• Часопісы
  • Каханак Вялікай Мядзведзіцы  Сяргей Пясецкі

    Каханак Вялікай Мядзведзіцы

    Сяргей Пясецкі

    16+
    Выдавец: Рэгістр
    Памер: 405с.
    Мінск 2019
    93.88 МБ
    Потым памятаю, што рэштай сіл ускараскаўся на нейкі пагорак і ўпаў на яго вяршыні без сіл. Трохі пазней зразумеў, што гэта Капітанская магіла... Тут я амаль зусім страціў прытомнасць. У пэўны момант да мяне на хвіліну зноў вярнулася свядомасць, і раптам... я заўважыў у змроку, які пакрываў палі, нейкую незвычайную белую пляму. Яна пасоўвалася то ўзад, то ўперад, падала ўніз і ўзнімалася ўгару, часам то зусім знікаючы з маіх вачэй, то штораз набліжаючыся да мяне.
    Напружыўшы памяць, я ўспомніў аповед Юзафа Трафіды і іншых перамытнікаў аб прывідзе. Потым прыпомніў, што каля таго пагорка я ўпершыню спаткаўся з Сашкам Вэбліным. Каб ён ведаў, што я тут! А прывід усё болып набліжаўся да мяне. Ужо блізка... штораз бліжэй.
    Потым, праз пэўны час, убачыў нахілены нада мной твар: спакойны суровы погляд і цёмныя бровы. Пачуў голас... У мяне пра штосьці пыталіся, і я нешта адказваў, але не памятаю, што.
    Нарэшце апошні пробліск свядомасці: у мяне запыталіся, ці ведаю я Петрыка... Адчуваю, што пачынаю смяяцца, стукаючы зубамі:
    — А як жа... ведаю... ведаю... Яго не ведаць... Ха!.. Ха!.. Ха!..
    Потым усё ў імгненне вока паляцела ў бясконцую даль!.. Гуляюць колеры... Ваююць гукі... Шалеебурагаласоў... Вір твараў, відовішчаў і фарбаў... Імкне наперад страшэнная гарачая плынь, якая ўздымае мяне ўгару, а потым кідае ўніз, у чорную халодную бездань.
    Глава 5
    Я апрытомнеў у маленькім пакойчыку. Справа ўбачыў дзверы, а спераду адчыненае акно, завешанае фіранкай, якую кратаў лёгкі ветрык.
    Прыслухаўся. Дзесьці здалёк даляталі галасы жанчын, якія размаўлялі на двары. Я не мог зразумець, дзе знаходжуся, — ніколі ў гэтым пакоі не быў. Хацеў устаць з ложка, але сіл не было. Тады гучна спытаў:
    — Хто ёсць у хаце?
    Дзверы ў пакой адчыніліся, і я ўбачыў у іх маленькага камічнага чалавечка. Ён глядзеў на мяне праз вялікія шкельцы акуляраў і ўсміхаўся.
    — Прачнуўся? — сказаў ён праз хвіліну.
    — Так.
    Я ўспомніў, што гэта гадзіннікавы майстар Мужанскі. У яго жылі Юлік Вар'ят і Петрык Філосаф. Я не мог зразумець, якім чынам тут апынуўся.
    — На, выпі гэта! — Мужанскі наліў у шклянку нейкага лякарства і даў мне яго выпіць. — Хлопцы прыйдуць пазней.
    Ён выйшаў з пакоя, а я зноў заснуў.
    Вечарам прачнуўся ў другі раз. У маім пакойчыку было цёмна. Праз прыадчыненыя дзверы я пачуў галасы сяброў. Паклікаў іх. Юлік і Петрык увайшлі ў мой пакой, уносячы запаленую лямпу.
    — Як ты сябе адчуваеш? — спытаў Юлік.
    — Ці выспаўся? — прамовіў Петрык.
    — Нічога... Выспаўся...
    — Я думаю! Доўга спаў! Ой, доўга! — сказаў Юлік.
    — Як я трапіў сюды?
    Калегі пераглянуліся, і Юлік запытаўся:
    — Дык ты нічога не памятаеш?
    — He... Хаця памятаю Капітанскую Магілу і прывід... Ён размаўляў са мной.
    Петрык усміхнуўся:
    — Менавіта прывід уратаваў цябе, бо там ты б загінуў ці цябе б забралі зялёнкі!.. Як адчуваеш сябе?
    — Добра.
    — Табе не цяжка гаварыць?
    He.
    — To раскажы, як трапіў туды? Толькі павольна і падрабязна. Час ёсць, — сказаў Петрык.
    Я пачаў ім расказваць усё, што перажыў, пачынаючы ад таго ранку, калі мяне арыштавалі на пункце ў Бамбіны. Калегі часта перапынялі мой аповяд рознымі пытаннямі.
    Праз нейкі час мы пачулі, што дзверы ў хату адчыніліся. Я пазнаў голас Лорда. Хвіліну пазней калега радасна прывітаў мяне.
