Каханак Вялікай Мядзведзіцы  Сяргей Пясецкі

Каханак Вялікай Мядзведзіцы

Сяргей Пясецкі
Выдавец: Рэгістр
Памер: 405с.
Мінск 2019
93.88 МБ
— Ну, а калі я знайду.
Я забаўляўся з ім. Шкада так хутка расправіцца з чалавекам, якога я цярпліва чакаў шмат начэй адзін і са ТТТчурам. Напэўна, ніхто так нецярпліва не чакаў каханку, як я гэтага яўрэя.
— Што пан знойдзе? Я нічога не маю.
— Калі знайду яшчэ штосьці, хаця грош, хоць адзін даляр, ведаеш, што я з табой зраблю?!
Станога шырока раскрыў вочы і стаў аблізваць вусны. Яму стала горача.
— Я не... не... — шаптаў ён, енчучы.
— Не?.. Добра... Распранайся!
Я перастаў гаварыць з ім лагодна і ўзяў яго за крысо курткі так, што пасыпаліся гузікі.
— Ну, жыва! Раз-два! Бо я дапамагу табе.
Жыд задрыжаў. Ён хуценька скінуў з сябе куртку і пінжак.
— Проша пана! Што пан хоча?
— Убачыць, ці ты прыгожы.
Ён распрануўся дагала. Я сказаў яму:
— Ведаеш што, Бэрэк?
Калі ён пачуў сваё імя, то ўздрыгнуў і здзіўленымі вачыма глядзеў мне ў твар.
— Што-о-о?
— Ці можаш паклясціся сваім жыццём і жыццём тваіх бацькоў, што не маеш пры сабе больш грошай?
— Каб я быў здаровы і ўбачыў сваіх бацькоў, так я не маю пры сабе ані гроша! — Бэрэк ударыў сябе кулаком у голыя грудзі.
— Цяпер, Бэрку, веру табе!
Яўрэйчык павесялеў і схіліўся над вопраткай:
— Можна апрануцца?
— Што? Апрануцца?.. Ах ты, кантар! Ты кляўся, што не маеш пры сабе нічога, бо быў голы. Даляры ў вопратцы!
Я пачаў дакладна, рэч за рэччу, дакладна аглядаць яго вопратку. У бялізне нічога не было. Таксама нічога я не знайшоў у пінжаку, штанах і кашулі. Затое ў халявах ботаў было каля тысячы даляраў. 3 каўнера курткі дастаў яшчэ 500 даляраў. У брыльку шапкі не знайшоў нічога. Але гэтага было надта мала. Я ведаў, што ён носіць не менш, як 5 тысяч даляраў за дзве, за тры партыі тавару. Зноў абшукаў боты, распорваючы іх на кавалкі. У іх нічога не было. Нічога не знайшоў у куртцы, хоць выпараў з яе ўсю вату. Я мог бы ўдарыць Станогу і пад пагрозай біцця ці біццём прымусіць яго сказаць мне, дзе схавана рэшта грошай. Але такі метад быў мне агідны. Раптам мне ў галаву прыйшла думка: «Ага! Кій, на які ён абапіраўся! Грошы там!»
У гэты момант я зрабіў выгляд, што адмаўляюся ад сваіх пошукаў.
— Апранайся, Бэрку!
Станога паспешліва апрануўся. Я зрабіў некалькі крокаў у напрамку тракту, потым павярнуўся да Бэрэка і сказаў:
— Пачакай!
— Што пан хоча?
Я падышоў да яго і сказаў:
— Колькі цяпер часу?
He ведаю... Можа, чацвёртая гадзіна...
— Чацвёртая?.. Такпозна!.. Hy, to дай мне гэты кій. Мне баліць нага... Можаш ісці...
Я ўзяў кій з рук Станогі і, пакідаючы яго на дарозе, пайшоў у напрамку Душкава. Бэрэк застаўся на ўскрайку лесу і доўга глядзеў мне ўслед. Пра што ён думаў?.. Ён быў упэўнены, што я не ведаю, што ў кіі знаходзяцца вялікія грошы і думаў, што я дзе-небудзь кіну кій. Я ўвёў яго ў зман. Гэта была мая помста за вялікую колькасць начэй, праведзеных у чаканні яго.
Шкада, што са мной не было Шчура і я не меў магчымасці нават паведаміць яму аб тым, што са Станогай скончана.
Туга па ім сціснула мне сэрца. Дзе ён цяпер? Што робіць мой бедны звар'яцелы прыяцель, які часам меў такое чалавечнае сэрца.
Калі потым, на меліне на спіртзаводзе, я асцярожна раскалупаў нажом кій, то знайшоў у выдзяўбленай сярэдзіне 60 стадаляравых купюр. Усяго я ўзяў ад Станогі 7400 даляраў. Гэтае павелічэнне майго капіталу не суцешыла мяне. Ахвотна аддаў бы ўсе гэтыя грошы за магчымасць апынуцца хаця б на некалькі хвілін разам са Шчурам.
