Каханак Вялікай Мядзведзіцы
Сяргей Пясецкі
16+
Выдавец: Рэгістр
Памер: 405с.
Мінск 2019
Я прысеў на нейкім пагорку і, адзінока седзячы ў полі, доўга глядзеў у бок чыгункі. Святло ліхтароў доўга поўзала ўздоўж насыпу, а потым стала аддаляцца. Я чуў гучныя галасы, але не мог разабраць слоў.
Раздаўся свісток лакаматыва. Моцны, доўгі, настойлівы. Святло на чыгунцы стала рухацца хутчэй, наблізілася да раду святла ў вокнах цягніка. Лакаматыў зноў свіснуў, і доўгі шэраг святла паплыў у змрок і, праз хвіліну зліўшыся ў рухомы агнявы ланцуг, хутка прапаў у цемры.
Я ўстаў. Адчуваў сябе яшчэ ашаломленым, не мог трывала стаяць на нагах. Пайшоў у напрамку нябачнага ў цемры чыгуначнага шляху. Дарогу перегарадзіў роў, і я перайшоў праз яго. Роў быў шырынёй метры два, а на даўно
нячышчаным дне ляжаў тоўсты, глыбінёй 70-90 сантыметраў, слой рэдкага балота. Я быў каля крутога насыпу. Хвіліну думаў: пайсці мне верхам чыгункі ці нізам. «Там магу кагосьці спаткаць. Пайду лепш тут», — падумаў я.
Глянуў на неба: Вялікая Мядзведзіца была добра бачна на паўночным баку. Нахіленае ўніз «дышла возу» паказвала мне кірунак на захад.
Я паволі крочыў наперад, час ад часу затрымліваўся і прыслухоўваўся. Некалькі разоў абмінаў домікі дарожнікаў. Здалёк абышоў нейкую чыгуначную станцыю.
Пасля дзвюх гадзін дарогі я заўважыў святло яшчэ адной чыгуначнай станцыі і пайшоў больш павольна. Каля вакзала заўважыў многа будынкаў. Гэта было нейкае паселішча. Я здалёк абышоў станцыю і зноў апынуўся каля чыгуначнага палатна. Тут я прысеў на стос старога рыззя і адпачыў. Намерваўся пачакаць любы цягнік і паехаць на ім далей — гэта была мая адзіная надзея, бо мог прайсці ўначы пешшу 30-40 кіламетраў, а праехаць на працягу такога ж часу можна было 250-300 кіламетраў.
Вырашыў не ісці далей, а чакаць тут няхай нават да світання. Але раней, чым спадзяваўся, здалёк пачуў свісток лакаматыва — на станцыю прыбыў таварны цягнік. Наблізіўшыся да станцыі, я праслізнуў па рэйках, прыкрыты ценямі вагонаў. Убачыў некалькі таварных вагонаў, нагружаных бярвеннямі. Я ўзлез на адзін з іх і схаваўся паміж канцамі бярвёнаў і нізкай сцяной вагона. Адтуль я мог бачыць усё, што рабілася вакол мяне, а ў выпадку небяспекі — лёгка ўцячы ў любым напрамку.
Цягнік доўга стаяў на станцыі, а я з нецярплівасцю чакаў яго адпраўлення. Нарэшце цягнік рушыў далей.
На досвітку я прыехаў у Оршу, вылез са свайго сховішча і пайшоў уздоўж паравоза. 3 размовы чыгуначнікаў даведаўся, што далей цягнік не ідзе, і пайшоў па шпалах наперад, усё больш аддаляючыся ад станцыі.
Я не хацеў, каб дзень застаў мяне ў Оршы, ведаючы, што тут вялікія аддзелы НК і міліцыі. Калі я ехаў на цягніку
154 Kochanek Wielkiej HIEDZWIEDZICY ў сваёй схованцы, мяне вельмі данімаў холад, і зараз я стараўся сагрэцца хуткім маршам.
Калі пачало днець, я ўжо быў кіламетрах у дзесяці ад Оршы. Цяпер адчуваў сябе ў бяспецы, бо аддаліўся ад месца маіх уцёкаў досыць далёка.
Я хацеў дайсці да наступнай станцыі за Оршай, таму сунуўся далей. Ішоў то па сцежках абапал чыгуначнага шляху, то па раз’езджаных коламі вазоў дарогах. Калі здалёк заўважаў нейкія будынкі, то абыходзіў іх.
Праз некалькі гадзін я быў на станцыі. He набліжаючыся да вакзала, я пайшоў у лес, схаваўся там у гушчары і лёг спаць.
На змярканні я здалёк абмінуў станцыю і зноў рушыў па шпалах. Вечар быў цёплы. Я прылёг на лужок каля рэек і чакаў прыбыцця любога цягніка, які ішоў бы ў напрамку Мінска. Мяне даймаў голад, але ежы ў мяне не было і грошай таксама.
Пасля паўночы прыбыў пасажырскі цягнік і спыніўся на станцыі. Па вузкіх жалезных сходах, прымацаваных да задняй сцяны вагона, я ўзлез на дах вагона і там лёг. Хутка цягнік пакінуў станцыю. Вецер свістаў у вушах. Вагон хістаўся ў бакі. Час ад часу мяне абсыпалі раі залатых іскраў з трубы.
Калі цягнік затрымліваўся на станцыях, я перасоўваўся на процілеглы бок вагона, каб мяне не заўважылі з перону. Mae рукі здранцвелі. Было вельмі холадна. Я дрыжэў усім целам, але не перапыняў язду. Калі мы выехалі з Барысава, ужо світала, а ў Смалявічах я быў вымушаны пакінуць цягнік, бо мяне заўважылі з перона. Лепш не рызыкаваць. He хацелася папасціся пасля перажытых цяжкасцей.
Цягнік рушыў далей, а я зноў пайшоў па шпалах. Да Мінска было больш за 40 кіламетраў. Голад даймаў мяне ўсё болып. Я адчуваў слабасць: калі нахіляўся, у вачах рабілася цёмна.
Ідучы, убачыў будку дарожніка. Дзверы былі прыадчыненыя. Праз іх я ўбачыў, як унутры жанчына мыла ў балеі
бялізну. Каля парога гулялі двое дзяцей. Хвіліну я вагаўся, а потым... накіраваўся да будкі.
— Добры дзень! — павітаўся я з жанчынай.
— Добры дзень. Што скажаце?
— Можа, гаспадынька, дасце мне штосьці з'есці?
— А адкуль вы?
— Я з Мінска. Быў у Смаленску на работах, а цяпер павінен вярнуцца дадому... Купіў білет да Барысава, бо ў мяне не хапіла грошай. Два дні не еў.
Будка дарожніка бы ла падзелена надвое тонкай сценкай. У гэтай сценцы былі маленькія дзверы. Калі я размаўляў з жанчынай, дзверы адчыніліся і адтуль выйшаў мужчына гадоў пяцідзесяці. Твар у яго быў худы, а вочы хітра прыжмураныя. Дарожнік у важліва агледзеў мяне і звярнуўся да жонкі:
— Дай яму, Даша, што-небудзь з'есці. Накармі яго добра! Я зараз вярнуся... Вы сядайце, адпачніце... — сказаў ён мне.
Я сеў на табурэт каля стала, але быў занепакоены. Мне не спадабаўся погляд дарожніка. А словы, якія ён сказаў жонцы, здаліся мне вельмі падазронымі. Я нахіліўся да акна і глянуў у яго. Убачыў, што дарожнік паспешліва ідзе па дарозе ў кірунку нейкіх будынкаў, дахі якіх віднеліся ўдалечыні ў гушчары дрэў. Некалькі разоў ён азірнуўся і пайшоў яшчэ шпарчэй.
Жанчына адрэзала нажом ад паловы бохана тоўстую лусту хлеба і паклала яго на стол. Я ўзяў хлеб і стаў паспешліва есці.
— Зараз я дам вам малака.
Яна зняла з паліцы гарлачык і наліла мне кубак малака. Я прагна выпіў яго. Жанчына наліла мне яшчэ адзін кубак. Я ўсё глядзеў у акно. Еў хлеб, піў малако і сачыў вачамі за дарожнікам, які набліжаўся да дрэў, за якімі стаяў буды нак. Потым паклаў недаедзены хлеб у кішэню і сказаў:
— Вельмі дзякую вам, гаспадынька, за хлеб і малако. Калі хочаце, магу пакінуць вам гэтую куртку, што на мне, бо грошай не маю...
— Нічога не трэба... А куды вы?.. Я зараз прыгатую абед!
— Няма часу чакаць!
— Дык падсмажу яечню.
— Дзякую. Яечню не люблю... Да пабачэння.
Я паспешліва выйшаў з будкі дарожніка і пайшоў у напрамку Смалявіч. Адышоўшы досыць далёка, азірнуўся. Жанчына стаяла на шпалах і глядзела, куды я пайшоў. Далей чыгунка рабіла паварот. Апынуўшыся за паваротам, не пакідаючы за сабой слядоў, я сышоў з чыгункі і накіраваўся да хмызняку на ўскрайку лесу. Ішоў хутка, не выходзячы на адкрытыя месцы, адначасова паглядаючы на чыгунку. Ідучы лесам, параўняўся з будкай дарожніка. Убачыў трох чалавек, якія паспешліва ішлі сцежкай ад будынкаў, што стаялі ў глыбіні лесу, да будкі. Гэта быў дарожнік і мужчыны ў ваенным адзенні. Каля будкі яны ўзышлі на шпалы. Да іх наблізілася жонка дарожніка. Яна штосьці гаварыла, паказваючы рукой у той бок, куды пайшоў я. Яны хуткімі крокамі пашыбавалі ў той бок. А я вырушыў у далейшую дарогу, стараючыся трымацца каля лесу, але досыць далёка адыходзячы ад чыгуначнага шляху.
Пераправіўшыся праз нейкую рэчку, я апынуўся на станцыі Калодзішчы. Тут я ўвайшоў у лес і вырашыў застацца да вечара.
Ноччу я дацягнуўся да Мінска. He ўваходзячы ў горад, я накіраваўся напрасткі праз палі, спачатку ідучы на захад, а потым на паўднёвы захад. Пасля чатырох гадзін я выйшаў на тракт, які вёў з Мінска ў Ракаў. Я знаходзіўся ў вёсцы Яркава, што ў дзевяці кіламетрах ад Мінска. Тут сышоў з высокай гары ў лагчыну. Ведаў, што тут ёсць калодзеж, і захацеў спатоліць смагу. Выцягнуў жураўлём акутае жалезам вядро і доўга піў. Потым вырушыў далей. Ішоў досыць хутка бакавымі сцежкамі, стараючыся не згубіць з вачэй тракту.
На чатырнаццатай вярсце ўвайшоў у лес і зноў адпачыў, бо быў вельмі змучаны. Тут выкурыў апошнюю папяросу.
Агінаючы злева Старое Сяло, я ўвайшоў у Старасельскі лес і ўскрай яго пайшоў далей. Цяпер я быў на добра вядомай мне дарозе і ішоў упэўнена. Зрэшты, я мог арыентавацца па зорках, бо неба было чыстае.
Віднела ўсё хутчэй. Зразумеўшы, што пачынаецца раніца, быў гэтым непрыемна ўражаны. Да граніцы заставалася многа дарогі, а я знаходзіўся ў небяспечным месцы. Я вярнуўся ў Старасельскі лес і крыху адпачыў.
Старасельскі лес мне добра знаёмы. Тут я шмат разоў праходзіў з партыяй тавару, тут мы шмат разоў рабілі днёўкі. Я вырашыў цэлы дзень не спаць. Для мяне было б страшэнным паражэннем зноў папасціся пасля ўцёкаў з цягніка і такой цяжкай дарогі. А тут мяне маглі заўважыць пастухі і прывесці агентаў ці міліцыю.
Я знайшоў для сябе добрую схованку і ўладкаваўся тут на дзень. Напагатове я меў вялікую палку, якую пры неабходнасці мог выкарыстаць для абароны. Мне вельмі хацелася спаць, але ў той момант, калі я заўважаў, што мне цяжка перамагчы санлівасць, я адразу ўставаў з месца і павольна хадзіў вакол дрэў і хмызоў каля майго сховішча.
Шмат разоў я чуў галасы і воклічы пастухоў, якія хадзілі па лесе. Некалькі разоў чуў крокі людзей, што праходзілі каля мяне. Хутка пасля апоўдня з хмызняку заўважыў двух хлопцаў, якія швэндаліся па лесе. Адзін з іх трымаў у руцэ лазовы кошык, а другі нёс доўгі кій. Яны глядзелі ўгару на дрэвы і штосьці там шукалі. Хутка яны наблізіліся да майго сховішча, і я ўжо хацеў сысці адтуль, але яны адышлі. Калі сонца пачало заходзіць, я лесам рушыў далей. Ішоў павольна, уважліва аглядаючы тэрыторыю перад сабой.
Калі я выйшаў са Старасельскага лесу, ужо пачало цямнець. Далей ішоў палямі. Праз пэўны час я адчуў нейкія нязвыклыя дрыжыкі і мне зрабілася вельмі холадна. Я моцна сціскаў сківіцы, каб не стукаць зубамі.
Ішоў далей. Мне рабілася штораз халадней, а цела было мокрае ад поту. Я лёг на шырокай мяжы і дрыжэў усім целам. Адчуваў сябе ўсё горш. А да граніцы было далёка.
Я ўсхопліваўся на ногі і ішоў далей. Зубы несупынна стукалі. Я ледзь мог арыентавацца на мясцовасці. Часта затрымліваўся і глядзеў на Вялікую Мядзведзіцу. Зоркі то
віравалі на месцы, to паўзлі ўгору, то падалі кудысьці ўніз... Зноў адшукваў іх і амаль інстынктыўна цягнуўся ўперад — на захад.
He ведаю, калі я перайшоў другую лінію і кал і апынуўся за граніцай. Памятаю, што ў пэўны момант раздаліся стрэлы з карабінаў. Гэта было справа ад мяне. Гэтыя стрэлы на пэўны час абвастрылі мае пачуцці, і я быў амаль прытомны. Пайшоў хутчэй улева. Калі стрэлы зноў прагучалі вельмі блізка ад мяне, я папоўз па халоднай, як мне здалося, траве.