Каханак Вялікай Мядзведзіцы  Сяргей Пясецкі

Каханак Вялікай Мядзведзіцы

Сяргей Пясецкі
Выдавец: Рэгістр
Памер: 405с.
Мінск 2019
93.88 МБ
Лобаў зняў з сябе брудную шэра-жоўтую, ліпкую ад поту кашулю, распасцёр яе на нарах і працуе бутэлькай — такім
1 ДОПР — дом прымусовых работ.
спосабам масава забівае вошай. Жаба прысеў на кукішкі на нарах і, абняўшы худымі рукамі калені, заспяваў:
II вот уж собралнсь, Как будто на подбор: Она — простнтутка, А он — карманный вор.
Феліцыян з агідай скрывіўся. Рабіў гэтак заўсёды, калі Жаба пачынаў спяваць, бо песенькі ў злодзея вульгарныя і прасцяцкія. Квалінскі нерухома ляжаў на нарах і глядзеў у столь, а калі прыкрываў вочы, выглядаў як нябожчык.
А Жаба спяваў:
Её как простнтутку По морде все бьют, Его же как вора В полнцню ведут.
— Ох ты, доля, доля! — уздыхнуў Буня.
Ён злез з нараў і, вялікі, касцісты, уражліва худы, пачаў шлёпаць цяжкімі ботамі па камеры. Зрабілася зусім цёмна. За дзвярыма чуліся крокі салдат і крыкі, якія даносіліся з глыбіні калідора.
— Некаму даюць у косці! — сказаў Спландзян.
— Кагосьці сціскаюць! — пацвердзіў Жаба.
Запалілі святло. У камеры зрабілася відней і... весялей.
Усе пачалі рухацца. Нават Квалінскі ўстаў і ходзіць па нарах, таму што хадзіць па камеры бракуе месца. Толькі жыд сядзіць сумны ў куце і маўчыць. Яму сёння не прынеслі абеду, таму ён сумны і галодны.
Я стаю ля акназ Уменскім, мелінарам з-пад Койданава. Мы гаворым пра перамытніцтва і пра тое, што цяпер «ідзе» ў Саветах, а што ў Польшчы.
У камеру ўвайшоў карнач1 у суправаджэнні некалькіх чырвонаармейцаў. Хвіліну глядзеў на нас, а потым сказаў:
— Хто хоча з'ездзіць у горад па муку?
Лобаў выскачыў уперад:
-Я!..
1 Карнач (жарг) — начальнік каравула.
— Занадта ты хуткі, — адрэзаў карнач.
Па чарзе агледзеў нас усіх, а потым звярнуўся да Бзіка: — Ну, схадзі ты!.. I ты таксама!.. — ён тыцнуў пальцам у грудзі Буню. — Трэба папрацаваць, бо дарма жрэце хлеб.
Яны выйшлі з камеры.
Праз дзве гадзіны мы пачулі гукі крокаў і лаянку. Дзверы ў камеру адчыніліся і ўсярэдзіну ўвапхнулі Буню. Ён быў перапалоханы. Доўга стаяў каля парога з бездапаможна раскінутымі рукамі. Потым сказаў:
— Ох, ты, доля, доля!.. I за што нас так прыніжаюць?..
Нас здзівіла тое, што Бзік не вярнуўся. Мы пачалі распытваць Буню пра яго. Даведаліся, што ён і Буня паехалі на вялікай грузавой машыне разам з чатырма салдатамі ў ваенныя крамы. Там на грузавік пагрузілі некалькі мяшкоў мукі і паехалі назад. Паблізу моста праз Свіслач на вуліцы Вясёлай Бзік саскочыў з машыны і пачаў уцякаць да ракі. Машына спынілася. Чырвонаармейцы пачалі абстрэльваць уцекача. Двое пабеглі даганяць яго. Але ў цемры ён здолеў уцячы. Буню прывезлі сюды і тут, у калідоры, збівалі яго. Салдаты казалі, што гэта ён дапамог Бзіку ўцячы.
Гэтая навіна нас вельмі ўразіла. Мы сталі падрабязна каментаваць уцёкі Бзіка. Усе гаварылі, што ведалі пра дзівацтва Бзіка. Яны сапраўды лічылі яго вар'ятам.
— Эх, братва! — з жалем сказаў Лобаў. — Шкада, што мяне не ўзялі. Я таксама даў бы гвінта2. He маю шчасця, хлопцы! Трэба будзе койфнуць3 тут.
Жаба, прысеўшы на кукішкі на нарах, енклівым, тоненькім, скрыпучым галаском заспяваў:
Ах, ты, маці мае міла!
Ах, нашто ты мяне нарадзіла!
— А гэты енчыць! — зморшчыўся Лобаў.
— He падабаецца — не слухай! — кінуў яму ў адказ Жаба і заспяваў далей, падпіраючы шчаку далонню і ківаючы галавой злева направа.
2 Даць гвінта (жарг.) — уцячы.
3 Койфнуць (жарг) — памерці.
Уначы я не мог спаць. Мяне жэрлі вошы і клапы, даймаў голад, атручвала духата. Я чапляўся думкамі за слабую надзею: можа, мяне хутка перавядуць у ДОПР?
За акном было чуваць булькатанне вады, якая сцякала на рынак... Вясна ідзе. Нясе новае жыццё, узбуджае новыя надзеі. А ў нас чорна, брудна, голадна. Нас кінулі ў страшэнную, агідную камеру, і мы паволі, гадзіна за гадзінай, канаем... Шчаслівы Бзік! Дзе ён цяпер?.. Можа, сядзіць на меліне, а можа, цягаецца дзесь лясамі пад заслонай ночы...
Я заснуў на світанні.
Назаўтра апоўдні мяне выклікалі наверх. 3 канвоем з двух чырвонаармейцаў я ўвайшоў у кабінет Нядбальскага. Следчы загадаў спыніцца ля дзвярэй, а сам выйшаў з пакоя. Праз хвіліну вярнуўся. Услед за ім увайшлі два чырвонаармейцы са штыкамі на карабінах. Прывялі панурага, злёгку згорбленага вярзілу. Я адразу пазнаў у ім Гваздзя.
Нас паставілі насупраць адзін аднаго. Нядбальскі звярнуўся да Гваздзя:
— Ведаеш яго? — паказаў на мяне пальцам.
— Калі ён мяне ведае, то і я яго ведаю, а калі ён мяне не ведае, то і я яго не ведаю.
Нядбальскі тупнуў нагой:
— Ну, ты, не мудры!.. Адказвай на пытанне!
— А ты не верашчы! He баюся цябе... Бабу сваю палохай! — сказаў Гвоздзь.
— Ведаеш яго? — спытаў мяне Нядбальскі, паказваючы пальцам на Гваздзя.
— Ведаю.
— Адкуль ведаеш яго?
— Гэта наш хлопец з Ракава.
— I я ведаю яго, — сказаў Гвоздзь, у якога, дарэчы, не пыталіся.
— Чаму раней таго не сказаў? — запытаў Нядбальскі.
— Ну, я не твой шпік... Можа, ён, — Гвоздзь паказаў пальцам у мой бок, — не хацеў, каб я пазнаў яго.
Нядбальскі сказаў канвою вывесці Гваздзя. Пазней я даведаўся, што Гвоздзь сядзіць у ДОПРы і што прывялі яго адтуль на вочную стаўку.
Праз два дні была вочная стаўка з Лёняй. Мяне выклікалі з камеры адразу пасля абеду. Калі я ўвайшоў у кабінет Нядбальскага, Лёня была ўжо там. Яна сядзела ля стала. Салдаты, што суправаджалі яе, засталіся за дзвярыма. Следчы нешта гаварыў ёй і смяяўся. Лёня вяла сябе вельмі паважна. Выглядала яна добра. Апранута была ў чорнае паліто з вялікім футравым каўняром. У руках трымала вялікі пакунак.
