Каханак Вялікай Мядзведзіцы  Сяргей Пясецкі

Каханак Вялікай Мядзведзіцы

Сяргей Пясецкі
Выдавец: Рэгістр
Памер: 405с.
Мінск 2019
93.88 МБ
— Хадзем! — сказаў я перамытніку.
— He магу, халера! Звіхнуў нагу.
— Дык я дапамагу.
— Добра. Вазьмі маю ношу.
Ён ссунуў з плячэй ношу і кінуў яе на зямлю. Хвіліну маўчаў, а потым прамовіў:
— Вазьмі ношу і пакладзі на пагорку... Разумееш?.. Сваю таксама... Інакш няма як... Пазней я пашлю цябе за ёю. Будзь упэўнены!..
Я ўзышоў на пагорак і паклаў на яго вяршыні абедзве ношы, потым вярнуўся да перамытніка:
— Здолееш занесці мяне ў мястэчка? — спытаў незнаёмы.
— Чаму ж не? Можна, калі адпачываючы.
Я пасадзіў яго на плечы, як барана, і паволі пайшоў праз палі ў напрамку Ракава. Перамытнік паказваў мне дарогу: «Управа!.. Улева!..» I такбрылі мыўпераду начным змроку. Час ад часу перамытнік сапеў ад болю. Асабліва калі я спатыкаўся або падкідаў яго вышэй на спіну.
Я данёс яго да могілак. Тут мы адпачылі, а потым я панёс яго далей. Дарога была доўгая, і я вельмі стаміўся.
Нарэшце ўвайшоў у нейкі завулак, а потым на двор вялікага дому. Ля акна я спусціў яго на зямлю. Ён паціху пастукаў у шыбу. Неўзабаве з сярэдзіны адазваўся незадаволены жаночы голас:
— Хто стукае?
— Адчыні, Фэля! Жыва!
— Зараз... Паспееш...
Мы апынуліся ў памяшканні. Гэта была вялікая дагледжаная хата, падзеленая на дзве часткі шырмай. Справа было двое дзвярэй: адны — на кухню, другія — у вуглавы пакой.
Фэля, сястра Сашкі Вэбліна, запаліла лямпу і шчыльна завесіла вокны фіранкамі. Калі пры святле лямпы я глянуў на яе, то стаў, як укапаны, і не мог адарваць вачэй. Гэта была высокая зграбная кабета гадоў дваццаці васьмі. Па
плячах віліся густыя кучаравыя валасы. Апранута яна была толькі ў спадніцу, а на нагах былі хатнія тапачкі, але яна ніколькі не саромелася маёй прысутнасці. Круцілася па пакоі і штосьці прыбірала. Твар яе быў прыгожы: нрадаўгаваты, матава-бледны, правільны: аздаблялі яго вялікія выразныя вочы, цёмныя бровы і прыгожай формы вусны. Асабліва прыцягнулі маю ўвагу яе голыя плечы і лебядзіная шыя. Я не бачыў ніколі такой пекнай кабеты. Так мне здавалася і так я думаў. I сапраўды, Фэля Вэбліна была найпрыгажэйшай у мястэчку. Заляцаліся і былі закаханыя ў яе ўсе тутэйшыя хлопцы. Але яна хутка адстрашвала іх сваімі кпінамі і халодным здзеклівым позіркам прыгожых зялёных вачэй, у якіх хавалася нейкая нязвыклая сіла: прыцягвала і адштурхоўвала адначасова. He вочы, а бездань!
Фэля дапамагала мне пакласці Сашку на канапу і пачала нажніцамі разразаць яму бот на правай назе. Я стаяў, нахіліўшыся над ёю. Сачыў за рухамі поўных зграбных плячэй, якія блішчэлі нязвыклай прыгажосцю нагаты. Раптам яна перарвала сваю працу, заўважыла мой пражэрлівы позірк і амаль крыкнула:
— Чаго зяваеш? Дапамагай!.. Вечны клопат, халера! Хоць вешайся!
— Ну, ты, супакойся! — са злосным бляскам у вачах сказаў ёй Сашка. — Бо зараз супакою цябе!
Фэля кінула нажніцы на падлогу і выйшла ў вуглавы пакой. Праз хвіліну вярнулася, зашпільваючы на грудзях камізэльку. Твар яе непазнавальна змяніўся. Вочы холадна іскрыліся, вусны былі сцятыя.
Калі мы знялі бот з падвернутай нагі Сашкі, які ад болю да крыві пакусаў сабе вусны, ён сказаў сястры:
— Скокні мігам па Жывіцу. Каб быў тут зараз жа! Калі Жывіцу не знойдзеш у халупе, то ляці па Мамута. Але на адной назе... Пайшла!
Фэля, нешта мармычучы, апранула паліто і накінула на галаву вялікую цёплую хустку. Грукнушы дзвярыма, выйшла з хаты.
