Каханак Вялікай Мядзведзіцы
Сяргей Пясецкі
Выдавец: Рэгістр
Памер: 405с.
Мінск 2019
— Даўно мы не пілі лікёру... Так?
Даўно.
— Дык вып'ем на развітанне... Бо, напэўна, ужо ніколі не ўбачымся.
Ён адбіў сургуч з пляшкі аб слуп дарожнага знаку і ўдарам далоні выбіў з бутэлькі корак. Потым сказаў:
— Ну, будзь здаровы і шчаслівы і ніколі не давайся хамам!
Ён пачаў піць, выпіў палову пляшкі і падаў яе мне.
— За твой поспех ва ўсім! — сказаў я яму.
Я дапіў рэшту лікёру, а пляшку адкінуў далёка ў поле. Мы закурылі.
— Ведаеш што? — сказаў Шчур.
— Слухаю.
— Ты павінен злавіць Бэрэка Станогу... Хоць адзін раз... Я не магу застацца... Мушу туды ісці... Але ты зрабі гэта!.. Зробіш?..
— Добра.
— Дакладна? Даеш слова?
— Калі не перастане хадзіць, то дакладна.
Мы зноў закурылі. Шчур устаў. Паглядзеў навокал, на палі, а потым сказаў мне:
— Ведаеш што? Паблізу Каменя жыў адзін селянін. Меў справу са спадчыннікам. Аднаго разу спадчыннік пакрыўдзіў яго, і селянін вырашыў абавязкова яму адпомсціць. Аднаго дня на яго падворак забег сабака спадчынніка. У селяніна ў руках была каса. Ён замахнуўся і адрэзаў сабаку нагу. Так было... Разумееш?
Я не ведаў, што ён меў на ўвазе, расказваючы гэта, але адказаў:
— Разумею.
— Ну, дык бывай! Мне ўжо час!
Ён моцна паціснуў мне руку і шпарка пайшоў у напрамку Старога Сяла. Я глядзеў яму ўслед: ці азірнецца?.. He азірнуўся. Неўзабаве ён патануў у святле месяцовых промняў на ўскрайку Старога Сяла. Я падумаў, што яго можа там напаткацьякая-небудзь прыгода. У Старым Сялезвычайна жылі і затрымліваліся агенты, сексоты і чэкісты. Мы заўжды здалёк абміналі гэтую вёску... Я доўга чакаў: можа, пачуюцца стрэлы? Можа, трэба будзе спяшацца да яго з дапамогай?.. Але паўсюль было ціха...
Я павярнуўся і паволі пайшоў на захад. Я быў адзін... Зусім адзін на ўсім паграніччы. Мне было вельмі сумна. Я б ахвотна напіўся, але гарэлкі не было. На спіртзаводзе пакінуў некалькі пляшак спірту ў бочцы, але гэта было далёка за граніцай.
Калі развіднела, быў ужо каля граніцы. У Альшынцы лёг у паглыбленне паміж дзвюма балотнымі купінамі. Ззаду шумеў вялікі сасновы лес і было чуваць шум ручая, які працякаў паблізу. Перада мной, за доўгай пасмай алешын,
388 Kochanek Wielkiej NIEDZWIEDZICY праходзіла пагранічная паласа з калючага дроту, у якім недалёка ад мяне павінна была быць дзірка, якую я ўчора ўначы выразаў нажніцамі.
На паласу я выйсці не мог. Калі б там была засада (а яна там напэўна была), то кулі маглі б дастаць да мяне нават на вялікай адлегласці. Я павінен спачатку іх убачыць.
Ляжу ў вільготнай нішы. У руках трымаю два зараджаныя парабелумы. Гляджу паміж дрэў у напрамку граніцы. Заўважаю агароджу і трохі правей дзірку ў ёй. I тут ззаду чую лёгкі шум. Азіраюся. 3 елак на багну выбег вялікі — не шэры, а стары і зрудзелы — «конскі» воўк. У некалькі скачкоў пераадолеў палову балота і лёг на вялікай купіне, галавой да граніцы. Ён у дваццаці кроках ад мяне.
«Відаць, прастуджаны, — прыйшла мне ў галаву думка. — Інакш ён пачуў бы мяне».
У гэты момант воўк хутка павярнуў галаву ўлева. На яго карку ўздыбіліся тоўстыя складкі скуры. Я слепа гляджу на яго. Воўк не ўцякае і шчоўкае зубамі.
Я пачуў на прыгранічнай паласе людскія крокі. Спачатку вельмі ціхія, а потым усё больш выразныя. 3-пад ніжніх галінак алешын, як з-пад заслоны, бачу боты і шэрыя шынялі трох чырвонаармейцаў. Яны шлёпаюць паволі, неахвотна. Прыпыніліся. Адчуваю пах тытунёвага дыму... Моцна сціскаю ў руках зброю. Прайшлі... Аддаляюцца...
