• Газеты, часопісы і г.д.
  • Каханак Вялікай Мядзведзіцы  Сяргей Пясецкі

    Каханак Вялікай Мядзведзіцы

    Сяргей Пясецкі

    Выдавец: Рэгістр
    Памер: 405с.
    Мінск 2019
    93.88 МБ
    Алінчукі, нізка нахіляючыся, адзін за адным улезлі ў канал. Я ў гэты момант моцна пацягнуў за шнурок тры разы. Шчур усхапіўся на ногі і ў некалькі вялікіх скачкоў знік за насыпам. Грабар скокнуў уніз з нашага боку. Я пабег за ім.
    Амаль адначасова ля абодвух уваходаў у канал бліснулі электрычныя ліхтарыкі. Залілі яго яркімі промнямі. Я пачуў халодны, спакойны, упэўнены голас Грабара:
    — Рукі ўгору!.. Раз, два!.. I ані мыр-мыр... Першая катэгорыя!
    «Ого! — падумаў я. — Дык ты такі!»
    Я пасвяціў сваім ліхтарыкам, і Грабар з нажом, які блішчэў у правай руцэ, рушыў уперад. Мы са Шчурам усё яшчэ свяцілі ўсярэдзіну канала. Шырока расшпілілі курткі, каб засланіць імі ўваход у канал, каб здалёк не было бачна святло ліхтарыкаў.
    Грабар абшуквае першага з краю. Я пазнаў Альбіна. Грабар дастаў з яго кішэні рэвальвер, магазіны і яшчэ He­rnia, чаго я не мог убачыць здалёк. Усё гэта ён схаваў у сваіх кішэнях. Потым абшукаў другога перамытніка — Адольфа. Таксама абмацаў яго, вывернуў кішэні, забраў зброю. Наступны быў Альфонс. Пасля яго Амброзі і, нарэшце,
    1 Цыт (польскі жаргон) — азначае цыц.
    Альфрэд. Перамытнік нешта сказаў Грабару яне пачуў што. У адказ пачуўся голас Грабара:
    — Па якім такім праве? А па такім, што мне так падабаецца! Разумееш?.. А як мне спадабаецца, то табе зубы павыбіваю ці вось гэтую «касу» ў бок усаджу. Зразумеў?
    Грабар скончыў абшукваць Алінчукоў. Потым сказаў ім: «Скідайце носкі! Мігам, бо паганю вас!»
    Цяпер у Грабара ў левай руцэ ліхтарык, а ў правай зараджаны парабелум, які ён забраў у Альфрэда. Браты борздзенька скінулі ношы з плячэй. У гэты момант Грабар гучна сказаў:
    — Ацяпермаршзаграніцу!.. Гуськом... Адзінзаадным... Я буду ззаду... Хто азірнецца, атрымае пілюлю... Для ачышчэння сумлення... Вылазь!.. Пайшлі!.. Першая катэгорыя!
    Шчур выключыў ліхтарык і адсланіў уваход. Алінчукі адзін за адным вылазілі з каналу і накіроўваліся ў поле. Грабар ішоў за імі. Шчур улез у канал, і мы пачалі выкідаць носкі. Яны былі досыць цяжкія. Я пачаў звязваць іх па дзве. Дзве для Грабара, дзве длямяне, адля Шчура, які быўслабейшы за нас, я пакінуў адну носку.
    Мы чакалі, калі вернецца Грабар.
    — Марова ты іх абрабіў! — сказаў я шэптам Шчуру.
    — Мы старая фірма! Жыган! Ведаю, каго ўзяць на гэтую работу!.. Такіх, як ён, мала на паграніччы!
    Неўзабаве я пачуў лёгкія крокі, і з верху насыпу збег Грабар.
    — Дзе ты іх пакінуў? — спытаў у яго Шчур.
    — Паўкіламетра іх вёў. Можа, да самой граніцы... Я тут мясцін не ведаю... А потым паціху ўзад, узад... Да самай Масквы прамаршыруюць: будуць думаць, што я ззаду іду...
    Мы вярнуліся на меліну. На гарышчы пры святле ліхтара Грабар стаў вымаць рэчы, якія забраў у Алінчукоў. Там было пяць рэвальвераў: тры парабелумы і два наганы, пяць ліхтароў, шмат патронаў і запасных магазінаў. Акрамя гэтага было некалькі партманэ. Шчур пачаў іх пераглядаць. Там было шмат польскіх і савецкіх грошай, даляры і фунты
    стэрлінгаў. Ніякіх дакументаў не было — перамытнікі не бяруць у дарогу дакументы, якія б пацвярджалі іх асобу.
    — Ведаеш што? — сказаў Шчур. — Палову грошай аддадзім маці Кручака, а палову адашлём Лорду ў турму. Яны праз Алінчукоў пакрыўджаныя. Няхай хоць гэта будуць мець!
    — 3 паршывай авечкі хоць воўны клок! — сказаў Грабар.
    — А для нас яшчэ будзе тавар і машыны.
    Мы пачалі распакоўваць носкі. Тавар быў дарагі: лакіраваная скура, гемза, французскія перламутравыя гузікі, батыст, шаўковыя панчохі. Усё найвышэйшага гатунку.
    — Ну-ну! Добры кукіш мы ўрвалі! — сказаў Шчур.
    — Дзе ты гэта «апыліш»? — спытаў у яго Грабар.
    — Чорт яго ведае! Прадаць маю дзе, але шмат страчу!
    — Ведаеш што? — сказаў я Шчуру. — А, можа, паспрабуем занесці тавар да Бамбіны? Яе даўно вызвалілі і справу «замазалі».
    — Добра ты раіш! — адказаў Шчур. Тут трэба аддаць палову задарма. А там яшчэ заробім стопрацэнтна. Возьмем разоў у восем-дзевяць болып, чым тут... Ну, і таго, — ён міргнуў мне, — убачыш сваю Бамбісю. Добра, што ты ўспомніў.
    Мы вырашылі скарыстаць цёмныя ночы і заўтра перанесці за граніцу тавар, які забралі ў Алінчукоў. Шчур пайшоў у мястэчка, а я і Грабар засталіся на меліне.
    Глава 7
    Мы добра ўзброеныя. У мяне два парабелумы: адзін уласны, а другі адабраны ў Алінчукоў. У Шчура таксама два парабелумы, а ў Грабара — два наганы. He давяраем аўтаматычнай зброі. Нясём тры вельмі цяжкія носкі з таварам Алінчукоў... Быў тавар прызначаны ў Саветы — і ідзе ў Саветы. Толькі са спазненнем на адзін дзень і на іншы пункт.
    Ноч цёмная. Ідзём пераважна лесам. Паволі, асцярожна, крок за крокам, хаця і не баімся нікога, бо на кулі з засады, з-за куста мы можам адказаць дзясяткамі куль! Наша асцярожнасць прадыктавана ахвотай здзівіць людзей, якія нас чакаюць. Асцярожныя мы да немагчымасці, а ў выпадку патрэбы будзем ваяваць да апошняга. Пра гэта мы не гаварылі, але ведаем ўсе.
    Каля граніцы мы затрымаліся, селі на зямлю і знялі боты. Потым залажылі іх за паясы халявамі ўніз. Далей пайшлі ў шкарпэтках. Мы ішлі ўперад без шуму, нібы здані. Ногі мяккаступалі пагалінках ламачча, шышкахізусім не рабілі шуму.
    Нас вядзе Шчур. Я добра ведаю гэты адрэзак і іду апошні. Грабар паспявае за Шчурам — гэты адрэзак яму зусім незнаёмы, таму ён ідзе ўсярэдзіне. У мяне ў руках два рэвальверы. Запасныя магазіны адцягваюць левую кішэню. Крок за крокам, паціху, свабодна ідзём наперад. Мінаем хмызнякі, дрэвы, завалы ламачча. Пакрысе вочы прывыкаюць да цемры і бачаць мясцовасць на значнай адлегласці.
    Мінаем сцежкі, якімі ходзяць балыпавіцкія салдаты па тылах граніцы. Асцярожна набліжаемся да кожнай сцежкі. Доўгі час, засяродзіўшыся, прыслухоўваемся, а потым пераходзім небяспечныя месцы. Зноў марш, зноў лес, зноў сцежка...
    У адным месцы Шчур затрымаўся ў двух кроках ад сцежкі. Раптам ён стаў на калені. Мы зрабілі тое самае. Спа-
    чатку я нічога не чую, а потым да маіх вушэй даходзяць невыразныя гукі. Спачатку я не магу зразумець, што гэта. Потым чую выразны шоргат ног па зямлі... Гэта ідуць зялёнкі. Часам яны затрымліваюцца, тады наступае дзіўная, трывожная цішыня... Зноў чуецца шоргат ног... Бліжэй, бліжэй... Раптам я заўважаю цёмныя абрысы, якія паволі сунуцца сцежкай да нас... Мы маўчым... Я злёгку падымаю рэвальверы ўгору і накіроўваю дулы перад сабой... «Магу зрабіць з імі, што хачу!.. Маю васемнаццаць куль напагатове... Mary выпусціць іх за некалькі секунд. Mary ператварыць гэтых двух вартавых у прадзіраўленае кулямі мяса!»
    Яны ідуць павольна, ляніва... Спыняюцца насупраць нас. Адзін лёгка кашлянуў. Шчур ужо каля іх: калі б хацеў, мог бы схапіць іх рукой за адзенне. Хвіліну яны стаяць, прыслухоўваюцца... Нічога не заўважыўшы вакол, цяжка тупаючы нагамі, яны пайшлі далей. Я адчуваю нешта накшталт пагарды да іх.
