• Часопісы
  • Каханак Вялікай Мядзведзіцы  Сяргей Пясецкі

    Каханак Вялікай Мядзведзіцы

    Сяргей Пясецкі

    16+
    Выдавец: Рэгістр
    Памер: 405с.
    Мінск 2019
    93.88 МБ
    Ёсць тэлеграфны тэхнік, Феліцыян Кропка. Яго абвінавачваюць у сабатажы, бо выпадкова спаліў нейкі рэастат высокага напружання. Ён ахвяра аднаго камісара, пра якога часта расказвае: пастаянна яго пераследаваў і ўпакаваў у НК. Кропка стварае ўражанне жудасна перапалоханага: уздрыгвае пры кожным адкрыванні дзвярэй. Ён камічны: малы, шчуплы, пастаянна пацірае далоні, а калі слухае кагосьці, то адкрывае рот.
    Маем і контррэвалюцыянера, былога афіцэра царскай арміі, Аляксандра Квалінскага, які служыў у нейкай савецкай установе і якога цяпер упакавалі сюды. Гэта высокі
    тонкі мужчына гадоў каля сарака. Ён пастаянна маўчыць. Твар у яго бледны, змучаны. Амаль заўсёды ляжыць на нарах, але не спіць, а цэлымі гадзінамі глядзіць у столь. Да яго я адчуваю найбольш сімпатыі. Шкада мне, што такі інтэлігентны, культурны і, як бачна, вельмі добры чалавек зневажаецца разам з намі.
    Ёсць адзін яўрэй. Тоўсты, пульхны. Mae больш за пяцьдзясят гадоў. Прозвішча яго Кобер. А імя Гірш. Перад вайной меў фабрыку ігральных карт. Цяпер сядзіць за спекуляцыю. Ён найбагацейшы вязень у камеры. Штодня атрымлівае з горада абеды. Яго часта выклікаюць на допыты. У гэты час Жаба гаворыць, што яго зноў будуць даіць.
    Адзінаццаты чалавек у нашай камеры — псіхічна ненармальны чалавек. Усе: і чэкісты, і мы, і салдаты — называем яго Бзік. Ніхто не ведае яго імя і прозвішча. Арыштавалі яго ў цягніку паблізу Слуцка. Гэта высокі шчуплы юнак. У яго вялікія вочы, якія ярка свецяцца. Ён пастаянна ходзіць па камеры і часта выбухае смехам, што вельмі раздражняе нас. Яго падазраюць у шпіёнстве. Цяпер яго не дапытваюць. Пэўна, забыліся пра яго, або хай сядзіць, колькі вытрымае.
    Дні паўзуць нудныя, сумныя, доўгія. Сум атручвае нас, а голад данімае. Голад не пакідае нашу камеру. Мы часта, амаль бесперапынна, думаем пра ежу. Рухаемся апатычна, павольна. Голад пабяліў нашы твары, прыпудрыў іх зялёным і жоўтым колерам. Паклаў чорныя цені пад вачыма. У некаторых спухлі ногі і рукі. Я заўважыў, што ў мяне таксама набрынялі ногі. Яшчэ адной балячкай, якая даецца нам у знакі, з'яўляюцца вошы. Велізарныя турэмныя вошы, лянівыя і заспаныя, як і мы (аднак не з голаду, а з пераядання), яны пасуцца ў нашых целах. Вошай мноства. Яны поўзаюць нават па адзенні і дошках нараў. Мы не забіваем іх, бо гэта нічога не дасць: замест соцень забітых з'яўляюцца тысячы новых. Жартаўліва мы называем іх жывым срэбрам. Ад пастаяннага часання на скуры ўтвараюцца раны. А там, дзе скуру надгрызаюць вошы, асабліва на спіне, патыліцы і шыі (там скура танейшая), ёсць струпы.
    А ўначы, калі ў камеры гарыць лямпа і мы кладзёмся спаць на голых нарах, са шчылін у дошках і сценах вылазяць клапы. Гэтыя жруць жорстка: пякуць цела, як крапіва, і асабліва дакучаюць новым вязням.
    Аднойчы я прачнуўся ўначы. Адкрыў вочы і ўбачыў, што Бзік сядзіць у куточку камеры. Ён неяк дзіўна прыглядаўся да калег, што ляжалі на нарах. Я прыкінуўся, што сплю. Твармой быўу ценю. Праз прыкрытыя павекі сачыў за ім. Бзік доўга і ўважліва разглядаў нас. Я заўважыў у яго на каленях знятую камізэльку. У пэўны момант вар'ят нахіліў галаву і, не перастаючы назіраць за камерай, стаў зубамі раздзіраць каўнер камізэлькі. Гэта яшчэ больш мяне зацікавіла. Хлопец выняў з каўнера кавалак тонкага палатна. Час ад часу акідваючы камеру поглядам, ён развярнуў гэты кавалак. Я заўважыў на ім нейкія запісы. Пэўны час Бзік чытаў запіс на абрыўку палатна, а потым пачаў жаваць яго зубамі. Праз некалькі хвілін ён трымаў у руцэ толькі рэшткі нітак, якія выкінуў у кубэлец. Я зразумеў, што там было нешта вельмі важнае і што Бзік толькі прыкідваецца вар'ятам, а на самой справе ён разумнейшы за тых, хто лічыць яго вар'ятам. У тую ноч я не заснуў аж да раніцы. Голад скручваў мне кішкі. «А што будзе далей? Як доўга гэта працягнецца?» — бесперапынна думаў я.
