Каханак Вялікай Мядзведзіцы
Сяргей Пясецкі
16+
Выдавец: Рэгістр
Памер: 405с.
Мінск 2019
— Дай Бог шчасця! — адказаў гаспадар.
Сашка рушыць наперад, за ім ідзе Жывіца. Я замыкаю паход. Ідзём па межах, каб не пакідаць слядоў у адкрытым полі. Праз пятнаццаць хвілін уваходзім у стары бор. Угары глуха шумяць дрэвы. Пахне плесенню і вільгаццю. Ногі па густых імхах ступаюць без шуму. Штохвіліну робіцца цямней.
Праз паўгадзіны мы выйшлі на ўскраек бору, і нерад намі раскінуўся вялікі луг. Відаць быў толькі яго пачатак, бо далейшыя яго абсягі хаваў змрок.
Зноў марш. Ідзём роўна, паволі, блізка адзін ад аднаго...
Пачынаецца багна. Ідзём яшчэ павольней. Дзе-нідзе бачу бліскучыя лужыны. У іх адлюстроўваюцца зоркі і блішчаць знізу, нібы ў глыбокай бездані.
Мы крочым па полі. Ідзём усё павольней. 3 гэтага я прыходжу да высновы, што граніца блізка. Дзесьці далёка ад нас брэша сабака, доўга, са злосцю.
Цягнемся ўперад крок за крокам. Я сціскаю рукаятку рэвальвера і азіраюся па баках, але нічога не магу разгледзець у цемры.
Заўважыўшы, што Жывіца стаў на месцы, я таксама спыніўся... Так без руху мы стаім вельмі доўга.
Збоку пачуўся лёгкі шум. Потым я здагадаўся, што гэта чалавечыя крокі. Уважліва гляджу ў гэтым напрамку, але абсалютна нічога не магу заўважыць. Чорная постаць Жывіцы на цёмным фоне неба выглядае як пень. Сашкі ўвогуле не відаць. А крокі набліжаюцца да нас. Чую лёгкі кашаль. Хтось плюе. Я трымаю рэвальвер напагатове і дзіўлюся, што мы не вяртаемся і не ідзём далей, каб пазбегнуць спаткання з нябачнымі ў цемры зялёнкамі.
Крокі набліжаюцца ўсё болып. Сунуцца неахвотна, доўга шлёпаюць. Мне здаецца, што яны ўжо каля нас.
Раптам шум крокаў абарваўся, і я выразна пачуў голас, які гаварыў па-руску:
— Ннкак что-то плеснуло?
Праз некалькі секунд хрыпата адазваўся нізкі бас:
— Это у тебя в голове...
Зноў чуваць крокі. Шоргаюць доўга і цяжка. Мне здаецца, што мы зараз спаткаемся з людзьмі, якія ідуць нам насустрач. Але гэта падман: крокі пачынаюць аддаляцца. А праз некалькі хвілін нас агортвае поўная цішыня. У гэты час цёмная постаць Жывіцы пачынае рухацца ўперад, а ўслед за ёй іду і я.
Праз некалькі крокаў мы прайшлі гранічную сцежку.
Мінулі вялікае балота, абышлі кругам малыя азёрцы. Наблізіліся да доўгай стужкі хмызоў, што ўклінілася ў балота, а потым выйшлі на цвёрды грунт.
А сабака брэша і брэша.
Доўга караскаемся па схіле нейкага пагорка. Мы ўжо на яго вяршыні. Справа, ля падножжа гары, відаць доўгі рад святла. Там вёска. Адтуль чуваць сабачы брэх.
Раптам перад намі ў цемры чуем грукат колаў, потым узбуджаныя галасы і гучны выбух смеху.
— Но-о-о! — раздаецца працяглы крык.
А дзесьці здалёк, ад вёскі, чутна песенька:
Ночка цёмна. Я баюся.
Правядзі мяне, Маруся.
Мы спускаемся ўніз з пагорка. Ідзём не спяшаючыся. Мінаем нейкія нізіны, праходзім каля вялікай скалы і ідзём далей па пяску між густых зараснікаў ядлоўцу. А песенька ўсё лунае ў паветры:
Провожала до вокзала, Жалко стало, плакала!
Цяпер ідзём досыць хутка. Мінаем палі, лугі, яры. Па зорках я праследжваю напрамак нашай дарогі. Ідзём амаль па прамой на ўсход. Выходзім на нейкую дарогу і доўга
ідзём па ёй. Яна ўводзіць нас у вялікі лес. У паветры чуваць пах смалы.
У дарозе мы ўжо пяць гадзін, аднак ніхто не прамовіў ніводнага слова. Ідзём роўным шырокім крокам, ступаем лёгка і ціха. Я ўпэўнены, што на гэтай дарозе ніхто не трапіцца неспадзявана. А калі так станецца, то будзе горш для яго.
