, я без шуму прасоўваўся ўперад. Час ад часу затрымліваўся і доўга прыслухоўваўся. Стараўся вачыма як найдалей прашыць змрок, які атуляў
    мяне.
    Я апынуўся ля падножжа якойсці гары. Ускараскаўся на яе вяршыню. Успомніў аповед Юзафа пра прывіда і капітана. «Гэтаж Капітанская магіла!» — падумаўя.
    I зразумеў, што я ў Польшчы. Цяпер мне лёгка будзе знайсці дарогу да мястэчка.
    Я сеў, абапёршы ношу аб пагорак, і доўга глядзеў на паўночны захад. Туды, дзе блішчэла казачнымі колерамі шырока раскіданая па небе прыгожая Вялікая Мядзведзіца. Я неведаўяшчэ, якяе называюць, аўжо вельмі палюбіў. Проста вачэй не мог адарваць ад тых зорак.
    Седзячы гэтак нерухома, загледзеўшыся на зоркі, пачуў нейкі шум ля падножжа гары. Я ўстаў і падцягнуў уверх ношу, падрыхтаваўшыся да ўцёкаў. Шэлест не сціхаў. Я ціха сышоў уніз і лёг на зямлю. Праз пэўны час убачыў ля пагорка чалавека , які павольна поўз.
    «Мусіць, не зялёнка, а перамытнік! — падумаў я. — Зялёнкі маюць форму колеру хакі, якая ўначы святлейшая, чым твар... Акрамя таго, з якой нагоды поўзаць так далёка ад граніцы. Можа, гэта хтосьці з нашых?.. Можа, знаёмы?..»
    Той, хто поўз, сеў. Я бачыў яго чорную нахіленую постаць. Трохі пазней убачыў на яго спіне шэры прамавугольнік ношы.
    Я пачуў лёгкі енк і нібы здушаны мацюк. «А можа, гэта Юзаф?» Я больш не вагаўся і сказаў:
    — Юзік, гэта ты?
    Цёмная постаць раптам паварушылася. Хвіліну панавала маўчанне, а потым пачуўся ціхі голас:
    — Хто там? Хадзі сюды!.. О, халера!..
    Я наблізіўся да чалавека, які сядзеў у траве. Нахіліўся над ім. Незнаёмы спытаў у мяне:
    — Хто ты?
    — Я?... Уладак. Калега Юзафа Трафіды.
    — Адкуль будзеш? Ад чырвоных?
    — He. Мы ішлі з таварам у дарогу — Трафіда вёў... Зялёнкі пагналі ката1 ў Альшынцы...
    1 Пагнаць ката (жарг.') — так казалі, калі пагранічная варта лавіла перамытнікаў.
    Я пачуў здзіўленае:
    — Ага!.. Гэта былі вы!..