Каханак Вялікай Мядзведзіцы  Сяргей Пясецкі

Каханак Вялікай Мядзведзіцы

Сяргей Пясецкі
Выдавец: Рэгістр
Памер: 405с.
Мінск 2019
93.88 МБ
— Можа, хтосьці меў нейкія рахункі?
— Чорт яго ведае!.. Хаця Сашку Вэбліна ўсе любілі, але ён мог мець і ворагаў... Мне здаецца, што Жывіца штосьці круціцьзтой стралянінай... Учораён пальнуўсабеўгалаву.
— Хто? Жывіца?
— Так.
— Чаго гэта ён?
— Пасля п'янкі нешта стукнула яму ў галаву... Учора хавалі Вэбліна, а потым яго сястра рабіла памінкі. Ну, ён з той прычыны і напіўся. А ідучы дадому, на рынку стрэліў сабе ў рот з парабелума.
Пачуўшы гэта, я проста здранцвеў ад жаху.
— А можа, ён прыклаў руку да таго падстрэлу і баяўся адказнасці?
— Можа быць... Справа цёмная. Сам д'ябал там не разбярэцца. Гэты таксама за падстрэл арыштаваны, — паліцыянт кіўнуў у мой бок.
3 іх папярэдняй размовы я даведаўся, што другі паліцыянт толькі вярнуўся з водпуску і не ведае местачковых навін. Цяпер штурхае мяне рукавом і пытае:
— Э... Пане! За што ты яго падстрэліў?
— Каго?
— Ну, таго...
— Алінчука, — дадае другі паліцыянт.
— За тое, што ён скаціна!
Паліцыянты хітравата падміргваюць адзін аднаму: добрая птушачка! Потым зноў закурваюць. «Жывіцы няма ў жывых! Застрэліўся!» — усё віруе ў мяне ў галаве.
I раптам мяне ахоплівае жаданне даведацца пра ўсё. Я не магу паверыць, што Жывіцаскончыўжыццё самагубствам. У мяне гэта не змяшчаецца ў галаве. Тут штосьці не так! Я павінен!..
Цяпер употай я назіраю за паліцыянтамі. Яны ўпэўнены, што я не ўцяку. Сядзяць нядбала. Кураць папяросы. Карабіны заціснулі паміж нагамі.
Саскочыць з саней убок я не змагу — затрымаюць мяне. А калі адштурхнуцца ад дна санак нагамі і кінуцца ўзад?.. Такім чынам магу лёгка выкінуцца з санак, пакуль яны змогуць выцягнуць рукі. Толькі б не ўпасці на галаву...
Я ўважліва, не спяшаючыся, аглядаю мясцовасць. На выбоінах дарогі сані так моцна скачуць угору, што выскачыць з іх вельмі лёгка. У паліцыянтаў ногі пакрыты сенам і ўкутаны шынялямі. Пакуль яны змогуць устаць і выскачыць з саней, я змагу ўстаць і пачаць уцякаць. Апрануты я лёгка і магу бегчы вельмі хутка, таму, калі не трапяць у мяне кулямі, я без цяжкасці ўцяку.
— Да Івянца далёка? — пытае адзін з паліцыянтаў у калегі.
— Тры кіламетры.
Гэта прыспешвае маё рашэнне. Я шукаю вачыма зручную мясцовасць і чакаю патрэбнай хвіліны. Падцягваю ногі і цвёрда ўпіраюся ў дно саней. Вымаю рукі з рукавоў. Каб жа яшчэ не кайданы!
Паліцыянты зноў закурваюць.
Сані павольна ўязджаюць на вяршыню горкі. У святле месяца я бачу доўгі стромкі спуск, па якім ідзе дарога ўніз. Злева заўважаю доўгую палоску прыдарожных кустоў, а за імі адкрытыя палі.
Кідаю апошні позірк управа і ўлева: на канвой і на мясцовасць. Сані хутка едуць з гары ўніз. Па інерцыі нас адкідае ў ніжнюю частку саней. У гэты момант моцным рухам адштурхоўваюся нагамі ад дна саней.
Я выляцеў y паветра i ўпаў на дарогу. Усхапіўшыся на ногі, бягу па дарозе, па якой хвіліну таму сані з’ехалі ўніз. Бегучы, азірнуўся:
— Трымай каня! Тры-ы-ы-май каня-а-а-а!
Сані ўсё едуць уніз.
— Тррр! — крычыць фурман.
Я бягу далей па дарозе ўверх. Зноў азіраюся. Здалёк бачу паліцыянта, які бяжыць па дарозе. Ён спыніўся. Прыцэльваецца. Я шпарка кідаюся ўбок да хмызняку. Раздаецца стрэл. Я выбягаю ў поле і бягу ўздоўж хмызняку ўгару.
Зноў стрэл, а потым некалькі, адзін за адным. Страляюць не цэлячыся, не бачачы мяне, бо і я іх не бачу.
