Каханак Вялікай Мядзведзіцы
Сяргей Пясецкі
Выдавец: Рэгістр
Памер: 405с.
Мінск 2019
— Чакай, зараз!
— Можаш не апранацца, я і так пазнаю цябе!
— Надта ты разумны! — азваўся голас з-за шыбы.
Праз хвіліну фіранку адсунулі ўбок і знялі з падаконніка вазон. Кручак спрытна ўскочыў на падаконнік і праз акно ўлез у хату. Я зрабіў тое самае. Кручак паклікаў сабаку, і Каро таксама ўскочыў праз акно ўсярэдзіну. Гэта была кухня. Пэўны час мы стаялі ў цемры. Стася выбегла з хаты ізачынілааканіцы. Каліспатрэбіцца, можнабудзе адчыніць іх знутры. У цемры, аднекуль злева я пачуў шэпт:
— Генюся не спіць? — сказаў Кручак. — Можа, прыме мяне на печ пагрэцца... На цёплыя ножкі!..
— А, гэта ты, лайдак! Узлазь сюды, зраблю табе цёплыя вушы. Бач ты, чаго яму захацелася?.. А малака?!
Пачуўся смех. Вярнулася Стася і запаліла лямпу, што стаяла на стале. Левую частку кухні займала вялікая печ. Яе верхнюю частку засланяла вялікая ўзорыстая фіранка, з-за якой на нас употай зыркалі чыесьці вочы.
Мы знялі курткі, а потым бандажы. 3 кішэняў дасталі 4 пляшкі спірту. Адчыніліся дзверы, і ў кухню ўвайшла,
292 Kochanek Wielkiej HIEDZWIEDZICY прыжмурваючы ад святла вочы і пачухваючы ягадзіцы, высокая мажная жанчына гадоў пад сорак пяць. На ёй быў свабодны выцвілы халат і тапкі на босую нагу. Гэта была гаспадыня хутара — Марыяна Зых, маці шасці дачок. Мужчын на хутары не было, калі не лічыць дурнаватага парабка Ануфрыя, які быў равеснікам гаспадыні і некалькі гадоў жыў на хутары. Трымалі яго для працы пры конях і для прывозу дроў з лесу. Рэшту працы ў гаспадарцы выконвала ўласнымі сіламі, як казаў Кручак, бабская брыгада. Зрэшты, гаспадарка была невялікая, і жанчыны з ёй лёгка спраўляліся... Маці Кручака, далёкая сваячка Марыяны, казала пра гэтае сваяцтва: «Сёмая вада на кісялі».
Марыяна Зых трымала пункт, які знаходзіўся паміж Новым Дваром і Пятроўшчынай, на паўднёвым захадзе ад Мінска. У горадзе спецыяльныя пасрэднікі шукалі людзей, якія б хацелі нелегальна трапіць з Саветаў у Польшчу, і за салідную плату дастаўлялі іх на пункт Марыяны. Адтуль Кручак пераводзіў іх за кардон. Ён ужо трэці год з поспехам займаўся гэтай працай і адначасова насіў перамыт.
Мы распакавалі бандажы, і Марына разам са Стасяй, сваёй старэйшай дачкой, рассартавала і запісала тавар. Потым разлічылася з Кручакам (рабіла яна гэта адразу). За ўвесь тавар Кручак атрымаў 370 даляраў, з якіх ён даў мне 20 даляраў за дарогу.
Потым Стася і Марыяна прыгатавалі для нас снеданне.
А пасля гаспадыня сказала:
— Ну, хлопцы, ідзіце на гарышча паспіце!
— Яшчэ чаго! — усклікнуў Кручак. — На гарышча? А я хачу на печ.
Ён ускочыў на прыпечак, а адтуль нырнуў пад фіранку і ўзлез на печ. Пачуліся крыкі, віск, смех.
— Ідзі адсюль!
— Ты бессаромнік!
— Адлупцаваць яго!
Хутка Кручак, атрымліваючы кухталі, саскочыў з печы на падлогу. Потым мы ўзялі два доўгія кажухі і ў суправаджэнні Марыяны і Стасі, якая несла лямпу, выйшлі ў сен-
цы, дзе стаялі драбіны, па якіх можна было ўзлезці на падстрэшша. Кручак узлез наверх і паклікаў сабаку. Каро пачаў спрытна падымацца па прыступках драбін. Калі мы ўзабраліся на гарышча, Марыяна сказала:
— Тут ліхтарыкамі не свяціць і агню не запальваць!
— Добра, добра, — адрэзаў Кручак.
