Каханак Вялікай Мядзведзіцы  Сяргей Пясецкі

Каханак Вялікай Мядзведзіцы

Сяргей Пясецкі
Выдавец: Рэгістр
Памер: 405с.
Мінск 2019
93.88 МБ
Назаўтра я пільна агледзеў фортку’ і сцяну дома ля брамы. Усе кулі сядзелі ў тоўстым бярвенні. Я змог выняць адну і схаваў яе.
Калі пастукаў у хату, Гэля, якая адчыніла мне дзверы, трывожна запытала:
— Гэта пан страляў?
— He... Гэта якісьці дурань захацеў пажартаваць... Хацеў мяне пастрашыць.
— Тут увечары нейкія круціліся пад вокнамі! — сказала дзяўчына.
Назаўтра Янінка пабудзіла мяне даволі рана.
— Там вас нейкі вар'ят кліча.
Фортка (польск.) — маленькая брамка, весніцы.
— Які вар'ят? Чаму вар'ят?
— Ну, бо смяецца і смяецца!
— Гэта кожны, хто смяецца, у цябе вар'ят?
— He... Але ж можна смяяцца толькі трошкі, а ён пастаянна...
— Дзе ён чакае?
— За гумном... Сказаў, што нікому, апрача Уладака, нічога не скажа і што справа вельмі важная.
Я паспешліва апрануўся і выйшаў з хаты. За гумном убачыў Ёселя Гансяжа, які сядзеў у зарасцях лапуха. Блішчучы круглай, пазбаўленай валасоў галавой, ён паглядаў з-за шырокага лісця, як месяц з-за хмар.
— Што скажаш? -спытаў я, вітаючыся з ім.
— Ёсць адна справа. Вельмі важная!
— Калі ласка... Слухаю...
— Толькі гэта сакрэт. Mary табе сказаць, але дай слова, што нікому не скажаш, што даведаўся пра гэта ад мяне.
— Даю табе слова, што нікому пра гэта не скажу!
Ёсік азірнуўся па баках і ціха сказаў:
— Алінчукі хочуць цябе спарадкаваць. Альфрэд падгаворваў нашых хлапцоў, каб цябе прышылі. Даваў 100 рублёў.
— Адкуль ты ведаеш?
— Яны прыходзілі да мяне параіцца. Мяне ўсе ведаюць... Пыталіся, што гэта за ён. Я сказаў ім, каб не думалі гэтага рабіць і што ты калега Юзіка Трафіды... Цяпер ты павінен берагчыся, бо Алінчукі — гэта халеры!
— Добра, што ты мне сказаў, — адказаў я Ёсел ю. — Цяпер буду ведаць, хто намяне пазяхае! Цяпер буду асцярожны!.. Учора ўначы, калі я вяртаўся дадому, у мяне стралялі.
Ёсель, сумеўшыся, сказаў:
— Та-а-а-ак!.. Гэта не з нашых!.. Гэта яны самі робяць. Будзь пільным! Можа, хочаш мець добры рэвальвер, дык я дам... Маю іх некалькі...
Я развітаўся з Ёселем, які асцярожна пайшоў берагам ракі, абыходзячы мястэчка бокам. Я пайшоў у хату снедаць, але пастаянна думаў пра тое, што сказаў мне Ёсель.
Глава 9
Вечарам я прыбраўся «ціп-топ»! Апрануў цёмна-сіні касцюм, карычневую камізэльку ў залатыя кветкі і фантазійна завязаў цёмна-фіялетавы гальштук у ружовыя пасачкі. Узяў лясачку і выйшаў з дому.
На рынку спаткаў Шчура.
— Ты куды? — запытаў у мяне перамытнік.
— Да Сашкі.
-Ага, на вячоркі! I я туды дыбаю!
Шчур быў апрануты, як граф: шэры касцюм, лакіраваныя туфлі, зялёны гальштук. На галаве быў светлы фетравы капялюш з шырокімі палямі.
Калі мы наблізіліся да дома Сашкі, здалёк ужо былі чуваць гукі гармоніка.
— Антоні рэжа! — сказаў Шчур.
Дзверы ў хату былі адчынены, і на падворак падала шырокая паласа святла. Каля дома снавалі нейкія чалавечыя постаці. Былі чуваць шэпты і смех.
Мы ўвайшлі ў памяшканне і былі аглушаны гукамі гармоніка, на якім рэзаў Антоні з натхнёным тварам і прымружанымі вачыма.
Тут панавалі гвалт, гул і крык. Ад тупату ног дрыжэлі сцены. Сярэдзіну хаты займаў віруючы ў танцы натоўп людзей. Антоні граў модны ў той час карапет. Некаторыя насвіствалі і напявалі мелодыю танца.
Мы са Шчурам стаялі каля сцяны і прыглядаліся да танцораў. Шчур рухам галавы паказаў на высокага хлопца з цёмным цыганскім тварам і па-казацку зачасанымі валасамі.
