Каханак Вялікай Мядзведзіцы
Сяргей Пясецкі
Выдавец: Рэгістр
Памер: 405с.
Мінск 2019
— Та-а-ак.
— Так... Я даведаюся пра ўсё. Тады мы разбяромся з імі раз і назаўсёды.
Зноў вельмі доўгае маўчанне. Потым Юзаф запытаўся ў мяне:
— Можа, табе штосьці трэба?
— He, усё ёсць.
— Але як трэба будзе штосьці, то скажы!
— Добра.
Потым Юзаф сказаў:
— Навошта я цябе сюды прыцягнуў? Быў бы ты шчаслівы, каб не ведаў граніцы.
Я ажыўлена запярэчыў яму:
— He кажы так. Вялікі дзякуй табе і за добрае сэрца, і за сяброўскую дапамогу. Я шчаслівы, браце! Часам мне сумна, але на гэта няма рады. Ніколі не думай пра гэта і не кажы мне такога!..
Мы доўга размаўлялі, седзячы ў цемры на беразе ракі. Потым развіталіся, і я, узрушаны, доўга ішоў завулкамі, не ведаючы куды. Ноч была цёмная і нельга было спазнаць твары рэдкіх прахожых.
Позна ўначы я вярнуўся ў сваю схову. Выпіў паўпляшкі гарэлкі і зарыўся ў сена, але заснуў не адразу.
Назаўтра я сустрэўся з Лордам. Шчур сказаў, што Лорд мае да мяне нейкую важную справу. Ён чакаў нас на могілках. 3 сабой меў тры пляшкі гарэлкі і крыху закускі. Седзячы на траве пад нізкай каменнай агароджай, мы пілі гарэлку. Потым я спытаўся ў яго:
— Што ты хацеў мне сказаць?
— Фэля пыталася пра цябе.
На хвіліну я знямеў. Добра, што ніхто не бачыць майго твару. Потым я, нібы раўнадушна, спытаў:
— А што ёй?
— Яна чула, што калісьці ты з-за яе меў нейкую сутычку з Альфрэдам каля касцёла, а другі раз тады, кал і падстрэліў яго.
Хвіліну я маўчаў, а потым сказаў:
— Пра першую сутычку і ты добра ведаеш. А калі Алінчукі зачапілі мяне ўначы, то Альфрэд зняважліва сказаў пра мяне і пра Фэлю. Але я нікому пра гэта не сказаў. He ведаю, адкуль яна дазналася пра гэта.
— Менавіта Фэля прасіла мяне даведацца ад цябе, што табе сказаў Альфрэд пра яе.
Я крыху вагаўся. У гэты момант Лорд сказаў:
— Ты гавары. Фэля — гэта такая баба, якой можна сказаць усё! Гэта ёй патрэбна. Можа, скажа Сашку.
-Альфрэд сказаў... — я дакладна паўтарыў Лорду словы Альфрэда.
— Добра, — сказаў калега. — Скажу гэта ёй.
— Лепш не кажы. Можа раззлавацца, што гэта я абмаўляю.
— Ты пра гэта не бойся. Яна нічыёй абмовы не баіцца. Яна дасць сабе рады. Хоча ведаць праўду.
Хутка Лорд развітаўся з намі.
— Ідзеш да яе? — спытаў я ў яго.
— Так. Можа, хочаш ёй штосьці сказаць?
— He... Нічога...
— Да пабачэння!
— Шчасліва!
Я i Шчур яшчэ доўга ляжалі на могілках. Ён распавядаў мне пра апошнія сутычкі на граніцы, пра местачковыя навіны і пра тое, што чуваць у хлопцаў. Потым правёў мяне ў гумно і вярнуўся ў мястэчка.
У тую ноч я доўга не спаў. Усё думаў пра Фэлю...
Назаўтра Шчур прыйшоў да мяне як толькі развіднела. Ён быў вельмі вясёлы, таямніча падміргваў мне вокам і ўсё ўсміхаўся.
— Зараз пойдзем у адно месца. Хутчэй збірайся!
— Куды? Ты пра што?
— Убачыш.
— Каго? Што?
— Які ты?.. Пацярпі крыху. Ты будзеш задаволены.
Я паспешліва ішоў побач з калегам і стараўся дадумацца: што б гэта магло быць?
У пэўным месцы мы пералезлі праз паркан у сад і ўвайшлі на падворак. Хутка мы апынуліся на парозе вялікага дома з пабеленымі вапнай сценамі.
Я ўбачыў Сашку і Жывіцу, якія сядзелі за сталом.
— А, ёсць! — сказаў Сашка.
— Ёсць! — азваўся Шчур.
Я падышоў да стала і павітаўся з калегамі поціскам рук.
— Сядай! — сказаў Сашка. — Трохі пагаворым.
Я сеў за стол.
