Каханак Вялікай Мядзведзіцы
Сяргей Пясецкі
Выдавец: Рэгістр
Памер: 405с.
Мінск 2019
Так прайшоў увесь дзень. Увечары, пасля працоўнага дня, мы ідзём на адпачынак. Лямпа гасне. Хату напаўняе цемра. Я прагна лаўлю вухам кожны шум, кожны
268 Kochanek Wielkiej NIEBZWIEBZICY гук... Цішыня... Чуваць храп братоў. У глыбіні хаты чую кашаль. Закурваю папяросу. Кручуся на ложку з боку на бок. Калі я ўжо зусім страціў надзею, што дзяўчына да мяне прыйдзе, і хацеў заснуць, пачуў шэпт за шырмай, а праз хвіліну пачуў лёгкія крокі босых ног. Калі потым дзяўчына лягла ў ложак, я пачаў абмацваць далонямі яе лоб, шчокі, падбародак, нос, вушы, вусны. Яна не перашкаджала мне ў гэтым, напэўна, думаючы, што гэта ласкі. А я стараўся такім чынам запомніць яе твар. Але гэта ні да чаго не прывяло: усе сёстры маюць падобныя твары. Я хацеў, каб яна адазвалася, каб пазнаць яе па голасе, але яна ўпарта маўчала, не выдаючы сябе ані слоўцам. А калі я пачаў шаптаць ёй штосьці на вуха, яна паспешліва паклала мне на вусны далонь.
Назаўтра я зноў уважліва разглядаў дзяўчат, але з гэтага нічога не выйшла. Так было некалькі начэй падрад. Аднаго разу з вечара я паклаў пад падушку ліхтарык. Калі дзяўчына была са мной, я намерваўся асвятліць яе. Засунуў руку пад падушку. Але яна, відавочна, адчула мой намер, бо хуценька адабрала ў мяне ліхтарык і, устаўшы на ложку на калені, паклала яго на паліцу. Цяпер, калі яна прыходзіла да мяне вечарамі, яна перш за ўсё ўпэўнівалася, што ў мяне пры сабе няма ліхтарыка. Зрэшты, я болып не спрабаваў гэта рабіць, бо баяўся, што яна перастане мяне наведваць... Падумаўшы, я вырашыў не рабіць ніякіх намаганняў, каб даведацца, якая з сясцёр прыходзіць да мяне па начах. Я мог бы асвяціць яе ліхтарыкам, калі яна будзе набліжацца да майго ложка, або пакінуць на яе шыі знак хімічным алоўкам, які мог бы заўважыць раніцай, пакуль яна сама гэтага не заўважыць. Але калі ёй так важна быць непазнанай, то я не буду рабіць ніякіх спроб, каб пазнаць.
Пра яе візіты да мяне павінна ведаць адна з сясцёр, бо, калі яна вяртаецца ад мяне, яны досыць часта паціху размаўляюць, пэўна, думаючы, што я гэтага не чую.
Я, як і раней, жартую з дзяўчатамі, па-ранейшаму атрымліваю ад усіх без выключэння сясцёр кухталёў за прыставанні, і па-ранейшаму працягваюцца начныя візіты маёй таямнічай маўклівай каханкі.
А ў хаце віруе інтэнсіўная перадсвяточная праца, якая не пакідае нам вольнага часу. Цяпер я працую нароўні з усімі. Гэта скарачае мае дні і дае, як кажа Шчур, «добрую мелодыю для жратвы». I штодня я нецярпліва чакаю надыходу вечара і... маёй незвычайнай каханкі. Цяпер мне весялей, і я радзей успамінаю мястэчка і хлопцаў. Толькі часам вельмі сумую па працы перамытніка. Таксама мяне наведваюць успаміны пра Фэлю, але яе вобраз усё болып заціраецца ў маёй памяці. Я думаю пра яе не як пра рэальную жанчыну, а як пра жанчыну, якую сніў, пра якую марыў або вычытаў у нейкай кніжцы — пра дзяўчыну прыгожую, але неіснуючую.
Спачатку я шмат успамінаў пра Сашку і Жывіцу, але цяпер, як толькі магу, адганяю ад сябе думкі пра іх, бо адчуваю, што гэта шкодзіць мне. Цягне мяне тады некуды ў лес, дзе неба іскрыцца зоркамі і дзе валадарыць Вялікая Мядзведзіца.
Глава 3
Надышло свята Божага Нараджэння. Вігілію1 адзначылі ўрачыста, па старой традыцыі. Белае сена пад абрусам і куццяўчырвоным куце і 12 посных страў. Усё было смачнае. Я мусіў усяго з'есці патроху і так наеўся, што пасля вячэры ледзь устаў з-за стала. Уначы дзяўчына не прыйшла да мяне, хаця я доўга чуў шэпт за шырмай. Можа, была нейкая перашкода або яна не хацела гэтага рабіць з прычыны ўрачыстых свят.
