Каханак Вялікай Мядзведзіцы
Сяргей Пясецкі
Выдавец: Рэгістр
Памер: 405с.
Мінск 2019
— Просім! — адазваўся Сашка. — Сядай тут, — ён паказаў на вольнае месца каля стала.
У Эстэркі вельмі кароткая чырвоная сукенка. Твар у яе брыдкі, але яна вельмі зграбная. У яе чорныя, коратка падстрыжаныя валасы, вялікія адмысловыя вусны і выразныя вочы. Стась пачынае паспешліва паіць яе вішнёўкай. Дзяўчынаесць і п'е, ніколькі не саромеючыся. і сама весела жартуе.
— Але Эстэрка мае ручкі як цукерачкі! — кажа Стась.
— Я і ножкі маю як цукерачкі! — адказвае Эстэрка і кладзе на стол нагу с выпрастанай ступнёй.
Гэта суправаджаецца агульным выбухам смеху. Стась не хоча адставаць і таксама пакуе нагу на стол:
— Ну, паглядзім, чые прыгажэйшыя? Няхай паненкі судзяць.
А паненкі весела смяюцца.
Потым Эстэрка выбягае на сярэдзіну пакоя. У руках у яе гітара. Нейкі час яна торгае струны інструмента, спрабуючы розныя акорды, а потым спявае:
Паглядзіце, фраеры,
На мае лакеры:
Ці ж не прыгожа?
Ззаду ножкі зграбныя;
Вусны, грудзі павабныя.
А таксама шыкоўны жэсты!
Спявачка сту пае на дыбачках, нахіляецца ўзад і ўперад, зграбна круціцца на месцы. Мы ўсе глядзім на яе моўчкі,
228 Kochanek Wielkiej NIEDZWIEDZICY a яна грацыёзна рухаецца па пакоі, ілюструючы песеньку мімікай і красамоўнымі рухамі цела. Нарэшце, заканчвае куплеты:
Хоць лысы глядзіць, Нас гэта не сароміць. Мы марым пра ноч! Калі скончым забаву, Едзем на выправу.
А кожны адмычак мае моц!
Эстэрка ўдарае кончыкамі пальцаў па гітары і з крыкам «Э-э-эх!» закруцілася на абцасе так хутка, што падол сукенкі ўзляцеў угору. Паненкі засмяяліся. Мы запляскалі ў далоні.
П’ём далей. Ніхто не саромеецца. Эстэрка моцна ўдарае па твары Стасіка, які стараецца зняць з яе сукенку.
Яна супраціўляецца не з-за сораму, проста лічыць гэта заўчасным. Я абмацваю Ядзіны ногі. Заўважаю, што Жывіца разам з Юляй выйшлі ў суседні пакой. Вярнуліся праз 15 хвілін. У Юлі чырвоны твар, а сукенка пакамечаная. Эстэрка смяецца і крычыць, седзячы ў Стасіка на каленях:
— Панне Юльцы на здароўе!
— Узаемна! — адказвае дзяўчына.
У гэты час Эстэрка зрываецца са Стасевых каленяў і цягне яго за сабой у суседні пакой. Праз пэўны час яна вяртаецца, але ўжо толькі ў адной бялізне. Падпірае кулакамі бакі і загадвае Антонію:
— Грай марш!
Антоні пачынае граць гучны марш, а Эстэрка танцуе і манеўрыруе па пакоі, зграбна пераступаючы нагамі ў чорных шаўковых панчохах. Некалькі разоў прымае вельмі рызыкоўныя позы, але гэта сустракае агульнае адабрэнне.
Я нахіліўся да Ядзі і прамовіў: «Хадзі!» Яна ўсміхнулася. Мы выйшлі ў бакавы пакоік, у якім на падаконніку ў латунным ліхтары гарэла свечка і стаяў вялікі ложак. Эстэрка ззаду пракрычала:
— Поспехаў!
Гулянка цягнулася далей. Ужо далёка за поўнач. Дзяўчаты п'яныя. Мы паздымалі з іх сукенкі. Раптам Эстэрка закрычала:
— Ну, правядзем конкурс, якая з нас мае найпрыгажэйшыя ногі?
Янаўскокваенастол,боўпэўнена,штоўяенайпрыгажэйшыя ногі. Зрэшты, яна ніколькі не саромеецца і з самага пачатку водзіць рэй у гулянцы.
— Брава! — крычыць Стась. — Давай конкурс!
Мы ставім дзяўчат, якія злёгку супраціўляюцца, на стол. Абглядаем іх ногі. Тры галасы за Ядзю. Адзін, Стасеў, за Эстэрку. Ядзя, Юля і Казя з нашай дапамогай саскокваюць са стала. Эстэрка робіць мучаніцкую грымасу і крычыць:
— Як конкурс, то конкурс! Што там ногі? Ногі і свінпя мае... Давай усё!