    Шум крокаў усё больш аддаляецца ад нас. Шчур устае і ідзе наперад. Мы ідзём за ім. Рухаемся без шуму, як цені, як прывіды. Мы спрытныя, дасведчаныя, хітрыя, добра ўзброеныя, упэўненыя ў сабе... Прыемна працаваць у такіх умовах, з такімі калегамі...
    Я дзіўлюся гэтаму вар'яту Шчуру. Думаў, што ён здольны толькі рабіць авантуры, а ён вядзе нас так ціха і асцярожна, што я не знаходжу слоў, каб выказаць маё здзіўленне. Адначасова ён паказвае бравую адвагу. Напрыклад, другую лінію мы перайшлі гіа мосце. Яго ніхто не вартаваў. Калі б хто-небудзь быў на мосце, то заўважыў бы нас толькі каля сябе. А тады... Ці трэба пісаць, што было б тады?..
    Мы чуем, што па дарозе едзе нейкая павозка. Мы збочваем з тракту і спыняемся паблізу невялікага ельніку. Гэта не адна павозка, а цэлы табар. Едуць кудысьці ў напрамку граніцы, можа, на лясныя работы паблізу.
    У некалькіх кіламетрах ад граніцы мы абуваем боты і палявымі дарогамі пнемся ўперад, стараючыся скараціць сабе дарогу. На світанні наблізіліся да хутара Лёні. Нарэшце
    я яе ўбачу. Я часта думаў пра гэта, збіраючыся яе праведаць. Мы затрымаліся ў лесе каля хутара і чакалі ўзыходу сонца.
    Усё больш віднее. Цяпер мы выразна бачым дарогу, якая вядзе ў бок хутара, і двор. Бачым, як парабак запрагае каня і выязджае ў поле. Потым я ўбачыў, што дзеўка, узяўшы вялікі цэбар, пайшла ў хлеў. Чужых людзей каля хутара не відаць.
    — Пайду... пагляджу... — сказаў я Шчуру.
    — Добра. А калі што якое, рубі з комінаў і плітуй да нас. Мы падтрымаем.
    — Гіт.
    Я шыбую без носкі дарогай да хутара. Уваходжу на дзядзінец, потым на ганак і ў сенцы. Рук з кішэняў не вымаю. У іх — зараджаныя і ўзведзеныя рэвальверы. 3 сенцаў зазіраю праз напалову адчыненыя дзверы ў чорную палову хаты. Бачу Лёню. Павярнуўшыся да мяне спінай, яна мыецца ў вялікім рондалі, пастаўленым на табурэце пасярод хаты. Намыленымі рукамі трэ твар і шыю. Я падкраўся да яе. Лёня змыла твар вадой. Калі праз некаторы час яна выпрасталася, я абхапіў яе рукамі і ўзняў угору. Яна ўскрыкнула і вырвалася з маіх рук. Рондаль упаў на падлогу, вада разлілася.
    — Гэта я, Лёня!
    Яна прыціснула руку да сэрца і сказала:
    — Як ты мяне напалохаў! Ты адкуль?..
    — 3 Польшчы... Мне здарыўся тавар. Я хацеў цябе адведаць і прыйшоў з калегамі.
    — Колькі іх?
    — Двое.
    Лёня паспешліва выцерлася ручніком і пачала адказваць на мае пытанні, весела ўсміхаючыся і радасна блішчучы вачыма.
    — У цябе спакойна?
    — Зусім... Мяне цяпер не чапаюць... Мусіць, аднекуль ведаюць, што я закрыла пункт.
    — А мой тавар прадасі?
    — Чагоятолькі незраблюдля цябе! Ты незабыўмяне? Хадзі, павітаемся!
    Яна кінула ручнік на лаву і абняла мяне за шыю. Яна пахла мылам і мятай. Пацягнула мяне за руку на іншую палову хаты.
    — Там хлопцы чакаюць! — сказаў я ёй.
    — Хай пачакаюць трохі. Я даўжэй цябе чакала.
    Я пайшоў у лес і прывёў калег на хутар. Лёня ўжо апранулася. Яна запрасіла нас у пакойчык за перагародкай, у якім мы звычайна рабілі «бандажы». Цяпер мы падаставалі тавар з носак, рассартавалі яго на стале і пералічылі.
    — Калі Бамбіна спіхне гэтыя шмоткі? — спытаў Шчур.
    — Табе не церпіцца?
    — Так, ды і форса патрэбная.
    — Як хочаце прадаць: за золата ці за даляры?.. А, можа, абмяняць на футра?
    — Прадай за даляры!
    — Калі так, то заўтра на вечар усё зраблю. Сёння не змагу. Вы павінны пераначаваць у мяне.
    — Каб нас тут не цопнулі...
    — He цопнуць, бо адкуль даведаюцца?
    — А тады Уладака...