1 Вігілія — традыцыйная сямейная вячэра ў каталікоў 24 снежня.
Назаўтра ўсе, апрача мяне і Сымона, які моцна прастудзіўся ў перадсвяточнай лазні і цяпер лячыўся на печы, паехалі на набажэнства ў касцёл не ў Волму, а ў Ракаў. Вярнуліся а другой гадзіне дня. Расказалі мне шмат навін і перадалі прывітанне ад Лорда і Шчура, якія абяцалі наведаць мяне заўтра.
Увечары накрылі багатую вячэру. Гарэлкі не шкадавалі і ўсе добра падпілі... нават дзяўчаты. Сядзелі ў рад на лаве, грызлі арэхі і весела размаўлялі са мной і астатнімі членамі сям'і. Гарэлка разрумяніла іх шчокі, запаліла ў вачах новы бляск, змусіла да вясёлых выбухаў смеху. Я ўзяў балалайку і пачаў іграць на ёй. Я п'яны ад гарэлкі і ад употай кінутых на мяне позіркаў дзяўчат, якія цяпер іншыя, чым раней. Потым, калі патухла лямпа, я нецярпліва чакаў прыходумаёйкаханкі. Шкада, штоянемагудаяепайсці — не чакаў бы так доўга. Усе доўга не спяць. Браты размаўляюць на палацях. Калі-нікалі адзываецца да іх хворы Сымон. Мацей кашляе на іншым баку хаты, за шырмай. А дзяўчаты доўга і ціхенька гавораць. Я чую іх вясёлы смех і воклічы. Нарэшце ўсе супакоіліся. Браты храпуць. Кашаль Мацея спыніўся. Дзяўчаты перасталі размаўляць. А яшчэ праз гадзіну я пачуў шэпт. Потым пачуў крокі босых ног, якія ідуць крадком... Я моцна абдымаю і тулю да сябе гарачае, пругкае, пышнае, развітае цела дзяўчыны. Горача цалую яе вусны, твар, шыю.
— Якая ты цудоўная, прыгожая! — шапчу ёй на вуха.
Яна кладзе палец на мае вусны, і мне здаецца, што яна ціхенька смяецца. Потым з неспадзяванай для мяне сілай і агнём горача адказвае на мае пяшчоты.
Назаўтра, а дзясятай гадзіне раніцы прыйшлі Лорд і Шчур. Яны расказалі мне мноства навін і прынеслі дзве пасылкі, у якіх было шмат прысмакаў для нас усіх. Прынеслі з сабой многа ежы. Лорд прывітаўся з усімі, пачынаючы са старэйшых. Шчур усім выказаў жартаўлівыя пажаданні. Пры вітанні з дзяўчатамі рабіў так, нібы цалуе ім рукі, а на самай справе датыкаўся вуснамі да сваёй далоні. Адной ён жадаў вясёлага спання, другой — гучнага храпу, трэцяй — лёгкага сапення, чацвёртай — моцнага чыхання.
Дзяўчаты весела ўсміхаліся і часам дасціпна адказвалі на яго словы. Сёння сёстры прыбраліся вельмі старанна: новыя каляровыя сукенкі, гафтаваныя гарсэты, боцікі на высокіх абцасах, белыя панчохі. У косы паўпляталі каляровыя стужкі, на шыі павесілі мноства караляў. Ад іх веяла парфумай і памадай. Шчур наблізіўся да Насткі, пацягнуў носам, чыхнуў і сказаў:
— От, каб такую жоначку мець! He трэба і тытуню!
Лорд размаўляў з Мацеем і братамі, а потым далучыўся да нас і пачаў забаўляць дзяўчат размовамі і жартамі. У пэўны момант Шчур наблізіўся да Касі і, ушчыкнуўшы яе за сцягно,сказаў:
— А колькі панна Касюхна за тавар плаціла?
Дзяўчына так яго штурхнула, што ён выляцеў на сярэдзіну хаты.
— Разумна! — сказаў Лорд.
А Шчур зрабіў спалоханую міну і прамовіў:
— Калі б не бачыў на ўласныя вочы, што гэта дал ікатная ручка панны Касі так мяне грыманула, то мог бы паспрачацца, што гэта конь штурхнуў. Ну-ну! Mae паненка пару ў руках! Цікава, як там у нагах?
— I ў ножках панны Касі нічога не бракуе! Хочаш пераканацца? — сказаў Лорд.
Шчур адступіў назад:
— He хачу рызыкаваць!
Пасля абеду мы ўзялі трое санак і пайшлі на найбліжэйшую гару, што была недалёка. Пачалі катацца. Мароз быў моцны, снег іскрыўся на сонцы і рыпеў пад нагамі. Вецер свістаў нам у вушы. Санкі шпарка з’язджалі з гары ўніз. Часам яны пераварочваліся, і мы траплялі ў снежныя заносы.