Я ўсё вандрую па паграніччы. Я кінуты ўсімі. У мяне няма ніводнага сябра. Аднаго разу я пайшоў на меліну ў Краснасельскі лес, дзе некалі хаваўся з Грабаром і Шчурам. Тут гола, пуста і холадна. Усё заслана тоўстым слоем пажоўклага лісця. Тут няма нікога... нават майго даўняга прыяцеля — рыжага ката з адрэзаным хвастом.
Граніца ўсё яшчэ на замку. Мяне атручвае смутак. З'ядае неспакой.
Я выйшаў на тракт. Вецер гоніць па ім пажоўклае мокрае лісце. Тэлеграфныя слупы стаяць сумныя, мокрыя, цёмныя...
Ідзе зіма. У паветры адчуваецца яе дыханне. Хутка ляжа белая сцежка!..
Гэтую ноч я правёў у лясной глушы каля другой лініі. Падняў угору гіганцкія, сярэбраныя ад старасці, у чатыры метры даўжынёй, галіны елкі і ўзлез пад іх... Там панавала
цішыня. Пахла жывіцай і цвіллю. У мяне была сухая падсцілка са старой ігліцы. Тут бывае суха і цёпла ў самыя суровыя зімы.
Я не спаў амаль усю ноч. Мяне праследавалі розныя здані. Я бачыў нязвыклыя рэчы, чуў галасы жывых і мёртвых людзей... У тую ноч я зразумеў і перадумаў шмат таго, што не ўмею выказаць словамі, але што жыве ўва мне і не прыходзіць да людзей, якія спяць у ложках.
У тую ноч я вырашыў назаўсёды пакінуць граніцу. Назаўтра прыпадала гадавіна смерці Сашкі Вэбліна. Усход сонца таго дня быў непараўнальна прыгожы. Я глядзеў на яго з высокага пагорка на другой лініі.
Наступнага дня пайшоў у мястэчка. Хацеў развітацца з Юзафам Трафідам і Янінкай, але не застаў іх дома. Там жылі незнаёмыя людзі. Мне сказалі, што Юзаф Трафіда прадаў дом і разам з маці і сястрой выехаў да сваякоў, якія жывуць каля Івянца.
Потым я пайшоў да Мамута. Я не застаў яго дома: ён паехаў на станцыю, каб забраць тавар, які прыслалі па чыгунцы, бо ён адкрыў у мястэчку краму.
Я апынуўся каля рэстарана Гінты. 3 нашага салона даляталі гукі гармоніка, вясёлыя крыкі, выбухі смеху. Я ўвайшоў туды.
Калі стаў пасярод пакою з рукамі ў кішэнях на рукаятках рэвальвераў, то ўбачыў там некалькі п'яных «паўстанцаў». Некаторых ведаў асабіста. Многіх з іх не раз затрымліваў з таварам. Раптам хтосьці крыкнуў:
— Хлопцы, гэта ж ён!.. Той...
Усе твары павярнуліся да мяне. Антоні перастаў іграць марш. У салон убегла Гінта, здзіўленая і ўстрывожаная дзіўнай цішынёй. Убачыла мяне і пачала адступаць да дзвярэй.
— А... Гэта пан Уладзя!
— Так. Я. Давай мігам шкло гаморы і загрыхі1!
— 3-а-а-а-араз...
Праз хвіліну яна прынесла з буфету гарэлкі і закусак. Паставіла ўсё гэта на адным канцы вялікага стала, за якім
1 Шкло гаморы і загрыхі (жарг) — бутэлька гарэлкі і закуска.
396 Kochanek Wielkiej KIEDZWIEDZICY сядзелі «паўстанцы». Адзін з іх хацеў употай выйсці з хаты на падворак. Але я дастаў парабелум і паказаў яму дулам на кут.
— Марш туды!.. А вы, — звярнуўся я да ўсіх, — сядзіце на месцах і маўчыце!
Я выпіў шклянку гарэлкі. Закусіў. Потым наблізіўся да Антонія і даў яму стодаляравую купюру.
— Грай «Яблычка»!
Антоні бравурна зайграў «Яблычка». Я выпіў рэшту гарэлкі і закурыў папяросу. Потым кіўнуў галавой Антонію і выйшаў з салона, які вельмі прыкра ўразіў мяне. Я не застаў у ім ніводнага з маіх даўніх сяброў або калегаў, з якімі не раз тут весела гуляў.
Познім вечарам я пайшоў дарогай у напрамку Памаршчызны. Забраў са спіртзавода рэшту схаванай там зброі. Потым падаўся ў кірунку граніцы. Цыганскае сонца кідала з-за хмар на зямлю імглістыя промні.
