Каханак Вялікай Мядзведзіцы  Сяргей Пясецкі

Каханак Вялікай Мядзведзіцы

Сяргей Пясецкі
Выдавец: Рэгістр
Памер: 405с.
Мінск 2019
93.88 МБ
— Ведае. Ён едзе адзін. Спаткаемся ў цягніку, у дарозе.
Вечарам мы развіталіся з Гэляй і яе маці, пакінуўшы ім шмат грошай. Яны не хацелі браць, кажучы, што гэта занадта многа. Але Шчур сказаў, што гэта іх працэнт ад нашай
працы. Мы паабяцалі ім вярнуцца праз тыдзень. Потым, калі надышоў вечар, мы пайшлі з чамаданамі ў руках у напрамку мястэчка.
Бакавымі сцежкамі, праз лугі і агароды, мы накіраваліся да дарогі, якая вяла на станцыю.
Спыніліся на ўскрайку мястэчка, недалёка ад пачатку Віленскай вуліцы.
— Каго чакаем? — спытаў я ў Шчура.
— Фурмана.
— Як ён нас тут знойдзе?
— Ён знойдзе. Мы дамовіліся... Гэта Янкель Парх.
— А, ну гэта зусім іншая рэч.
Праз некалькі хвілін пачуўся бразгат колаў фурманкі, якая імчалася па Віленскай вуліцы і набліжалася да нас. Я пачуў голас фурмана:
— Но-о-о! Дзеці!.. Но-о-о!
Шчур уключыў ліхтар і акрэсліў ім вялікі круг у паветры. Фурманка спынілася. Мы селі ў прасторны, моцны, прыстасаваны да язды па нашых дарогах воз. Янкель Парх нейкім дзівосным чынам пазнаў мяне. Можа, ён бачыў у цемры як кот, бо я ж зусім не адазваўся да яго.
— Ушанаванне, Уладак!
— Добры вечар, Янкель!
Фурманка зрушылася з месца і падалася ўперад, у густы змрок. Мы едзем да Аляхновічаў незвычайнай, досыць зручнай дарогай, якая бяжыць па граніцы з Ракаваў Кучкуны і Дубровы, а дарогай на Бузуны і Воўкаўшчыну. Гэта ліхая дарога. Мне ўсё здаецца, што мы зараз перакулімся... Воз хістаецца злева направа, скача ўверх, а коні імкнуць удалячынь праз палі, лугі і лясы, мінаючы вёскі і хутары.
— Но-о-о! Дзеці!.. Но-о-о!
Мне ўспомнілася язда з Сашкам і Жывіцам, і туга сціснула сэрца.
Мінаем Дубровы і звычайнай дарогай, мінаючы шматлікіх праезджых, імкнем далей.
На плошчы перад станцыяй Янкель спыняе коней, Шчур і Грабар застаюцца на возе, а я іду па білеты. Намерваўся
купіць білеты другога класа, але Шчур сказаў мне, што гэтым самым мы звернем на сябе ўвагу, бо неадпаведна апрануты.
Я іду на вакзал. Стаю ў чарзе ў касу і купляю тры білеты. Потым вяртаюся на плошчу перад вакзалам. Фурманка стаіць каля чайнай... Калегі, стоячы разам, п'юць гарэлку і частуюць фурмана.
— Калі адыходзіць цягнік? — пытае ў мяне Шчур.
— Праз 15 хвілін.
— Ну то хадзем!
Шчур шчодра плаціць фурману. Я даю яму яшчэ 20 даляраў і кажу:
— На шчасце!
— Дай, Божа, шчасця! — адказвае фурман.
Мы бяром чамаданы і абходзім вакзал наўкол. He хочам ісці праз залу чакання, дзе ёсць паліцыя і дзе можам спаткаць знаёмых з мястэчка. 3 другога боку цягніка мы ўвайшлі ў вагон трэцяга класа. Займаем свабоднае купэ.
Цягнік зрушыўся з месца. Шчур выйшаў з вагона і пайшоў шукаць Петрыка. Неўзабаве вярнуўся да нас разам з ім. Я прывітаў калегу. Дапамог яму пакласці багаж на паліцу. Мы размаўляем пра розныя рэчы. Час прайшоў непрыкметна. Шчур і Грабар ляглі спаць, а мы ўсё размаўляем. Петрык хацеў аддаць мне грошы, якія я пакідаў у яго, але я папрасіў, каб ён узяў на захаванне яшчэ 2900 даляраў, каб разам было 4 тысячы. Ён неахвотна згадзіўся.
Раніцай мы прыехалі ў Вільню. Шчур сказаў, што затрымаемся ў розных гатэлях, каб не прыцягваць увагу паліцыі. Петрык даў мне адрас сваёй маці на Звярынцы і папрасіў наведаць яго ўвечары.
Шчур пасяліўся ў казённым гатэлі каля вакзала. Мы аднеслі туды ўсе свае рэчы. Я пасяліўся ў гатэлі на вуліцы Вялікай. А Грабар велічным жэстам выклікаў рамізніка.
— Вязі ў гатэль!
— У які?
— Псршая катэгорыя!
— Есць «Брыстоль», «Купецкі», «Палас»...
— Вязі ў найлепшы.
Вялікі горад спачатку вельмі ўразіў мяне. Я быў папросту ашаломлены. Мяне раздражняў вулічны рух, аглушаў шум... Больш за два гады жыцця па-воўчаму не прайшло бясследна. Мноства бяссонных начэй, пастаяннае ўгляданне ў змрок, пастаяннае хаджэнне пад кулямі, пастаянная пільнасць зрабілі з мяне зусім іншага чалавека. Я памяняўся нават фізічна.
Даўно не бачыў сябе ў вялікім люстэрку. Калі цяпер, з ног да галавы апрануты ва ўсё новае, я глянуў на сябе ў вялікае люстэрка, то быў здзіўлены. Я ўбачыў чужога чалавека. Асабліва дзіўнымі былі твар і вочы, халодныя, блукаючыя, у якіх затаіліся загадкавая глыбіня, якой не было раней. 3 таго часу я не л юбл ю ўглядацца ў вочы людзям і стараюся, каб мой погляд быў спакойны і лагодны... Я доўга глядзеў сабе ў вочы, стараючыся зразумець: што гэта? Але не мог гэтага зразумець!.. Там было штосьці з начнога змроку, бляску сталі і агнёў карабінавых стрэлаў, з пастаяннага заціскання зубоў, пастаяннага чакання ўдару і жадання папярэдзіць удар... У іх адбіваліся застылая ноч і граніца...
Мянездзівілі людзі. Яны непатрэбнанервовыя. Робяць шмат лішніх рухаў. Яны вельмі рассеяныя і няўважлівыя. 3 любой нагоды пачынаюць нервавацца, злавацца, крычаць. Усе вельмі прагныя і вельмі баязлівыя. Заўсёды і ўсюды стараюцца мяне ашукаць на капейках, на дробязях. Я паддаюся на ашуканства і ў душы смяюся з гэтага.
Я гуляю днём і ноччу. Мне ледзьве хапае часу паспаць. Я гуляю, а гэта значыць: ем і п'ю ў розных рэстаранах, хаджу ў кіно і тэатры, купляю прадажных жанчын. Гэта танны тавар, і пасрэднікаў кругом поўна! Яны прапануюць мне спатканне з рознымі какеткамі, з дзяўчынамі, дзяўчынкамі, амаль дзецьмі. Жанчын тут цэняць, як коней: за адзін раз, за гадзіну... Мне некалькі разоў рабілі такія прапановы, ад якіх я адварочваўся з агідай. Каля мяне круцяцца розныя тыпы. Пранюхалі пра грошы. Цяпер я пазнаю горад з зусім іншага, невядомага мне боку. I бачу, што людзі ў ім жывуць намнога горш, чым на паграніччы... Што тут пастаянна, на
кожным кроку, віруе бязлітасная барацьба, у якой бяда слабому або няздатнаму...
Учора ўначы, каля першай гадзіны, я вяртаўся ў гатэль. Разам са Шчурам і Грабаром гуляў у адным з патаемных дарагіх бардэляў. Мне ўсё надакучыла: і п'яныя распусныя бессаромныя жанчыны, і душныя пакоі, і пах алкаголю. Я выйшаў на хвіліну на вуліцу. Ноч была цудоўная. Зоркі блішчэлі так прыгожа, як там, на паграніччы. Вялікая Мядзведзіца распасціралася на чорным небе. Усё таксама прыгожа, як там... He хапала толькі шуму лесу, а вакол мяне не палі і не дрэвы, а змрочныя, панурыя, халодныя камяніцы, у якіх жывуць такія самыя змрочныя, панурыя і халодныя людзі...
Я вярнуўся ў памяшканне. Развітаўся з калегамі і жанчынамі.
— Куды так рана?
— Толькі началі забаву і ўжо ўсё!
— Застанься, коцік!
— Так, на суха, і скончыш?
Бачу п'яныя, мутныя вочы калегаў і іх бессэнсоўныя твары. Бачу потныя тлустыя твары жанчын. Па іх тварах сцякае пудра.
— Мне баліць галава! — кажу я і выходжу з памяшкання. Паволі цягнуся па горадзе. Вуліцы пустыя. Прахожых мала. На скрыжаваннях вуліц маячаць цёмныя постаці паліцыянтаў.
«Граніца, — думаю, — і зялёнкі... I тут ёсць гранічныя палосы, калючы дрот, даносчыкі, засады. I тут займаюцца кантрабандай легальна. Гэта кантрабанда мае розныя выгляды і постаці. Падман, эксплуатацыя, фальш, садызм, пыха, ашуканства... Тутусе перамытнікі! «Паў-стан-цы»!..
Паволі іду вуліцамі. Я элегантна апрануты, таму паліцыянты не звяртаюць на мяне ўвагі. Каля гатэля, у якім я жыву, з бакавой вуліцы насустрач мне выйшла дзяўчына. Яна кідка апранута. Хвіліну яна аглядае мяне, а потым залётна ўсміхаецца і кажа:
— Можа, пойдзем?
Я бачу малады твар і нібы прылепленую да яго прафесійную ўсмешку.
— Чаму ты так позна на вуліцы? — спытаў я ў яе.
— He зарабіла... Ліхі час... перад першым!..
— To хадзем!
Я прывёў яе ў гатэль у свой пакой.
— Хочаш есці? — спытаў я.
— Так.
Я загадаў заспанаму афіцыянту прынесці графін гарэлкі, піва і халодныя закускі. Дзяўчына хціва есць, і мне гэта падабаецца: яна сапраўды была галодная! Я выпіў шклянку гарэлкі. Калі дзяўчына скончыла есці, я загадаў ёй легчы на ложак каля сцяны. Замкнуў дзверы на ключ і схаваў яго так, каб яна не заўважыла, дзе. Кашалёк з часткай маіх грошай паклаў у шуфляду тумбачкі. Буйнейшыя купюры былі схаваны ў мяне ў сакрэтнай кішэні пінжака.
Я кладуся ў ложак. Куру папяросу. Потым засынаю. Уначы мяне разбудзілі асцярожныя рухі дзяўчыны. Я хутка прачынаюся — не так, як гарадскія людзі, якім патрэбны пэўны час, каб поўнасцю прачнуцца. Я прачынаюся ў адну хвіліну, чуйны і прытомны, але раблю выгляд, што працягваю спаць. Інстынктыўна адчуў хітрасць. Падумаў: «Мяне, сястрыца, не здзівіш такімі неспадзяванкамі». Ведаю, што яна хоча вылезці з ложка, таму, робячы выгляд, што сплю, я паварочваюся на левы бок так, каб можна было бачыць увесь пакой, і, закрываючы твар рукой, чакаю: што яна будзе рабіць далей?
Яна ўстала з ложка. Падышла да стала. Ціхенька наліла з графіна ў шклянку вады і піла, паглядаючы на мяне. Потым лягла ў ложак і нахілілася нада мной. Я дыхаю часта і гучна. Яна прыслухоўваецца, а потым высоўвае паціху шуфляду тумбачкі і дастае з яе кашалёк. 3 тоўстага пачка банкнот яна бярэ некалькі дзесяцірублёвак. Потым кладзе кашалёк у шуфляду і ўсоўвае яе на месца. Затым падымае з падлогі свой туфель. Складвае купюры ў некалькі столак і моцна ўціскае іх у носік туфля. Потым ставіць яго на падлогу і асцярожна праціскаецца на сваё месца. Паціху
слізгае пад коўдру i прыслухоўваецца, ці сплю я. Але я сплю!.. Сплю і ў душы смяюся.
Раніцай я памыўся і старанна апрануўся. Лола (так яна назвалася) таксама апранулася. Я паставіў шчодрае снеданне і запрасіў яе да стала. Я частаваў яе вельмі культурна. Услугоўваў ёй. Штохвіліну пытаўся:
— А, можа, Лола яшчэ чаго-небудзь хоча?
Дзяўчына ела хутка і прагна. Потым сказала:
— Ну, мне ўжо досыць.
— Досыць?
— Так.
— Ну, тады развітваюся з паняй!
Я падаў ёй руку. У гэты момант яна сказала неяк варожа і пісклява:
— А за ноч?
Гэта мяне раздражніла:
— За ноч? — запытаўся я.
— Так!.. За ноч!.. Што ты сабе думаеш?
Я ўважліва глядзеў ёй у вочы. Доўга маўчаў. Яна пачала адыходзіць да дзвярэй. Я падышоў да яе. Нахіліўся і сарваў з яе нагі туфель. 3 цяжкасцю дастаў уткнутыя ў носік туфля купюры. Разгарнуў іх. Там было 70 рублёў. Я даў ёй 10-рублёвую паперку, а рэшту схаваў у кішэню.
— Вазьмі за ноч!
Яна хацела штосьці сказаць, але я паказаў ёй рукой на дзверы. Яна хуценька выйшла ў калідор.
Трохі пазней да мяне прыйшоў Грабар, і мы разам пайшлі ў гатэль, дзе жыў Шчур.
Скуркі наложку. Скуркі настале. Шматскуракляжыць на крэслах, на падлозе, на падаконніках. Тут ёсць лісы: рыжыя, белыя і блакітныя. Ёсць куніцы, выдры, каракуль, пясцы. Найболып куніц і пясцоў. Заблукала сюды і 300 скурак венгерскага ката — 15 пачак па 20 штук у пачку. Таму заблукалі, што катоў звычайна нясуць ад нас у Саветы: гэта адзіныя скуркі, якія перамытнікі нясуць у Расію.