Палову падстрэшша займалі звязаныя снапы саломы. Кручак адняў збоку некалькі снапоў і сказаў мне ўлазіць у гэтую дзірку. За мной папоўз Каро. Кручак паставіў назад гэтыя снапы, такім чынам замаскіраваўшы ўваход. Звонку яму дапамагала Стася, якая за намі ўзлезла на гарышча. Потым мы папаўзлі па вузкім праходзе ў канец гарышча. Гэта была вялікая прастора, дзе магло схавацца нават дзесяць чалавек. Маленькае акенца пад дахам было завешана кавалкамчорнайваўнянайхусткі. У выпадкунадзвычайнай сітуацыі праз яго можна было б уцячы. Мы зрабілі сабе зручны ложак і хутка заснулі.
Набліжаўся вечар. Я і Кручак у суправаджэнні Марыяны, якая была апранута ў доўгі жаночы кажух і абута ў я лавыя боты з высокімі халявамі, падаліся ў напрамку лесу. Марыяна трымала ў руцэ доўгі кій, на які яна абапіралася пры хадзьбе. Каро бег наперадзе.
— Колькі іх? — спытаў Кручак.
— Пяцёра, — адказала Марыяна.
— Хто яны?
— He ведаю... Я не прашу дакументаў. Але я не ўпэўнена. Будзь асцярожны там!
— Чаму не ўпэўнена?
— Ну, бо яны занадта ветлівыя. Усё звяртаюцца да мяне: проша пані тое, проша пані гэта... Мусіць, нейкія нігілісты або яшчэ якія інтэлігенты...
Мы ішлі лесам. У адным месцы ў гушчары паказалася маленькая хацінка. 3 яе выйшаў сівенькі дзядок. Нягледзячы на ўзрост, ён быў вельмі рухавы і ажыўлена жэстыкуляваў, размаўляючы з Кручакам і Марыянай.
— Ну, Грыбок, як тут у цябе, усё ў парадку?
— A ўсё, усё... Як заўсёды...
— Прыносіў ім ежу?
— А як жа! А як жа!
— Ну дык хадзем туды.
Мы паглыбіліся ў густы лес. Праз некалькі хвілін дарогі я ўбачыў вільчак выкапанага ў зямлі склепа. Спераду былі моцныя дзверы, зачыненыя на вялікі іржавы замок у выглядзе агурка. Грыбок не пайшоў да гэтых дзвярэй, а абышоў вільчак кругом і дастаў з яго тыльнага боку некалькі дошак. Потым нахіліўся і сказаў:
— Вылазьце! Зараз пойдзем у дарогу!
Наверх пачалі вылазіць нейкія людзі. Апрануты яны былі па-рознаму, але калі я глянуў у іх твары, заўважыў ва ўсіх адзін выраз, які цяжка апісаць. У ім адначасова былі ўвага даследчыка, халодны погляд баксёра, наіўнасць дзіця ці, цікаўнасць чалавека, я кі бачыць перад сабой нязвыклых людзей, якім давярае свой лёс, нарэшце, лагодны смутак, які затаіўся ў спакойных рашучых тварах. На іх былі старыя курткі і паліто. Двое былі ў ботах, а трое — у чаравіках. У аднаго на галаве была салдацкая шапка, якая называлася «ячменная каша», у другога — вялікая футраная вушанка, двое былі ў «керанках», яшчэ адзін — у вялізнай чорнай папасе. Гэтыя строі не пасавалі ім. Я адразу гэта адчуў. Яны выглядалі, як вайскоўцы ці спартсмены, апранутыя ў лахманы. Іх рухі былі дакладныя і вывераныя. Паставы прамыя. Калі яны вылезлі са склепіку, адзін з іх павітаўся з Марыянай:
— Ушанаванне, пані! Сёння выходзім у дарогу?
— Так. Гэтыя два, — жанчына паказала на нас рукой, — перавядуць вас праз граніцу і здадуць на пункт.
Усе з цікавасцю паглядзелі на нас. У іх вачах былі радасць і трывога. Напэўна, іх здзівіла, што яны бачаць перад сабой двух маладых хлопцаў. Мусіць, яны ўяўлялі сваіх праваднікоў мацёрымі хуліганамі.
Пачало змяркацца. Мы павольна ішлі лесам па вузкай сцяжынцы. Кручак быў першым, «фігуркі» ішлі за ім, а я замыкаў шэсце. Снег у лесе затрымаўся лепш, чым у палях,
і, калі мы сыходзілі са сцежкі, ён з шумам крышыўся пад нагамі. Мы вярнуліся на сцежку, якая неўзабаве прывяла нас на край лесу, паўз каторую ішла шырокая выезджаная санямі дарога.
Вечар быў цёмны і досыць цёплы. У паветры адчуваўся подых надыходзячай вясны. У лесе раздаваліся нейкія дзіўныя шумы. To трашчэлі галінкі дрэў, то падалі з высокіх крон зледзянелыя камякі снегу, то трэскалася і курчылася ад вячэрняга холаду ледзяная шкарлупіна, якая пакрывала снегавыя сумёты.
Кручак спыніўся. Дастаў з кішэні пляшку спірту. Ударам далоні ў дно выбіў корак і, закінуўшы ўзад галаву, пачаў жлукціць проста з бутэлькі.
