• Газеты, часопісы і г.д.
  • Каханак Вялікай Мядзведзіцы  Сяргей Пясецкі

    Каханак Вялікай Мядзведзіцы

    Сяргей Пясецкі

    Выдавец: Рэгістр
    Памер: 405с.
    Мінск 2019
    93.88 МБ
    1 Брыла (польск.) — глыба, велізарны кавалак.
    Спачатку мне здалося, што ў лесе цёмна, але хутка вочы прыстасаваліся да змроку, і я ўбачыў, што вечар яшчэ не надышоў.
    Мы выйшлі з лесу. Здалёк маячылі цёмныя контуры будынкаў, у вокнах хутара міргала святло.
    — Тут пачакайце, анёлкі! — сказаў Анёл і пайшоў у бок хутара.
    Вярнуўся праз 15 хвілін разам з Бэрэкам Стыпам і прынёс 10 пляшак самагонкі. Узяў адну бутэльку сабе, другую даў Суму — арыстакрату партыі, а рэшту нам: па пляшцы на два горлы.
    На месцы п'ем самагонку, якая смярдзіць рыбай. Яна досыць моцная і паляпшае нам настрой.
    Выходзім у дарогу. Ідзем з папяросамі ў зубах групкамі па двое, па трое. Нехта абапіраецца на кій, іншыя нясуць іх, як карабіны, на плячы. Чуваць шум размоў.
    Лес скончыўся. Перад намі былі адкрытыя палі. Я паглядзеў на неба і ўбачыў Вялікую Мядзведзіцу. Мне зрабілася весела. У думках паўтараю па чарзе імёны асобных зорак: Ева, Ірэна, Соф'я, Марыя, Гелена, Лідзія, Леонія... Успамінаю Лёню...
    Пачаўся марш. Амаль бег праз палі. Хлопцы ідуць без носак, а алкаголь нас падбадзёрвае. Справа і злева абмінаем вёскі, чуем людскія галасы, бачым святло ў вокнах.
    Выходзім на добра выезджаную дарогу. Чую здаля туркат колаў. Я чакаў, што хлопцы сыдуць з дарогі, але памыліўся. Ідуць далей. Туркат раздаецца ўсё бліжэй. 3 цемры з'яўляецца сівы конь, а за ім доўгі, з драбінамі, воз. Бачу ў ім трох мужчын і жанчыну з белай хусткай на галаве. Яны спыняюць каня і здзіўлена глядзяць на нашу працэсію. Чую галасы хлопцаў:
    — Глядзіце: утрох на адну!
    — Што прадаяце: кароўку ці цялушку?
    — Хадзі, малая, на траўку, пагрэемся!
    Мінаем воз і патанаем у змроку. Паветра цёплае, з прыемным водарам. Засоўваю руку ў кішэню курткі і сціскаю далонню цёплую ад майго цела ручку нагана. Раптам мяне
    агортвае дзіцячая радасць: хочацца смяяцца, скакаць, выкідваць конікі. Адчуваю лішак сілы і здароўя. А небяспека?.. Я не клапачуся пра яе... Маю машыну, якая мне ніколі не здрадзіць. Сем пэўных патронаў... «Сем куль у машыне. Сем зорак на небе!» Я падміргваю Вялікай Мядзведзіцы і паказваю ёй язык. Потым плюю: халера, мусіць, і я вар'ят!
    Цягнемся лесам на захад. Іду з рэвальверам у руцэ. Ніхто гэтага не заўважае, а другая лінія ўжо блізка. Мінаем ручаі, яры, ірвы...
    Раптам спыняемся: першы Анёл, а па яго прыкладзе іншыя. Мы ў 20 кроках ад ускрайку вялікага лесу. Дрэвы тут рэдкія, але відаць толькі на 20 крокаў. Доўга стаім моўчкі. Потым Анёл рашучым крокам ідзе ўперад. Побач з ім ідуць Сум і Шымпанзэ. Раптам спераду я пачуў нейкі шум. Хтосьці з нашых крыкнуў: «Стой!» Бліснула некалькі ліхтароў. Анёл, Сум і Шымпанзэ з палкамі напагатове выскачылі ўперад. Мы — за імі.
    Раздаўся трэск галля. Трэск ішоў па лесе і ўсё болей аддаляўся ад нас. Мы наблізіліся да ўскрайку лесу. Я ўбачыў там Анёла, Сума і Шчура. Яны трымалі ў руках і разглядалі нейкія мяшкі. Я ўважліва прыгледзеўся да іх — гэта былі нерамытніцкія носкі.
    — Ну і плітавалі, як анёлы! — сказаў наш машыніст.
    — Драпалі, як каты! — дадаў Шымпанзэ.
    — Хто гэта быў? — запытаў Плюшч.
    — Пэўна, нашы... з Ракава, — сказаў Сум. — Зараз убачым.
    Анёл пачаў распакоўваць носкі. У іх былі панчохі, трыкацін, хром.
    — Гэта партыя Адама Друнілы. Ён бярэ тавар ад Арона з Віленскай вуліцы, — сказаў Сум.
