Каханак Вялікай Мядзведзіцы  Сяргей Пясецкі

Каханак Вялікай Мядзведзіцы

Сяргей Пясецкі
Выдавец: Рэгістр
Памер: 405с.
Мінск 2019
93.88 МБ
Тую ноч я спаў у Калішанак з Алесяй. Вельмі яна мне спадабалася. Ёсць у яе пэўнае падабенства да сястры Трафіды Гэлі.
Болік Камета знік з хаты, як толькі выпілі ўсю гарэлку.
— Гэта мачыморда! — сказаў Лорд. — За гарэлкай на канец свету пойдзе.
Глава 6
Восень.
Золата вісіць на дрэвах. Золата лятае ў паветры. Золата шапоча пад нагамі. Мора золата наўкол.
Ходзім па залатых кілімах. I гэты час, калі глухія асеннія ночы надоўга атуляюць зямлю, таксама называецца «залатым».
Граніца віруе жыццём. Партыя за партыяй, ноч у ноч ідуць за граніцу. Перамытнікі працуюць заўзята. Ледзь хапае ім часу на прапіццё заробленых грошай. Мы амаль не бачым дзённага святла, бо днём адсыпаемся пасля доўгіх начэй.
Я схуднеў і счарнеў. Трафіда таксама. Але цяпер я намнога здаравейшы і мацнейшы, чым тады, калі першы раз апынуўся на граніцы. Для мяне 30 кіламетраў дарогі ўначы па бездарожжы з 30-40-фунтовай ношай на спіне — проста нічога. Я быў за граніцай ужо 11 разоў. Некалькі разоў нас абстрэльвалі. Калі ўпершыню пачуў свіст куль, мне зрабілася весела. Я ведаў, што трапіць у мяне ўначы цяжка. Зрэшты, я зусім не дбаў пра сябе.
Калі мы вырушвалі ў дарогу, то некалькі разоў траплялі ў такі змрок, што, здавалася, ідзём, пагрузіўшыся ў ваду. Як веслярам нам пагражалі розныя небяспекі, але мы спрытна пераадольвалі іх і дабіраліся да прыстані.
Калі б скінуць y глухую ноч з граніцы вэлюм змроку, то можна было б убачыць на вялікай адлегласці партыі перамытнікаў, якія цягнуліся да граніцы. Ідуць па тры, па пяць, а нават па дзесяць і больш. Болыпыя партыі праводзяць «машыністы», якія дасканала ведаюць граніцу. Малыя партыі ідуць пераважна «на сваю руку». Ідуць нават жанчыны, па некалькі ў гру пе, каб за золата, серабро і даляры купіць у Полыпчы тавар, які можна выгадна прадаць у Саветах. Ёсць і ўзброеныя партыі, але іх вельмі мала. Перамытнікі зброі не носяць. А калі хтосьці з іх і бярэ з сабою комін, то ў выпадку затрымання, калі бачыць, што мае справу з «хамамі», узброенымі «абрэзамі», якіх перамытнікі найбольш баяцца, то адкідае ад сябе зброю. Са зброяй ходзяць Алінчукі, Сашка і яшчэ некаторыя перамытнікі, якія маюць для гэтага вельмі важкія прычыны.
Калі б зняць заслону змроку з пагранічча, можна было б убачыць драпежнікаў граніцы, «сялян» з абрэзамі, карабінамі, рэвальверамі, сякерамі, віламі і палкамі. Сялян, якія чхаць хацелі на тое, што пападуцца. Убачылі б часам і дыверсійную банду, якая складаецца з некалькіх, a то і некалькіх дзясяткаў людзей, узброеных рэвальверамі, карабінамі і нават аўтаматамі. Убачылі б і «скамеечнікаў»1, якія перапраўлялі крадзеных коней з Полыпчы ў Саветы, а з Саветаў у Польшчу. Убачылі б, нарэшце, нязвыклую постаць... чалавека, які ў адзіночку самотна пераходзіць пагранічча і граніцу. Часта ідзе самымі небяспечнымі дарогамі. Крочыць з рэвальверам у руках, з гранатамі за поясам, са стылетам на баку. Гэта шпіён. Стары, дасведчаны, цудам уцалелы пасля дзясяткаў пераходаў, рашучы, як д'ябал, шалёна смелы карсар граніцы... Яго баяцца ўсе: і перамытнікі, і варта, і агенты ўсялякіх інстытуцый — разведкі і контрразведкі, і сяляне... Злавіць перамытніка — мара, але напароцца на такога шатана — найстрашнейшая рэч! Убачылі б і шмат іншых цікавых рэчаў. Пра некаторыя з іх раскажу далей.
1 Скамеечнікі (жарг.) — канакрады.
