• Часопісы
  • Каханак Вялікай Мядзведзіцы  Сяргей Пясецкі

    Каханак Вялікай Мядзведзіцы

    Сяргей Пясецкі

    16+
    Выдавец: Рэгістр
    Памер: 405с.
    Мінск 2019
    93.88 МБ
    Паблізу дома Цэнтаўра рухаліся групы хлопцаў. Хадзілі па двое, па трое, па некалькі. Шчур вітаўся з некаторымі перамытнікамі.
    — Дзе Анёл? — спытаў я ў аднаго з іх.
    — Сядзіць з Сумам у Цэнтаўра.
    — Пейсахоўку п'юць, — дадаў хтосьці збоку.
    М ы працягвалі шпацыраваць уздоўж магазінаў і дамоў. Хутка з брамы дома купца выехаў вялікі воз. У ім сядзелі Анёл, Сум і жыд, які іх праводзіў, Бэрэк Стыпа. Кіраваў возам Костак Кульгавы, парабак Цэнтаўра.
    Анёл пакл ікаў аднаго хлопца і сказаў яму некалькі слоў. Той кіўнуў галавой. Воз паехаў уперад і хутка знік за паваротам.
    Хлопцы, сабраўшыся ў групкі па некалькі чалавек, накіраваліся на Слабаду, а адтуль пайшлі дарогай у напрамку Душкава.
    Недалёка ад Выганіч з лесу насупраць першай групкі перамытнікаў выйшаў Анёл. Разам яны чакалі, пакуль падыйдзе рэшта хлопцаў, а потым накіраваліся ўглыб лесу.
    У адным месцы Анёл затрымаўся ля агромністай кучы галля, ля якой стаялі Сум і Бэрэк Стыпа. Анёл пачаў вымаць з-пад галля ношы, гучна лічачы: раз, два, тры... Адлічыў васямнаццаць і сціх. Звярнуўся да нас:
    — Бярыце носкі! Па-анёльску!
    Выходзіць у дарогу было рана. Хлопцы разышліся па лесе і сталі нажамі выразаць сабе тоўстыя палкі. Дзікія пастаянна так рабілі: выходзілі ў дарогу з кіямі, якімі не раз гналі і білі падкіх на лёгкую здабычу хлопцаў, якія заступалі ім дарогу. Я і Шчур таксама выразалі сабе два тоўстых кія. Потым хлопцы сабраліся паблізу галля і, лежачы на імху, курылі папяросы.
    Нас было дзевятнаццаць. Набліжаўся вечар. У лесе рабілася ўсё цямней. Анёл наблізіўся да кучы галля, асцярож-
    на дастаў з-пад яе вялікі мех і пачаў вымаць з яго і кідаць на мох пляшкі спірту. Налічыў дзевяць і сказаў:
    — Па адной на дваіх! Як анёлы...
    Хлопцы адразу ж пачалі піць, а Анёл старанна завязаў мяшок і даў яго Суму як дадатковую ношу.
    — Ты панясеш!.. Толькі не патаўчы і не выпі!
    Сум нешта мармытнуў і ўзяў мяшок.
    Хлопцы пілі. Некаторыя захлёбваліся спіртам і кашлялі. Пачуліся вясёлыя галасы і выбухі смеху.
    Пачало змяркацца.
    — Ну, вар'яты, бярыце ношы! — крыкнуў Анёл.
    Усе паўставалі з месцаў і пачалі закідаць на плечы шлейкі носак. Носкі былі цяжкія — мы неслі скуру на падэшвы. Гэта танны тавар, але ён даваў ад 150 да 300 працэнтаў прыбытку.
    — Ну, чах!.. I ні мыр-мыр! — сказаў хлопцам Анёл, вырушваючы ў дарогу.
    Нехта ў адказ выбухнуў гучным смехам, нехта свіснуў. Партыя пайшла. Хлопцы не захоўвалі ні цішыні, ні дыстанцыі. Ламалі хмызняк і галіны, кашлялі, лаяліся, смяяліся і расцягваліся на чвэрць кіламетра. Анёл некалькі разоў затрымліваўся і пагражаў кулаком, але гэта не мела выніку і выклікала толькі смех. Анёл пайшоў наперад так хутка, што, здавалася, хацеў уцячы ад нас. Мы былі вымушаны амаль бягом паспяваць за ім.
    Я і Шчур ішлі ў сярэдзіне партыі. Спачатку мяне здзіўлялі такія паводзіны перамытнікаў паблізу граніцы, а потым мне зрабілася весела. Спірт разагрэў мяне, а непаслухмяны марш хлопцаў выключаў думкі аб небяспецы.
    Хтосьці, ідучы ў некалькіх дзясятках крокаў уперадзе, зацягнуў на матыў «Яблычка»:
    Што я бачу, што я чую?
    Троцкі ўзлез на крышу.
    I вярэшча так народу:
    — Фігу наце — не свабоду.