    — Ну, хлопцы, будзе па газавай хусцінцы і па некалькі гузікаў таксама.
    Мы ўзялі носку і пайшлі праз шырокі луг да ракі.
    Другая лінія. Вада тут досыць глыбокая, але да броду не ідзём, бо там у апошнія месяцы папаліся некалькі хлопцаў з розных партый.
    Хлопцы распранаюцца дагала i, несучы адзежу ў руках, ідуць да процілеглага берага, пагружаючыся ў ваду па грудзі. Я паспешліва даходжу да берага і там кідаю адзежу. Зноў іду ў ваду і некалькі разоў ныраю з галавой. Потым выбягаю на бераг і хутка апранаюся.
    Зноў ідзём уперад да граніцы. Ідзём паспешліва, бо кожны стараецца не рабіць непатрэбнага шуму, каб нас не пачулі здалёк. Амаль ва ўсіх у руках ліхтарыкі. Я трымаю ў руцэ ўцягнуты ў рукаў курткі наган.
    Вось-вось граніца... Амаль бягом падаем на паласу і пасоўваемся ўздоўж дроту. Зноў скрыгочуць лязы нажніц, і перарэзаны дрот падае ўбок. Дарога свабодная. Гайда наперад!
    А другой гадзіне ночы мы падыходзім да могілак на ўскраі мястэчка. Адтуль хлопцы разыходзяцца ў розныя бакі. Я іду спаць да Шчура. Мы не стукаем у хату, а ідзем у гумно і кладземся там на мяккім духмяным сене... Мне сняцца дзікія, граніца, пагоні, уцёкі і Лёня... Я часта бачу яе ў сне. Можа, яна думае пра мяне? Вельмі хацеў бы яе пабачыць! Да гэтага часу не маю ад яе ніякіх вестак. Намерваюся абавязкова наведаць яе пры найбліжэйшай да гэтага магчымасці. Я хацеў напісаць ёй пісьмо і перадаць праз хлопцаў, якія бываюць у Міпску, але баяўся, што іх схопяць у дарозе. I Лёня зноў магла б мець розныя непрыемнасці.
    Назаўтра раніцай я пайшоў да Петрыка і Юліка, але не застаўіхдома. У тойчас, пакульяадсутнічаў,янывырушылі ў дарогу з партыяй Юрліна. Пасля таго, як мы выйшлі з партыі Юрліна, яны пачалі хадзіць з ім. Гэта мне вельмі падабаецца. Будзь што будзе, але гэтая партыя найбольш надзейная і мае добрую меліну. А хлопцам трэба зарабіць на зіму. Юліка Вар'ята не пазнаю: пад уплывам Петрыка ён стаў больш спакойным, шмат вучыцца і чытае.
    Увечары я пайшоў да Гінты і позна гуляў у яе салоне. Шчур таксама быў там. Ён даў мне 45 рублёў: 15 за носку,
    a 30 — за частку тавару з носак уцёкшых перамытнікаў, што мы забралі ў лесе. Пазней я паціху выйшаў з салона і пайшоўда Сашкі. He... неда Сашкі! Гэта былатолькі прычына... Мне вельмі хацелася ўбачыць Фэлю.
    У хаце Вэбліных было цёмна. Я абышоў яе вакол. Убачыў, што адно акно асветлена. Гэтае акно выходзіла з пакоя Фэлі ў сад.
    Я паціху падкраўся бліжэй. Акно было заслонена фіранкай, якая ўнізе не даходзіла да падаконніка. Я нахіліўся і праз шчыліну зазірнуў усярэдзіну. Ледзь не ўпаў... Ля акна стаяў маленькі столік. На ім была лямпа, і ў яе святле я выразна ўбачыў твар Фэлі. Яна падпёрла галаву далонямі і чытала нейкую кніжку. У святле лямпы яе твар выглядаў чароўна: я не мог адарваць вачэй ад яго. Яна перагарнула старонку... Зноў чытае... Праз хвіліну яе твар асвятліла вясёлая ўсмешка. Вочы мяняліся і блішчэлі, нібы каштоўныя камяні... У іх была дзіўная глыбіня, з іх ліліся цёплыя промні, якія і мяне перапоўнілі радасцю... Яна прыхапіла зубамі ніжнюю губу і з хвіліну так трымала... Потым усмешка знікла. Твар зрабіўся халодным, амаль суровым. Але гэты холад паліў мяне, як агонь, і ўпарта прыцягваў да сябе. Я быў гатовы доўга так стаяць і ўпівацца гэтым відовішчам, але баяўся, што мяне заўважаць з вуліцы.
    Я ціха аддаліўся ад акна і стаў пасярод двара. Доўга вагаўся, потым рашучым крокам наблізіўся да дзвярэй хаты. Узяў клямку. Так стаяў з хвіліну. Потым паволі падышоў да брамы. На вуліцы доўга стаяў нерухома. Вузкі серп месяца плыў па небе. Ярка свяцілі зоркі. Ноч пахла. Вялікая Мядзведзіца была надзвычай прыгожай.