— Змяя, псякрэў! — буркнуў Сашка і пачаў разглядаць нагу, якая была вывернута ў костачцы1 і моцна апухла.
Сашка Вэблін быў найслыннейшым перамытнікам на паграніччы — ад Радашковіч да Стоўбцаў. Быў дасканалым правадніком, бо добра ведаў і граніцу, і абодва паграніччы. Яго баяліся і купцы, і болыпасць перамытнікаў.
Баяліся яго вялікай самаахвярнай адвагі, якая падштурхоўвалаягоданязвыклых, частарызыкоўныхучынкаў. У яго было шмат ворагаў у мястэчку і на паграніччы, якія, ненавідзячы яго, у той жа час паважалі і дзівіліся з гэтага караля перамытнікаў. Меў ён і некалькі адданых яму прыяцеляў, якія палюбілі яго за адвагу, шчодрасць, шырокую душу і фантазію. Найбліжэйшым яго сябрам быў Жывіца — наймацнейшы мужчына на паграніччы. Ён быў поўнай супрацьлегласцю Сашку, і я не адзін раз дзівіўся: што магло аб'ядноўваць людзей з такімі супрацьлеглымі характарамі?
Сашку было трыццаць пяць гадоў. Быў высокі і шчуплы. Хадзіў, злёгку нахіляючыся ўперад. У яго былі шэрыя, заўсёды злёгку прымружаныя вочы, у якіх затаіліся такія дзіўныя рэчы, што лепш было б не глядзець у іх. Ён любіў жартаваць і часта смяяўся, але рабіў гэта толькі мімікай твару — вочы былі заўсёды халодныя. А ўсмешка была падобнай да грымасы.
Сашка не раз зарабляў вялікія грошы. Але так іх транжырыў, што вельмі хутка зноў нічога не меў. Ніхто так не іграў у карты, як ён. Ніхто не траціў столькі грошай на жанчын, колькі ён. Ніхто столькі не прапіваў.
Калі я застаўся сам-насам з Сашкам, той, гледзячы на апухлую нагу, доўга маўчаў і чамусьці ўсміхаўся, а потым сказаў:
— Наша фартуна колам круціцца: то трэсне ў морду, то плюне ў вочы!
— Так, — пацвердзіў я яго словы.
— Гэта Юзіку пагналі ката ў Альшынцы?
— Яму.
1 Костачка (польск.) — галенастопны сустаў.
— Колькі было вас? Дзесяць?
— Адзінаццаць.
Ён паківаў галавой.
— Ну-ну!.. Ці ўсе вернуцца?.. Масалкі2 густа рубілі...
— Хтосьці ў іх страляў таксама.
Ён узняў на мяне вочы.
— Хтосьці рубіў іх з капыта3, кажаш?
— Так.
— To і добра. Бо занадта яны смелыя!.. Забыліся, што ёсць граніца і што мы фартуем... Палявалі б, як на зайцоў...
Я не зусім зразумеў яго.
Хутка вярнулася Фэля, а следам за ёй увайшоў тоўсты мужчына гадоў трыццаці. Яго тлустасць хаваў чорны касцюм, але пад адзежай адчуваліся стальныя мускулы.
Гэта быў славуты перамытнік Жывіца, які браў на граніцу тры ношы за раз. Мамут таксама быў вельмі моцны, але нязграбны, а Жывіца пры сваёй масіўнай будове быў вельмі вёрткі.
Апавядалі пра яго такую гісторыю. Аднаго разу Жывіца паспрачаўся пасля п'янкі з Юрліным, досыць заможным машыністам перамытнікаў, што пранясе яго каня з Віленскай вуліцы да дому сваёй маці на Мінскую вуліцу. Калі перанясе каня, то конь будзе яго ўласнасцю, калі не — прайграе Юрліну пяцьдзясят рублёў золатам. Каню звязалі заднія і пярэднія ногі. Жывіца ўзлез пад каня і падняў яго ўгору. Злёгку нахіляючыся і прытрымліваючы лейцы, якімі быў звязаны конь, ён паволі ішоў вуліцай. Прайшоў ужо большую частку вызначанага яму шляху, але на рынку конь неспадзявана здрыгануўся і абое рухнул і на зямлю. Жывіца прайграў заклад, хаця мог яго выйграць. Ламанне падкоў і сярэбраных рублёў было для яго забавай.
Менавіта гэтага чалавека я ўбачыў перад сабой. У яго быў лагодны твар, з якога з-пад густых броваў весела і добразычліва глядзелі добрыя дзіцячыя вочы. У яго была вельмі прыгожая ўсмешка, на якую цяжка было не адказаць
2 Масалкі (жарг} — салдаты.
3 Капыт (жарг.) — рэвальвер.