    — Здорава!
    — Рубі далей!
    Раздаліся галасы перамытнікаў, і Валюсь Шымпанзэ (гэта ён спяваў) прапітым тэнарам цягнуў далей строфы «Яблычка».
    Раптам партыя затрымалася. Да Шымпанзэ падбег Анёл:
    — Закрый морду, жлоб!
    — Ну, a то што?
    — Бо тое!.. Бо да бальшавікоў у лапы вас завяду!.. Як анёлаў!.. Зараз граніца. Масалкі заступяць дарогу.
    Анёл рушыў уперад. Ідзём хутка. Цяпер ніхто не спявае, хаця і без гэтага мы робім шмат шуму.
    Праз некаторы час трапляем на прыгранічную паласу. Таксама хутка, не прыслухоўваючыся і зусім не затрымліваючыся, ідзём далей. Яшчэ не цёмна: можна бачыць мясцовасць на адлегласці некалькіх дзясяткаў крокаў. Анёл паварочвае ўлева і ідзеўздоўж паласы. Мінаем пагранічныя слупы. Праходзячы, хлопцы пляскаюць аб іх далонямі або ўдараюць кончыкамі палак.
    Анёл паварочвае ўправа і спыняецца каля дроту. Мы набліжаемся да яго.
    — Мігдал, нажніцы! — гаворыць ён.
    Костак Мігдал вымае з-за пояса нажніцы, і Анёл пачынае хуценька пераразаць дрот, які звініць пад лязам нажніц і падае ўбок. Работа ідзе хутка. Хлопцы кіямі адгортваюць дрот, які звісае.
    Праход свабодны. Мы праходзім на іншы бок паласы і рухаемся наперад. Заўважаю, што не ўсе ідуць воўчым следам: некаторыя крочаць побач.
    Спераду чую гучны пляск вады. Гэта хлопцы пераходзяць рачулку, без ніякай асцярожнасці, галопам. Я трапляю ў ваду амаль па грудзі і паспешліва іду за Шчурам, які рушыць спераду ад мяне. Выходжу на бераг і амаль бягу за калегам.
    Дапнулі да гаёчка. I тут чую енклівы крык:
    — Кто ндёт?
    — Свой!
    — Кто свой? — пытаюцца здалёк.
    — Дзядзька! — рыкнуў Сум.
    У некалькіх месцах чую выбухі смеху, а ў некалькіх дзясятках крокаў ад нас, з цёмнага хмызняку, бухнуў карабінавы стрэл. 3 нашага боку бліснула адразу некалькі ліхтарыкаў і выразна асвяціла той хмызняк. Я ўбачыў невыразныя постаці салдат у доўгіх шэрых шынялях. Некалькі палак паляцелі ў іх бок. Хтосьці з хлопцаў крыкнуў:
    — Ура! На іх!
    Салдаты паспешліва схаваліся ў кустах. Усё гэта адбывалася ў тэмпе марша, які не перапыняўся ні на хвіліну.
    Калі мы адышліся на некалькі соцень крокаў ад таго месца, ззаду раздал іся стрэлы і крыкі. Увогуле не звяртаючы на гэта ўвагі, мы штораз хутчэй ідзём уперад.
    У двух кіламетрах ад граніцы Анёл пайшоў па добра выезджанай дарозе. Пазней павярнуў управа, і мы пайшлі вузкай сцежкай праз лес.
    Хлопцы размаўлялі. Час ад часу бліскалі ліхтары. Анёл увогуле не рэагаваў на гэта і вельмі хутка ішоў уперад, трымаючы ў левай руцэ ліхтарык, які быў гатовы асляпіць сустрэчнага чалавека, а ў правай — кій, каб абапірацца і абараняцца.
    Ад часу існавання партыі дзікіх Анёл быў дзявятым машыністам. Першым машыністам і стваральнікам партыі быў Антон Мур (бо пастаянна ўжываў выраз «мур»: як мур, мураванае, мурам). Гэта быў вар'ят у лепшым сэнсе. Працаваў не толькі дзеля заробку, але перад усім дзеля вар'яцкіх выбрыкаў. Ён здолеў прайсці з партыяй паўз граніцу пару кіламетраў і павырываць пагранічныя слупы, якія потым з хлопцамі аднёс на іншы бок і ўкінуў там у рэчку. Яго выбрыкі хлопцы памятаюць да гэтага часу і не раз успамінаюць Антка Вар'ята. Забілі яго на бальшавіцкай варце, куды ён, п'яны ўшчэнт, пайшоў пытаць дарогу і пачаў бойку з салдатамі.