    Я адчуў, што не змагу адысці адтуль, што павінен убачыць Фэлю, пачуць яе голас, нешта ёй сказаць... Штосьці вельмі важнае!
    Зноў пайшоў да хаты. Зварухнуў клямкай — замкнута. Раптам спакуса: магу яшчэ павярнуць назад!.. Бо што я ёй скажу?.. Але насуперак гэтай думцы наблізіўся да акна, у якое стукаў восенню мінулага года, калі прынёс сюды
    Сашку Вэбліна... Стукаю ў шыбу. Ведаю, што раблю гэта занадта моцна. Але, сам не ведаючы чаму, пачынаю стукаць яшчэ мацней, настойлівей.
    Хутка пачуў у хаце паспешлівае тупанне, а потым з-за акна раздаўся голас Фэлі:
    — Хто гэта?.. Што здарылася?..
    -Я.
    — Хто «я»?
    — Уладак.
    — Ула-а-а-дак?! Зараз...
    Я зноў пачуў яе крокі. Пайшла ў свой пакой, потым выйшла ў залу з запаленай лямпай у руцэ. Паставіла лямпу на стол і хутка пайшла ў сенцы.
    Скрыгоча засаўка. Я адчыняю дзверы. Уваходжу ў сенцы, а потым у пакой. Забыўся павітацца з Фэляй. Стаю каля дзвярэй і гляджу ёй у вочы.
    — Што пану трэба?
    Пэўны час я маўчу. Фэля заўсёды гаварыла мне «ты», калі мы былі адны, а цяпер «пан»! Потым я кажу ёй:
    — Што?.. Нічога...
    Я чытаю ў яе вачах здзіўленне.
    — Я думала, нешта здарылася!.. Пан выглядае неяк... — не скончыла.
    — Я хацеў запытацца, дзе Сашка. Падумаў, можа, дома? Хвіліну яна глядзіць мне ў вочы, а потым гаворыць:
    — Та-а-ак?.. Думае пан?..
    Я адчуваю, што ўсё больш чырванею. Хачу перамагчы гэта і не магу. А яе вочы раптам пачынаюць смяяцца.
    — Дык гэта пан Уладзя, — яна вымавіла маё імя мякка, амаль пяшчотна, — прыйшоў спытаць пра Сашку? Так?
    — Так.
    — А мной пан зусім не цікавіцца?
    — Канечне, і паняй таксама.
    — I мной таксама!
    Яе вочы блішчаць усё весялей. А мне робіцца страшна горача. «Нашто я сюды ўлез? Яна ж, відавочна, смяецца з мяне!» Але гавару далей, не ведаю што і навошта:
    — Так... Паняй таксама... Бо пані тады мне сказала... у нядзелю...
    — Слухаю, слухаю...
    — ...Сказала пані... — і я ўсё з гэтым «пані»! — Каб прыйсці калі-небудзь.
    — Ага! Так, так... памятаю, памятаю!.. Ну і пан Уладзя знайшоў вольны час...
    — Канечне.
    — ...I прыйшоў сабе адведаць мяне...
    — Канечне...
    — ...Уначы...
    Так.
    — А для настрою пан Уладзя трохі падпіў. Так?
    «Відавочна, смяеццаз мяне!» Мяне пачынае разбіраць злосць. Адчуваю сябе прыціснутым да сцяны гэтымі пытаннямі. Холадна кажу:
    — А я заўсёды нападпітку! Я магу сабе гэта дазволіць!..
    — А як жа! Пан Уладзя — хлопец фартоўны...
    Я хачу штосьці сказаць, але Фэля затрымлівае мяне рухам рукі і кажа далей:
    --...А ці пан Уладзя заўсёды так: калі падап'е, то ідзе да знаёмых дзяўчат?
    Раптам я адчуў, што страчваю кантроль над сабой. Пачынаю гаварыць. Хачу затрымацца і не магу. Гавару ўсё больш горача:
    — А панну Фэльцю так моцна турбуе, дзе я хаджу па начах? Я ж не пільную, дзе панна ходзіць нападпітку. Ужо не гавару пра хлопцаў!
    — Ну? — Фэля паставіла руку пад бок. — Гэта вельмі прыгожа. Вельмі!
    — Дзякуй за прызнанне. А што датычыцца таго, што занепакоіў панну Фэльцю, то вельмі перапрашаю!..
    — Нічога.
    — Пані мяне перапыняе!
    — Прабачце...
    — Нічога... Тады прабачце, і я ўвогуле ніколі больш не буду непакоіць панну Фэльцю сваёй асобай.
    — A гэта як пан лічыць патрэбным!..
    Я гляджу ў яе твар: халодны, спакойны, амаль мёртвы, але такі цудоўны. Раптам заўважаю на яе ілбе доўгую вертыкальную зморшчыну. Хвіліну таму гэтай зморшчыны не было. «Што яна мне нагадала? Ага! Такая ж ёсць у Сашкі!»