таксама ўсмешкай. Я адзначыў, што ён з цяжкасцю выказвае свае думкі, і ўспомніў Мамута, які амаль не гаварыў, а толькі жэстыкуляваў.
Жывіца падышоў да канапы, на якой ляжаў Сашка, і з відавочным непакоем запытаўся ў яго амаль шэптам:
— Ну што?.. Што з табой?.. А?..
— He... Звіхнуў нагу... Быў шухер1... Я даваў гвінта2... У Альшынцы масалкі падсцераглі... Нарабілі хаю, як халера! Я сарваўся і зачапіўся за пень. Гэты прыцягнуў мяне дахаты... He ведаю, як бы сам сюды дацягнуўся.
Сашка паказаў на мяне рухам галавы. Жывіца весела бліснуў вачамі, сціснуў мой локаць так, што забалела, і кіўнуў галавой.
— Вось гэта марова3!.. Так!.. Вось гэта разумею!..
Потым Сашка сказаў Жывіцы:
— Ідзі забяры ношы... Дзве ношы: яго і маю... Пойдзеш на Капітанскую магілу. Там ляжаць наверсе, на зямлі... Прыцягнеш сюды!
— Добра... Зараз...
Жывіца сарваўся з месца і рушыў да дзвярэй.
— Вазьмі комін4, — сказаў Сашка. — Раптам на каго натрапіш...
Жывіца, раздумваючы, хвіліну пастаяў ля парога, потым махнуў рукой, паказаў ва ўсмешцы зубы і сказаў:
— He натраплю...
Праз гадзіну Жывіца вярнуўся. Прынёс абедзве ношы. Падымаў іх без намаганняў. Твар яго быў спацелы, бо ён вельмі спяшаўся. Паставіў ношы ў парозе і асцярожна сеў на канапу каля Сашкі.
Фэлі ў пакоі не было. Калі прыйшоў Жывіца, Сашка загадаў ёй ісці спаць. Жывіца пэўны час глядзеў мне ў твар, а потым спытаў:
1 Шухер (жарг.) — небяспека.
2 Даваць гвінта (жарг.) — уцякаць.
3 Марова (жарг.) — добра.
4 Комін (жарг.) — рэвальвер.
— Ты чый?
— Юзіка Трафіды, са Слабады, калега, — адказаў за мяне Сашка. — Відаць, таксама залаты хлопец.
— Ну і клёва! — сказаў Жывіца, удараючы мяне далонню па калене.
— Зрабі што-небудзь пашамаць! — сказаў Сашка Жывіцы. — Гарэлка, хлеб і каўбаса ў шафе, агуркі ў місцы на паліцы. 3 нагой парадзім уранку. Фэлька паклікае фельчара... Пацярплю... Мне ўжо не так баліць...
Жывіца паставіў на стол шклянкі і талеркі, а потым мы перанеслі стол і паставілі яго ля канапы. Учатырох мы выпілі тры пляшкі гарэлкі. Потым Сашка спытаў у мяне:
— Што хочаш зрабіць з ношай?
— Аддам Юзіку... Гэта чужы тавар...
— Цяпер гэта твой тавар! — выразна адрэзаў Сашка. — Гэта не агранда5. Ніхто не аддае... хіба дурны!.. Гэта твой фарт6. Разумееш? Жыда халера не возьме. Раз-два, і накуе! А ты радзьмуваеш кадзіла! Зразумеў?
— Я спытаю ў Юзафа.
— Добра. Спытай. А ношу можаш пакінуць у мяне. Я пхнуся за граніцу. Яшчэ і на гэтым заробіш. Заўтра мне скажаш... Я добра ведаю вашага купца. Гэта жмінда! Яшчэ ягонае шчасце, што з Трафідам працуе! Тоўстыя тысячы зарабіў!.. Калісьці (два гады таму) Шлёма Бергер анучамі і бутэлькамі гандляваў. А цяпер Шлёма Бергер грандыёзны купец: у Вільні крамы адкрывае і камяніцы купляе!
Ён, задумаўшыся, змоўк. Доўга глядзеў у кут. Потым сказаў:
— Ну дык ідзі сабе!.. А заўтра мне скажаш... Я хачу, каб ты больш зарабіў.
Я развітаўся з Сашкам і Жывіцай і пайшоў дадому.
Юзік яшчэ не спаў. Убачыўшы ў вокнах святло, я пастукаўся ў хату. Калега сам адчыніў мне дзверы і ад радасці ледзь не задушыў мяне ў абдымках.
5 Агранда (жарг) — прысваенне сабе тавару перамытніка.
6 Фарт (жарг.) — шчасце; фартаваць — красці, жыць нелегальна.
— Гэта клёва, браце!.. A я ўжо падумаў халера ведае што!.. Дзве гадзіны швэндаўся папаграніччы, шукаўцябе... Ледзь не ўваліўся... А ты сам... Ну апавядай, як там было?..