Каханак Вялікай Мядзведзіцы  Сяргей Пясецкі

Каханак Вялікай Мядзведзіцы

Сяргей Пясецкі
Выдавец: Рэгістр
Памер: 405с.
Мінск 2019
93.88 МБ
Я здзіўлена паглядзеў на яго і сказаў:
— Занясем яго на меліну.
Я ўзяў пад пахі цела Грабара, а Шчур ногі.
Мы павольна панеслі яго ў бок нашай меліны. Нарэшце дайшлі да нашай сховы. Паклалі труп на зрэзаныя галінкі елкі.
Шчур пачаў выграбаць з ямы, у якой гарэла вогнішча, галавешкі, вуголле, попел і зямлю. Рабіў гэта ў запале, нервова.
— Што гэта будзе? — спытаў я ў яго.
Калега падняў заліты потам і пакрыты попелам твар, на якім дзіка блішчэлі вочы.
— Магіла для яго... Як жа іначай?.. Пакінь — будуць валакаць, рэзаць. Досыць меў гэтага пры жыцці. Няхай хоць цяпер мае спакой! Магіла будзе як халера!
Мне здалося, што Шчур засмяяўся, але гэтага не магло быць. Мусіць, заенчыў... Ён працягваў капаць. Выкідаў наверх груды зямлі. Паспешліва працаваў рукамі і завостраным з аднаго канца ў агні калочкам. Нарэшце выкапаў яму глыбінёй паўтара метра. Потым вылез з яе, выцер пот з твару рукавом кашулі і сказаў:
— Абгледзь яго. Забяры грошы і зброю. Грошы адашлем яго маці ў Рубяжэвічы. Дам табе адрас... Я зараз прыйду.
Шчур пайшоў у лес, а я павымаў з кішэняў Грабара ўсе рэчы. Там былі два рэвальверы (наган і парабелум), дзевяць запасных магазінаў да парабелума, шмат абоймаў, 4 гранаты, ліхтарык, кашалёк з грашыма і мноства розных дробязей. Усё гэта я паклаў на вялікай хустцы.
Неўзабаве вярнуўся Шчур. Прынёс стос вялікіх яловых лап. Пачаў высцілаць імі дно магілы. Потым вылез наверх і сказаў хрыплым голасам:
— Ну, трэба канчаць!
Мы апусцілі цела Грабара ў магілу. Шчур улез у яму, паклаў яго рукі ўздоўж цела і сказаў мне:
— Дай машыну... Наган... Няхай мае хлопец!
Паклаў зараджаны наган ля правай рукі Грабара і пачаў паспешліва накрываць цела калегі яловымі лапамі. Потым вылез наверх і сказаў, нахіліўшыся над магілай:
— Ну, бывай, Янак.
Пачаў паспешліва сыпаць уніз зямлю. Ссоўваў яе рукамі і нагамі. Неўзабаве дол быў засыпаны, Шчур утаптаў зямлю нагамі.
— Можа, пакладзем на магілу камень? — спытаў я Шчура.
Хвіліну ён думаў, а потым скрывіўся, махнуў рукой і сказаў:
— He трэба... I так яму было нялёгка, пры жыцці... Ты не ведаеш...
Ён змоўк.
Я ўпарадкаваў вогнішча. Зноў пачаўся дождж. Угары свістаў вецер, плакаў, галасіў. Зрываў з дрэў пажоўклае лісце і засцілаў ім магілу Грабара.
Грабар, наш верны калега, загінуў у канцы «залатога сезону», як і Сашка Вэблін. Усё навокал было прыбрана ў золата. Залатыя дываны ляжалі па лясах, золата вісела на галінках дрэў, золата заслала яго магілу.
Набліжаўся вечар. Я развёў большае вогнішча. Шчур ачнуўся. Дастаў з сумкі пляшку. Пачаў мыць спіртам рукі і твар, заплямленыя крывёй калегі. Выцер хусткай. Потым закурыў папяросу, сеў ля вогнішча і доўга, задумаўшыся, глядзеў у агонь. Курыў, пляваў на вуглі і пра нешта думаў, думаў, думаў...
Пачало змяркацца. Цемра ахінула лясы. Змрок спавіў усё жалобным крэпам. А зверху з дрэў усё ляцела на зямлю золата.
Цяпер мы працавалі без ніякай сістэмы. Шчур перастаў грыміравацца. Мы накрывалі «сланоў» у адкрытую. Працавалі мы са злосцю і настойлівасцю. Амаль не мелі часу наадпачынак. «Паўстанцы» хадзілі ўсё радзей. Шматпар-
тый пакінула работу, а тыя, што яшчэ працавалі, хадзілі далёкімі акружнымі дарогамі. Але мы іх і там даставалі. Інстынктыўна адчувалі іх шляхі.