— Гэта Гвоздзь... Машыніст... — сказаў мне калега.
Гвоздзь танцаваў з маладой, можа, пятнаццацігадовай, дзяўчынкай, якая ледзь даставала галавой да яго грудзей. Яна была вельмі зграбная і мела прыгожыя вусначкі. У танцы яна камічна тапталася вакол перамытніка, які час ад
часу падымаў яе ўгору. Гвоздзь танцаваў размашыста, з выхілам, дрыгатаннем і прытупам.
— Гэта яго каханка, — сказаў праз хвіліну Шчур.
— Ну-у-у?.. — працягнуўя, здзіўлены.
Увогуле, я не ўбачыў тут брыдкіх дзяўчат. Перамытнікі мелі ў каханках самых прыгожых дзяўчат мястэчка.
Я заўважыў Лорда, які, блішчучы напамаджанай галавой, танцаваў нядбала і нібы неахвотна з высокай поўнай дзяўчынай у цёмна-зялёнай сукенцы. Яна была зграбная, але твар у яе быў бледны і мёртвы і нагадваў маску — магчыма, яна наклала занадта многа неадпаведнай колеру скуры пудры.
Убачыў я і Ваньку Бальшавіка, які з балеснай усмешкай прыціскаў да сябе мясістую дзяўчыну з голымі тоўстымі ружовымі плячыма. Ён так аблапіў яе падчас танца, што яна была вымушана зварочваць галаву набок.
Я заўважыў дзвюх танцуючых разам дзяўчат. Яны былі непрыгожыя. Паводзілі сябе задзірліва: адна свістала, другая прытупвала нагамі і трэсла коратка падстрыжанымі валасамі.
— А гэта што за кралі?
— Андзя Салдат і Гэлька Пудэль!.. Гэта перамытніцы...
Я лепш прыгледзеўся да дзяўчат. У Андзі Салдат былі шырокія плечы і вузкія клубы. Выглядала яна, нібы пераапрануты ў жанчыну мужчына. Апранута была ў вельмі кароткую сукенку апельсінавага колеру. На яе пальцах было шмат пярсцёнкаў, а на руках шмат бранзалетаў. Андзя Салдат была высокая і шчуплая, а Гэлька Пудэль маленькая і тоўстая. Твар яе быў сімпатычны і вясёлы, носік трошкі задзёрты. На ёй была блакітная сукенка, а на шыі — чорная стужачка. Я ўсміхаўся, гледзячы на гэтую камічную пару.
Апроч іх, танцавала многа хлопцаў і дзяўчат, бол ьшасць з якіх я асабіста не ведаў.
Пад сценамі хаты сядзела на лаўках і стаяла моладзь. Дзяўчаты былі апрануты ў стракатыя сукенкі (тыя, хто меў зграбныя ногі, — у вельмі кароткія). Хлопцы — у сінія,
карычневыя і светлыя касцюмы. Камізэлькі і гальштукі, якія былі відаць з-пад расшпіленых пінжакоў, былі самых фантастычных колераў і адценняў.
Я шукаў вачыма Фэлю, але не знайшоў яе. Антоні спыніў гранне. Танцы скончыліся. Хату напоўніў шум гаворкі. Дзяўчаты пачалі збірацца асобна на адным канцы хаты. Хлопцы стаялі ля сцен. Некаторыя па некалькі чалавек хадзілі пасярод пакоя. Трымаліся ненатуральна: былі перабольшана непрыступныя, напыжаныя. «Слава перамытніка» рабіла іх задавастымі.
Дзяўчаты шапталіся, хіхікалі і зіркалі на хлопцаў. А тыя рабілі выгляд, нібы вядуць вельмі дзелавыя размовы і зусім не звяртаюць на іх увагі — гэта лічылася добрым тонам.
Шчур пацягнуў мяне за рукаў. Я глянуў на дзверы. У хату ўвайшоў Альфрэд Алінчук, апрануты з шыкам і бляскам, напамаджаны і паголены — нібы лакіраваны. За ім сунуліся браты: Альбін, Адольф, Альфонс і Амброзі. Спыніліся цеснай групай паблізу дзвярэй. Размовы трохі прыціхлі. Хлопцы скіравалі погляды на Алінчукоў, і толькі «мамзэлі» (як казаў Лорд) пачалі больш ажыўлена шаптацца, хіхікаць і яшчэ залётней усміхацца, «запускаючы жураўля» ў бок Алінчукоў.
У гэты момант я ўбачыў Боліка Камету. Ён выйшаў на сярэдзіну хаты, прыгладзіў вусы, абгледзеў усіх і раптам, без аніякай на гэта нагоды, весела засмяяўся. Гэтага было дастаткова, каб дзяўчаты пачалі смяяцца. Хлопцы выбухнулі смехам — зрэшты, не ўсе, бо некаторыя, кусаючы вусны, каб устрымацца ад смеху, «захоўвалі паважнасць». Болік Камета затрымаў погляд на Антонію, які сядзеў у куце хаты, абапёршыся падбародкам на інструмент.
— А... Пане маэстра! Наша ўшанаванне!.. Прашу кавалачак «На сопках Манчжурыі»! Эйн, цвэй, дрэй!..
Камета кінуў гарманісту залатую манету, а калі Антоні зайграў павольна старадаўні расійскі вальс, ён схапіў першую з краю дзяўчыну і пачаў кружыць з ёй па хаце. Гэта
была Гэлька Пудэль. Дзяўчына пачырванела. Яна камічна перабірала нагамі ў паветры і адпіхвала ад сябе Камету. У хаце раздаўся гучны выбух смеху. Камета пусціў Гэльку, якая скочыла да дзяўчат і адтуль паказала яму язык.
— Па-французску не ўмею, — сурезна сказаў Камета, і зноў раздаўся гучны смех.
Камета падышоў да дзвярэй, якія вялі ў іншы пакой. У хуткім часе пара за парай пачалі выходзіць на сярэдзіну хаты танцоры. Спыненая забава пайшла далей. Я і Шчур знайшлі месца на лаўцы. Справа ад мяне стаяла Маня Дзюндзя, скрывіўшыся, як звычайна, так, нібы была нечым незадаволена. Я бачыў яе калісьці на рынку разам з Гэлькай Пудэль. Цяпер яна стаяла ля поўнай дзяўчыны са смелым поглядам чорных вачэй.
— Хто гэта? — спытаў я ў Шчура.
— Тая, у жоўтым, гэта Маня Дзюндзя, перамытніца...
— Ведаю яе... А тая ў ружовым?
— Бэлка... Таксамаперамытніца. Янаўіхмашыністкай. Баба-гетман!
Бэлка, відаць, пачула, што гаворым пра яе, і глянула на нас. Шчур кіўнуў ёй. Яна адказала лёгкім рухам рукі, якую падняла ўверх. Потым яна выпрасталася і, выгінаючы наперад моцна развітыя грудзі, якія трэсліся пры кожным яе руху і шалёна дражнілі хлопцаў, пачала прыглядацца да танцуючых.
— О... Ёсць і Сашка!
Я ўбачыў, што з дзвярэй, за якімі нядаўна знік Шчур, выходзіў Сашка Вэблін. Ён ішоў павольна, паціскаючы працягнутыя да яго рукі. Наблізіўся да нас.
— А ты чаму не танцуеш? — спытаў ён у мяне.
— Маю час.
— А з кім я буду танцаваць... 3 табой? — сказаў Шчур.
— Як гэта, з кім? — Сашка паказаў рукой на залу. — Дзяўчаты, як кветкі! О, панна Бэльця сумуе... Запрасі яе танцаваць!
Я пакінуў Шчура і пачаў танцаваць з Бэлкай.
— Пан нетутэйшы? — запыталася ў мяне дзяўчына.
— Так... Я прыехаў да Юзіка Трафіды.
— Ён сядзіць.
— Сядзіць.
— Шкада яго.
— Што зробіш...
Я бачыў, што Сашка наблізіўся да Алінчукоў і разам з імі пайшоў у пакой, з якога нядаўна выйшаў.
— Пані ведае Алінчукоў? — спытаў я ў Бэльці.
— Ведаю.
— Хлопцы іх не хваляць!
— Бо гэта дрэні, — адрэзала дзяўчына.
Я абняў яе мацней. Бэльця не пратэставала. Я падумаў, што ёй трэба сказаць нейкі камплімент, і прамовіў:
— У вас вельмі прыгожыя вочы.
— Ну? — сказала яна запытальна і ўсміхнулася.
— Праўду кажу! — сказаў я шчыра.
Яна засмяялася і рухам галавы адкінула валасы назад. Потым сказала:
— У мяне ўсё прыгожае... не толькі вочы!
— Ого!.. Гэтапанна Бэльцятакая... шчырая... іўпэўненая ў сабе?..
— Так... Так...
— Люблю смелых. Каб ніхто не бачыў, то пацалаваў бы пані за гэта!
— А потым бы хваліўся пан на ўсё мястэчка.
— Нічога падобнага!.. Даю слова.
— Ну, ну, убачым! — сказала яна загадкава.
Я адчуў, што яна мне вельмі сімпатычная, і я доўга танцаваў бы з ёю, але яна сказала:
— Хопіць кружыцца! Мне баляць ногі. Я ўчора вярнулася з дарогі, а заўтра зноў трэба рушыць!..
— Далёка ходзіце?
— Пад Пятроўшчыну.
Гэта было вельмі далёка ад мястэчка: тры вярсты ад Мінска.