Ад пэўнага часу я пасябраваў з Петрыкам Філосафам. Гэта малады хлопец гадоў дзевятнаццаці. У яго нязвыклыя вочы, уважлівыя і сур'ёзныя. Я ніколі не бачыў, каб Петрык піў гарэлку або гуляў з хлопцамі ў мястэчку. Хаця ён і піў, але рабіў гэта, каб разагрэцца, або «для гумору», але не для забавы. Ён ніколі не жартаваў. Амаль заўсёды маўчаў, не беручы ўдзелу ў агульных размовах. Калі ў яго пра штосьці пыталіся, адказваў вычарпальна і вельмі сур'ёзна. Я заўважыў, што нават у дарогу ён браў з сабой кніжкі, якія чытаў, калі меў на тое час.
Юлік Вар'ят заўсёды трымаўся паблізу Петрыка, і яны часта аб нечым размаўлялі. Я чуў ад хлопцаў, што Петрык мае адукацыю і што на паграніччы ён асеў у 1920 годзе, калі падчас паходу бальшавікоў на Варшаву страціў бацьку і маці. Жыў ён разам з Юлікам Вар'ятам у аднаго эмігранта, Мужанскага, які танна і якасна рамантаваў гадзіннікі, але якога ўсе лічылі бзікам2.
Распавяду больш падрабязна пра пачатак майго сяброўства з Петрыкам Філосафам. Я ўжо згадваў пра тое, як Юзік Трафіда паказаў мне на небе сем зорак, якія некалькі разоў дапамагалі мне знаходзіць дарогу за граніцу. Я вельмі прывязаўся да іх і заўсёды, калі неба было без хмар, пазіраў на іх, і было мне так весела, нібы я глядзеў у вочы найлепшага сябра. Калі неба засланялі хмары, мяне ахінаў смутак.
Аднаго разу ў прыгожу ю ціхую ноч, калі неба іскрылася зоркамі, я звярнуўся да Ванькі Бальшавіка, што адпачываў паблізу, абапёршыся на кінутую на траву ношу. Я паказаў яму тыя сем зорак. Калі ён, нарэшце, зразумеў, пра якія зоркі ідзе гаворка, то спытаў:
— Ну, бачу іх... Дык што з таго?
— Што яны нагадваюць табе сваім выглядам?
Бальшавік доўгі час маўчаў, гледзячы прымружанымі вачамі на неба. А потым надзьмуў вусны і сказаў:
— Гусак. Тоўсты гусак з доўгай шыяй.
2 Бзік (польск.) — чалавек з дзівацтвам, своеасаблівы чалавек.
Гэта мяне абразіла... Раптам я заўважыў, што ў яго брыдкія вушы, якія тырчаць, доўгі сіні нос, тоўстыя вусны і што ён... ду рны... Я адчуў агіду да яго нават фізічна і больш з ім не размаўляў.
Другім разам я задаў гэтае пытанне Фэліку Маруду. Ён доўга не мог зарыентавацца, пра якія зоркі ідзе размова, а калі, нарэшце, зразумеў, то сказаў:
— Бачу... Той рондаль...
Гэта мяне раззлавала: у яго толькі рондалі са жратвой у галаве. Зрэшты, ці можна было пытацца пра зоркі ў людзей, якія ніколі не глядзяць на неба і акрамя гарэлкі і жратвы нічога іншага не бачаць!
Доўгі час у мяне было жаданне запытацца пра гэтыя зоркі ў Петрыка Філосафа, які імпанаваў мне сваім выглядам і сур'ёзнасцю. Аднаго разу я вылучыў зручны момант і звярнуўся да яго з пытаннем. Петрык адразу зразумеў мяне і адказаў:
— Тыя зоркі маюць агульную назву. Назву сузор’я. Называецца Вялікі Воз.
— Вялікі Воз? — паўтарыў я радасна.
— Так. Ёсць яшчэ адна назва, лацінская: Ursa Major.
— Гэта я не разумею.
— Гэта значыць Вялікая Мядзведзіца. 1 гэта самая правільная назва сузор’я.
— Вялікая Мядзведзіца! Вялікая Мядзведзіца! Толькі вучоныя людзі маглі даць ёйтакое прыгожае імя!.. Вялікая Мядзведзіца! — паўтараў я ў захапленні.
— Панцікавіццазоркамі? — запытаўсяўмяне Петрык. — Mary пазычыць пану касмаграфію1. Там пан прачытае шмат цікавага пра зоркі.
— He, не трэба. — адказаў я. — Мяне толькі гэтыя зоркі цікавілі.
3 гэтага часу я пасябраваў з Петрыкам Філосафам і яго неразлучным кампаньёнам Юлікам Вар’ятам.
1 Касмаграфія — кніга з апісаннем аб'ектаў і картай зорнага неба.
Глава 7
Мы сядзім на меліне ў гумне Бамбіны. Толькі што паабедалі. Ежа нас разагрэла, а гарэлка падбадзёрыла. Курым папяросы. Раптам азваўся Юлік Вар'ят і загаварыў поўным захаплення голасам:
— Ведаеце, хлопцы, я чытаў учора адзін урывак пра арлеанскую дзеву... Гэта, хлопцы, баба!
— Ну і што ж там тая... армянская дзева? — пацікавіўся Ванька Бальшавік, — здорава папускалася?
Да размовы далучыўся Петрык Філосаф, які прыйшоў на дапамогу прыяцелю, якога пытанне Ванькі проста ашаламіла:
— Зусім не папускалася! Бо, як відаць з імя, была дзяўчынай. А звалі яе не армянскай, а арлеанскай дзевай — ад назвы горада Арлеан у Францыі.
Ванька Бальшавік з сумненнем паківаў галавой і сказаў:
— Ну-ну! Штосьці тут не так!.. Хто яе там абследаваў!.. А калі была дзяўчынай, то чаму цэлым горадам называлася?
Цяпер Юлік Вар'ят пачынае апавядаць гісторыю пра Жанну дАрк. Распаляецца штораз усё больш. Жэстыкулюе. Пляце абы што... Нарэшце даходзіць да таго, як яе спалілі на вогнішчы. Тут п'яны перамытнік не вытрымаў і заплакаў наўзрыд. Ніхто такога не чакаў. Хвіліну мы маўчалі і глядзелі, як хлопец плача. Потым я пачуў, што Ванька Бальшавік коратка пырснуў, нібы пра штосьці пытаўся. Гэтага было дастаткова, каб мы ўсе выбухнулі шалёным смехам.
Юлік перастаў плакаць. Збялеў. Шырока адкрытымі вачыма, у якіх блішчэлі слёзы, ён глядзеў на нас. Потым устаў і сказаў:
— Ведаеце што?.. Ведаеце што?.. Я вам гэтага не казаў, але думаў. Так... А цяпер скажу: вы хамы! Хамы! Хамы!.. Бо з гэткага смяяцца няможна... Так... Вы хамы!.. Толькі Петрык...
— Такі самы фіёлак1, як і ты, — спакойна адазваўся Шчур, перакідаючы папяросу з аднаго кута рота ў другі.
— Разумна! — пацвердзіў Лорд яго выснову.
Мне стала сорамна, бо і я смяяўся з Юліка. Потым я пачаў больш кантраляваць сябе, каб нічым не пакрыўдзіць.
Вечарам прыйшоў у гумно Юзаф і звярнуўся да мяне:
— Хадзем, Уладак, дапаможаш «бандажы» для ношчыц2 рабіць. Ёсць тавар з трох партый. Лёўка і Бамбіна не справяцца. Заробіш так, нібы з партыяй хадзіў.
Пасля хвіліны роздуму я ўстаў і выйшаў разам з Юзафам з гумна. Мы рушылі сцежкаю збоку ад саду. Здалёк была бачна вялікая халупа. Вакол — чысціня і парадак. Калі мы выходзілі з гумна, Бальшавік крыкнуў:
— Прывітанне Бамбіне!.. Поспехаў! — ён пляснуўудалоні і шматзначна кашлянуў.
Бамбіна сустрэла нас у сенцах. Тут жа вярнулася ў памяшканне і з перабольшанай жывасцю пачала гаварыць мне:
— Столькі работы, але няма каму дапамагчы. Юзаф параіў мне, каб узялі пана ў кампанію.
У Юзіка ў куточках вуснаў застыла ўсмешка. Я злавіў тую ўсмешку, і мне зрабілася прыкра. Я зразумеў, што ўсе хлусяць. А Бамбіна трапала языком далей:
— Пан мне не адмовіць... Гэта лёгкая праца. Бандажы для ношчыц робім. Столькі ўсяго назбіралася... Нельга больш трымаць тавар.
— Добра. Я дапамагу. He ведаю толькі, ці змагу гэта зрабіць?
— Нічога цяжкага. Пан убачыць.
3 вялікай хаты мы выйшлі ў маленькі вуглавы пакойчык. Адзінае акно заслонена вялікай жаночай хусткай. Над доўгім сталом гарыць лямпа, і ў яе святле я пазнаю нахіленага над сталом жыда Лёўку. Вакол яго ляжаць стосы розных рэчаў: панчохі, падцяжкі, рукавічкі, шалікі, грабеньчыкі, брытвы, машынкі для стрыжкі, паяскі, хром, гемза, лак...
1 Фіёлак (жарг} — вар'ят.
2 Ношчыца (жарг.) — жанчына, якая ходзіць з таварам за граніцу.
Калі мы ўвайшлі, жыд выпрастаўся і пацёр худыя далоні.