Я без слоў і без папярэдняй дамоўленасці разумею, што мы ніколі не здадзімся жывымі. Разумею і яшчэ адну рэч: ніхто з нас не кіне сябра ў выпадку небяспекі ці параненага. Усю дарогу я спяваю ў душы. Мяне перапаўняе радасць, штоя іду з гэтымі людзьмі: моцнымі, спрытнымі, вядомымі на ўсёй граніцы фартоўшчыкамі, якім заўжды ва ўсім можна давяраць. 3 імі для мяне не існуе ніякіх перашкод, ніякай небяспекі. Нават калі б я ведаў, што праз гадзіну мяне чакае смерць і я магу ўратавацца, пакінуўшы іх, усё роўна не пабег бы ніколі.
Пасля яшчэ дзвюх гадзін дарогі мы наблізіліся да нейкага паселішча. У паветры пахла дымам. Мы спыніліся і доўга нерухома стаялі на месцы. Раптам перада мной у цемры раздалося працяглае завыванне ваўка. Я дастаў зброю, але праз хвіліну зразумеў, што гэта вые Жывіца. Голас то ўзносіўся ўгору, то падаў уніз і гучаў дзіка, пану ра.
— Псякрэў! — ціха вылаяўся я, тым самым выказаўшы шчырае захапленне майстэрству калегі.
Калі б я не прысутнічаў пры гэтым, ніколі б не паверыў, што гэта чалавечы голас.
Завыванне спынілася. Цішыня агарнула ўсё навокал. Так прайшло некалькі хвілін, а потым я пачуў два свісткі: лёгкі кароткі, а пасля яго моцны доўгі. Так паўтарылася тры разы. Мы рушылі наперад.
Праз хвіліну я пачуў у цемры ціхія крокі. Насустрач нехта ішоў. Пачуўся голас Сашкі:
— Як там?
— Усё ў парадку!
Ідзём далей. Праз некалькі хвілін мы ўвайшлі ў маленькую хатку. Яе вокны былі завешаны шчыльнымі цёмнымі фіранкамі. Пад столлю гарэла падвешаная на дроце лямпа.
Я ўбачыў невысокага поўнага мужчыну. Твар у яго быў нібы выкуты з каменя: шэры, масіўны, бясколерны. Велізарная галава зарасла капой густых валасоў. Вочы глядзелі востра, недаверліва. Гаварыў ён мала і неахвотна.
Мы паскідалі ношы. Барсук (так звалі мелінара), CamKa і Жывіца павымалі з носак тавар і расклалі яго на стале. Гэта быў сахарын.
— Колькі? — спытаў Барсук.
— 200 фунтаў, — адказаў Сашка.
Барсук выняў са скрыні, што стаяла ў куце пакоя, вялікі моцны мяшок і паклаў туды тавар. Жывіца лёгка закінуў гэты цяжар сабе за плечы і разам з Барсуком выйшаў з хаты. Я застаўся з Сашкам. Ён дастаў з кішэні каробку папярос. Пачаставаў мяне і закурыў сам. Мы маўчалі. Праз 15 хвілін вярнуліся Жывіца і Барсук.
— Будзеш дняваць? — спытаў Барсук.
— У лесе, — адказаў Сашка.
— Можа, што-небудзь з'ясцё?
— Возьмем з сабой. Прынясі сюды.
Барсук выйшаў з хаты і праз некалькі хвілін вярнуўся, прынёсшы бохан чорнага хлеба і вялікі кавалак сала. Жывіца паклаў гэты нравіянт у пустую носку. Сашка дастаў з кішэні пляшку спірытусу. Кіўнуў галавой мелінару і сказаў:
— Для цябе.
Сашка крыху адпіў з бутэлькі. Выцер рыльца пляшкі далонню і падаў яе мелінару, які паўтарыў гэтую цырымонію. Потым гэтак выпілі Жывіца і я. А пасля спірт далілі вадой і выпілі ў другі раз: «за поспех!».
Потым мы выйшлі з хаты і накіраваліся ў лес.
Калі пачало світаць, мы былі ўжо ў вялікім густым лесе. Леглі пад велізарным дубам. Угары шумелі дрэвы.
Сашка краіў нажом сала і хлеб. Мы пачалі есці. З'елі большую частку хлеба і сала. Потым закурылі.
— Ён адзін тут жыве? — спытаўся я ў Сашкі, думаючы пра Барсука.
— Жонка ўцякла ад яго... Здзічэў... — адрэзаў калега.
Калі скончылі курыць, Сашка сказаў мне:
— Праз тры гадзіны пабудзіш мяне. Калі табе будзе цяжка,пабудзі раней.
Калегі ляглі спаць, а я сядзеў, абапёршыся спінай аб пень, і з рэвальверам напагатове ахоўваў іх. Я разглядаў лес, глядзеў на перамытнікаў, якія спалі, на гадзіннік, на цудоўны парабелум.
Мне было вельмі прыемна, што я ахоўваў самых вядомых фартоўцаў, якія верылі мне на сто працэнтаў. Зразумеў, што Сашка даў мне першую варту таму, што яна найлягчэйшая, бо другая перарывае сон...
Я гляджу на стрэлкі гадзінніка, якія павольна паўзуць, шмат пра што думаю. Потым углядаюся ў адкрыты твар Сашкі. На яго ілбе паказваецца глыбокая вертыкальная зморшчынка. Яму сніцца нешта дрэннае.
— Нічога, нічога... Спі спакойна!.. — кажу я ціхаі шчыра.
А вакол шуміць лес. Шуміць весела, гучна, радасна... Вітае ўсход сонца.
Глава 12
Паловакастрычніка. Ночы становяццадоўгімі і цёмнымі. Восень атуліла граніцу і пагранічча, заслала іх залатымі дыванамі лісця.
Мы перакінулі праз граніцу ўжо дзевяць партый тавару. Некалькі разоў за адну ноч мы паспелі перанесці тавар на меліну за граніцу і да світання вярнуцца. Пераносім сахарын, які прывезлі з сабою. Тавару засталося ўжо нямнога. Я думаю, што пасля заканчэння «салодкага бізнесу»
пачнём насіць іншы тавар. А можа, Сашка зробіць перапынак. Я не пытаў у яго пра гэта. Увогуле, мы размаўляем мала і толькі аб важных і і неабходных рэчах. Мы вел ьмі зжыл іся. Часта разумеем адзін аднаго без слоў — адным жэстам, адным поглядам.
Тры дні запар мы не ідзём у дарогу. Няспынна лье дождж. Ён намачыў зямлю і стварыў мноства новых азёраў. Маленькія струменьчыкі ператварыліся ў вірлівыя патокі. Учора ўначы дождж спыніўся і распагодзілася. Цэлую ноч і цэлы дзень вецер дзьмуў з захаду. Пасля абеду Сашка выйшаў з хаты. Я ўбачыў праз акно, як ён пайшоў у лес, што чарнеўся паблізу хутара. Яго не было больш як дзве гадзіны, а калі вярнуўся, сказаў нам:
— Сёння ідзём... 3 гэтым трэба скончыць.
Жывіца кіўнуў яму і стаў далей гуляць са мной у карты — у 66. Мы гулялі не на грошы.
Пасля трох ходак за граніцу Сашка даў мне 75 даляраў.
— Твая доля, — сказаў коратка.
Пасля наступных трох выпраў даў мне 100 даляраў. Пэўна, таму, што я браў ужо не 40, а 50-фунтовыя носкі. Калі мы вярнуліся з апошняга падарожжа, ён зноў даў мне 100 даляраў. Цяпер маю 275 даляраў. Я спытаў у Сашкі, ці вінаваты я што мелінару за ўтрыманне. Ен сказаў:
— Гэта цябе не датычыцца. Гэта ўсё раблю я!
Мы выйшлі ў дарогу вельмі рана, як толькі пачало змяркацца. Вецер змяніўся і цяпер дзьмуў з усходу. Неба выглянула з-за аблокаў. Месяц пнуўся ўгару, вялікі, бледны, скрыўлены, нібы напіўся воцату.
Ісці было цяжка, бо лужыны ператварыліся ў гразь. Мы з цяжкасцю выцягвалі ногі з гэтага балота. Нарэшце дабрылі да лесу. Тут ісці было лягчэй, толькі цёмна: промні месяца ледзь прадзіраліся між галін.
Амаль кожны раз ідзём за граніцу іншай дарогай. Напрамак заўсёды той самы, але ідзём так, каб граніцу і пагранічча штораз праходзіць у новым месцы. Сашка бярэ пад увагу тую акалічнасць, што мы заўсёды пасля сябе пакіда-
ем след, таму па гэтым следзе зялёнкі могуць зрабіць засаду, думаючы, што некалі мы пойдзем па адной з добра знаёмых дарог. Але мы ніколі два разы па адной дарозе не ідзём.
Сёння з самага пачатку ўсё абцяжарвала нам дарогу. Сашка прадбачыў гэта, і таму мы вырушылі ў дарогу так рана. Ногі гразнуць у балоце амаль па калена. Там, дзе некалькі дзён таму былі лужыны, сёння стаяць азёры, дзе былі ручаі, сёння грымяць патокі, там, дзе былі патокі, цяпер рэкі. Востры халодны вецер рэжа вочы і перапыняе дыханне. А найгоршае — гэта лысы1. Ён свеціць ярка, моцна, нібы дамовіўся з зялёнкамі. Залівае нас, як з рэфлектара, патокамі промняў, і нас відаць на значнай адлегласці.