Яна пачынае здымаць з сябе і кідаць на падлогу бялізну і застаецца пасярод стала голай. Яна зграбная і добра складзеная, толькі трохі зашчуплая. Эстэрка ўдарае далонямі па грудзях, баках і клубах і звяртаецца да дзяўчат:
— Ну, каторая рызыкне?.. Конкурс!..
Але дзяўчаты саромеюцца зусім распрануцца ў прысутнасці нас. Эстэрка саскоквае са стала і гаворыць Антонію:
— Вальсок!
Антоні грае вальс, а Эстэрка кружыць голая па пакоі. Блішчыць вачыма. Паказвае ва ўсмешцы дробныя белыя зубы. Закладае рукі за галаву. Гэта нас ашаламляе і ўзбуджае. Потым мы па чарзе танцуем з ёй. Затым Эстэрка зноў спявае і танцуе.
Незадоўга да канца гулянкі Сашка дастае з бакавой кішэні пінжака кашалёк і дае дзяўчатам грошы: кожнай па сто даляраў. Эстэрка хавае купюры ў панчоху і кажа:
— Гэта за гулянку і кампанію, а за песні?
Сашка кідае ёй яшчэ 20 даляраў.
— Аза конкурс?
— Гэта Ядзя выйграла, — кажа Сашка і дае 20 даляраў Ядзі.
— Ядзя ўзяла за ногі, а я за ўсё! — не паддаецца Эстэрка.
— Ну, на! — Сашка кінуў ёй яшчэ 20 даляраў.
Гарманіст Антоні таксама атрымаў 100 даляраў.
Гулянка скончылася на досвітку, калі дзяўчаты былі ўжо зусім п'яныя.
Сёння да Сашкі прыйшлі двое купцоў. Адзін з іх быў вядомы багацей Юдка. Яны доўга пра нешта гаварылі. CamKa пісаў на аркушы паперы назвы тавару, колькасць і кошт. Доўга таргаваліся і раіліся. Потым разам пайшлі ў мястэчка. Сашка вярнуўся познім вечарам і сказаў нам:
— Ну, хлопцы, усё зроблена! Заўтра вяртаемся! Трэба араць, бо зіма на носе.
Жывіца весела пацёр магутныя далоні. Мяне агарнула радасць.
Пойдзе работка!
Глава 13
Дождж сюпае, цурчыць і лье. Ноч чорная, як смала. Воз нагружаны да верху фарбай і скурай на падэшвы. Некалькі дзясяткаў скрынак тавару. Мы накрылі воз велізарным брызентам і абвязалі яго тоўстымі вяроўкамі: нават калі ён перакуліцца, то нічога не выпадзе. Моцна абкруцілі тонкімі прасмоленымі вяроўкамі буксы колаў. Гэта добра па некалькіх прычынах: робім менш шуму падчас язды, колы возу не так глыбока ўваходзяць у мяккі грунт, не слізгаюцца па ўзгорках і мокрай траве.
Усё гатова. Вялікі моцны чорны конь ірвецца ўперад. Выязджаем у дарогу. Гаспадар развітваецца з намі ля брамы:
— Дай, Божа, шчасця!
Мы ныраем у змрок. Жывіца, трымаючы ў руках раменныя лейцы, кіруе канём. Сашка сядзіць побач з ім. Я сяджу ззаду на возе. Паволі едзем уперад. Я амаль нічога не бачу ў цемры.
Праз гадзіну Жывіца спыніў каня. Я і Сашка злазім з возу. Сашка загадвае нам пачакаць, а сам вырушвае ўперад. Праз пятнаццаць хвілін вяртаецца.
— Ну, пайшло!.. Толькі памалу...
Цяпер я і Сашка ідзём спераду, а воз ціха едзе за намі. Рэвальверы і ліхтары трымаем напагатове. Я інстынктыўна адчуваю, што граніца блізка, але не ведаю, калі мы яе мінем.
Едзем бездарожжам. He робім амаль ніякага шуму. Можа, паблізу ёсць зялёнкі, але яны не могуць ні заўважыць нас, ні пачуць.
Іду і думаю аб тым, што мне сёння сказаў Сашка: «Ну, браце, пачынаем работу! Пакуль не ляжа белая сцежка, заробіш пару тысяч даляраў. Тады паедзем у Вільню. Там уладкуешся, бо тут згінеш... Раней ці пазней».
Дарога вельмі доўгая. Дождж лье ўсё мацней. Доўга калыхаемся ў змроку, доўга абмінаем розныя перашкоды на мясцовасці. Нарэшце выязджаем на нейкую дарогу. Цяпер хутка пнёмся ўперад. Воз ціха едзе за намі. Часам конь датыкаецца мордай да майго карку, і ў гэты час я адчуваю на шыі яго цёплае дыханне.
Потым Сашка спыняе каня. Мы садзімся на воз і досыць шпарка едзем далей. Па баках дарогі стаіць нябачны ў цемры лес. Час ад часу воз скача на карэннях дрэў. Да майго твару датыкаецца мокрае лісце і вострая ігліца ядлоўца. Увесь час трымаю напагатове ліхтар і парабелум. Можа, спаткаем каго на сваёй дарозе.
У адным месцы мы зварочваем з дарогі ў лес. Тут здымаем з буксаўколаў вяроўкі. Нельгапакідацьзасабой такі след ад граніцы да меліны.
Цяпер цягнемся па розных дарогах. З'язджаем набок. Вяртаемся, замятаем сляды.
А трэцяй гадзіне ўначы мы апынуліся на месцы. Унеслі ў стайню тавар. Барсук днём адвязе яго на наступны пункт паблізу Мінска. Каня і воз у стайню адводзяць Жывіца і Барсук, а я і Сашка ідзём у хату.
У печы палае вялікі агонь. Мы здымаем з сябе мокрае адзенне і развешваем яго на вяроўках каля гарачай печы. Калі вяртаецца Жывіца, ён таксама сушыць мокрае адзенне. Барсук смажыць для нас сала.
Мы п'ём спірт і ядзім гарачыя скваркі. Усё нам смакуе: і чэрствы чорны хлеб, і ёлкае сала.
Перад світаннем дождж перастаў ліць. Барсук запрэг каня, з дапамогай Жывіцы пагрузіў тавар на воз і паехаў на наступны пункт. прыкрыўшы тавар сенам.
— Ці не загачкуюць1 яго па дарозе? — пытаюся я ў Сашкі.
— Яго?.. Яго сам д'ябал не затрымае! Ен едзе па такіх сцежках, што жывога духу не спаткае. А калі спаткае, то будзе мець ад мяне новую клёвую машыну... Будзе рубіць да апошняга! Гэта, браце, добры нумар!
Мы лезем спаць на печ. Тут вельмі горача. Мы па чарзе ахоўваем сон калег.
А трэцяй гадзіне дня вярнуўся Барсук. Ён прывёз некалькі вялікіх мяшкоў шчаціння. Гэты тавар мы павязём на зваротным шляху. Ён нам не перашкода, бо лёгкі, а заробак будзем мець большы.
Увечары мы пагрузіл і шчацінне на воз і вырушылі ў дарогу. Ехалі хутка. Конь ірваўся ў шпаркі бег, але Жывіца стрымліваў яго. Пасля дзвюх гадзін дарогі спыніліся. Зноў абкруцілі вяроўкамі колы і яшчэ павольней паехалі далей. Пачынаўся додждж. Дзьмуў усходні вецер, гэта дапамагала нам трымаць патрэбны кірунак, едучы бакавымі дарогамі.
Захоўваючы вялікую асярожнасць, мы пераехалі граніцу, а першай гадзіне ночы вярнуліся на хутар.
1 Загачкуюць (жарг) — затрымаюць.
Мы перакінулі за граніцу тры вазы тавару. Я атрымаў ад Сашкі 240 даляраў. Цяпер у мяне 665 даляраў. Сашка сказаў, што мне належыць яшчэ, але ўсё ён мне дасць пазней, калі скончым работу, бо цяпер цяжка палічыць даходы. Я ніколі столькі не зарабляў.
Калі ў апошні раз мы разам вярталіся з-за граніцы, з намі здарыўся выпадак, які амаль не скончыўся крывава. Мы намерваліся вярнуцца дадому раней. Паехалі акружной дарогай. Везлі чатыры вялікія мяхі шчаціння.
У адным месцы выехалі на луг. Удалечыні злева была відаць вёска. Змярканне насоўвалася павольна. 3 усходу паўзл і хмары і шырока зацягвалі неба. Збіралася на дождж.
Дарога была мала выезджана, воз скакаў на купінах. Я здалёк бачыў пасмачку лоз, якая пераразала луг, мост праз нейкую рачулку і вербы, што раслі ля моста. Мне здалося, што на гэтым мосце ёсць людзі. Калі мы наблізіліся, я ўбачыў некалькіх мужчын, якія стаялі на мосце і, абапёршыся аб парэнчы, глядзелі ў наш бок.
— Там хтосьці стаіць! — сказаў я Сашку.
— Няхай іх сабака дзярэ! — адазваўся калега.
Мы наблізіліся да моста, на якім стаялі сем чалавек. Трое былі апрануты па-сялянску, трое — па-гарадскому, а адзін быў у чорнай скураной куртцы і шапцы.
Жывіца спусціў лейцы і лёгенька свіснуў. Воз падаўся ўперад хутчэй. Трымаючы рукі ў кішэнях, я сціскаў у далонях рукаяці рэвальвераў. Ногі я шырока расставіў, каб мець лепшую апору. Глянуў на Сашку. На яго вуснах блукала лёгкая ўсмешка, адна рука была ў кішэні.