    Пасля яго партыю ўзначальвала шасцёра большых ці меншых вар'ятаў. Ніводзін з іх не скончыў шчасліва. Адных забілі, іншых расстралялі або выслалі. Папярэднікам
    Анёла — восьмым вар'ятам — быў Ванька Гук (які любіў казаць: «з гукам, хлопцы», «аж гук пойдзе»), Яго разарвала ўласнай гранатай, што вісела ў яго на поясе: выпадкова ўзвялася і ўзарвалася. Анёл быў дзявятым вар'ятам. Яго так называлі за тое, што любіў казаць: «ну, анёлкі!», «паанёльску», «як анёлы»!
    Жыццё і дзейнасць дзікіх машыністаў, таксама як і хлопцаў, якія пастаянна працавалі ў партыі, былі нязвыклымі. Потым я пазнаёміўся са многімі з іх, але не знайшоў ніводнага нармальнага хлопца. Гэта былі пераважна бурлівыя натуры, якія не змяшчаліся ў рамкі нармальнага жыцця ў грамадстве, нармальным жыццём для якіх была партызанская вайна і рызыкоўныя падарожжы... Гэтабыла мяшанка з розных раёнаў Расіі і Полыпчы. Большасць была бежанцамі, якія па розных прычынах не маглі вярнуцца ў Саветы і пасяліліся на паграніччы. Некаторыя з іх калісьці ўваходзілі ў фарміраванне Балаховіча і служылі ў атрадах «зялёных». Граніца прыцягвала іх да сябе, нібы магніт жалеза. Тут яны жылі дзень пры дні, тут працавалі, тут гінулі. Жыццё многіх з іх магло б стаць тэмай для яскравага незвычайнага рамана. Літаратар знайшоў бы тут невычэрпную крыніцу тэм і тыпаў. Мы не разумелі гэтага і зусім не думалі аб гэтым. Рэдка хто з нас умеў пісаць, ніхто нічога не чытаў. Палітыка не цікавіла нас увогуле. He раз, гледзячы на сваіх калег і назіраючы іх нязвыклыя характары і невычэрпную энергію, я думаў ііра тое, колькі гэтыя людзі маглі б прынесці карысці, каб скіраваць іх энергію, здольнасці, фантазію да карыснай для людзей працы. А тут яны бяссэнсоўна марнавалі вялікія сілы.
    А другой гадзіне ночы мы прыйшлі на меліну. Гэта быў адзінокі хутар, з усіх бакоў акружаны лесам. Некалі тут была смалярня.
    Калі мы набліжаліся да хутара, нас прывітаў шалёны сабачы брэх. Мы спыніліся. Анёл тройчы працяжна прасвістаў. Праз пару хвілін з цемры раздаўся хрыплы голас, які супакойваў сабак, а потым сем разоў запар бліснула святло ліхтара. Мы рушылі наперад. Ля брамы хутара нас
    чакала нейкая невыразная постаць. Раздаліся вясёлыя галасы хлопцаў:
    — Здароў, Брыла!
    — Яшчэ жывеш?
    — Д'яблы цябе не задушылі?
    Раздаўся нізкі хрыплы бас:
    — Горшых за вас д'яблаў няма!
    Супраць звычаяў перамытнікаў і мелінараў, мы не пайшлі ў гумно, а ў хату. Там, у вялікай хаце з чорнымі прасмаленымі сценамі, мы пачалі скідаць з плячэй ношы. Я заўважыў вялікага плячыстага мужчыну з густой капой валасоў на галаве і зарослым валасамі тварам. Яго прозвішча было Брыла1, што поўнасцю адпавядала яго постаці.
    Анёл і Брыла паклалі ношы на лаўцы ля сцяны. Потым Брыла падкінуў у агонь, які гарэў на прыпечку, смаляных трэсак, і зрабілася відней. У суседняй хаце раздаўся плач дзіцяці і голас жанчыны, якая яго супакойвала.
    Перамытнікі паставілі лавы вакол стала і пачалі піць спірт. Брыла паклаў на стол гіганцкі, можа 20-кілаграмовы, бохан хлеба з мукі грубага памолу, а потым прынёс вяндліну. Хлопцы пілі свой спірт, бо, апрача запасу спірту, які нёс Сум, амаль кожны ўзяў у дарогу яшчэ па дзве пляшкі. Некаторыя запаўнялі пляшкі вадой.
    Бэрэк Стыпа, Анёл і Брыла вымалі з носак тавар і раскладвалі яго на лаве.
    На світанку Брыла вывеў нас з хаты, і мы пайшлі ўглыб лесу. Мы прадзіраліся, заблудзіўшы, амаль гадзіну. Калі развіднела, мы дабраліся да невялікай палянкі. Пасярод яе я ўбачыў вялікі будан. Большую яго частку займалі зваленыя ў кучу смаляныя карчы. Мы расклаліся, хто дзе, і пачалі класціся спаць.
    Калі стала змяркацца, мы пайшлі з паляны ў лес. Некалькі разоў я азіраўся і бачыў у небе палымнеючы вялікі слуп агню... Гэта ахвяра дзікіх для капрызных бажкоў лясоў, палёў, ночы і... граніцы.