Я заўважыў, што на тварах «фігурак» пачалі блукаць лёгкія ўсмешкі. Іх здзівіла, што такі смык і п'е. Кручак перастаў піць і падаў мне пляшку.
— На!.. Пасмакчы і перадай далей!
Я таксама выпіў трохі спірту, а потым даў пляшку «фігуркам», кажучы:
— Піце па чарзе... Для разагрэву!..
Яны пачалі піць, няўмела глытаючы спірт. Амаль усе душыліся і кашлялі. Упяцёх ледзь выпілі палову бутэлькі. Я разам з Кручакам выпіў рэшту спірту. Потым калега сказаў:
— Хто хоча, можа закурыць... Потым курыць будзе нельга!
Усе закурылі.
— Ці далёка да граніцы? — запытаў мяне адзін з людзей, якіх мы пераводзілі.
— Далёка.
— А граніцу моцна вартуюць?
— He... Хаця як для каго... Перайсці можна заўсёды.
Кручака таксама распытвалі пра розныя рэчы, і ён ім штосьці расказваў, робячы гэта вельмі неахвотна, бо звычайна цяжка было дакладна адказваць людзям, якія ў такіх справах не арыентуюцца і задаюць недарэчныя пытанні.
Пасля кароткага адпачынку мы рушылі далей у дарогу. Доўга ішлі па палях, якія дзе-нідзе былі ўжо зусім
296 Kochanek Wielkiej NIBBZWIEBZICY свабодныя ад снегу. Неўзабаве апынуліся на беразе Пцічы. Па берагах рака была пакрыта лёдам, а ў сярэдзіне яе віравала вёрткае цячэнне. Мы накіраваліся на левы бераг ракі, ідучы ў напрамку Новага Двара. Ісці было цяжка. Ногі гразлі ў набрынялым, прапітаным вадой снезе. Нарэшце мы ўбачылі перад сабой невыразныя контуры маста. Кручак спыніўся і доўга прыслухоўваўся. Потым мы пайшлі за ім далей.
Ідучы досыць шпарка, мы ўзышлі на мост. Прамерзлыя дошкі глуха дудзелі пад нагамі. Унізе шумелі рачныя хвалі. He падазраючы нічога дрэннага, я павольна ішоў ззаду нашага паходу. Раптам з цемры перад намі бліснуў агонь з дула карабіну і выбухнуў стрэл. «Фігуркі» спыніліся. Я скокнуў уперад. Бегучы, дастаў з кішэні парабелум і ўзвёў курок. Бліснуў ліхтарыкам. Убачыў Кручака, які левай рукой трымаў дула карабіна, а правай цэліўся з нагана ў грудзі чырвонаармейца. Я спачатку не мог іх добра адрозніць, бо чырвонаармеец ляжаў на зямлі і яго лапамі і мордай трымаў сабака. Пачуўся голас Кручака:
— Каро, прэч, пусці яго!
Сабака адскочыў убок і стаў нерухома, у кожную хвіліну гатовы кінуцца на ворага. Чырвонаармеец выпусціў з рук карабін, і Кручак кінуў яго ў рэчку. Пачуўся пляск вады.
— Устань! — загадаў Кручак чырвонаармейцу.
А калі той устаў, Кручак брыдка вылаяўся і сказаў:
— Што ж гэта вас так вучаць: спачатку страляць, а потым крычаць «Стой!»
— Мяне, таварыш, сабака спалохаў. Думаў, што воўк!
— He трэба лепшага ваўка, як ты сам!.. Вёску Дулічы ведаеш?
— Ведаю.
— Далёка адсюль?
— Восем вёрст.
— Дарогу добра ведаеш?
— А як жа!
— Дык правядзі нас! Толькі глядзі: зробіш крок, каб уцячы — стрэлю ў лоб! I сабака зловіць цябе!..
— Я не буду ўцякаць... Правяду вас, куды захочаце!
Мы пайшлі. Першым ішоўчырвонаармеец, потым «фігуркі», у канцы — я. Мы ішлі па вузкіх, ледзь прыкметных на снезе палявых дарогах і сцежках. Відавочна, чырвонаармеец вёў нас так, каб пазбегнуць непажаданых для нас спатканняў. Баяўся, каб у выпадку чаго яго не застрэлілі.
Праз паўтары гадзіны маршу палямі мы ўбачылі злева лес, а справа агні ў вокнах хат. Гэта былі Дулічы. Тут Кручак сказаў салдату ісці перада мной і сам павёў нас далей. Я ўважліва сачыў за шэрай постаццю салдата, які ішоў перада мной. Праз гадзіну бадзяння па бакавых дарогах мы выйшлі надобрапратаптаную лясную сцежку. Тут Кручак затрымаў нас і наблізіўся да чырвонаармейца. Паказаў яму сцежку і сказаў: