• Газеты, часопісы і г.д.
  • Каханак Вялікай Мядзведзіцы  Сяргей Пясецкі

    Каханак Вялікай Мядзведзіцы

    Сяргей Пясецкі

    Выдавец: Рэгістр
    Памер: 405с.
    Мінск 2019
    93.88 МБ
    Аднаго разу, у канцы красавіка, у дзень спатканняў, а дзясятай гадзіне мяне выклікалі на калідор. Прывялі ў пакой для спатканняў. Там было многа людзей, якія вельмі дрэнна выглядалі. Доўгі пакой пасярэдзіне быў перагароджаны драцянымі сеткамі, паміж якімі знаходзіліся людзі, якія прыйшлі да вязняў. Калі пачыналіся размовы,
    1 Пайка (жарг.) — порцыя хлеба.
    пакой перапаўнялі плач, гул, крыкі, у якіх цяжка было штосьці пачуць. Я падышоў да сеткі і стараўся ўгледзець на тым баку кагосьці знаёмага. Думаў, што нехта з ракаўскіх хлопцаў пры дапамозе сваякоў ці знаёмых у Мінску атрымаў дазвол пабачыцца са мной. I тут я ўбачыў радасную ўсмешку і вясёлыя вочы Лёні. Я павітаўся з ёй. Стараючыся перакрычаць астатніх, мы пачалі «размаўляць».
    — Што чуваць у цябе? — спытаў я ў Лёні.
    — Мяне вызвалілі.
    — Цябе зусім вызвалілі?
    — Так... Я дала распіску, што не пакіну месца пастаяннага жыхарства і буду падпарадкоўвацца любому жаданню ўлады.
    — Многа каштавала?
    — Многа... Але нічога... не збяднела.
    — Добра выглядаеш!
    — А ты зусім схуднеў!..
    Я бязрадасна раскінуў рукі і сказаў:
    — Няма з чаго таўсцець: 200 грамаў хлеба на дзень.
    — Я прывезла табе пасылку... Буду прыязджаць кожны тыдзень... На кожны кірмаш...
    — Дзякуй табе!
    — Можа, і цябе хутка звольняць?
    — He ведаю... Mary атрымаць некалькі гадоў у ДОПРы! — Я чула, што на Першага мая аб'явяць амністыю!
    Хутка спатканне перарвалі. Лёніны паводзіны дадалі мне бадзёрасці. Мне стала лягчэй: я не адчуваў сябе безабаронным і пакінутым. Апрача гэтага, я стаў лепш харчавацца, бо Лёня ведала, які голад пануе ў турме, і прывезла мне дастаткова хлеба, сухароў, сала і сыру.
    Праз тыдзень я зноў атрымаў пасылку ад Лёні, але не спаткаўся з ёю. Можа, яна не мела часу, а можа, не далі дазволу на спатканне.
    У пачатку мая рашэннем Рэвалюцыйнага трыбуналу за перамытніцтва мяне прыгаварылі на тры гады высылкі ў Ніжагародскую губернію. Грошы ў мяне канфіскавалі. Такое
    я прадчуваў i таму не быў засмучаны гэтым. Нават хацеў ехаць у ссылку: гэта было лепш, чым адбываць кару ў ДОПРы. Я вырашыў, што збягу з месца ссылкі пры першай магчымасці.
    Пасля суда Лёня зноў мяне праведала. Казала, што будзе дапамагаць матэрыяльна, а калі знойдзе вольны час, то і наведае мяне ў ссылцы. Прасіла, каб я часта пісаў ёй лісты. Сказала, што цяпер я выглядаю значна лепш. Я таксама адчуваў сябе намнога здаравей і мацней, чым раней. Пухліны на нагах прайшлі... Найгоршая хвароба — гэта голад, а найлепшыя лекі — ежа... толькі каб не было позна.
    Хлопцы ў камеры казалі, што хутка мяне могуць перавезці этапамі на месца ссылкі. Давалі мне розныя практычныя парады. Раілі мне ўцякаць па дарозе з цягніка. Штораз я думаў пра гэта ўсё больш.
    У сярэдзі не мая мне сказалі сабраць свае рэчы і прывялі ў канцылярыю. Ля брамы я ўбачыў канвой: восем салдат і старшыну з трыма трохвугольнікамі на рукаве.
    Арыштантаў было шасцёра: аднаго везлі ў Смаленск, траіх у Маскву, а дваіх у Ніжні Ноўгарад. Першы этап быў у Смаленску.
    Пасля падпісання ўсіх фармальнасцей у турме нас прывялі на вакзал. Занялі два купэ. У кожным купэ размясціліся па чатыры салдаты і тры арыштанты. Камендант канвою пайшоў на вакзал, каб паставіць штампы на дакументы. У мяне было трохі грошай, якія Лёня пакінула для мяне ў канцылярыі турмы. Я папрасіў каменданта, каб ён купіў мне дзве пачкі папярос, карабок запалак, а за рэшту грошай — булак і каўбасы. Старшына даў грошы салдату і паслаў яго за пакупкамі ў гандлёвыя рады, якія размяшчаліся на пероне вакзала. Салдат прынёс мне 50 папярос, карабок запалак, некалькі булак і трохі каўбасы.
    —	Купіў на ўсе грошы! — сказаў чырвонаармеец.
    —	Добра. Дзякуй!
    Я пачаў есці. Таварышам майго падарожжа я даў кавалак каўбасы і некалькі булак. Яны ўсё падзялілі паміж сабой.
    А першай гадзіне дня цягнік рушыў у дарогу. Я сядзеў на лаўцы паміж двума чырвонаармейцамі. Насупраць нас сядзелі два салдаты і два арыштанты. Наша купэ было першае. Ад тамбура яго аддзяляў малы калідор. Уздоўж вагона, па левым баку, цягнуўся доўгі, досыць шырокі праход, які злучаў усе купэ. Другую палову канвою і рэшту арыштантаў памясцілі ў наступным купэ.
    Вагон быў перапоўнены. Купэ былі напоўнены людзьмі звыш меры. У праходзе стаялі куфры, кашы і мяхі. Людзі пазалазілі на спальныя паліцы. Крыкі, лаянка, прэтэнзіі — усё перакрыжоўвалася ў паветры. Нарэшце ўсе размясціліся, і пачаліся размовы і жарты.
    Паблізу Барысава ў вагон увайшоў чыгуначны кантроль НК: правяралі дакументы ў пасажыраў. Калі чэкісты наблізіліся да нашага купэ, начальнік канвою, старшына, падаў ім дарожныя дакументы і сказаў:
    — Дзевяць канваіраў разам са мной і шэсць арыштантаў...
    Чэкісты праверылі дакументы, агледзелі нас і пайшлі далей.
    У Оршы зноў зайшоў кантроль НК. Мы выехалі з Оршы ў Смаленск на змярканні. Гледзячы праз акно вагона наўскасяк уверх, я заўважыў на небе Вялікую Мядзведзіцу. Я быў узрушаны... Так даўно не бачыў яе!.. Яна нагадала мне столькі вясёлых і сумных рэчаў, абудзіла шмат думак. Я так доўга глядзеў на яе, пакуль адзін салдат не сказаў мне адсунуцца ад акна:
    — Глядзі, глядзі, але табе гэта не дапаможа! He выскачыш!..
    — Я нічога... На зоркі глядзеў!
    — Зоркі?.. Вось тут зоркі! — чырвонаармеец пляснуў далонню па будзёнаўцы, на якую спераду была прышыта выразаная з чырвонага сукна вялікая пяціканцовая зорка.
    Іншыя чырвонаармейцы засмяяліся. Я адсунуўся ад акна. Салдаты курылі махорку і ляніва размаўлялі. Mae калегі, якія сядзелі на лаўцы насупраць, заснулі. Салдаты драмалі. Яны дамовіліся, што будуць пільнаваць па чарзе, па двое. У купэ ўвайшоў старшына:
    — Hy, ребята, не спать! Смотрнте!..
    — Будь спокоен! He уснем! — адазваўся адзін з чырвонаармейцаў.
    Ну-ну!..
    Старшына пайшоў у наступнае купэ.
    Набліжалася поўнач. Да Смаленска заставалася некалькі станцый. Я, робячы выгляд, што сплю, аглядаў наш канвой. Трое салдат заснулі, і толькі адзін, які сядзеў ля дзвярэй, паставіў ногі так, каб ніхто не мог выйсці з вагона ў тамбур, не разбудзіўшы яго. Ён таксама драмаў, але час ад часу адкрываў вочы. Часам хтосьці выходзіў з купэ на калідор, дзе быў туалет. Салдат у гэты момант адкрываў вочы, акідваў поглядам таго, хто выходзіў, і прымаў ногі з дарогі, даючы таму магчымасць адчыніць дзверы.
    Наша купэ было напалову цёмнае. Толькі наўскасяк у яго падала святло ад ліхтара, які вісеў на сцяне ў кал ідоры. У ім гарэла свечка.
    У пэўны момант я высунуўся з купэ і паглядзеў на калідор. Ён быў увесь завалены людзьмі, якія спалі на падлозе. Дзе-нідзе быў чуваць шум гаворкі. Я зразумеў, што дайсці да выхаду з вагона гэтым шляхам мне будзе цяжка. Апрача таго, тут было небяспечна з прычыны таго, што салдаты і старшына, якія нас суправаджалі, пільнавалі ў суседнім купэ траіх арыштантаў, маглі не спаць і заўважыць мяне. Адсюль я не мог бачыць наступнае купэ, але пачуў там нейкі шум і шоргат ног. «Можа, апусціць акно?» — падумаў я.
    Але, паразважаўшы, я адмовіўся ад гэтай думкі: адкрываючы акно, я мог бы разбудзіць кагосьці з канвою, а тады ўсё было б марна. Я зноў выглянуў на калідор. Убачыў здалёк нейкую шэрую постаць. Гэта быў салдат, які закінуў на плечы шынель і павольна ішоў да выхаду, пераступаючы людзей, якія ляжалі на падлозе. Ён набліжаўся. Быў ужо амаль каля мяне. Адчыніў дзверы, адсунуўшы набок калені салдата, які нас суправаджаў. Той расплюшчыў вочы і паглядзеў на салдата.
    — Што-о-о-о-о?
    — Нічога, таварыш... Адсуньце ногі!
    Чырвонаармеец даў яму прайсці, паварушыўся на лаўцы, сплюнуў кудысьці на сцяну, усунуў рукі ў рукавы шыняля і гучна пазяхнуў. Потым нахіліўся ўперад і ўважліва агледзеў купэ. Я зрабіў выгляд, што сплю. Салдат зноў упёрся спінай у сцяну купэ і прыкрыў вочы. Рэмень ад карабіна перакінуты праз калена, а дула пастаўлена паміж каленямі — забыўся перагарадзіць нагамі дзверы... А можа, чакае, калі вернецца чырвонаармеец, які хвіліну таму выйшаў з вагона.
    Я ўважліва прыглядаўся да салдата, пастанавіўшы ўцякаць нават у найгоршай сітуацыі, але хацеў пачакаць лепшую. Праз хвіліну ўбачыў, што галава салдата пачынае ападаць на грудзі.
    Устаю з месца. Раблю два крокі з купэ ў калідор, потым крок наперад. Павольна націскаю на клямку дзвярэй і адчыняю іх... шырэй... шырэй... Гляджу ў твар салдату. Раптам ён, нібы адчуўшы мой погляд, адкрыў вочы. Глянуў на мяне мутным позіркам, а я хутчэй зрабіў крок уперад.
    — А ты куда?! А?! Сто-о-ой!
    У гэты момант я зачыніў за сабой дзверы і скочыў наперад. Адчыніў дзверы, якія вялі ў тамбур. Паспешліва зачыніў іх. У гэты момант дзверы вагона, якія хвіліну таму я зачыняў за сабой, адчыніліся, і я пачуў нечалавечы крык:
    — Товарніцн!.. «Бегнт»!.. Вставайте!.. Товарп...
    Я кінуўся да дзвярэй, якія вялі з тамбура на прыступкі вагона. Моцна націскаю ручку і піхаю дзверы ўперад... He паддаюцца. Праз хвіліну я апомніўся: дзверы адчыняюцца ўсярэдзіну, а я піхаю іх вонкі. Рвануў іх на сябе — дзверы адчынены. Ззаду цемру пранізвае шырокі пук святла. У тамбур ускокваюць узброеныя людзі. Я чую іх галасы:
    — Стой, дрянь!.. Стой!
    Перада мной чорная ноч, пакрытая залатымі кропкамі зорак. Я скокнуў уперад у густы таямнічы змрок... Трапіў у паветраны вір. Мяне шматала і адкінула кудысьці набок. Сэрца замёрла ў грудзях. На хвіліну ў вачах бліснула доўгая пасма святла, а потым усё патанула ў змроку і цішыні... Глыбокай цішыні...
    Глава 4
    Я не мог зразумець, што са мной адбылося. Адчуваў толькі, што задыхаюся і што ў вусны сочыцца ліпкая густая гразь. У роспачы я шаргануўся ўлева, управа, угору... Нарэшце ўкленчыў... Выдыхнуў... Адчуў, што ў лёгкія ўваходзіць паветра.
    Доўга сяджу нерухома. Тулава пагружана ў балота, а галава наверсе. Я дастаў з балота рукі. Выцер далонямі твар і вочы ад ліпкай густой слізі. У некалькіх сотнях крокаў ад сябе я ўбачыў доўгі рад жоўтых агнёў. Гэта быў цягнік, які спынілі пасля майго скоку з вагона. Я заўважыў, што ўздоўж чыгуначнага палатна рухаюцца і іншыя пукі святла: меншыя, але больш яркія. Гэта былі ліхтары ў руках людзей, якія шукалі мяне каля чыгункі.
    Я пачаў вылазіць з балота. Устаў і амаль зноў ледзь не праваліўся. Зрабіў два крокі і далонямі намацаў бераг рова. Вылез з балота і павольна адышоў некалькі крокаў ад рову, у які я зваліўся, скаціўшыся па высокім насыпе чыгункі. Можа, гэта зрабіла маё падзенне больш мяккім, але мяне ледзь не зацягнула ў багну.