    У сне мяне наведвалі звычайныя галодныя мроі. Па начах мне сніліся не вытанчаныя стравы, а вялікія лусты хлеба, велізарныя кавалкі сала і мяса, міскі гарачых страў, гаршкі, поўныя бульбы, якая выбухала парай. Я прачынаўся змучаны, прыгнечаны, і мяне яшчэ больш данімаў голад, я яшчэ больш шчымліва адчуваў сваю нядолю.
    Спачатку мяне абвінавацілі ў шпіёнстве. Так прадставілі маю справу тыя, хто мяне арыштаваў. Маю справу вёў следчы Стэфан Нядбальскі, паляк родам з мястэчка Мір каля Стоўбцаў. Гэта быў паўнашчокі хлюст у сіняй гімнасцёрцы і штанах галіфэ. Я зразумеў, што ён дурны і фанабэрысты. Дапытваў мяне па начах. Задаваў хітрыя пытанні-засады, якія лёгка было прадугледзець і якія часта дапамагалі
    арыштанту зарыентавацца ў сітуацыі. Найчасцей ён паўтараў наступныя сказы:
    — Ну, гавары! Ну, гавары! Мысаміўсё роўна даведаемся праўду!
    — Што я магу сказаць? Я кажу праўду! Хіба вы хочаце, каб я хлусіў вам? — звычайна адказваў яму я.
    Некалькі разоў мне рабілі сустрэчу з рознымі арыштантамі. Некаторых я ведаў візуальна, бо яны сядзелі ў іншых камерах першага падвалу. Або ў другім падвале.
    Потым мае допыты зусім спынілі. Па слушнай парадзе братоў Спландзянаў я паклікаў карнача і сказаў яму, каб запісаў мяне да следчага Стэфана Нядбальскага па вельмі важнай справе. Мяне выклікалі вечарам наступнага дня. У суправаджэнні двух чырвонаармейцаў я ўвайшоў у кабінет, дзе сядзеў Нядбальскі.
    — Ну што?.. Надумаўся?.. — спытаў мяне следчы.
    — Так. Хачу расказаць усю праўду.
    — Добра. Так лепш! Вазьмі крэсла і сядай тут! — паказаў мне рукой на месца каля стала, злева.
    Я заўважыў, што ў высунутай шуфлядзе стала ляжыць наган. «Застрахаваўся», — падумаў я.
    — На папяросу! — сказаў Нядбальскі.
    Я закурыў папяросу, і мне зрабілася дрэнна.
    — Ну, кажы! — сказаў Нядбальскі, трымаючы напагатове аркуш чыстай паперы. Я пачаў па-новаму прызнавацца. Паведаміў яму гісторыю, якая часткова была праўдай і якую я добра прадумаў... Паходжу з Вільні. Па прычыне беспрацоўя выехаў на пагранічча да сябра. Ён прапанаваў мне хадзіць з кантрабандай за граніцу. Хадзіў некалькі разоў. Потым сябар папаўся і цяпер сядзіць у Навагрудку. Тады я перастаў хадзіць і стаў жыць у маці майго сябра. Пасля Новага года схадзіў тры разы за граніцу з некалькімі хлопцамі. Трэцім разам мяне злавілі.
    — Куды хадзілі з таварам? — спытаў мяне Нядбальскі.
    — Я не ведаю, дзе знаходзіцца меліна, бо нас уначы вадзіў машыніст і мы заўсёды начавалі ў гумне, не выходзя-
    чы з яго днём. Таму я не ведаю, як выглядае хутар, дзе ён і як завуць гаспадароў... Есці нам прыносіла нейкая старая жанчына. Апранута яна была ў доўгі жоўты кажух. Тавар нам дастаўляў машыніст.
    — Мне здаецца, што ты штосьці круціш! — сказаў Нядбальскі.
    — He кручу, бо ведаю, што вас не падманеш, бо вы вельмі разумны.
    Нядбальскі ўсміхнуўся. Хвіліну думаў і потым сказаў:
    — А чаго прыйшоў на хутар Леоніі Бамбінскай? Яна ж таксама прымала кантрабандыстаў!