Ускараскаўся на вяршыню гары. А потым лёгка і хутка пабег уніз. Я ні колькі не змарыўся, а толькі разагрэўся хуткім рухам. Некалькі разоў азірнуўся. На снежнай белі дарогі і палёў нікога.
Я быў ужо ў кіламетры ад таго месца, калі ў святле месяца заўважыў сані, якія ўз'язджалі на вяршыню гары. Паблізу лес. Я ўбег у яго. Потым перабег на яго іншы бок. Шпарка пайшоў палямі. Зноў увайшоў у лес... «Няхай дагоняць мяне цяпер!»
Зноў лес і зноў поле. Азіраюся навокал. Пустэча. У месяцовых промнях блішчыць снежная бель палёў. Я гляджу на зоркі: шукаю кірунку. Вялікая Мядзведзіца паказвае мне дарогу на захад.
«Не, каханая, не... Мая дарога вядзе на ўсход... На захадзе для мяне няма месца!»
Гранічныя прывіды
ЧАСТКА III
He хадзі ж ты, мілы,
He хадзі начамі.
Па ўскрайку магілы, Са смерцю за плячамі.
(з песенькі перамытпнікаў)
Глава I
Зіма. Мароз. Сонца заходзіць. Раскладае на небе ўзорыстыя шматкаляровыя кілімы. Штохвіліну змяняе іх. He ашчаджае колераў. Усё багатае, шчодрае, мудрагелістае.
Я стаю без шапкі на вузкай, выезджанай санямі дарозе. Мне робіцца холадна. Бягу па заснежаным двары да дома, а потым уваходжу ў вялікую цёплую хату.
Набліжаецца палова снежня. Чацвёрты тыдзень жыву на хутары Даўрыльчукоў, які знаходзіцца ў трох кіламетрах ад граніцы паміж Душкавам і Волмай. Ад Ракава сюды 11 кіламетраў. Пасяліў мяне ў іх Лорд. Даўрыльчукі — гэта яго далёкая радня.
Хутар бязлюдны. Да найбліжэйшай вёскі два кіламетры. Іншых хутароў паблізу няма. Меліна ў яго самая надзейная. Mary хаваццатут шмат гадоў, і ніхто мяне не знойдзе.
Каля хутара вялікі лес. Адным крылом ён набліжаецца да хутара, а другім бяжыць удалечыню, да граніцы, і цягнецца далёка на ўсход.
Даўрыльчукі — гэта збяднелая да ўзроўню сялян шляхта. У іх 25 дзесяцін зямлі і трохі лесу. Жывуць заможна. He шкадуюць грошай, дбаюць пра добрае харчаванне і вопратку. 3 навакольнымі сялянамі не ўваходзяць у кантакт. Жы-
вуць асобна. Сям'я гэтая на дзіва суладная. Яны не лаюцца па дробязях. Яны спакойныя і вясёлыя. Праца ідзе ў іх бадзёра: у доме дастатак.
Галава сям’і — Мацей Даўрыльчук, якому шэсцьдзесят гадоў, але выглядае на пяцьдзясят. Ён здаровы і моцны, а ў працы не саступае сынам. У маладосці шмат ездзіў па свеце. Ён дастаткова інтэлігентны, хоць ледзь умее распісацца. У яго магутныя спіна і плечы, ходзіць ён, злёгку нахіліўшыся ўперад. Вочы ў яго заўсёды весела блішчаць, а на вуснах застыла лёгкая ўсмешка. Любіць многа расказваць і прыгожа гаворыць, вобразна, хаця і хаатычна. Я адчуваю, што ў гутарцы яму перашкаджае празмерная колькасць слоў і думак.
Жонцы Мацея, Ганне, пяцьдзясят пяць гадоў. Трымаецца проста. Яна вельмі працавітая. Я ніколі не бачыў яе без работы. Гаворыць мала і неахвотна.
У Даўрыльчукоў трое сыноў і чатыры дачкі. Сыночкі ў іх як дубочкі, а дочкі як маладыя пругкія ліпы. Усё гэта здаровае, вясёлае, моцнае, працавітае. Яны не ведаюць, што такое нервовасць. Заўсёды ўраўнаважаныя і спакойныя. Працуюць многа і ахвотна.
Словы бацькоў для іх святыя: бацькі ніколі не звяртаюцца да пагроз, просьб, заахвочванняў і абяцанняў.