Была толькі адзіная партыя, якой мы ніколі не чапалі, хаця маглі лёгка ўзяць. Гэта дзікія. Цяпер іх вадзіў Дзісік Магель, дванаццаты машыніст дзікіх і дванаццаты вар'ят. Боліка Камету балыпавікі забілі ў засадзе. Напароўся пасля ночы на карабіны і загінуў ад куль... Знік Камета з пагранічча. Загінуў першы мачыморда.
Каторага дня я заўважыў, што ў Шчура памуцілася ў галаве. Я пачаў уважліва яго разглядаць і пераканаўся, што ён «дабыў гуся». Ужо пасля смерці Грабара мы злавілі пяць «сланоў». Забралі тавар, які яны неслі ў Саветы. Шчур распакаваў усе носкі і павыкідаў з іх тавар у адну кучу. Потым стаў развешваць на хвоях стракатыя шалікі, панчохі, свэтары, шлейкі, рукавічкі, лакіраваныя паяскі. Выфранціў такім чынам некалькі хвоек. Я прыглядаўся да гэтай работы свайго калегі, не перашкаджаючы яму. Потым ён адышоў на некалькі крокаў ад дрэў і, нешта мармычучы сабе пад нос, стаў разглядаць сваю працу. Пацёр далоні і сказаў мне:
— Ну як, марова?
— Так сабе... Сыдзе...
Шчур узяў рэшту тавару і кінуў у ручай, што працякаў непадалёк. Калі потым мы былі на меліне, Шчур сказаў:
— Ведаеш, што зрабіў адзін хлопец з-пад Куркуноў?
Ну?
— Жыў жмінда. Усё жыццё збіраў грошы. А калі ў старасці невылечна захварэў, трымаў грошы ў скураным мяшэчку пад падушкай. Баяўся, каб ніхто з сям'і не забраў іх. А незадоўга да скону пачаў глытаць залатыя манеты. Глытаў адну за адной, як цукерачкі. Потым пачаў душыцца золатам. Прыбеглі сыны, дочкі і жонка. Хацелі перашкодзіць яму. Ён пачаў іх дзёрці, кусаць і праклінаць. На тым і памёр.
Я не ведаў, навошта і чаму ён мне гэта расказвае. А ён часам, найчасцей у самы неадпаведны для гэтага момант, казаў мне: «А ведаеш, што здарылася ў Гярвелях, Ушы і Дубровах?»
або «Ведаеш, што зрабіў той або той?» I распавядаў мне дзіўныя гісторыі.
Я зразумеў, што ў Шчура ў галаве «перавярнулася мэбля». Толькі не мог зразумець, у чым заключалася яго вар'яцтва. Я не адступаў ад яго ні на крок. Мелінавалі мы пераважна пад адкрытым небам. Працягвалі ганяць «сланоў», але часта пакідалі тавар у лясах, дзе ён нішчыўся і прападаў. Некалькі разоў вечарамі мы заходзілі ў мястэчка. Там куплялі правіянт і тытунь. Шчур наведаў сваіх інфарматараў і даведаўся ад іх, хто яшчэ ходзіць за граніцу. Наша работа «скурчылася», бо «паўстанцы» амальзусім перасталі працаваць. Некаторыя баяліся нават хадзіць вуліцамі мястэчка ў адзіночку. Мы ўсіх трымалі ў страху.
Шчур даведаўся ў мястэчку, што адна партыя «паўстанцаў» ходзіць за граніцу не з самога Ракава, а з Волмы. Нясуць у той бок вельмі дарагі тавар, а вяртаюцца без тавару па нашым шляху. Бэрэк Станога, які іх суправаджае, пасля пераводу дзвюх-трох партый вяртаўся з-за граніцы адзін, прыносячы даляры, якія заплацілі яму за тавар. Прыносіў вялікія сумы — ад 5 да 10 тысяч даляраў, у залежнасці ад колькасці і кошту перанесенага праз граніцу тавару. Нам сказалі, на якім прыблізна адрэзку шляху ён вяртаецца з Саветаў.
Праз пэўны час мы ўстанавілі, што Бэрэк Станога пасля пераходу граніцы вяртаецца шасцю дарогамі. Пераходзіць дубовыя бары каля маёнтка Навіцкага ярам, каля гумна аканома таго маёнтка, Карабіновіча, каля карчмы, якая стаіць на дарозе з Волмы ў Ракаў, і, нарэшце, лесам, які знаходзіўся каля карчмы. Там ішоў трыма дарогамі: лугам ля вёскі, левым крылом лесу і сцежкай, якая пераразала лес на іншым баку. Беручы пад увагу шмат розных акалічнасцей, мы рабілі засады на адной з тых дарог. Але ўсё безвынікова. А потым Шчур даведаўся ў мястэчку, што Бэрэк Станога зноў вярнуўся тым адрэзкам, за якім мы сачылі. Шчур раз'юшыўся.