— Дык ты добра «вышціфтаваў» яго! Перламутрава! — сказаў Сашка.
— Добра, як трэба, то трэба!
Сашка напоўніў да паловы чатыры шклянкі і кіўнуў нам:
— Ну, чах!
Мы залпам выпілі гарэлку.
— Дык цяпер цесна табе тут?.. Хаваешся? — сказаў Сашка.
— Так, хаваюся. Але ж неяк жыву і на работу хаджу таксама. Ён дапамагае мне, — паказаў я галавой на ТТТчура. — Калі б не ён, я не ведаў бы, што рабіць.
Сашка пляснуў Шчуру далонню па плячы і спытаў у мяне:
— 3 кім фартуеш? 3 Юрлінам?
— He... 3 дзікімі...
Жывіца коратка засмяяўся.
— 3 дзікімі? — сказаў Сашка.
— Так... Што зробіш?... Многія іх баяцца. Хіба тады «на сваю руку» хадзіць...
Сашка задумаўся. Ён доўга і нерухома глядзеў у кут. Раптам на яго ілбе з'явілася доўгая вертыкальная зморшчынка... як у Фэлі. Я, узрушаны, глядзеў на яго і маўчаў... Маўчалі ўсе. Шчур скуб зубамі ніжнюю губу і глядзеў то на мяне, то на Сашку, то на Жывіцу, які камечыў пальцамі хлебны шарык.
Потым Сашка глянуў мне ў вочы і сказаў:
— Заўтра пойдзем са мной на работу!
Нават не падумаўшы, я радасна адказаў:
— Ахвотна!
Я ўбачыў усмешку на твары Шчура, а Сашка звярнуўся да Жывіцы:
— Ці спатрэбіцца ён нам?.. Што?..
— Спатрэбіцца, — сказаў Жывіца, робячы галавой пацвярджальны знак.
— Ну, то дай граблю!
Сашка моцна сціснуў маю далонь. Жывіца за яго прыкладам зрабіў тое самае, толькі паціснуў руку злёгку, бо моцны поціск яго рукі мог бы пераламаць мне пальцы. CamKa зноў наліў у шклянкі гарэлку і сказаў:
— Ну што, за поспех! Чах!
Мы выпілі.
Я глядзеў на Сашкаў лоб... Ён гладкі... Зморшчынка знікла. Я радасна глядзеў у вочы калегам... Мне так лёгка і весела... Зноў чую голас Сашкі:
— Ну, чах, хлопцы!
Глава II
Едзем на захад. Коні пераганяюць вецер. Нас вядзе Янкель Парх. У мястэчку яўрэі называюць яго мішыгіне'. Янкель Парх любіць хуткую язду, любіць рызыкоўныя эскапады, а больш за ўсё любіць Сашку, якога абагаўляе за смеласць, за шчырасць, за шырокі жэст. Працуе часта з Сашкам.
Янкель Парх — гэта невылечны п'яніца. He раз пасля п'янкі ён заганяў і калечыў коней. Я пару разоў ку пляў для ягоных коней збрую. А калі Янкель перастаў фурманіць, а пачаў ездзіць з перамытнікамі «на фарт», збрую пакінуў для сябе. Цяпер Янкель меў пару вараных коней, маладых, моцных, стрыманых.
Воз нагружаны таварам, на які зверх накіданы тоўсты стос сена. Я сяджу побач з Жывіцам. Сашка ляжыць пасярод воза, захінуўшыся ў вялікі кажух, і дрэмле. Жыві ца маўчыць. Я ў захапленні ад хуткай язды і перспектывы цікавай працы разам з Сашкам і Жывіцам. I зменай месца я таксама задаволены.
Вечар цёплы. Паветра напоўнена водарам.
На ўсходзе з-за лесу выйшла ноч. Стала над зямлёй панурая, велізарная... Абедзвюма рукамі з сілаю сцягнула зверху ўніз чорную шырму, цяжкую, халодную... А потым, нябачная, укрытая ў змроку, доўга і пераможна смяялася.
— Ну, дзеткі, ну! — заахвочвае коней да бегу Янкель Парх, і мы імкнем далей у начны змрок.
Цяпер ідзём на поўдзень. Вочы прывыкаюць да цемры і ўсё лепей адрозніваюць у цемры. Я думаю пра розныя рэчы: пра граніцу, пра калег, пра Лорда, пра Шчура, пра Камету. Думаю пра Надзвычайку і пра ДОПР. Думаю аб Лёні, Гэльцы, Фэлі. Пералічваю, у якіх партыях ужо фартаваў: Юзік Трафіда — першая, потым Лорд, пазней Мамут,
1 Мішыгіне (яўр) — вар'ят.
потым Юрлін, нарэшце — дзікія, а цяпер буду працаваць з Сашкам.