    — Як я баяўся за цябе! — сказаў Лорд. — He мог даведацца, што з табой сталася.
    Мяне зноў пачалі распытваць, і я падрабязна распавядаў пра мой арышт, побыт у Надзвычайцы і ДОПРы, пра прысуд на ссылку, уцёкі з цягніка і дарогу з-за граніцы.
    Калегі задавалі мне мноства пытанняў і шчыра цешыліся са шчаслівага канца ўсіх тых прыгод. Потым я спытаў у Лорда, што было пасля майго арышту.
    — Ведаеш, — сказаў Лорд, — мы чакалі цябе 5 хвілін, чакалі 10, чакалі квадранс1 — нічога і нічога... Параіліся, што рабіць. Адны казалі вяртацца, другія — паслаць кагосьці на меліну. Ну, Шчур і пайшоў у разведку. Палямі дайшоў ззаду да хутара і пракраўся на двор. Убачыў салдат: ходзяць па двары, зазіраюць у гумно. Усё зразумела: папаўся. Ну, ён — да нас, і тут жа расказаў пра ўсё гэта. Мы за ношы — і назад. Але хлопцы проста падалі ад стомы.
    Ледзь здолелі да світання дабрацца да Старасельскага лесу. Віхура трохі аслабела. Мы зайшлі ў самую сярэдзіну лесу. Там было папілаванае і складзенае ў штабялі бярвенне. Мы расклалі вогнішча і крыху падсушылі адзенне. Потым вогнішча патушылі, бо баяліся, каб здалёк не заўважылі дым. У нас было 4 пляшкі спірту, і гэта нас ура-
    1 Квадранс (польск.) — чвэрць гадзіны, 15 хвілін.
    тавала. Мы неяк дачакаліся вечара — і айда да граніцы. Назад вярнуліся ледзь жывыя. Лёва і Алігант захварэлі.
    — Жыд заплаціў вам за дарогу? — спытаў я Лорда.
    — А як жа!.. Заплаціў удвая: па 30 рублёў кожнаму. А пункт Бамбіны закрыўся назаўсёды.
    — Куды потым хадзілі?
    — Па-рознаму. Я цяпер хаджу з партыяй Юрліна. Шчур таксама. Але ходзім рэдка. На перац да гарэлкі зарабляем, а на гарэлку не хапае... Чакаем восені.
    — Ніхто з хлопцаў не папаўся?
    — 3 нашых ніхто... Цяпер мала хто ходзіць...
    — Што яшчэ чуваць?
    Хлопцы пачалі распавядаць шмат навін. Потым сказалі, што ў мястэчку пусцілі пагалоску, іпто я выехаў у Вільню. Цяпер, пасля выздараўлення, я павінен гэта пацвердзіць. Пра тое, што я папаўся за граніцай, ведаюць толькі некаторыя хлопцы. Лорд даў мне 30 рублёў золатам.
    — За што? — спытаў яго я.
    — За апошнюю ношу... у два бакі... Калі паправішся, пойдзем да Бергера. Табе належыць узнагарода за тое, што ўратаваў партыю. Тавар быў дарагі. Выратаваў жыду сама мала 3000 даляраў, а можа, і значна больш. Я гаварыў з ім пра гэта. Апрача 30 рублёў, ён даў мне яшчэ 70.
    Я слухаў яго не надта ўважліва, а потым спытаў:
    — Як ты думаеш, чаму ў Бамбіны была засада?
    — Хтосьці нас прадаў! — сказаў Лорд. — Інакш ніхто ніколі б нас не чакаў так упэўнена... Спецыяльна не запалілі святла. Схаваліся ў сенцах, гумне і за шырмай. Бамбіну і нас хтосьці засыпаў!..
    — Больш ніхто, толькі ён! — сказаў я, думаючы пра Альфрэда.
    — I я так думаю! — сказаў Лорд. — Толькі адкуль ён даведаўся, дзе мы маем меліну?
    — Можа, хтосьці з хлопцаў прагаварыўся пасля п'янкі, а потым з вуснаў у вусны дайшло да Альфрэда? — сказаў Юлік.
    — Мусіць, так, — сказаў Лорд. — Але нічога... Ён калісьці атрымае сваё. За ўсё разам!..
    Назаўтра я адчуваў сябе так добра, што апрануўся і разам з Юлікам выйшаў у мястэчка. Было цёпла. Сонца залівала мястэчка патокамі промняў. Па дарозе мы зайшлі да Лорда і разам з ім пайшлі на Букраўку да Бергера.
    — Трэба трохі патрэсці пудэлкі1! — сказаў Юлік. — Ёсць з чаго і ёсць за што. Ты выратаваў яму цэлую партыю тавару.
    Бергер быў дома. Мы засталі яго ў сталовым пакоі, які быў застаўлены дарагой, неадпаведнай для малога драўлянага будынка мэбляй. Усюды разьба. Вялікія крэслы, абабітыя скурай, шыкоўны буфет, вялікі стол.
    У Бергера была тыповая яўрэйская знешнасць. Паціраючы далоні, Бергер запрасіў нас у бакавы пакойчык:
    — Там будзе нам зручней і ніхто з вуліцы не ўбачыць!
    У гэтым пакоі ўздоўж сцен стаяла некалькі вялікіх закрытых на замкі куфараў. Пасярод стаяў вялікі стол, які займаў амаль увесь пакой. 3-за прыадчыненых дзвярэй суседняга пакою далятаў сакавіты дзявочы голас, наіюўнены ўсходняй меланхоліяй.
    О, баядэра, я кахаю цябе!
    О, баядэра, та-рым-та-ра-рам!
    Лорд засмяяўся.
    — Ну, Шлома, колькі за тую баядэру дасі пасагу?
    — Ой, які там пасаг! Навошта ёй пасаг?.. Яна сама золата!
    — Ну, не кажы! Сама мала паўмільёна заважыць!
    Жыд злёгку ўсміхнуўся, пяшчотна пагладзіў бараду і сказаў:
    — Што пан Баляслаў мне скажа? Які інтарэс маеш?
    — Тут свой хлопец вярнуўся, — Лорд паказаў на мяне кіўком галавы. — Шлома ведае... Той, што ў сакавіку выратаваў нашу партыю, а сам папаўся... Сядзеў у ДОПРы і ў НК. Там у яго забралі ўсе грошы і прысудзілі ссылку. Уцёк
    1 Пудэлкі (польск.) — скрыні, скрынкі.
    па дарозе!.. Яму павінна быць прэмія ад Шломы... за «расфартоўку»...
    — Дык гэта той?.. Уладак?..
    — Так.
    — Я зараз, — сказаў Шлома і выйшаў з пакоя.
    Хутка вярнуўся з маладым, апранутым з перабольшанай элегантнасцю жыдам. Я пазнаў Лёву і павітаўся з ім. Некалькі хвілін мы размаўлялі, а потым Лорд сказаў:
    — Ну, Шлома, патрасі мяшэчкам, бо хочам замачыць вяртанне калегі. За твой тавар ён добра атрымаў па баках і больш як тры месяцы карміў вошай. Забыўся на смак гарэлкі...
    Жыд выняў з кішэні доўгі, з пацеркамі, кашалёк, зроблены, напэўна, уласнаручна некім з родных як прэзент на імяніны. Выняў з яго і паклаў на стол, пяшчотна датыкаючыся пальцамі да золата, 10 дзесяцірублёвак. Падсунуў іх да мяне:
    — Калі ласка. На шчасце пану Уладзю...
    Я ўзяў грошы, і мы развіталіся са Шломам.
    — Скупы тартар, — сказаў на вуліцы Лорд. — Ты яму столькі тысяч уратаваў, а ён табе сотню адваліў!
    Хвіліну маўчаў, а потым дадаў:
    — Таму і робім гудлаям2 агранды! Такі лепш усё страціць, чым добра заплаціць за работу!
    Потым мы накіраваліся да Гінты. Калі я ўвайшоў у «салон», то ўбачыў вясёлыя твары хлопцаў. Убачыўшы мяне, яны пачалі выкрыкваць:
    Ура!
    — Hex жые!
    — Сюды яго!
    За сталом у цэнтры я заўважыў пастаянных наведвальнікаў: Боліка Камету, Фэліка Маруду, Мамута і Шчура. Быў тут і Кручок, вельмі малады перамытнік, які на вечарынцы ў Сашкі гуляў разам са мной у карты і ўдарыў бутэл ькай у лоб Ал ьфрэда за тое, што ён гуляў цынкаванымі
    3 Гудлай (жарг) — жыд.
    картамі. Побач з Каметай сядзеў Юрлін, вядомы перамытнік-машыніст, які даўно вадзіў партыі і хадзіў нават летам. Гэта быў мужчына гадоў пяцідзесяці, высокі, плячысты, рыжы. Юрлін быў п'яны. Ён гучна смяяўся і пастаянна паўтараў: « Абы толькі ціха!» У куце пакоя драмаў гарманіст Антоні.
    Калі я наблізіўся да стала і павітаўся з прысутнымі, Болік Камета падняў уверх руку і сказаў:
    — Кажу і распавядаю вам, хлопцы, што з гэтай нагоды (ён меў на ўвазе мае ўцёкі, пра якія ўжо шмат хто з хлопцаў ведаў) тры дні і тры ночы шклянкамі... не, не шклянкамі, а вёдрамі гарэлку трэба жлукціць!
    — Мудра! — сказаў Лорд.
    — Абы толькі ціха! — дадаў Юрлін.
    Пачалася гулянка. Я піў толькі піва і то мала, бо адчуваў сябе не зусім здаровым. Антоні граў на гармоніку... Сёння за ўсё плаціў я.
    Змучаны шумам, потым я пайшоў з Юлікам дадому і лёг у ложак.