• Газеты, часопісы і г.д.
  • Каханак Вялікай Мядзведзіцы  Сяргей Пясецкі

    Каханак Вялікай Мядзведзіцы

    Сяргей Пясецкі

    16+
    Выдавец: Рэгістр
    Памер: 405с.
    Мінск 2019
    93.88 МБ
    — Добра. Пайду.
    — Пакінь ношу — будзе лягчэй.
    Я скінуў ношу з плячэй і выйшаў на дарогу. Да хутара было дзесьці 300 крокаў. Я пайшоў хутка і весела — без ношы рухацца так лёгка! Паглядзеў налева, на Вялікую Мядзведзіцу і ўсміхнуўся, паўтараючы імёны зорак: Ева, Ірэна, Соф'я, Марыя, Гелена, Лідзія і Лявонія... Лёня...
    Потым некалькі разоў паўтарыў: «Лёня...» — і засмяяўся: пэўна, цяпер яна спіць, і ёй сніцца, што зараз прыйду.
    Я прыспешыў крок. Брама і фортка былі замкнёныя. Пералез праз плот на двор. 3 сярэдзіны двара на мяне кінуўся вялікі сабака.
    — Нэра! Нэра! — крыкнуў я на сабаку.
    Ён наблізіўся да мяне і, радасна скуголячы, падняўся на заднія лапы, стараючыся лізнуць мяне ў твар. Я адапхнуў яго ад сябе.
    Ціхенька пастукаў у акно. Праз хвіліну ўбачыў за шыбай белую пляму твару.
    — Хто там?
    -Я.
    — Уладак?
    — Так. Адчыні, Лёня.
    — Ужо, ужо.
    Ляснулі засаўкі, і я ўвайшоў у цёплую хату. Лёня толькі што ўстала з ложка. Яна палымяна пацалавала мяне.
    — Які ты халодны! Хлопцы прыйшлі?..
    — Я адзін прыйшоў.
    — Адзін?
    — Так.
    — Сапраўды? Навошта?
    — Засумаваў па табе — і гайда ў дарогу!
    Яна засмяялася, а потым сур'ёзна сказала:
    — He можа быць! Хлусіш!
    Я расказаў ёй пра ўсё. Яна запэўніла мяне, што на хутары ўсё ў парадку. Аднак я абышоў падворак і сад, агледзеў
    гумно і толькі тады выйшаў на дарогу. Выняў з кішэні ліхтарык, запаліў яго, зрабіў у паветры тры вялікія кругі і стаў чакаць.
    Хутка на снежнай белі дарогі паказаліся адзін за дру гім калегі. Я ўпусціў іх на падворак і замкнуў фортку на засаўку.
    Хлопцы пайшлі ў гумно, а я з Лёвам у хату.
    Лёня ўжо апранулася і круцілася па хаце. Запаліла ў печы, рыхтуючы для мяне ежу, бо Лёва і хлопцы пайшлі спаць.
    Пазней, калі мы клаліся спаць, Лёня сказала мне:
    — Ведаеш што, Уладак? Я думаю пра адну рэч: застанься са мной назаўсёды.
    — Як гэта?
    — Я ўсё абдумала... Закрыю пункт... Хопіць нам гэтага... Грошай мне хопіць, і для цябе не забракуе. Будзем жыць. Зраблютабедакументы... ЁсцьзнаёмыяўВільні, у Заслаўі... Гэта можна зрабіць...
    — He... Я не хачу...
    — He кахаеш мяне? Што?..
    — Гэта іншае. Але хачу жыць у сябе... за граніцай...
    Лёня доўга пераконвала мяне, каб я згадзіўся на яе прапанову. Прасіла, прыводзіла розныя аргументы. Нарэшце я сказаў ёй, што падумаю над гэтым. Але я адразу ведаў, што ніколі на гэта не згаджуся... Тут я смяротна засумаваў бы. А можа, і Лёня абрыдла б мне. Але гэтага я ёй не сказаў.
    Глава 14
    Святы Божага Нараджэння і Новы год прайшлі ў нас вельмі весела, і пасля святаў мала ў каго з хлопцаў у кішэні штосьці засталося.
    У студзені яны зноў пачалі хадзіць у дарогу — іх гнала беднасць. Ішлі, хоць дарогі былі цяжкія, хоць панавалі завеі, а па палях і лясах гарцавалі ваўкі. Купцы цяпер давалі дрэнны тавар — не хацелі рызыкаваць. Ведалі, што дарогі вельмі небяспечныя і што ліхія хлопцы вельмі здатныя, каб зрабіць агранду. Партыі хадзілі вельмі рэдка і былі нешматлікія. Затое хлопцы хадзілі на сваю руку. Насілі спірт, на які быў вялікі попыт у Саветах і які лёгка было там прадаць.
    Напярэдадні свята Трох Каралёў прыйшоў да мяне Лорд і сказаў:
    — Мяне прыслала Фэля...
    Я быў здзіўлены.
    — Што яна хоча?
    — Запрашае цябе заўтра на гулянку.
    — Але ж Сашкі няма дома, выехаў у Стоўбцы.
    — Гэта нічога. Яна робіць маленькую вечарынку. Будзе некалькі дзяўчат і хлопцаў.
    — Пойдзеш?
    — Так.
    — Добра. Дык я пайду.
    Назаўтра я прыбраўся асабліва старанна і разам з Лордам пайшоў да Фэлі. Была сёмая гадзіна. Усе былі ў зборы. Я заўважыў, што Фэля так падабрала хлопцаў і дзяўчат, каб не было гранды’ і каб можна было прыстойна пазабаўляцца.
    Апрача мяне і Лорда са знаёмых мне хлопцаў былі Петрык Фі лосаф, Юлік Вар'ят і Алігант. Апрача іх, я ўбачыў братоў Фабінскіх, Караля і Зыгмунта. Гэта былі далёкія
    1 Гранда — тут: каб не адбівалі хлопцаў у дзяўчат і наадварот.
    сваякі Вэбліных, якія нядаўна прыехалі з Вільні і ў адносінах да нас трымаліся з пэўнай дыстанцыяй і фанабэрыяй. 3 дзяўчат былі Фэля, Бэлка, Андзя Салдат, Маня Дзюндзя. Апрача іх была Людка Жубік, якая заняла ў партыі Бэлкі месца Гэлькі Пудэль, каторая папалася ў Саветах і цяпер сядзела ў турме ў Мінску. Гэта была мясістая дзіва, якая на кожным кроку трэсла мажным целам, чым узбуджала ў хлопцаў эратычныя жаданні. Была яшчэ кузіна Фэлі, маладая шаснаццацігадовая дзяўчына, прыгожая шчуплая бландзінка. Твар яе аздаблялі прыгожыя вочы. Звалі яе Зосяй.
    Калі мы ўвайшлі, моладзь ужо бавілася. На камодзе, блішчучы нікелем вялікай трубы, стаяў вялікі грамафон, і граў вальс. Пасярод хаты танцавалі дзве пары: Алігант з Зосяй і Караль Фабінскі з Фэляй.
    Мы па чарзе павіталіся з прысутнымі, знаёмячыся з незнаёмымі. Зыгмунт Фабінскі падаў мне мяккую малую, як у жанчыны, далонь неахвотна, нібы робячы ласку. Ён надзьмуў вусны і напеўна сказаў:
    — Фа-а-а-а-бінскі!..
    Ён быў мне несімпатычны. He люблю выпешчаных лялюсяў. Я так моцна паціснуў яму руку, што ён амаль што не закрычаў, і сказаў:
    — Ла-а-а-а-а-бровіч!
    Я сеў да маленькага століка, збоку якога сядзелі Бэлка і Андзя Салдат. Пачаў размаўляць з Бэлкай, але адначасова ўпотай разглядваў Фэлю, якая працягвала танцаваць з Каралем Фабінскім.
    Выглядала яна прыгожа. Была апранута ў чорную сукенку. Цёмныя колеры падкрэслівалі яе прыгажосць, нібы беручы ў рамку зграбную фігуру, цудоўную галаву і шыю. У танцы яна рухалася так свабодна, што здавалася, танец — гэта яе адзінае жыццё. Я не мог адарваць вачэй. Тое, што гаварыла мне Бэлка, я слухаў няўважліва і ўсё глядзеў на Фэлю. Бэлка, відаць, гэта заўважыла і сказала:
    — Пан Уладзя няветлівы: не слухае мяне!
    Я ачнуўся і пачаў ажыўлена размаўляць з Бэлкай, паказваючы ўсялякую зацікаўленасць яе асобай, а потым запрасіў яе на танец.
    — Ці для пана не хапае танцаў на граніцы? — запыталася Бэлка.
    — Пані мае рацыю.
    Я нахіліўся да яе праз столік і загаварыў на «ты», як прывык у сваёй кампаніі:
    — Бэлка, калі?..
    Што?
    — Ну тое, што ты абяцала ў мінулы раз, калі я праводзіў цябе дадому...
    Яна засмяялася:
    — Табе не церпіцца?
    — Вельмі.
    — Ну дык пацярпі або напіся халоднай вады.
    Фэля заўважыла, што мы так даверліва размаўляем. Пару разоў кідала на нас позірк, потым перастала танцаваць і наблізілася да нас са сваім партнёрам. Павіталася са мной:
    — Добры вечар, пане Уладзю!
    — Добры вечар!
    — Пазнаёмцеся, панове! — рухам галавы паказала на Фабінскага.
    Караль падаў мне такую ж, як у брата, добра выпешчаную далонь і працягла сказаў:
    — Фа-а-а-а-бінскі!
    Я адказаў басам, перабольшана і з выклікамі, парадзіруючы яго інтанацыю:
    — Ла-а-а-а-а-бровіч!
    Бэлка засмяялася, Фэля акінула мяне здзіўленым позіркам, а Караль запнуўся.
    — Пан вельмі нервовы! — кінуў я Каралю.
    — Як французскі сабака, — дадаў Лорд і, зрабіўшы выгляд, што гэта не датычыцца Караля, стаў гаварыць далей да Андзі Салдат:
    — Быў мілюткі і зграбненькі, і збянтэжаны, і баязлівы...
    Бэлка смяялася. Фэля нахмурыла бровы, потым падышла да грамафона і паставіла новую пласцінку. Караль сеў побач з Зыгмунтам і стаў з ім паціху размаўляць, акідваючы прысутных крытычнымі поглядамі. Ім было няёмка.
    Раптам з трубы грамафона вырваўся палымяны спеў нейкага тэнара:
    Дзе ты, о маё каханне,
    Дзе жывеш, анёле мой?
    — У ліхтары, — сур'ёзна адказаў Лорд.
    Дзяўчаты — у смех, хлопцы таксама засмяяліся, а Фабінскія паморшчыліся.
    Моцна захацелася выпіць, і я сказаў пра гэта Лорду.
    — Мудра! — адказаў мне калега.
    Ён падышоў да Фэлі і, смеючыся, нешта сказаў ёй. Яны разам выйшлі ў іншы пакой. Я глядзеў ёй услед: на тонкую фігурку, зграбныя ногі, клубы, якія лёгка вагаліся ў руху, шыю, што прыцягвала мяне штораз больш і болып. Я адначасова баяўся яе і... ненавідзеў. Д'яблы ведаюць, што гэта такое!
    Праз колькі хвілін Фэля вярнулася адна і пайшлапраз пакой да мяне. Я глядзеў ёй у вочы. Дзяўчына лёгка, як мне здалося, іранічна ўсміхнулася і сказала:
    — Пан Баляслаў просіць пана на хвілінку.
    Я выйшаў у суседні пакой, дзе перад гэтым была авантура з Алінчукамі і цынкаванымі стыркамі. Цяпер стол стаяў ла акна. Лорд быў побач з ім.
    — Хадзі, браце! — паклікаў ён мяне. — Трэба трохі глынуць.
    На стале ўжо стаяў вялікі графін гарэлкі, запраўленай вішнёвым сокам, на талерках ляжалі хлеб, агуркі і вялікія кавалкі шынкі.
    Лорд зрабіў шырокі жэст рукамі:
    — Чым хата багата!
    Мы пачалі жлукціць гарэлку шклянкамі. Кілішкі стаялі збоку, сумна паглядаючы на нас.
    — Фэля казала, каб я не напаіў цябе! — сказаў Лорд з напхнутым ротам.
    — Так?..
    — Ухм!.. Маеш поспех... Прывалакніся за ёй... Цар-баба! Альфрэд за ёй два гады лазіў... Атрымаў па носе!..
    Мы паспешліва пілі і елі. Гарэлка скончылася. Мне зрабілася весялей. Лорд паглядзеў на мяне і сказаў:
    — Карыстайся з аказіі!.. Фэльку я ведаюнавылет!.. Гэта для цябе яна гэты вечарок арганізавала. Спецыяльна трымаецца здалёк ад цябе, каб цябе найбольш прыцягнуць. Разумееш?.. Памятай адзінаццатую запаведзь!.. 3 бабамі трэба ўмець!..
    I ментарскім тонам дасведчанага донжуана стаў вучыць мяне. Мне было непрыемна, але я нічога яму не сказаў, бо ведаў, што ён робіць гэта са шчырай сімпатыі да мяне.
    Калі мы вярнуліся ў залу, грамафон іграў польку. Фэля танчыла з Зыгмунтам Фабінскім, часта пазіраючы на мяне. Дзіўная кабета: яе цела прываблівае, а вочы адпіхваюць, хлопцы за ёй шалеюць, а яна смяецца з нас усіх.
    Гарэлка надала мне весялосці. Я жыва размаўляў з Бэлкай і ўсміхаўся Фэлі, заўважаючы на яе твары нейкі неспакой: відаць, думае, ці не занадта я п'яны...
    Праз пэўны час яна перастала танцаваць, села побач з Лордам і са штучнай усмешкай стала размаўляць з ім. Я паглядзеў ёй у вочы і раптам адчуў, што яна хоча, каб я запрасіў яе на танец. Па хаце кружыліся пары. Зося танчыла з Юлікам. Людка Жубік, тоўстая, мясістая, камічна падскокваючы тоўстымі лыткамі і выклікаючы на тварах прысутных усмешкі, танцавала з Алігантам, які элегантна схіліўшы галаву набок, з вялікім тактам вёў у танцы сваю даму.
    Фэля ўсё глядзела на мяне. Я адчуваў яе просьбу ці загад і падышоў да яе:
    — Панна Фэля, папрашу да танца!
    Хвілінку яна глядзела мне ў твар. Вочы яе памянялі выраз, і яна раптам амаль здзекліва адказала:
    — Вельмі дзякую пану!.. Але хачу адпачыць!..
    Я адчуў сябе дурнем. Засаромеўшыся, я вярнуўся да Бэлкі, злавіўшы яе лёгкую ўсмешку.