    Я не ведаю, прымала яна перамытнікаў ці не. Я туды заблудзіў... Была моцная завея. Я згубіў калег. Хадзіў усю ноч і ледзь не загінуў... Носку кінуў, бо ўжо не мог ісці. I толькі на світанні ўбачыў хутар і зайшоў туды спытаць дарогу.
    Следчы хвіліну вагаўся. Потым, гледзячы мне ў вочы, хутка задаў некалькі пытанняў. Відавочна, хочучы мяне здзівіць.
    — Гавары толькі праўду! Перамытнікі ходзяць у Мінск?
    — He.
    — Ваша «пачка» хадзіла?
    He.
    — Ніколі?
    — Ніколі.
    — А для чаго ты, не маючы патрэбы ісці ў горад, пытаў пра дарогу на Мінск?.. Ну?..
    — Бо баяўся, каб гаспадыня не падумала, што я з-за граніцы, і не паклікала людзей, каб арыштаваць мяне.
    Праз пэўны час Нядбальскі сказаў:
    — А чаму, калі цябе арыштавалі, ты казаў розныя глупствы, што прыйшоў у Саветы, каб тут жыць, бо ў Польшчы табе было дрэнна? Так?
    — Бо баяўся, што за перамытніцтва мяне ў турму пасадзяць. А так, думаў, пакінеце мяне тут або перакінеце ў Польшчу.
    Нядбальскі штосьці доўга запісваў, а потым зноў звярнуўся да мяне, пытаючыся, нібы раўнадушна, але вочы яго былі хітра прыжмураныя. Я адчуў засаду.
    — Колькі разоў ты быў за граніцай?
    — У гэтым годзе два разы, на трэцім разе папаўся.
    Доўгае маўчанне. Следчы павольна закурыў папяросу:
    — Колькі грошай у цябе забралі?
    — He памятаю.
    Нядбальскі дастаў з партфеля рулон паперы і прачытаў:
    — 70 даляраў, 45 рублёў у золаце і 18 тысяч польскіх злотых. Так?
    — Так.
    — Колькі зарабляў за ходку за граніцу?
    — За носку плацілі мне 15 рублёў.
    — Добра. Значыць, за дзве носкі 30 рублёў, а адкуль маеш рэшту грошай?
    — У лістападзе мінулага года мы зрабілі агранду на тавар. На маю долю прыпала 400 даляраў.
    — Што такое агранда?
    — Мы неслі тавар у Польшчу і ўцяклі з ім. А потым прадалі.
    — Які быў тавар?
    — Скуркі. Алтайскія вавёркі. Я меў 380 штук.
    Нядбальскі зрабіў перапынак у допыце. Сказаў мне стаць ля сцяны.
    — Глядзіце за ім! — кінуў чырвонаармейцам і выйшаў з кабінета.
    Вярнуўся хвілін праз 20.
    — Ведаеш Гваздзя? — спытаў мяне.
    — Ведаю. Гэта хлопец з Ракава.
    — А ён цябе пазнае?
    — А як жа?.. Пазнае. Бачыў мяне некалькі разоў.
    Нядбальскі запісаў у пратакол мае паказанні і даў падпісаць.
    — Я гэта яшчэ праверу! — сказаў на заканчэнне і загадаў чырвонаармейцам адвесці мяне ў камеру.
    Браты Спландзяны чакалі мяне. Я падрабязна расказаў ім, як праходзіў допыт.
    —	Цяпер будзе добра! — сказаў Ян. — Шпіёнства табе адназначна не прышыюць!
    —	Можа, праз пару дзён перавядуць цябе разам з намі ў ДОПР1. Там будзе лепей. Там многа нашых хлопцаў, — сказаў Мікалай.
    У тую ноч я доўга не мог заснуць. Цяпер мне было трохі лепей. Перад гэтым я баяўся, каб мяне не судзілі, як шпіёна, бо за гэта звычайна давалі смяротную кару. А сказаць праўду я не мог з-за Лёні. Я ведаў, што яна таксама арыштавана. Са шматлікіх акалічнасцей справы, пра якую мяне папярэдне дапытвалі, я прыйшоў да высновы, што супраць яе няма ніякіх абвінавачванняў.
    Глава 2
    Чацвёртая гадзіна вечара. У камеры пануе паўзмрок. Бзік бесперапынна ходзіць ад дзвярэй да акна і назад. Часам спыняецца і пачынае смяяцца. Смяецца доўга, весела. Спачатку яго смех і нас пабуджаў да смеху, потым толькі раздражняў нас, а цяпер мы прывыклі да гэтага. Але ж я добра ведаю, што гэта сімуляцыя, і часта ўпотай паглядаю на яго. Я заўважыў шмат дробязей, якіх не заўважаюць іншыя вязні і якія штораз пераконваюць мяне, што Бзік толькі прыкідваецца вар'ятам.