Сям'я гэтая набожная і трымаецца спрадвечных звычаяў. Падчас снедання я не раз глядзеў на членаў сям’і, якія чынна сядзелі за сталом. Усе сыны і дочкі падобныя. Іх мала адрознівае ўзрост, рост і пол. У іх здаровыя бадзёрыя твары, цёмныягустыяваласы, заплеценыяўдзяўчатутоўстыя косы, карыя вочы з бялкамі, якія сінявата паблісквалі. Толькі твары ў дзяўчат былі пазбаўлены ўпартасці, якая была відаць у хлопцах. Калі сяджу за сталом падчас пасілкаў і гляджу на Даўрыльчукоў, мне ўспамінаецца папулярная расійская гульня «Ванька-ўстанька». Гэтая сям’я вытачаных з дрэва фігурак велічынёй ад 2 да 10 сантыметраў. Фігуркі пафарбаваны ў адзін колер і нічым, акрамя памеру, не адрозніваюццаміжсабой. Звычайнаіхсем. У іхкругленькія роцікі, галовы і тулавы, ног няма. Кожная фігурка,
254 Kochanek Wielkiej NIEBZWIBDZICY пакладзеная набок, адразу ж устае, бо мае размешчанае ўнізе волава. Адсюль назва «Ванькі-ўстанькі».
Старэйшаму сыну Базылю трыццаць гадоў; сярэдні, Ігнат, на два гады маладзейшы, а Сымону дваццаць пяць гадоў. Базыль выглядае мядзведзявата: на першы погляд, нібы цяжкі і няздатны, але за гэтым хаваецца вялікі спрыт і вялікая фізічная сіла. Ігнат зграбнейшы, але таксама атлетычнай будовы. Сымон шчуплейшы за братоў і больш «далікатны». Можа, менавіта таму ён матчын любімчык.
Сясцёр чатыры: Кася, Алена, Магда і Настка. Ім ад васямнаццаці да дваццаці чатырох гадоў. Яны ўсе вельмі падобныя адна да адной і аднолькава апранутыя. Мне часам бывае цяжка адрозніць адну ад другой. Усе поўныя, рослыя, вусначкі кругленькія, вочы карыя, валасы цёмныя.
Калі Лорд вёў мяне да Даўрыльчукоў, ён сказаў мне, што Даўрыльчукі таксама займаюцца перамытніцтвам. У іх ёсць сваякі ў прыгранічнай паласе на савецкім баку, і яны час ад часу нясуць да іх тавар. Але за ўвесь час майго побыту ў іх Даўрыльчукі за граніцу не хадзілі. Я запытаў пра гэта ў Сымона, з якім лягчэй за ўсё можна было разгаварыцца. Ён сказаў мне, што цяпер не час. Я трохі сумую без працы, але цярпліва чакаю яе. Калі я прыбыў на хутар разам з Лордам, калега прывітаўся з усімі, а пазней, пасля абеду, звярнуўся да Мацея, кажучы, што мае да яго вельмі канфідэнцыяльную справу.
— Ну, дзеці, — сказаў Мацей, — ідзіце, паглядзіце, ці ўсё ў парадку!
Сыны і дочкі непрыкметна выйшлі з хаты.
— Вось, дзядулька, — сказаў Лорд, — буду вас прасіць, каб вы прынялі на зіму гэтага хлопца. Гэта мой сябар. У мястэчку ён жыць не можа, бо паліцыя хоча яго «павязаць»... за кантрабанду. У вас яму было б найбольш бяспечна.
— Хай сабе застаецца. Толькі выгод у нас няма. Жывём па-сялянску.
— Ён да ўсяго прывычны. Што вы ясцё, тое і ён з'есць. А як хлопцы пойдуць у дарогу з таварам, то ён вам спатрэбіцца. Ён добра ведае гэтую работу... стары кантрабандыст...
— Няхай застаецца. Месца хопіць, хлеба таксама, а паліцыя да мяне не ездзіць. Суседзяў таксама няма — не данясуць...
У гэты момант я перапыніў іх размову.
— Mary заплаціць вам за ўтрыманне. Грошай маю дастаткова.
Я зразумеў, што паступіў нетактоўна. Мацей паглядзеў мне ў вочы і сказаў, злёгку ўсміхаючыся:
— Я на грошы не ласы. Меў і магу мець дастаткова, але не ганюся за імі. Ты, хлопчык, прыхавай іх для сябе. Яны табе спатрэбяцца, бо ты малады.
— Прабачце. Я не хацеў вас пакрыўдзіць.
— Нічога. Мяне не абразіш, я да гэтага не хуткі. Я для добрага чалавека і дарма ўсё зраблю, а для дрэннага, хоць ён і з золата будзе, не хачу і бачыць!
Вечарам Лорд развітаўся з намі і разам з Базылём вырушыў у дарогу ў мястэчка. Абяцаў прыходзіць час ад часу сам або прысылаць Шчура. Я пайшоў праводзіць іх. Неўпрыкметку мы дайшлі да Душкава. Там я развітаўся з Лордам і прасіў яго часта адведваць мяне і пабег па дарозе на хутар.
Назаўтра Базыль вярнуўся. Ён прынёс для мяне вялікую пасылку і ліст ад Лорда. Я адклаў пасылку ўбок і пачаў чытаць ліст: