• Газеты, часопісы і г.д.
  • Каханак Вялікай Мядзведзіцы  Сяргей Пясецкі

    Каханак Вялікай Мядзведзіцы

    Сяргей Пясецкі

    16+
    Выдавец: Рэгістр
    Памер: 405с.
    Мінск 2019
    93.88 МБ
    Я перайшоў хату, у якой ішла агульная забава.
    Я чакаў Сашку паблізу брамы. На двор час ад часу выбягалі хлопцы і дзяўчаты. Па кутах падворка раздаваліся шэпты, смех і віск дзяўчат.
    Хутка да мяне падышоў Сашка:
    — Hy, што скажаш?
    — Учора позна ўвечары я вяртаўся дадому. Было цёмна. Калі я закрываў фортку, з саду хтосьці стрэліў у мяне... Чатыры разы.
    — Та-а-ак?
    — Так! Ведаю, што гэта работа Альфрэда.
    — Адкуль ведаеш? — жыва спытаў Сашка.
    — Ведаю. Можа, не сам страляў. Можа, хто з братоў, а можа, наняў каго. Сёння раніцай папярэдзіў мяне адзін хлопец.
    — Хто?
    — Ён прасіў, каб нікому не гаварыў пра яго.
    — Аб чым папярэджваў?
    — Што Альфрэд прапанаваў якімсьці блатным хлопцам 100 рублёў, каб мяне «ўпарадкавалі». Яны прыходзілі да яго і пыталіся, хто я такі. Ён казаў, каб не рабілі гэтага.
    Сашка хвіліну маўчаў, а потым прамовіў:
    — Ведаю, хто табе гэта сказаў.
    — ?..
    — Ёсік Гэнсяж.
    Я не пярэчыў. Сашка думаў, а я выняў з кішэні кулю, якую дастаў са сцяны дома, і падаў яму.
    Перамытнік сказаў:
    — 3 браўнінга рубіў! 3 сямёркі!
    А праз хвіліну спытаў:
    — Што ў цябе было з Альфрэдам?.. Можа, дзёрліся, як каты?
    Я падрабязна расказаў яму пра інцыдэнт, які меў з Альфрэдам, калі праводзіў Фэлю да касцёла. I аб тым, як я прывітаў яго ў хаце Трафідаў, калі ён прыйшоў да Гэлі.
    — Добра, што сказаў мне гэта! — прамовіў Сашка. — Пагавару з Жывіцам. Будзем мець яго на ўвазе. А ты не дрэйфі!
    Я засмяяўся.
    — Мне пляваць на такіх хайракоў1, якія ўначы з-за вугла страляюць або могуць наслаць на мяне нейкіх дрэняў!.. Хачу, каб ты ведаў пра гэта.
    1 Хайрак (жарг.) — дзёрзкі хлопец.
    — Добра. Убачым, што будзе далей. А як трэба будзе, то раз-два на гемзу яго вырабім!
    Сашка ўжо хацеў адысці, але раптам мяне агарнула ахвота расказаць пра Фэлю. Я лічыў, што будзе добра, калі я буду з ім цалкам шчыры. I сказаў:
    — Маю яшчэ адну справу. Толькі не ведаю, як табе пра гэта сказаць.
    — Як хочаш... Можаш не гаварыць...
    — Калі нічога не скажаш Фэлі, то скажу табе.
    Было відаць, што ён быў здзіўлены.
    — He гаварыць Фэлі?! Ну добра, не скажу.
    — Слова?
    — Кажу: не скажу... Гэтага дастаткова. He верыш мне — не гавары.
    — Я быў з Фэлькай у склепе... Ты паслаў па агуркі...
    — Ну?
    — Я пайшоў... Ты прасіў...
    ~ Ну, ну?
    — Ну, і там... гэта...
    Што?
    — Ну, разумееш...
    — Хацеў падваліць да яе?
    — Так.
    — I што?
    — Сказала, што... пасля шлюбу...
    Сашка раптам выбухнуў смехам. Потым сказаў, паклаўшы мне руку на плячо:
    — Фэлька не цнатліўка. Mae 27 гадоў. He раз папускалася. Кажу адкрыта... не зважаючы на тое, што яна мая сястра... Але што з таго? Лепей мець такую бабу, чым іншую! Будзеш мець добрую жонку і найпрыгажэйшую шмару. Я цябе не ўгаворваю. Як хочаш... Фэлька толькі табе першаму гэта сказала... He страчвай надзеі, бо яна можа перадумаць...
    На хвілінку Сашка замаўчаў і працягнуў:
    — Фэлька магла выйсці замуж сто разоў, але не хацела!.. He ведаю, што з ёй цяпер зрабілася? Хлопцы на яе
    лятуць... Пасаг таксама мае... Даю ўсю гаспадарку і 15 тысяч рублёў. Разумееш? Я не патрабую нічога! Калі надумаеш, то пагавары з ёй і зрабіце як належыць. Я ў гэта не буду ўтыкацца. Ваша справа. Альфрэд таксама заляцаўся да яе. Яна вадзіла яго за нос два гады і нічога... Ну, пойдзем да хлопцаў.
    — Я яшчэ не думаю жаніцца. Хачу яшчэ пагуляць. Я замалады на жаніцьбу!
    — Твая справа. Ідзі піць або лепш прыгледзься да Фэлі.
    Сашка пакінуў мяне ля брамы і пайшоў у хату. А праз хвіліну і я пайшоў за ім і затрымаўся ў агульным пакоі.
    Гулянка не спынялася. Антоні рэзаў польку, а моладзь танцавала да ўпаду. Твары палалі ад рухаў і алкаголю. Убачыў Фэлю, якая танцавала з Гваздзём. Я стаў разглядаць яе. Тое, што адбылося паміж намі, цяпер здавалася мне неверагодным. У яе быў такі халодны, горды твар, і яна трымалася падчас танцу з такой дыстанцыяй, што я сам сабе не даваў веры, што тое — у склепе — было рэальнасцю.
    Фэля заўважыла мой погляд і нахмурыла бровы. Я бачыў, што яна таксама ўпотай разглядала мяне. У яе паводзінах таксама адбыліся змены. Яна пачала танцаваць прыгажэй і... з большай страсцю. Яна дражніла мяне, і я разумеў гэта. Азірнуўшыся, я ўбачыў Бэлку, якая сядзела на лаўцы з Маняй Дзюндзяй. Падышоў да яе:
    — Папрашу панну Бэльцю да танца!
    — Ой, не хочацца мне... Ногі ўжо баляць...
    — Але я вельмі прашу... Вельмі...
    Яна зірнула на мяне крыху здзіўлена і ўсміхнулася:
    — Ну, добра. Але нядоўга.
    Мы пачалі танцаваць. Я наўмысна асабліва моцна прыціскаў да сябе дзяўчыну і стараўся паказаць, што вельмі моцна ёю заняты. Адначасова стараўся трымацца ў танцы блізка да Фэлі. Я заўважыў, што яна таксама стала ажыўлёна размаўляць з Гваздзём і нават смяялася, штосьці яму гаворачы.
    Гулянка скончылася вельмі позна. Я пайшоў праводзіць Бэлку дадому — яна жыла на іншым канцы мястэчка.
    Бэлка адчыніла дзверы ў сенцы і пачала адчыняць замок на дзвярах свайго пакоя. Я свяціў ёй ліхтарыкам.
    — Ты адна жывеш? — запытаўся я.
    — Так. Маці з дзецьмі жыве ў іншай палове дома.
    Я прыцягнуў яе да сябе. Яна адапхнула мяне плячыма.
    — Ведаю, хлопча, чаго ты хочаш. Але сёння нічога. Трэба выспацца. Заўтра дыбаю ў дарогу.
    — А калі?
    — Некалі... Маешчас. Ну, ідзі, бозамкнудзверыўсенцах.
    Яна развіталася са мной моцным мужчынскім поціскам рукі.
    — Жадаю Бэльці шчаслівай дарогі!
    — Дзякую. Прыемных мар.
    Я выйшаў на вуліцу. У мястэчку было ціха. Лысы1, задуменны і сумны, плыў між хмар. На паўночна-заходнім баку свяціла Вялікая Мядзведзіца. Я доўга глядзеў на яе... Уздыхнуў і пайшоў дадому.
    Глава II
    Набліжаўся канец залатога сезону. Перамытнікі адчувалі гэта і працавалі, напружыўшы ўсе сілы.
    Болік Лорд сабраў нашу партыю. Цяпер ён машыніст. Мамут і Ванька Бальшавік, якія хадзілі з партыяй Гваздзя, «пусцілі яго ў трубу» і далучыліся да нас. Цяпер нам бракуе Юзафа Трафіды, Бульдога і Кітайца, якія сядзелі ў турме. Няма з намі і Петрыка Філосафа, які захварэў і застаўся дома пад апекай гадзіннікавага майстра Мужанскага. Але
    1 Лысы (жарг.) — месяц.
    ў нас адзін навічок. Гэта высокі малады хлопец майго ўзросту, заўсёды прыгожа апрануты, нават у дарогу. Называюць яго (напэўна, з гэтай прычыны) Алігант. Гэта яго першая дарога. Тавар пільнуе Лёва. Тавар маем танны: алоўкі, пудра, туалетнае мыла, грабяні і батыст. Бергер на першы раз не рызыкаваў дарагім таварам. Ношы лёгкія: па 25 фунтаў кожная. Разам з машыністам Лордам і суправаджаючым Лёўкам было нас дзесяцёра. Мы сабраліся ў гумне на вуліцы Загуменнай1 на краю мястэчка. Там на меліне былі ношы.
    3 надыходам ночы мы выйшлі з гумна і накіраваліся на поўнач. Лорд вёў нас па новай дарозе — туды, дзе хадзіў з партыяй Булыгі, слыннага перамытніка, машыніста і правадніка, забітага бальшавікамі вясной 1922 года, калі пераводзіў «фігуркі»2 з Саветаў у Польшчу.
    Я іду задумаўшыся. Гляджу на сем цудоўных зорак Вялікага Воза і даю ім, не ведаю нават чаму, жаночыя імёны. Першую, угары злева, называю Евай. Другую — Ірэнай, трэцюю — Соф’яй, чацвёртую (пярэдняе ўгары кола Возу) — Марыяй, пятую (ніжняе кола) — Геленай, шостую (задняе верхняе кола) — Лідзіяй, нарэшце, сёмую (ніжняе кола) — Лявоніяй. Стараюся запомніць гэтыя імёны.
    «Добра, што хлопцы не ведаюць, пра што я думаю! Засмяялі б мяне. Гэта будзе маёй таямніцай».
    Я ўсміхаюся зоркам, і, здаецца, яны ўсміхаюцца мне, нібы прыгожыя прамяністыя вочы.
    Перадняваўшы ў лесе, мы вырушылі ўначы далей і праз дзве гадзіны пасля выхаду з лесу прыйшлі на хутар Бамбіны. Мы разагрэліся, бо ішлі вельмі хутка.
    Уладкоўваемся ў гумне і кідаем ношы ля дзвярэй. Садзімся на салому і адпачываем. Потым утрох: я, Лорд і Лёва — ідзём у напрамку хутара. Падкрадаемся пад вокны дома і назіраем, што робіцца ўнутры.
    1 Зараз вуліца Піянерская.
    2 Фігуркі (жарг.) — жывыя людзі, якіх употай пераводзілі, a то і часам пераносілі на сваіх плячах перамытнікі.
    Чужых людзей дома няма. Бамбіна штосьці робіць ля стала, стоячы бокам да нас. ІІад столлю гарыць вялікая газнічка. Мы ўваходзім у сенцы, а адтуль у хату.
    — Добры вечар каханай гаспадыні! — гаворыць Лорд.
    Бамбіна паварочваецца да дзвярэй. Хвіліну глядзіць на нас. А потым пляскае ў далоні і весела ўсміхаецца:
    — Добры вечар! He спадзявалася... Сядайце!
    — Што чуваць у вас? — спытаў Лорд.
    — Усё добра... А ў вас?
    Мы расказалі ёй, як злавілі апошнюю партыю. Бамбіна пабедавала, што папаліся Трафіда, Бульдог і Кітаец.
    — Ну, а цяпер працуем зноў? — спытала яна праз хвіліну.
    — А як жа?.. Працуем, — адказаў Лорд.
    — Есці хочаце? — запыталася Бамбіна.
    — Яшчэ як! — адказаў Лорд.
    — Колькі вас?
    — Апрача нас яшчэ сямёра.
    Бамбіна ўзялася за працу. Пачала смажыць яечню. Лёўка сказаў, што змучаны і есці не хоча, і пайшоў на другую палову дома.
    Праз паўгадзіны з двума кашамі прысмакаў мы рушылі ў гумно. Бамбіна ішла наперадзе з ліхтаром у руцэ.
    Хлопцы весела прывіталі Бамбіну. Ванька Бальшавік увіваўся каля нашай гаспадыні, гаворачы ёй розныя кампліменты. Потым штосьці сказаў, што — я не чуў.
    — He для пса каўбаса! — адрэзала яму Бамбіна.
    — Мудра! — адазваўся Лорд.
    — Кажу і апавядаю вам, хлопцы, — сказаў з узнёсласцю Камета, — што наша Бамбіна — гэта крыніца мудрасці. Куфар з золатам, а не баба!
    — Кругом шаснаццаць! — дадаў Шчур.
    — А ў знак гэтага, — гаварыў далей Камета, — трэба выпіць. Няхай жыве Бамбіся сто гадоў!
    — Пяцьсот! — паправіў Лорд.
    — Тысячу! — рыкнуў Шчур.
    Бамбіна засмяялася і выпіла з намі шклянку гарэлкі.
    Мы скончылі есці. Бамбіна ўстала і ўзяла ліхтар:
    — Дабранач, хлопцы! Агню мне тут не напарашыце!
    Потым звярнулася да мяне:
    — Папрашу цябе дапамагчы аднесці дадому кашы.
    Я сабраў посуд у кашы, і мы выйшлі з гумна. Калі зачыняў браму, пачуў голас Бальшавіка. Потым Шчур пырснуў смехам і штосьці яму адказаў.
    — Мудра! — раздаўся голас Лорда.
    — Кажу і апавядаю вам, хлопцы, — пачаў гаварыць Камета.
    Але што ён «казаў і апавядаў», я не чуў, бо мы пайшлі дадому.
    У хаце я паставіў кашы на лаве і хацеў зяртацца ў гумно.
    — Куды ты? — усклікнула Бамбіна.
    — Да хлопцаў... Спаць...
    — А са мною не лепей?
    — Лепей... але...
    — Але што?
    — He выпадае. Што падумаюць хлопцы?.. Будуць смяяцца, прыгаворваць...
    — Няхай смяюцца, абы не плакалі!.. Што табе? Ці ты такі зялёны, што баішся іхніх гутарак? Бачыш, я не баюся: плюю на ўсё!