Каханак Вялікай Мядзведзіцы
Сяргей Пясецкі
Выдавец: Рэгістр
Памер: 405с.
Мінск 2019
Знаходжуся з аднаго боку, а Шчур насупраць мяне, ля ўваходу ў гэты штучны яр. Гэта зручная пастка для партыі, якую мы падпільноўваем ужо два тыдні і якая ўжо тры разы вырывалася з нашых рук. Маюць нейкае дзівоснае шчасце! Гэта нас злуе, і мы ўпарта працягваем іх пільнаваць. У гэтым яры робім засаду ўжо трэцюю ноч.
Цяпер палова жніўня. Лета заканчваецца. Чацвёрты месяц мы палюем на «паўстанцаў». Прыхапілі некалькі партый. Напэўна, больш, чым вартавыя па абодва бакі граніцы на працягу цэлага года. За малымі партыямі «паўстанцаў», што ходзяць на ўласную руку, мы не ганяемся, бо гэта вельмі марная здабыча для нас. Мы вылоўліваем вялікія партыі, якія пераносяць дарагі тавар. Некалькі партый мы разбілі ўшчэнт, бо купцы, бачачы пастаянныя «засыпкі», перасталі даваць ім тавар. Мы працуем з машыністамі або ўдзельнікамі тых партый, якія трымаюць у сакрэце ад калег свае зносіны са Шчурам. Гэта яны дакладна паказваюць нам свае дарогі і пункты, а мы робім на іх
засады ў Саветах, бяром іх жыўцом перш, чым яны зразумеюць, што здарылася і хто мы.
На мне чорная скураная куртка і шапка з чырвонай зоркай. Я нашу сінія штроксавыя штаны, абшытыя скуранымі латкамі і боты з доўгімі халявамі. Таксама апрануты і Грабар. У Шчура доўгі вайсковы шынель і вайсковая шапка без какарды.
Першая гадзіна ночы. Мне вельмі хочацца спаць, але я перамагаю санлівасць і ўважліва гляджу ў бок маста. Ззаду чую нейкі шум. Нахіляюся да зямлі і рыхтую рэвальверы. Раздаўся ціхі свіст. Два разы. Я адказваю. Збоку, з-за дрэў, паказваецца Шчур. Ён садзіцца каля мяне і шэпча:
— Мусіць, ужо не пойдуць.
— Мусіць... Ужо даўно першая гадзіна мінула.
— Закурым?
— Давай.
Я аддаліўся ў глыб лесу. Зняў куртку. Лёг на зямлі, накрыўшы галаву і верхнюю частку тулава. Закурыў папяросу, схаваў яе ў рукаве і вярнуўся да Шчура. Ён таксама закурыў папяросу. Мы доўга сядзім моўчкі і курым. Адначасова ўважліва прыслухоўваемся, што робіцца навокал, і аглядаем мясцовасць перад сабой.
Сядзім на беразе абрыву са звешанымі нагамі. Пад намі рассцілаецца шэрая плоскасць дарогі і губляецца ў сівым змроку.
Грабара з намі няма. Ён у засадзе на іншым баку ракі, схаваўся ў кустах каля маста. Мы разлічваем на тое, што партыя можа падысці іншай дарогай, бо злева ад маста таксама ёсць брод. Калі б Грабар заўважыў, што партыя перапраўляецца там, ён павінен быў паведаміць нам пра гэта, і мы б заступілі ім дарогу ў некалькіх кіламетрах ад таго месца.
Калі мы сядзелі на беразе абрыву, асцярожна пацягваючы папяросы, я ў нейкі момант заўважыў, што ўнізе нешта рухаецца. Гэта выглядала так, нібы раптам частка дарогі пачала без шуму паўзці ўверх... Я хуценька нахіліўся. Пачуў лёгкі гук, нібы ад удару метала аб метал. Зноў такі самы
гук... Мусіць, гэта бразганне зброі... Я падняў з каленяў парабелум і лёг на бераг абрыву. Шчур, гатовы страляць, з рэвальверам укленчвае каля мяне. Праходзіць некалькі секунд, і мы бачым, як унізе, якраз пад намі, сунуцца два ўзброеныя чырвонаармейцы. Іх шэрыя шынялі зліваюцца з шэрым фонам дарогі, і, каб не рух, мы не змаглі б заўважыць іх нават з такой блізкай адлегласці. Лёгкае лясканне зброі гучыць безупынна, пры кожным іх руху. Тупату мы не чуем, бо ногі чырвонаармейцаў патанаюць у мяккім пыле, які засцілае дарогу. Мы ўсё глядзім уніз. Губляем іх з вачэй. Трымценне зброі сціхае ў далечыні.
— Пайшлі, — кажу я ціха Шчуру.
Ён доўга не адказвае мне, а потым шэпча:
— He... стаяць...
— Я пайду пагляджу.
Я ўстаю з месца і, робячы павольна і ціха вялікі паўкруг паміж соснамі, якія растуць на вяршыні абрыву, выходжу на край вялікай паляны, пасярод якой прабягае дарога да граніцы. He бачу ані процілеглага, зарослага лесам, боку паляны, ані мастка, але мне здаецца, што я чую галасы, якія аддаляюцца. Кладуся на зямлю і гляджу на дарогу так, каб было відаць неба: такім чынам вельмі пашыраецца поле зроку. I мне здаецца, што я адрозніваю постаці, які памяншаюцца. Каб пераканацца, я разглядаю іх хвіліну. Потым вяртаюся ў лес і іду на бераг абрыву, дзе калісьці пакінуў паміж карэннем сасны брызентавую торбу, у якой было шэсць пляшак спірту, літр лікёру і некалькі шакаладак.
Шукаю тое месца. Паволі іду між дрэвамі, гледзячы пад ногі. У левай руцэ ў мяне ліхтарык, у правай — парабелум. I тут на краі абрыву, каля пня старой сасны я бачу нейкую шэрую пляму. Думаючы, што гэта мая торба, я нахіліўся, каб падняць яе. Раптам пляма адсунулася ад маёй выцягнутай уперад рукі, і я пачуў крык:
— Кто это? Рукн вверх!
Я раблю вялікі скок узад і ўбок. Падаю на калені і накіроўваю налева ад сябе сноп промняў электрычнага ліхтарыка. Бачу дзве галавы ў будзёнаўках з чырвонымі зоркамі
спераду. Два дулы карабінаў накіраваны ў тое месца, дзе я быў хвіліну таму. У гэты момант справа, з берагу абрыву, бліснуў яшчэ адзін ліхтарык і раздаўся голас Шчура:
— Рукн вверх!
Я патушыў свой ліхтарык і саскочыў з абрыву, які ў гэтым месцы быў невялікі, да чырвонаармейцаў, якія там стаялі... Парабелум я трымаў напагатове... Шчур свяціў на нас зверху.
— Штозаяны, псякрэў?! — спытаўя,лаючысяпа-руску.
— Чырвонаармейцы.
— Якога д'ябла тут робіце?
— Вяртаемся з Краснага. Былі там у засадзе.
— Адкуль вы? 3 граніцы?
— Ну, так.
— А хто вам дазволіў цягацца па тылах і рабіць засады?
— Палітрук.
— Ці ёсць у вас пасведчанні чырвонаармейцаў?
-He.
— Тады адкуль я, да халеры, магу ведаць, што вы чырвонаармейцы?
— Вы, таварыш, не лайцеся. He маеце на гэта права!
— А чаго вы тут лазіце і палохаеце нам перамытнікаў?
— Мы ішлі дарогай... Вельмі ціха...
Шчур, працягваючы свяціць ліхтарыкам, таксама саскочыў уніз. Потым ён патушыў ліхтарык, і нас на нейкі час агарнула поўная цемра.
— Маеце вольны час? — спытаў Шчуру чырвонаармейцаў.
— Маем.
— Дык дапамажыце нам... Трэба ціха... Нас могуць пачуць. Цяпер палова другой гадзіны. Можна яшчэ да трэцяй трымаць засаду.
Адзін з чырвонаармейцаў звярнуўся да мяне:
— Таварыш, на тым баку ракі ў карчах нехта сядзіць.
— Адкуль вы ведаеце?
— Бачылі. як закурвалі папяросы. Запалка бліснула. Я зразумеў, што там заўважылі Грабара, і сказаў:
— Гэта наш чалавек... Вы ведаеце Макарава?
Чулі...
— Гэта ён.
— А мы думалі, што перамытнікі. Чакалі, што яны выйдуць у поле, але яны не вылазілі. Таму мы пайшлі далей, бо ў хмызняку чорт ведае, хто можа сядзець.
— Добра зрабілі, — сказаў я салдатам. — Бо калі б вы неспадзявана на яго нарваліся, ён бы мог вас падстрэліць.
Шчур забраў з сабой аднаго, а я другога. Мы вярнуліся на свае месцы і пашыбавалі далей. Я і іаціху размаўляў з салдатам. Ён з Барысава. Падрабязна расказваў мне пра сябе і сваю службу. Расказаў, што ў адным месцы бальшавікі тавар у Мінск на возе перавозяць. Абяцаў дапамагчы нам зрабіць на іх засаду. Запытаўся ў мяне, якой фірмы ў мяне рэвальвер. Ён першы раз у жыцці бачыў такую зброю.
А трэцяй гадзіне ночы мы знялі засаду. Шчур ціха свіснуў два разы і са сваім кампаньёнам сышоў з абрыву ўніз. Мытаксамазбеглізузгоркаівыйшлі надарогу. Потым дамовіліся аб сустрэчы з чырвонаармейцамі ў нядзелю а дзявятай гадзіне вечара каля карчоў, справа ад дарогі, на тым баку рачулкі. Мы развіталіся з салдатамі, якія пайшлі ў бок граніцы. А потым пайшлі шукаць Грабара. Ён выйшаў з кустоў нам насустрач.
— Што ў цябе чуваць? — спытаў я ў яго.
— Тут былі масалкі... Двое было... Панюхалі, панюхалі і пайшлі... Я хацеў дзьмухнуць у іх з коміну, але не хацеў шухеру рабіць!
— Яны бачылі, як ты курыў! — сказаў Шчур. Ты глядзі. Так няможна!
Крутымі вузкімі сцежкамі мы пайшлі ў глыб лесу. Дарога была доўгай. Шмат разоў мы мянялі напрамак. Перайшлі даволі вялікае балота. Нарэшце, калі пачало віднець, мы затрымаліся ў добра ўкрытым месцы. Тут пераднявалі.
Перш за ўсё мы паснедалі: па малой лусце хлеба, па вялікім кавалку сала, па палавінцы шакаладкі і па некалькі грамаў спірту на кожнага.
Разагрэтыя рухам і алкаголем, мы ляглі спаць. Я BapTyro першым. Мы заўсёды так робім: вартуем сон калегаў
326 Kochanek Wielkiej HIEDZWIEDZICY па дзве гадзіны кожны. Засынаць нельга. Я стараюся не класціся на зямлю. Сяджу, стаю, паціху хаджу паблізу нашай сховы, але не кладуся, бо можна нечакана заснуць.
Спірт і сала канчаюцца. Хлеба не маем ужо некалькі дзён. Маем шмат скурак куніц, лісіц і пясцоў, але не маем чаго есці.
Робім днёўку. Я вартую. Падтрымліваю вогнішча. Пяку ў ім бульбу, якую накапаў у полі паблізу смалярні. На каленях у мяне сядзіць вялікі рыжы кот. У яго вялікі лоб і падраныя ў частых бойках вушы. Гэта павінен быць валацуга па прызванні. Такі каціны канкістадор. Я ачышчаю ад солі тоненькія лустачкі сала і кармлю ката. Ён неахвотна есць.
Гэты кот прыйшоў да мяне ўвечары ў засаду. Маё месца было ў неглыбокім рове побач з мастком. Шчур сядзеў у зарасніку на іншым баку дарогі. Грабар быў на супрацьлеглым канцы паляны. Тут павінна была прайсці вялікая партыя перамытнікаў. Машыніст і той, хто іх суправаджаў, павінны былі несці значную суму грошай. План дзеянняў у нас быў просты: калі партыя выйдзе з лесу, Грабар будзе неўпрыкмет ісці за імі ззаду. Калі партыя ўзыдзе на мост, ён павінен будзе асвятліць іх ліхтарыкам і крыкнуць: «Стой! Рукі ўверх!» Потым гэтаксама павінен быў зрабіць Шчур, які знаходзіўся на тым баку дарогі. Трэба было старацца распазнаць машыніста і праважатага, і ў выпадку ўцёкаў партыі даганяць толькі іх, бо яны мелі схаваныя даляры.
Час цягнуўся. Было вельмі цёмна. Я сядзеў у гушчыні хмызняку, якім зарос край лесу і даўно не чышчаны роў. Я трымаў у левай руцэ ліхтарык, а ў правай рэвальвер. Мяне нудзіла пастаяннае прыслухоўванне і ўгляданне ў начны змрок. Я прыкрыў вочы. Быў упэўнены, што і так пачую крокі партыі перамытнікаў. Раптам з левага боку, у рове, пачуўся шум. Я ледзь не ўсхапіўся на ногі. У першую хвіліну я хацеў пасвяціць туды ліхтарыкам, але гэтага рабіць было нельга без пэўнай патрэбы. Я зноў стаў на кале-
ні на дне рову. Высунуў улева дула рэвальвера і падрыхтаваўся страляць. I тут я адчуў, як нешта даткнулася да майго калена. Рукой, у якой быў ліхтарык, я датыкнуўся да нечага мяккага і цёплага. Гэта быў кот. У яго быў кароткі абрэзаны хвост. Мяне здзівіла тое, што ён мог у гэты час знаходзіцца ў бязлюддзі, у глыбіні вялікага лесу. Я сядзеў з ім у засадзе да раніцы. Потым я аднёс яго на нашу дзённую меліну. Цяпер мы разам сцеражом сон Шчура і Грабара.