Гляджу на паўночны захад. Вялікая Мядзведзіца, гіганцкая, прамяністая, шырока раскінулася на небе. Я засоўваю руку ў кішэню і пешчу далонню разагрэтае дула рэвальвера.
Паварочваем на поўдзень. Едзем па вузкіх палявых дарогах. У адным месцы Янкель Парх скіроўвае на луг, і мы едзем праз яго. Коні ірвуцца ўперад, а фурман заахвочвае іх да яшчэ больш хуткага бегу. Уязджаем у нейкую рачулку. Вада пырскае далёка ў бакі. Воз пагружаецца па восі. Потым, ламаючы хмызняк, мы выязджаем на адкрыты прастор палёў.
Воз хістаецца ўлева-ўправа, падскоквае ўгару. Часам мне здаецца , што мы вось-вось перавернемся, але Янкель Парх сапраўдны майстра язды, і мы ляцім далей, не змяншаючы хуткасці.
— Ну, дзеткі, ну!
I дзеткі імкнуць, як бура, дратуючы хмызнякі і выкідаючы капытамі скібы зямлі.
Потым паварочваем на ўсход. Дзе-нідзе мігцяць агні ў вокнах дамоў. Пару разоў праязджаем праз вёскі. Нас спатыкае брэх сабак, якія выбягаюць, а потым адскокваюць і змаўкаюць.
Мне вельмі хочацца заспяваць, але я падаўляю ў сабе гэтае жаданне. Захапленне і жаданне працаваць распіраюць мне грудзі. Я нібы п'яны.
Познім вечарам мы прыехалі на адзінокі хутар далёка за Волмай. Хутар з трох бакоў закрыты крыламі лесу. 3 чацвёртага боку яго засланяе вялізны сад.
Воз уязджае ў вялікі двор і спыняецца каля дома. Мы на месцы. Злазім з воза. 3 глыбіні двара да нас ідзе нейкі мужчына з вялікім ліхтаром у руцэ. Поціскам рукі вітае Сашку і кажа:
— Прыкмячаю, пане Ольку, будзе работа!
— Яшчэ якая! — весела кажа Сашка.
Цёмны вечар. Я, Сашка і Жывіца паволі ідзём праз вялікі сад. Нябачныя ў цемры галінкі дрэў б'юць па твары. Я закрываю галаву рукамі і нізка нахіляюся.
Прадзіраемся праз густы зараснік малін. У пэўным месцы Сашка затрымліваецца. Адчыняе дасканала замаскіраваныя дзверцы і, свецячы ліхтаром, сходзіць па стромкіх драбінах уніз. Я іду за ім. Апошнім спускаецца Жывіца. Ён зачыняе за сабой дзверцы.
Мы апынуліся ў невялікім склепіку, ашаляваным тоўстымі дошкамі і дылямі. На цвіку ў куце Сашка павесіў вялікі ліхтар з рэфлектарам, які добра асвятляе ўвесь склепік.
На адным баку склепіка на масіўнай драўлянай лаўцы я заўважыў некалькі поўных мяшкоў. На другой ляжалі тры носкі. У Сашкі на плячы вісела даволі вялікая скураная торба. Ён сеў на лаве каля ліхтара і дастаў з торбы тры рэвальверы: адзін з доўгім дулам і два звычайныя.
Ён паклаў іх на лаву і дастаў некалькі запасных магазінаў. Уважліва агледзеў зброю, а потым зарадзіў яе і паставіў на засцерагальнік. Даў мне адзін парабелум і спытаў:
— Ведаеш гэта капыта?
— А як жа, ведаю!
— Ну дык вазьмі! — і даў мне яшчэ шэсць запасных магазінаў.
Я выняў з кішэні наган і паказаў Сашку:
— Маю яшчэ адну машыну!
— I гэты не пашкодзіць, — адказаў Сашка, даючы наступны парабелум Жывіцы.
Потым звярнуўся да мяне:
— Глядзі, каб кішэня, у якой магазіны, была чыстай. Найлепей у левай.
Мы найбольш зручна размяшчаем зброю і магазіны і правяраем, як працуюць ліхтарыкі. Потым Сашка паказвае мне на меншую носку і кажа:
— Гэта твая... Панясеш, калі падымемся наверх.
Мы павольна лезем па драбінах угору. Я кладу носку на спіну: важыць яна, пэўна, фунтаў з 40. Носка Сашкі намнога болыпая. А носка Жывіцы важыць каля сотні фунтаў.
Мы ў садзе. Павольна ідзём кудысьці ў цемру. На ўскрайку саду спыніліся... Сашка злёгку свіснуў. Праз хвіліну з цемры высунулася нейкая невыразная постаць. Я пачуў голас гаспадара:
— Усё ў парадку. Ідзіце борам, а потым лугам... Пэўна, да раніцы не вернецеся?
— He паспеем, — адказаў Сашка, — а праз хві ліну дадаў: — Ну, бывайце здаровы!