Воўк сарваўся з месца і ў некалькі скачкоў дасягнуў паласы. Я паспешліва падаўся за ім. Перад вачамі паўстала шырокая адкрытая прастора граніцы, нібы ў рамку ўзятая дзвюма чорнымі сценамі лесу. Воўк дабег да дроту. Пралез у дзірку, якую я выразаў мінулай ноччу, і знік у лесе.
«Відаць, мае дзесьці вельмі тэрміновую патрэбу!»
Я перабраўся за ім праз гранічную паласу і апынуўся ў лесе. Затым накіраваўся на захад.
Глава 15
Я ў адзіночку блукаю па лясах, палях, лугах. Начамі валакаюся па паграніччы. Адзінота і таямнічая цішыня палёў і лясоў шмат чаму навучылі мяне. Навучылі лепш разумець людзей — нават тых, якіх не бачу, нават тых, якія адышлі. Адзінота навучыла мяне думаць і любіць... Таму я люблю лес — як рысь, як воўк. Люблю зброю як найлепшага прыяцеля і горача люблю ноч — самую верную маю каханку. Кожную новую ноч вітаю радасна, з захапленнем... Калі ночы цёмныя, калі неба атулена хмаркамі, я вешаю на грудзі компас і, кіруючыся жывым, мяккім святлом стрэлкі компаса, блукаю па паграніччы.
Штовечар выходжу са сваіх дзённых сховаў і падаюся ў змрок. Прывязваю на канцы дулаў рэвальвераў белыя шматкі хусткі, каб лепш было цэліцца ў цемры. Часам ночы такія цёмныя, што немагчыма заўважыць нават гэтых белых плям на дулах. Тады я бяру ў руку ліхтар, а ўказальны палец правай ру кі выцягваю ўздоўж дула рэвальвера. Такім спосабам з вялікай дакладнасцю можна страляць у поўнай цемры, арыентуючыся толькі на слых. Я правяраў гэта: указальны палец мае нейкую чуйнасць. Слыхавыя нервы і мозг лепш, чым у цэлай руцэ, падказваюць яму напрамак, з якога дабег нейкі шум. А на курок можна націснуць сярэднім пальцам.
Крадуся праз граніцу амаль штодня. Яна не існуе для мяне. Хаджу ціха, як кот. У бязветраныя ночы хаджу басанож... He раз набліжаўся да засады і не быў заўважаны. Агароджы з калючага дроту навучыўся пераходзіць вельмі хутка і маю для гэтага шмат спосабаў. 3 палкай у руках, як з тычкай, я пераскокваю над дротам у паветры. 3 двума палкамі, якія служаць мне апорай, пераходжу загародкі проста па дроце. А часам пералажу праз дрот, паўзучы на карачках. Рэжу нажніцамі дрот. Нарэшце, пералажу пад дротам. Звычайна я разразаю з гэтай мэтай некалькі
390 Kochanek Wielkiej NIEDZWIEDZICY невялікіх кавалкаў дроту i, узняўшы імі дрот угору, перапаўзаю на іншы бок агароджы.
Адной ночы, перайшоўшы агароджу, я ў поўным змроку рухаўся да паласы хмызнякоў. Лёгка даткнуўся да галінак дулам парабелума. У тым хмызняку хавалася засада. Сачылі яны добра, бо, хаця і не чулі маіх крокаў, лёгкі дотык да галінак абудзіў іх чуйнасць. Стрэл выбухнуўледзь мне не ў твар. Некалькі разоў я стрэліў усляпую перад сабой з парабелума і адскочыў убок. Прагрымелі выстралы, але я на іх не адказаў. Калі б хацеў, мог бы абысці іх ззаду і кінуць гранату ці засыпаць кулямі з рэвальвераў, але навошта?
Дру гім разам я ішоў трактам да граніцы. Пясок заглушаў мае крокі. Раптам пачуў шум прама перад сабой. Я прысеў. Праз некалькі секунд з двух бакоў аб мяне абцёрліся крысьі шынялёў. Чырвонаармейцы мінулі мяне, не падазраючы, што я сяджу паміж імі. Яны пайшлі далей. Гэта ўратавала мяне.
Некалькі разоў вечарамі я хадзіў у мястэчка. Непазнаны я туляўся па вуліцах. Наведаў Мамута і моўчкі піў з ім гарэлку. Даў яму скрыначку, у якой былі грошы Грабара (дастаў іх з нашага «банку»). Там было каля тысячы даляраў і болып за 600 рублёў золатам. Мы зашылі скрыначку ў палатно. Я напісаў на пасылцы адрас маці Грабара і загадаў Мамуту выслаць заўтра цэннай бандэроллю. Ён выканаў гэта.
Аднаго вечараязайшоўда Ёсіка Гэнсяжа. З’еўз ім вячэру і выпіў пейсахоўкі. Мы гаварылі пра рознае. У пэўны момант Гэнсяж сказаў:
— Навошта ты гэта робіш?
— Што?
— He даеш хлопцам хадзіць за граніцу.
— Бомнетакпадабаецца. Бояны «халодныя» фартоўцы.
— Я гаварыў пра гэта з нашымі... ну, і з купцамі...Ведаеш, што? — сказаў Гэнсяж, жыва жэстыкулюючы. — Яны зрабілі б усё! Дамовіліся б і з паліцыяй, і з Алінчукамі... Яны адмовяцца ад паказанняў... Яны баяцца на вуліцу выйсці!.. А ты можаш мільёны зарабіць... Ты можаш, калі хочаш, сабраць партыю і вадзіць сам у суполцы з купцамі... на
працэнты... Ты ведаеш, як гэта?.. Ты так ведаеш граніцу і розныя дарогі... Кожная партыя пойдзе абавязкова, і на кожнай партыі (у абодва бакі) заробіш сама меней 2 тысячы даляраў. Ведаеш, колькі гэта будзе за год?
— Добра, — перапыніў я яго. — А навошта мне гэта?
— Што «навошта»?
— Ну, тысячы даляраў.
— Навоштатысячы?! — здзіўленасказаўяўрэй.рухаючы пальцамі ў паветры. — Гэта ўсе любяць.
— А я гэтага не люблю і не варта пра гэта гаварыць.
Неўзабаве я развітаўся з Гэнсяжам. Яго практычны розум не мог зразумець мяне. Мусіць, ён лічыць мяне вар'ятам, а я яго...
Штоноч я хадзіў рабіць засады на Бэрэка Станогу. Я адыходзіў на 10 кіламетраў ад Ракава ў напрамку Волмы і пільнаваў на адной з шасці дарог, па якіх ён хадзіў. У мяне не было інфарматара, які б даваў мне звесткі аб ім, таму я лаўлю яго ўсляпую, каб стрымаць слова, якое даў Шчуру.
Нарэшце мне ўдалося яго злавіць. Апоўначы неба ачысцілася ад хмар і паказалася поўня. Я сядзеў у засадзе прама за трактам, які вёў з Волмы ў Ракаў. Размясціўся на ўскрайку дубровы. Яна была цудоўная. Дубы былі высокія, стройныя. Кроны пачыналіся высока над зямлёй.
Я быў у адзіноце. Мне свяціла цыганскае сонца, спяваў вецер. А трэцяй гадзіне ночы я ўбачыў шэрую постаць, якая пераразала поле ў маім напрамку. Я лепш схаваўся. Чалавек (цяпер я выразна бачыў яго) паспешліва ішоў полем у кірунку лесу... Гэта быў селянін у лапцях і шынялі. На плячах ён нёс мяшок... Прыпыніўся на ўскрайку леса, азірнуўся ва ўсе бакі, некалькі разоў кашлянуў і пайшоў далей. Мінуў мяне. Праз хвіліну я ўбачыў жанчыну, якая ішла полем ад тракту: яна была апранута ў кажух, галаву і спіну пакрывала вялікая шарсцяная хустка. Яна была басанож, спадніца высока падаткнута. Ішла яна досыць шпарка і ўсё аглядалася ва ўсе бакі. Пад пахай несла нейкі пакунак. Я прапусціў яе. Яна прайшла, аціраючыся кажухом аб хмызняк, у якім я схаваўся.
Я ўсё глядзеў y бок граніцы. Праз нейкі час заўважыў трэцюю постаць, якая ішла да лесу. Гэта быў мужчына ў чорнай куртцы і доўгіх ботах. У мяне забілася сэрца. Радасць распірала грудзі. «Тыя ішлі як прынада, а гэты, безумоўна, Станога».
Незнаёмы набліжаўся да мяне. Пры хадзе ён абапіраўся на палку. Калі ён быў непасрэдна каля хмызняку, я скокнуў на сцежку, па якой ён ішоў, і апынуўся насупраць яго.
Рукіўгору!
Ён паспешліва ўзняў рукі ўверх. Палка выпала з яго рук і павалілася на зямлю.
— Давай грошы, жыва!
Станога паспешліва выварочваў кішэні і высыпаў з іх залатыя і сярэбраныя манеты. Даваў іх мне.
— Проша пана... Проша...
— Гэта ўсё?
— Усё, проша пана...