Каханак Вялікай Мядзведзіцы  Сяргей Пясецкі

Каханак Вялікай Мядзведзіцы

Сяргей Пясецкі
Выдавец: Рэгістр
Памер: 405с.
Мінск 2019
93.88 МБ
— Ведаеце што, таварышы? Такога спекулянта не варта затрымліваць!
Другі далучыўся да яго:
— Няхай нясе. Будзе забава для малых камунараў.
I ягопусцілі. Наваттавар незабралі. Вярнуўшысяўмястэчка, хлопец расказаў пра гэты выпадак калегам, нават не думаючы, што стане прадметам здзекаў і кпінаў. 3 таго часу ўсе ў мястэчку звалі яго Смочкам.
За Смочкам ідзе Леон Жубіна. Хлопцы называюць яго Кавалерчыкам за тое, што любіць фліртаваць з дзяўчатамі і пастаянна знаходзіцца ў іх кампаніі на розных вечарынках. Жубіна рэдка ходзіць за граніцу — толькі калі яго да гэтага прымусіць нястача.
Хлопец баіцца такой дарогі. За Жубінам паспявае элегантным крокам у элегантных ботах і штанах Алігант. Толькі шапка і куртка (каб не занадта выдзяляцца сваім выглядам) у яго старыя. У канцы партыі цягнецца Гірш Кнот, малады круглашчокі жыдок. Ен блізарукі і баязлівы, таму пастаянна азіраецца па баках і прыжмурвае вочы. Яму цяжка паспяваць за партыяй, а застацца далёка ён баіцца, каб там штосьці не выскачыла з кустоў — бо гэта ж лес! Таму, калі ён заўважае, што адстаў на некалькі крокаў, то прыпускае за партыяй, камічна перабіраючы кароткімі нагамі і выціраючы белай хусцінкай спацелы твар. Неяк Лорд азірнуўся і заўважыў, што Гірш выцірае лоб. Ён наблізіўся да Гірша.
— Хочаш атрымаць у морду?!
— Ну, што?! Чаго вы хочаце?
— Зараз жа схавай хустку! Белая хустка бачна ў лесе за кіламетр. Калі табе патрэбна хустка, то бяры жоўтую або зялёную!
Ношы маем па 45 фунтаў. Толькі ў Соні 30-фунтовая. Тавар нясём танны, але які добра ідзе ў Саветах: люстэркі, нажніцы, пацеркі, іголкі, грабяні, напарсткі, брытвы, пэндзлі для галення. Зарабляем таксама, як і на дарагім тавары, — па 15 рублёў за ношу. Тавар належыць Рыве Глянцу і Фэйзе Ядвабнай, якія маюць агульную краму на рынку.
Жонцы Юрліна Соні 30 гадоў, але выглядае яна маладзей. У яе кругленькі вясёлы тварык, блакітныя вочы, вішнёвыя вусначкі, светлыя валасы і ямачка на падбародку. Яна досыць стройная, а Юрлін лічыць яе чамусьці ідэалам прыгажосці і бярэ ў дарогу не для таго, каб болып зарабіць, а таму, што ён вельмі раўнівы і баіцца пакідаць яе адну дома. Ведае, што ў Соні палымяны тэмперамент і лёгкае да здрады сэрцайка — яна не прытрымліваецца правілаў вернасці, таму Юрлін хоча мець яе заўсёды на воку.
У дарозе я час ад часу засоўваю руку ў бакавую кішэню курткі і з задавальненнем моцна сціскаю шурпатую рукаятку нагана. Я нікому з хлопцаў не сказаў, што маю с сабой рэвальвер. Ведаю, што яны баяцца хадзіць са зброяй, бо ў Саветах злоўленых са зброяй перамытнікаў караюць вельмі сурова. Пару разоў здаралася, што «прышывалі» ім бандытызм і «пускалі ў расход». Гэта таямніца, пра якую я вырашыў нікому не расказваць. Я думаю, у выпадку, калі «ўсыплюся» у Саветах, буду абараняцца і адбівацца, бо лепш загінуць, чым зноў цярпець голад і карміць вошай у Надзвычайцы і ДОПРы. А што чакала б мяне далей на працягу трох гадоў адбыван ня ссылкі, якіх я здолеў пазбегнуць?
Ночы цяпер кароткія, таму адным разам да меліны мы дайсці не можам і звычайна робім па дарозе днёўку. Пункт, да якога ідзём, знаходзіцца ў 25 кіламетрах ад граніцы, на паўночны ўсход ад Старога Сяла. Мы стараемся ісці лясамі і толькі ў крайнім выпадку выходзім на палі. Юрлін
вядзе партыю ідэальна: не прытрымліваецца ніякіх дарог і сцежак і ідзе, як мне здаецца, наперарэз.