Пачаліся месяцовыя ночы. Калі неба выглядала з-за хмар, было зручна рабіць засады. Аднаго разу мы зрабілі,
як і звычайна, засаду ў двух пунктах: я на сцежцы, якая вя ла праз сярэдзіну лесу, а Шчу р на левым яго крыле. Меркавалі, што Станога будзе вяртацца па адной з гэтых дарог.
Была другая гадзіна ночы. Месца нашых засад знаходзілася на значнай адлегласці ад граніцы. Я ўважліва глядзеў на мясцовасць перада мною, баючыся не заўважыць яўрэя, які меў вяртацца з-за граніцы. Калі мне здавалася, што бачу нейкі рух, я ўставаў з месца і падрабязна разглядаў ваколіцу — пераконваўся, што гэта падман, і зноў садзіўся на сасновым пні.
У пэўны момант я пачуў шум. Пабег туды берагам лесу. Наблізіўся да месца засады Шчура. Убачыў, што ён абшуквае нейкага хлопца, які ўголас прасіў, каб Шчур яго адпусціў, і даваў яму 10 рублёў золатам. Хлопец нёс у мяшку некалькі кілаграмаў авечай воўны і казаў, што ідзе да сваякоў, якія жывуць каля Волмы.
Раптам мне прыйшла ў галаву адна думка. Калі Шчур адпусціў хлопца, я сказаў калегу, што, нягледзячы на яго меркаванні, Бэрэк Станога ніколі не вяртаецца з Саветаў адзін, а заўсёды ідзе ў суправаджэнні хлопца і бабы, якія ідуць першымі, на адлегласці ў некалькі дзясяткаў крокаў ад яго, а за імі, здалёк, ступае Бэрэк. Я нагадаў яму бабу, якую мы затрымалі некалькі дзён таму каля гумна Карабіновіча. Шчур, нічога не кажучы, пабег дарогай, якой толькі што ішоў хлопец. Вярнуўся праз пятнаццаць хвілін і сказаў:
— Маеш рацыю: ззаду басанож ішла баба, а яшчэ далей нехта ў ботах. Напэўна, Станога. Падманулі нас.
Ён сеў на камель паваленай ветрам бярозы і доўга сядзеў нерухома. Я закурыў папяросу і даў яму. Ён выкурыў яе ўсю, не адзываючыся да мяне ні адзіным слоўцам.
— Можа, гюйдзем? — спытаўся я ў яго.
Я ўзняў галаву. Убачыў у святле месяца яго бледны, шчуплы твар і бліскучыя, злёгку прымружаныя вочы.
— Кажаш: пойдзем?
— Так. Няма чаго тут сядзець!
— He... He пойдзем... Я адзін пайду... Ты не пойдзеш...
— Куды? — спытаў я здзіўлена.
— Ha поўдзень пайду. Туды, куды птушкі паляцелі. Там маю сваіх. Ведаю Кіеў, Харкаў, Растоў, Адэсу, Тыфліс... Пайду... Што мне тут?.. Няма нікога... Мой брат жыве ў Растове... Брат, маці і сястра... Маці старая, брат старэйшы за мяне, а сястры чатырнаццаць... Можа, ім дрэнна?.. Убачу... Усё гэта халера!..
Ён устаў і пайшоў дарогай у напрамку тракту. Рэвальвер трымаў у руцэ наверсе. Забыўся яго схаваць. Я ішоў за ім. Ведаў, што ўбілася яму ў галаву нейкая новая думка і што не выйдзе яна з яго галавы.
Наступным вечарам мы перайшлі граніцу ў Альшынцы. Калючы дрот я перарэзаў нажніцамі, якія пастаянна насіў з сабой. Мы ішлі лесам па другой лініі. Ішлі па добра вядомых нам дарогах, па якіх з усходу на захад і назад перанесены мільёны ў грашах і таварах. Мы ведалі тут кожную сцежку, кожную дарогу, кожную паляну, кожны яр, кожны ручай, амаль кожнае дрэва і куст. Мы наведалі шмат памятных нам месцаў. Мы не размаўлялі. Ішлі без шуму ў святле месяцовых промняў і ў змроку, які залягаў у глыбіні лесу. Трымалі ў руках рэвальверы.
Мы падышлі да Старасельскага лесу і выйшлі на тракт. Ідучы далей адкрытай дарогай, мы спыніліся на скрыжаванні чатырох дарог. Тут ва ўсе бакі свету распрасцёрлі рукі некалькі дарожных знакаў. Гэта была палова дарогі з Ракава да Мінска. Шчур затрымаўся ля знакаў. Сеў на маленькім, зарослым травой пагорку і дастаў з кішэні вялікую пляшку. Паглядзеў на яе ў месяцовым святле і сказаў: