Каханак Вялікай Мядзведзіцы  Сяргей Пясецкі

Каханак Вялікай Мядзведзіцы

Сяргей Пясецкі
Выдавец: Рэгістр
Памер: 405с.
Мінск 2019
93.88 МБ
Калі даехалі да Масквы, таварыш іх вандроўкі захварэў на тыф. Забралі яго з вакзала ў шпіталь, дзе ён і памёр. Капітан з дачкой прыехалі ў Мінск, а адтуль пехатой пайшлі ў Ракаў. Уначы заблудзіліся, і каля Вялікага Сяла, паблізу граніцы, напаткаў іх савецкі патруль. Іх затрымалі. Капітан пачаў абараняцца. Забіў двух салдат і кінуўся з дачкой наўцёкі. Яго засыпалі кулямі і гналіся за параненым
нават на польскім баку. Капітан упаў крокаў праз дзвесце ад граніцы на нейкім пагорку, які быў там з даўніх часоў. Яшчэ здолеў крыкнуць дачцэ: «Уцякай!» I, канаючы, рэштай куль засланіў даччыныя ўцёкі. Труп яго балынавікі забралі з узгорка і перацягнулі на свой бок. Дачка капітана ўцякла і знайшла хутар, дзе кватараваў бацька перад выправай у Саветы. Яна пачала жыць у сялян і засталася там да гэтага часу. Лічаць яе ненармальнай, але любяць, бо яна вельмі добрая і працавітая. Пагорак, на якім загінуў капітан, з таго часу называюць Капітанскай магілай.
Пасля таго выпадку паблізу ўзгорка і на паграніччы пачаў паказвацца прывід. Адзін з салдат пагранічнай варты хацеў яго падстрэліць: выпаліў з карабіна пяць разоў — прывід знік. А на наступны дзень салдат быў паранены гранатай, якой забаўляўся ў казарме. Потым яшчэ двое малайцоў зрабілі на прывід засаду і засыпалі яго кулямі. Праз два дні аднаго з іх застрэлілі на граніцы, а другі цяжка захварэў і памёр у шпіталі. 3 таго часу ніхто больш не паляваў на прывід, які паказваўся начамі на паграніччы.
Такую гісторыю расказаў, калі мы вярнуліся дадому, Юзік. Яна вельмі зацікавіла мяне, бо была як байка, аднак праўдзівая. Пацвердзіла гэта потым шмат іншых людзей.
Мы доўга стаялі ў полі паблізу граніцы, гледзячы на прывід, які ўсё болыл аддаляўся ад нас.
Захоўваючы найвялікшую асцярожнасць, мы перайшлі дарогу, якая ішла насыпам да граніцы, а крыху пазней выйшлі на дарогу з Памаршчызны ў Ракаў. Потым, ідучы берагам Іслачы, павольна накіраваліся ў мястэчка.
Паблізу млыну хлопцы разышліся ў розныя бакі. Я і Юзік падаліся ў яго дом на Слабадзе1. У хату не ўваходзілі, каб нікога не будзіць — пайшлі ў гумно і там леглі спаць на свежым сене, якое цудоўна пахла.
1 Слабада — раён Ракава ля возера, цяперашнія вуліцы Бястужава (былая Івянецкая), Юбілейная, Маладзёжная.
Глава 3
Раніцай абудзіла мяне Янінка, малодшая сястра Трафіды. Гэта была дзіўная дзяўчынка: дванаццаць гадоў, але такая паважная, нібы дарослая асоба. Калі-нікалі яна задавала такія незвычайныя пытанні, што цяжка на іх было адказаць.
— Хадзі есці сняданак, бо сонейка ўжо пацее, — сказала яна, звяртаючыся да мяне.
Я папрасіў, кабяна прынесламне ручнікі мыла. Потым пайшоў агародамі да рачулкі. Яна брыла за мной.
— Ідзі дадому... Я зараз прыйду...
— Ая тут пасяджу... Небуду глядзець... Мяне гэтазусім не цікавіць... Юзік мяне ніколі не праганяе... Гэта нядобра: малодшых праследаваць.
— Сядзі, сядзі... Якая ты яшчэ дурненькая!
— To і добра. Калі б усе былі разумныя, то звар'яцелі бы.
Я пакінуў яе пад вярбой і пайшоў па цячэнні ракі. Выкупаўся і пайшоў назад. Янінка дрыпала збоку.
— Гэлька сказала, што вы бедны, — сказала яна праз хвіліну.
— Чаму?
— Бо не маеце ані мамы, ані брата, ані сястры...
— Але маю Юзіка.
— Ну, так... А сястры не маеце?
— Маю цябе.
Хвіліну яна думала, а потым сказала:
— А мяне вы не кахаеце?
— Ты маленькая і дурненькая... Калі вырасцеш, буду цябе кахаць... I не толькі я адзін, але многа хлопцаў...
Раптам яна сказала:
— А я на гэта хачу чхаць!
Мусіць, яна чула такі выраз ад старэйшых дзяўчат.
У хаце мяне чакала Гэля, старэйшая сястра Юзіка. Гэта была досыць прыгожая дзяўчына, бландзінка гадоў
васямнаццаці. Яны былі поўнай процілегласцю. Янінка ніколі не смяялася, затое Гэля з кожнай нагоды выбухала нястрымным смехам і смяялася да слёз, не раз нават без падставы.
Гэля прынесла мне чаю ў чайніку, хлеба, масла і вясковага сыру.
— Калі ласка, снедайце. Чакала вас, бо хачу ісці ў сад.
— А дзе Юзік?
— Пайшоў у горад. Зараз павінен вярнуцца. Казаў, каб не будзіла вас. Як гэта можна: столькі часу не есці?
Хутка Гэля пайшла ў сад, а я застаўся з Янінкай. Піў чай, а дзяўчынка ўзлезла на канапу, прысела на ёй і, падпёршы далонню шчаку, упарта глядзела мне ў твар.
— Што ты так прыглядаешся?
— Вы падобны да зайца.
— Да зайца?
— Да малога зайчыка... Бачыла, як ён еў капусту... Юзік яго злавіў і прынёс. Гэтаксама рухаў мордачкай, як і вы... — Янінка пачала рухаць носам і сківіцамі.
— He, то не так. Яна не пільнуе.
— А ты падобна да сарокі.
Ну?..
— Так. Сарока, як сядзе на плоце, і... галоўку ўлева, галоўку ўправа — людзей падпільноўвае.
— А што?
— Яна «камбінуе».
— Што камбінуе?
— Розныя рэчы. Я ведаю. Я чула, што сарокі пра людзей гавораць.
Маці паклікала Янінку ў кухню, а я застаўся адзін у памяшканні. Хадзіў туды-сюды па вялікім пакоі. Бачыў праз акно спераду, што вуліцай цягнуцца доўгай шарэнгай, часам у некалькі радоў, сялянскія вазы. Я прыпомніў, што сёння ў мястэчку кірмаш.
Я закурыў пяпяросу і сеў у крэсла каля акна, што выходзіла ў сад, што быў аддзелены ад дома вузкім перасмыкам падворка. Бачыў, як Гэля, стоячы на прыстаўленых да яб-
лыні драбінах, зрывала плады і складвала іх у вялікі кош, які трымала перад сабой, абапёршыся аб перакладзіну драбінаў. Я доўга разглядаў яе, пазіраючы між пастаўленых на падаконніку вазонаў.
Потым пачуў, як веснічкі брамы адчыніліся. Падумаў, што гэта Юзаф вяртаецца дадому. Прыціскаюцы твар да шыбы, я зазірнуў у двор. Убачыў, што па падворку ідзе мужчына гадоў трыццаці двух, апрануты ў сіні касцюм, лакіраваныя туфлі і белую шапку з лакіраваным верхам. У руцэ трымаў лясачку1, якой удараў аб штаны. Рысы твару ў яго былі вельмі правільныя. Аздаблялі яго чорныя вусікі, а псавалі толькі «бегаючыя» вочы.
«Што гэта за лялюсь?» — падумаў я.
У тую хвіліну я нават не прадчуваў, што гэты чалавек будзе ў будучыні віноўнікам прыкрых для мяне і маіх сяброў здарэнняў.
Незнаёмец з нейкай камічнай грацыяй пакланіўся Гэлі ўвесь цалкам: галавой, шапкай і лясачкай — і штосьці сказаў. Дзяўчына павярнула да яго галаву, і твар яе расквяціла вясёлая ўсмешка.
Мне зрабілася няёмка. Я не быў закаханы ў Гэлю, але вельмі палюбіў яе як сястру майго прыяцеля і сімпатычную дзяўчыну.
Незнаёмец прайшоў у сад і, стоячы ля драбінаў, штосьці гаварыў Гэлі. Яна смяялася, трэсла галавою, аздобленай доўгай, тоўстай касой і штосьці яму адказвала.
«Варкочуць, галубкі», — падумаў я амаль са злосцю.
У пэўны момант я заўважыў, што незнаёмец падняў руку і правёў далонню зверху ўніз па лытцы дзяўчыны. Мне зрабілася горача. Я ўбачыў, як Гэля хутка азірнулася на вокны дома, а потым саскочыла з драбінаў. Яна стаяла з пачырванелым тварам і штосьці паспешліва гаварыла свайму адаратару2. Па ёй не было відаць, каб яна пакрыўдзілася. Мусіць, яна выгаворвала яму за нетактоўнасць, а, можа, і за неасцярожнасць?
1 Лясачка (польск.) — дубец, пруток.
2 Адаратар (ад франц. adorateur) — паклоннік.
Гэля ўзяла кошык з яблыкамі і накіравалася дадому, а яе паклоннік, узяўшыся ў бокі, з усмешкай глядзеў ёй услед. Потым ён размашыста разрэзаў ляскай паветра і рушыў да брамы.
Я пачаў хадзіць па пакоі. Потым наблізіўся да акна, што выходзіла на вуліцу, і ўбачыў, што той мужчына са шпіцрутэнам1 стаіць на процілеглым баку вуліцы і разглядае сялянскія вазы, якія праязджалі паўз яго. Потым я заўважыў Юзафа, які паспешліва ішоў па вуліцы. Мужчына з ляскай наблізіўся да яго. Яны павіталіся і некалькі хвілін размаўлялі. Потым развіталіся. Юзаф перайшоў вуліцу, накіроўваючыся дадому, і хутка ўвайшоў у дом.
— Ты ўжо ўстаў?
— Даўно.
— Трохі спазніўся. Клопаты з жыдамі! Я ўзяў грошы за работу і аддаў хлопцам... Заўтра ідзём у дарогу. Рыхтуюць тавар.
Ён выняў з кішэні дзве залатыя дзесяцірублёўкі і даў мне.
— Маеш два «гузікі»2... Першы твой заробак... Плюнь на шчасце!
Я ўзяў грошы. Хацеў яму пакінуць 10 рублёў, каб ён аддаў маці на пакупкі, бо я жыў і харчаваўся разам з імі, але Юзаф не ўзяў. Сказаў, што гэта ўсё прайшло і што рахунак будзе пазней, калі зараблю больш.
Пазней я распытаў Юзафа пра мужчыну з ляскай, якога бачыў на вуліцы. Юзаф засмяяўся.
— Гэта, браце, той яшчэ кадр!.. Адкуль ты яго ведаеш?
— Я ўвогулеяго не ведаю... Бачыўтолькі, якён размаўляў з табою.
— Гэта нарачоны Гэлькі. Я не люблю яго, але дзяўчына ў яго ўтрэскалася... Што зробіш з бабай?.. Гэта Альфрэд Алінчук. Іх пяцёра братоў: Альфрэд, Альбін, Адольф, Альфонс і Амброзі — усе на «а». I прозвішча на «а» — Алінчукі. Толькі адны ходзяць за граніцу. Са зброяй ходзяць... Добрыя
1 Шпіцрутэн (з ням.) — доўгі гнуткі драўляны пруток.
2 Гузік (жарг) — залатая манета вартасцю 10 рублёў.
перамытнікі, але як людзі нічога не вартыя. Халеры, нос дзяруць і іншых хлопцаў за нішто маюць. Вялікіх паноў разыгрываюць, а ногі дзёгцем смярдзяць. Іх дзед смалярню меў, а бацька вупражжу і дзёгцем гандляваў... Ну, задзяры іх сабака... Хадзем на рынак. Трэба табе боты купіць.
Я ўзяў шапку, і мы выйшлі з дому на вуліцу. Неўзабаве апынуліся на вялізным, як кінуць вокам, застаўленым вазамі пляцы. Сярэдзіну рынку займаў вялікі чатырохвугольнік магазінаў. Па берагах пляцу былі жыдоўскія крамы, чайныя, гатэлікі і рэстаранчыкі. Паблізу крам стаялі прылаўкі вандроўных крамароў і шаўцоў. Мы з цяжкасцю прабівалі сабе дарогу ў густым тлуме.
Над пляцам можна было распрасцерці вялікі сцяг Бахуса. Пілі ўсе. Пілі ўсюды. Пілі стоячы, лежачы, седзячы. Пілі на вазах, паміж вазамі і пад вазамі. Пілі мужчыны і жанчыны. Маці паілі малых дзяцей, каб і яны забаўляліся на кірмашы, паілі і немаўлят, каб не плакалі. Я нават убачыў, як п'яны селянін задзёр каню морду і ўліваў яму ў горла гарэлку з бутэлькі: хацеў вяртацца дадому і намерваўся пазадавацца перад «вышэйшым светам» хуткай яздой.
Трафіда прывёў мяне да прылаўка шаўца, павітаўся з гаспадаром і сказаў:
— Нам патрэбны боты. Але, разумееш, каб былі ціп-топ. Першы клас! Залаты тавар, залатая работа! Бо гэта для залатога хлопца, які за залатымі інтарэсамі ходзіць!
— Добра, — адказаў шавец і, не здымаючы ботаў з прылаўка, дастаў з-пад прылаўка куфэрак і выняў з яго пару хромавых ботаў. — Лепшых і ў Вільні не зробяць! Ці толькі падыдуць?