Разам з вартай я затрымаўся ля дзвярэй. Нядбальскі некалькі хвілін паглядаў на паперкі, а потым кіўнуў мне.
— Хадзі сюды!
Я падышоў да стала.
— Ведаеш гэтую жанчыну? — спытаў Нядбальскі.
— Так. Ведаю.
Нядбальскі прыжмурыў вочы і ўважліва пазіраў на мяне. Лёня, якая не спадзявалася на такі адказ, была шакіравана.
— Адкуль ведаеш яе?
— Я ўвайшоў да яе спытаць дарогу і там быў арыштаваны.
— А да гэтага ты не быў у яе?
-He.
— Можа, штосьці ведаеш пра тое, што яна трымала пункт.
— Нічога не ведаю пра гэта. Зрэшты, яна жыве пад Мінскам, а там пунктаў няма! — я гаварыў няпраўду, каб Лёні было лягчэй даваць адказы.
— Адкуль ведаеш гэта?
— Ведаю ад хлопцаў.
— Дык ты зусім не ведаеш яе?
— He ведаю.
Следчы звярнуўся да Лёні:
— А вы, грамадзянка, ведаеце яго?
— He ведаю, але шкада яго. Такі малады хлопчык і сядзіць.
— A вы любіце «такіх маладых хлопчыкаў»? — іранічна спытаў яе Нядбальскі.
— Я не па той частцы... Кожнага чалавека шкада. Турма не мёд! — Лёня на хвіліну змоўкла, а потым звярнулася да следчага: — Можа, таварыш суддзя дазволіць мне даць арыштанту трохі ежы? Ён так мізэрна выглядае!..
— Чаму грамадзянка так ім цікавіцца?
— Бо мучаецца таму, што прыйшоў да мяне спытаць дарогу... Можа, шкадуе мяне!..
— Бо сядзіць па вашай віне, а вы па яго віне. Усім пароўну. Зрэшты, дайце яму...
Лёня паспешліва развярнула паперу і дала мне са два кілаграмы каўбасы і вялікую халу. Потым мяне адвялі ў падвал. У камеры я падзяліў ежу на адзінаццаць частак і раздаў сябрам. Жыд не ўзяў нічога. Афіцэр не хацеў, але, убачыўшы, што гэтым робіць мне няёмка, узяў сваю частку.
Глава 3
«Двойка» — гэта вялікая камера з двума вялікімі вокнамі. Нават калі стаць на падаконнік і выцягнуць рукі ўгору, то немагчыма дастаць да верхняй часткі фрамугі. Да сцен прымацавана сямнаццаць нараў. Удзень нары можна падняць угору, таму месца для хадзьбы дастаткова. Пасярод камеры стаіць вялікі стол на казлах. Ля ўнутранай сцяны — шафка для посуду. Падлога асфальтаваная. У правым куце камеры стаіць вялікая абабітая жалезам печ.
Нас тут сямнаццаць. Некалькі злодзеяў, некалькі бандытаў, некалькі хлопцаў, якія праходзяць па адной спра-
ве, — іх абвінавачваюць у забойстве. Ёсть адзін чыгуначнік, украінец, які паходзіць з Палтаўскай губерніі. Прозвішча яго Кабленка. Сядзіць ён за спекуляцыю: у службовым купэ перавозіў рэчы мяшэчнікаў1.
I тут голад паклаў на ўсіх сваю пячатку. Вязні рухаюцца павольна. Яны заспаныя і апатычныя. У некаторых апухлі твары, у некаторых — ногі. Вошай поўна і тут.
Спачатку я так сябе тут адчуваў, нібы знайшоў палову свабоды. Камера была светлая, паветра чыстае. Я шпацыраваў. Гуляў з іншымі вязнямі ў карты, якія яны самі зрабілі. Потым прывык да ўсяго.
Дзень за днём слабелі мае сілы, ногі пачыналі пухнуць. А за акном, за мурамі, вясна была ў разгары, і турэмны двор залівала промнямі сонца. Некаторых вязняў звальнялі. На іх месца прыводзілі новых.
Мяне забіваў сум па свабодзе. Я заўважыў, што вязні, якія часта траплялі ў турму, зусім не сумавалі і заўсёды ўмелі знайсці сабе нейкі занятак: або гулялі ў карты ці ў рамса, або размаўлялі пра розныя рэчы. Гэтыя размовы ў асноўным круціліся вакол некалькіх тэм: ежа, «работа», жанчыны, судовыя справы, турэмная адміністрацыя. Мяне гэтыя размовы нудзілі. Я страшэнна сумаваў па свабодзе і ўсё больш худнеў. Звычайна я садзіўся на падаконнік і гадзінамі глядзеў у далёкі блакіт неба. Пра што я думаў у гэты час? He ведаю... Забываў тады пра ўсё. Праз пэўны час у рэчаіснасць мяне вяртала чыясьці лаянка ў камеры або песенька Жабы.
Аднаго разу да мяне падышоў Бласт. Гэта быў смаленскі злодзей:
— Ты, хлопчык, не думай так, бо замінжуешся2!.. У акно таксама не глядзі!.. Задзяры іх сабака! А галоўнае — не думай, бо койфнеш!
— Што ж рабіць?
— Гуляй у карты!.. Спявай!.. Рабі штосьці... Я некалі таксама... Нічога з гэтага...
1 Мяшэчнік (жарг.) — чалавек, які незаконна перавозіць ці пераносіць правіянт з адной мясцовасці ў іншую, паходзіць ад слоў «мяшок», «мех».
2 Замінжавацца (жарг) — памерці ад суму, ад роспачы.
Вечарам, пасля праверкі, мы клаліся спаць.
— Ну, тры званкі да пайкі1, — казаў хтосьці з вязняў.
Усе ў гэты час гл ытал і сліну, ду маючы пра заўтрашнюю стадваццаціграмовую порцыю няякаснага, дрэнна выпечанага хлеба. Скарынку аддзялялі асобна, а сыры мякіш накладалі лыжкай на скарынку. Гэта мне заўсёды нагадвала або пірожнае, або марожанае на вафлі. Ноч для мяне праходзіла найхутчэй. Я хутка засынаў цяжкім сном, поўным трывожных зданяў і галодных мрояў. Пасля прабуджэння першым пачуццём быў голад, а першай думкай — два званкі да пайкі.
Калі мы атрымлівалі сваю порцыю хлеба, у кожнага дрыжэлі рукі. Можна было ўмомант з'есці сваю частку, але кожны еў, не спяшаючыся, паволі адгрызаючы хлеб маленькімі кавалачкамі. He марнавалася ніводная крошка хлеба, хаця крошак не было, бо хлеб быў заўсёды недапечаны. Пасля снядання думкі ўсіх канцэнтраваліся вакол абеду... Мінала шмат галодных гадзін у чаканні абеду. Нарэшце ў латунныя бачкі налівалі рэдкую смярдзючую вадкасць — суп з сушаных ягад або перамерзлай бульбы. Адзін бачок на шэсць чалавек. Мы пачыналі есці, а дакладней, піць з лыжак рэдкую, мутную, гарачую вадкасць. Мы апякалі сабе вусны і горлы, але з'ядалі ўсё вельмі хутка. На пэўны час нас ахінала жаданае цяпло і зманлівае пачуццё сытасці. А праз пятнаццаць хвілін пачыналіся яшчэ мацнейшыя спазмы страўніка: есці, есці, есці! Страўнік немагчымабылоашукаць. Вячэрабылаяшчэгоршай. «Даюцьне піць, а выпіць!» — казалі вязні.