Перачакаўшы дзень у лесе, наступнай ноччу мы нарэшце дайшлі да вялікага саду. Юрлін адсунуў убок адну дошку ў плоце, і мы пралезлі праз яе ў сад, пасярод якога стаіць вялікі хлеў. Мы ўвайшлі ў яго.
Юрлін і Лорд ідуць на хутар. Праз 15 хвілін вяртаюцца і пачынаюць пераносіць ношы, беручы па дзве адразу. Усяго робяць тры рэйсы. Мы ўсе кладземся спаць. Соня спіць у куце хлева, побач з мужам. Гірш Кнот таксама спіць тут.
Глава 8
Надышоў жнівень. Набліжаўся «залаты сезон». На граніцы пачалося ажыўленне. Перамытнікі рушылі ў дарогу штораз часцей і памногу. Я і далей фартаваў у партыі Юрліна. Хадзілі мы ўвогуле з поспехам. Пару разоў зялёнкі гналіся за намі, але ніхто не папаўся. Шчур намерваўся зрабіць яўрэям агранду, але Лорд не згаджаўся, бо тавар быў дрэнны і агранда не аплачвалася.
Працаваць цяпер было цяжэй, чым раней. Граніцу запаланіла паліцыя. Мытныя пасты ліквідавалі. Як толькі ахоўваць граніцу пачалі паліцыянты, пачаліся сутычкі з бальшавіцкімі салдатамі, якія з папярэднімі вартаўнікамі граніцы, баонерамі1, жылі ў згодзе: хадзілі па адной пагранічнай сцежцы, часта сутыкаліся і размаўлялі. Цяпер на граніцы ўсё часцей чуліся стрэлы. Бальшавікі стралялі ў конных стражнікаў і ладзілі ім розныя шкоды. Паліцыянтаў, якія вартавалі граніцу, чырвонаармейцы называлі
1 Баонер (польск.) — салдат-пагранічнік.
чорнымі воранамі або чорнай сотняй. У гэты час пагранічную варту перанеслі ад граніцы на некалькі дзясяткаў метраў узад і там зрабілі сцежкі для варты. Гэта адначасова зрабілі і палякі, і бальшавікі. Але граніцу ў многіх месцах узмацнілі лініямі калючага дроту, якія цягнуліся на вельмі значных адлегласцях.
Хадзіць за граніцу станавілася штораз цяжэй. Пагранічная варта працавала нервова і інтэнсіўна. Паўсюль былі засады. У зручныхдля пераходу пунктах нам перашкаджаў калючы дрот, і, каб пералезці праз яго, мы вымушаны былі хадзіць з матамі ці палкамі.
Здаралася, што мы пераразалі дрот нажніцамі, але рабілі гэта ў крайнім выпадку, не хочучы без патрэбы дакучаць зялёнкам і паказваць ім нашы любімыя месцы пераходу граніцы.
Пад канец жніўня я пайшоў за граніцу з партыяй Юрліна сёмы раз. У дарогу мы вышлі рана. Ночы сталі даўжэйшыя, таму мы хацелі да світанка прыйсці на меліну. Партыя была ў наступным складзе: Юрлін, Лорд, я, Камета, Шчур, Соня, Ванька Бальшавік, Алігант, Смочак, Жубіна і Гірш Кнот. Ношы мелі па 40 фунтаў.
Недалёка ад граніцы Лорд і Камета выцягнулі з густых зараснікаў доўгую, у некалькі метраў, мату. Яна была сплецена з саломы і лазы і моцна прашыта шнуркамі па баках. Лорд нёс дзве доўгія тычкі, а Камета цягнуў скручаную, як палавік, мату.
Вельмі павольна ідучы лесам, мы дайшлі да граніцы. Ноч была цёмная. Неба было пакрыта імглой. Мы доўгі час прыслухоўваліся, стоячы на ўскрайку лесу, а потым увайшлі на баранаванку1 і наблізіліся да дроту. Да аднаго канца маты прывязалі тычкі, а потым узнялі іх угору і разам з матай паклалі гэты памост на дрот. Канец маты з нашага боку таксама быў прывязаны да тычак. I пачалася пераправа. Перамытнікі па чарзе ўзлазілі ўгору і, трымаючыся рукамі за тычкі, на каленях пералазілі на другі бок. Гэта адбывалася хутка і без шуму. Калі ўсе апынуліся на тым
1 Баранаванка (жарг.) — кантрольна-следавая паласа.
баку дроту, паднялі мату ўгару і адвязалі ад яе тычкі. Мату скруцілі і рушылі ў бок лесу. Тычкі і мату схавалі ў густых зарасніках малін на вялікай адлегласці ад граніцы. У адваротнай дарозе мы меліся забраць яе адтуль.