У дзяўчат адны санкі на ўсіх, і яны па дзве, па тры з'язджаюць з гары. Мы некалькі разоў хацелі дагнаць іх, але яны абганялі нас. У пэўны момант, калі дзяўчаты селі на санкі і ўжо хацелі з'ехаць уніз, Шчур уціснуўся паміж імі і сеў на санкі паміж Аленай і Магдай. Дзяўчаты напхалі яму снегу за каўнер і вывернулі санкі ў снег. Шчур мусіў ратавацца ўцёкамі.
Забава доўжылася да вечара. У пэўны момант, калі Кася збіралася з'ехаць уніз, я выхапіў з-пад яе санкі і хацеў на іх з'ехаць з гары. Кася пачала адбіраць у мяне санкі. Мы пачалі валтузіцца. Спачатку жартам, а потым усур'ёз. Усе акружылі нас, заахвочваючы да барацьбы.
— Ну, ну! Кася, не паддавайся! — крыкнуў Лорд.
— Глядзі, Уладак, каб яна цябе не скінула з гары ўніз! — дадаў Шчур.
Мы валтузіліся зацята, але безвынікова. Кася была мацнейшая і намнога цяжэйшая за мяне. Затое я быў спрытнейшы, але яна вывернулася ад маіх захватаў. У рэшце рэшт, мы абое апынуліся ў гурбе снегу. Усе выбухнулі смехам. Я ўскочыў на ногі і пабег да санак, за якія мы ваявалі, сеў на іх і паехаў уніз. Кася паспела ў апошні момант ускочыць на санкі ззаду. Мы з'ехалі ўніз. Вецер ахалоджваў нашы разгарачоныя твары. Я звярнуўся да дзяўчыны:
— Кася, гэта ты?
— Што? — пытае яна.
— Ну, не ведаеш што?
У яе гарачы твар. Вочы весела смяюцца.
— He ведаю...
Я больш нічога не пытаюся, бо баюся памыліцца.
Мы ўнізе. За намі з'язджаюць Лорд, Базыль і Шчур, а за імі Алена, Магда і Настка.
Познім вечарам мы весела вяртаемся ў хату. Смех не спыняецца. Шчур набліжаецца да мяне і мацае мяне па баках.
— Чаго хочаш? — пытаюся я ў яго.
— Хачу праверыць, ці цэлыя ў цябе косці? 3 Касяй, браце, не жарты!
Падалі багатую святочную вячэру. Мы ядзім ахвотна і многа. Гарэлкі дастакова. А пасля вячэры зноў забава.
Шчур грае на балалайцы і спявае:
Закладай-ка пару коней
I пояс шырокі!
Мы паедзем у залёты
Да панны Сарокі...
Потым Шчур папрасіў мяне, каб я зайграў вальс. Шчур з камічнай грацыяй па чарзе абышоў дзяўчат, запрашаючы танцаваць, але ні адна з іх не ўмела танцаваць вальс. Тады Шчур стаў танцаваць з Лордам. Ён рабіў камічныя позы, крывіў твар і ўзбуджаў агульны смех. Потым я зайграў для іх польку, аяны сталі танцавацьяшчэ камічней, выклікаючы агульную весялосць. Нарэшце Шчур прынёс з сенцаў мятлу і стаў танчыць з ёй. Спачатку ён успрымаў сваю «даму» з вялікай галантнасцю, а калі тэмп полькі ўзрастаў, ён сам і яго «дама» сталі рабіць вар'яцкія рухі. Штохвіліну хату скалыналі гучныя выбухі смеху.
У пэўны момант Мацей сказаў Шчуру:
— А, можа, хлопец, зайграеш «Лявоніху»?
Шчур ударыў сябе кулаком у лоб у знак таго, што забыўся на гэты танец, і ўзяў у рукі балалайку. Хутка па хаце разліліся вясёлыя гукі, пад якія хацелася скакаць. Лорд запрасіў танцаваць Алену, я танцаваў з Магдай, Кася і Настка танцавалі з братамі — утварылася некалькі пар.
Потым Шчурзайграўдлянас «Мяцеліцу» — яшчэадзін беларускі народны танец. Тэмп усё больш узрастаў, і хата круцілася ў мяне перад вачамі. Каляровыя сукенкі дзяўчат віравалі ў паветры. Вясёлая разгульная «Мяцеліца» нас захапіла... Ззялі вочы, блішчэлі твары, ногі ледзь паснявалі за раз'юшаным тэмпам танца. У паветры чуваць крыкі Шчура і Лорда. Танец захапіў усіх. Нават Шчур танцуе, прытупваючы на месцы разам з балалайкай, на якой ён іграе з усё болыпым запалам. «Мяцеліца» агарнула нас усіх і кружыць, і віруе. Мы ходзім кругам, як сапраўдная снежная мяцеліца.