Я затрымаўся ля падножжа невялікага ўзгорку. Гэта была Капітанская магіла. Я ўзышоў на яе верх. Адтуль былі бачны агні ў вокнах халуп Вялікага Сяла на савецкім баку. Ззаду была вёска Памаршчызна. Паблізу праходзіла дарога з Ракава да граніцы. Мне захацелася ўбачыць, як выглядае канал пад насыпам... Калі я ў першы раз ішоў за граніцу, то сядзеў у гэтым канале разам з Юзафам Трафідам і іншымі калегамі. У гэтым канале разам са Шчурам і Грабаром адабраў тавар у Алінчукоў. Я наблізіўся да насыпу. Пасвяціў ліхтарыкам у канал. Пуста і ціха. Я перайшоў яго на другі бок, потым вярнуўся. Сеў ля яго канца і глядзеў награніцу.
Закурыў папяросу. Агню не хаваў. «Каго мне баяцца? Маю чатыры зараджаныя рэвальверы і адзінаццаць гранат — цэлы арсенал».
I тут на лужку, скрозь які праходзіла рэчышча высахлага цяпер ручая, я заўважыў нейкую цёмную постаць. Постаць тая шпарка рухалася наперад. Пару разоў, мне здавалася, я заўважаў каля яе нейкую белую пляму.
«Прывід!» — падумаўя.
Без шуму я паспешліва пайшоў услед за той постаццю. Яна знікла з маіх вачэй каля Капітанскай магілы... Я амаль бег наперад, стараючыся не рабіць шуму.
Паволі ўскараскаўся па схіле пагорка. На яго вяршыні ўбачыў цёмную адзінокую постаць, якая стаяла на каленях. Твар яна закрыла далонямі. Я нерухома глядзеў на яе.
«Што яна робіць?.. Можа, моліцца?»
Я паволі пайшоў уперад. Убачыў маладую дзяўчыну, апранутую ў цёмнае паліто. Яна, напэўна, адчула маю прысутнасць паблізу, бо раптоўна ўскочыла на ногі. Пачала адступаць ад мяне. У гэты момант я сказаў:
— Хай пані не баіцца!
Яна спынілася. Месяц выглянуў з-за хмар і нібы пражэктар заліў патокам промняў яе твар. Я пазнаў у ёй дзяўчыну, якая з Петрыкам шпацыравала каля Душкава і твар якой калісьці бачыў на гэтым пагорку, калі пасля ўцёкаў з Саветаў страціў прытомнасць на гэтым месцы. Зразумеў, што гэта яна тады сказала Петрыку і Юліку пра тое, што я тут. I яшчэ адну рэч зразумеў: яна мае нейкую повязь з «прывідам» і з аповедам, які я чуў пра Капітанскую магілу. I цяпер сказаў ёй:
— Я прыяцель Петрыка. Пані выратавала мяне калісьці, калі я хворы ляжаў тут... Я запомніў твар пані... Пані, здаецца, Ірэна?
— Так.
— Дзіўная рэч, што менавіта сёння спаткаў вас тут!
— Я прыйшласюды развітаццазтатам... Ёнтутзагінуў...
— I я прыйшоў сюды развітацца з... граніцай. Хачу спытаць пані пра адну рэч, якая мае сувязь з уласна гэтым месцам...
— Калі ласка.
— Я чуў легенду аб прывідзе, які з'яўляецца каля гэтага месца... Бачыўяго сваімі вачыма...
— Што пан бачыў?
— Бясформенную белую пляму, якая ўсё рухалася ў розных напрамках... To падымалася ўгару, то ападала ўніз...
На твары дзяўчыны з'явілася лёгкая ўсмешка:
— Гэта быў не прывід... Гэта была Мушка. Сабака гаспадара, у якога я тут жыву. Я брала яго з сабой, каб у цёмныя ночы не блукаць і каб ён засцерагаў мяне ад небяспекі. Сёння прыйшла адна...
Дзяўчына змоўкла. На хвіліну яна задумалася, а потым сказала:
— Развітаюся з панам... Сёння ад'язджаю ў Вільню да Петрыка. Ён і яго сям’я запрасілі мяне да сябе.
— Пані пойдзе ў Выганічы?
— Так. Ужо сёння я выязджаю адтуль у Аляхновічы.
— Можа, правесці пані да вёскі?
— He... Я нічога не баюся... Часта тут хадзіла. Ведаю тут кожны крок... Да пабачэння!..
— Шчаслівага шляху!
Яна хуценька і лёгка збегла з пагорка. Азірнулася яшчэ раз, махнула мне рукой і пайшла на захад... Я доўга глядзеў ёй услед... Яна знікла ў месяцовым святле...