Мы ўдала прайшлі лес паблізу граніцы і раку на другім баку. У адным месцы, кабскараціць дарогу, Юрлін пайшоў вузкай сцежкай праз лес. Ноч была цёплая і ціхая. Мы ішлі досыць хутка, а паколькі ў лесе было зусім цёмна, мы часта падалі ззаду на спіны тых, хто ішоў наперадзе.
Лес станавіўся радзейшым. Хутка мы прыйшлі на вузкі лужок, які клінам убіваўся паміж двума крыламі лесу. Пасярод гэтага лужка цёк ручаёк, Юрлін вёў нас далей уздоўж яго берага. Лес знік у цемры. Стала відней, і я на некалькі крокаў перад сабой мог бачыць тэрыторыю. Лужок рабіўся ўсё шырэйшым.
У адным месцы я пачуў спераду бразгат жалеза. Юрлін спыніўся. Уся партыя застыла на месцы. Гук паўтарыўся некалькі разоў. Я зразумеў, што гэта бразгочуць жалезныя путы на нагах коней, якія пасвіліся непадалёк.
Юрлін пераскочыў на другі бок ручайка ў вузейшым месцы і, аддаляючыся ад яго, уступіў у балота. Грунт стаў хутка правальвацца пад нагамі, і мы былі вымушаны вярнуцца на старое месца.
Калі мы зноў спыніліся на беразе ручайка, то сталі прыслухоўвацца. Я выразна адчуў крокі людзей, якія паспешліва набліжаліся да нас. Юрлін амаль бягом пайшоў управа. I тут спераду бліснуў ліхтар. У яго святлеяўбачыў постаці маіх калег, якія абганялі мяне. Юрлін накіраваўся на балота. I ў гэты час збоку раздаўся голас:
— Стой! Стой! Стой! Ребята, заходнте в лес! Жнво!
Бліснула яшчэ некалькі ліхтароў. Раздаўся тупат ног, крыкі, мацюкі.
— Стой! Стой!
— Кажу спыніцца, халера, бо будзем страляць!
«Мусіць, не маюць пры сабе карабінаў, — падумаў я, — бо даўно стрэлілі б!»
Мы ўцякалі ўсё далей у балота. Ногі правальваліся глыбока ў багну, а пагоня была ўсё бліжэй да нас. Шчур бег каля мяне і праклінаў:
— Гэта жлабы! Гэта хамы! Гэта дрэні!
Я ведаў, што мы не здолеем уцячы. У пэўны момант я скокнуў убок з нашай дарогі. Шчур крыкнуў:
— Ты куды?
Я не адказаў яму. Хвіл іну стаяў адзін, а потым заўважыў, што да мяне набліжаюцца нейкія цёмныя постаці. Я асвяціў іх ліхтаром і адначасова, стрэл за стрэлам, пачаў страляць у іх з нагана. I заўважыў, што людзі, якія гналіся за намі, пачалі ўцякаць. Я паспешл іва выкінуў з магазіна рэвальвера гільзы і зноў зарадзіў яго. Пачуўшы збоку побач са мной лёгкія крокі, я ледзь не выстраліў туды, але кароткі пробліск майго ліхтара выхапіў у цемры постаць Шчура.
— Гэта марова! — сказаў перамытнік.
— Хто гэта быў? — спытаў я ў яго.
— Альбо масалкі пасвілі коней і не мелі карабінаў, альбо гады на начлегу. Гэта хутчэй за ўсё — дадаў ён праз хвіліну. — Але ты клёва іх «пакрапіў». Яны дагналі б нас! Яны ведаюць тут кожны крок і не маюць носак... Але добра ім!.. Добра!..
— Пойдзем па нашых? — спытаў я ў калегі.
Шчур прысвіснуў.
— Па нашых?.. Дзе ты іх цяпер знойдзеш?.. Вяртаемся ў мястэчка!.. А тавар наш і без агранды! — дадаў ён праз хвіліну і ціха засмяяўся.
Мы павольна ішлі балотам у напрамку ручая, а потым паўз яго бераг дайшлі да лесу.
Яшчэ да апоўначы мы вярнуліся ў мястэчка.
— Дзе прадасі тавар? — спытаў я ў Шчура.
Перамытнік чмыхнуў носам.
— Я табе 100 фур тавару прадам! Толькі давай!
— Можа, і маё прадасі?
— Добра! Дапамажы толькі данесці дадому, а назаўтра будзеш мець форсу1.
' Форса (жарг.) — грошы.
Каля хаты Шчура я развітаўся з ім. Калега на хвіліну затрымаў маю руку.
— Ты пра гэта... не кажы хлопцам, што крапіў з капыта ў гэных гадаў... Яны будуць баяцца з табой хадзіць.